Вы тут

У ССНУ — без эк­за­ме­наў


Вы­пуск­ні­кі ба­за­вай шко­лы змо­гуць па­сту­паць на асно­ве ад­знак у сва­ім па­свед­чан­ні

Учо­ра ў кра­і­не рас­па­чаў­ся пры­ём да­ку­мен­таў ва ўста­но­вы ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі.

Абі­ту­ры­ен­ты, якія па­сту­па­юць у ССНУ на асно­ве ба­за­вай аду­ка­цыі (на бюд­жэт­ную і плат­ную фор­мы на­ву­чан­ня), па­він­ны за­ві­таць у пры­ем­ныя ка­мі­сіі не паз­ней за 31 лі­пе­ня.

Тэр­мі­ны па­да­чы да­ку­мен­таў абі­ту­ры­ен­та­мі, якія па­сту­па­юць на дзён­ную, вя­чэр­нюю, за­воч­ную фор­мы на­ву­чан­ня ў ССНУ на асно­ве агуль­най ся­рэд­няй і пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі, — з 15 лі­пе­ня па 6 жніў­ня. Гэ­та ты­чыц­ца як бюд­жэт­най, так і плат­най форм на­ву­чан­ня.

Да­ку­мен­ты на спе­цы­яль­нас­ці сель­скай гас­па­дар­кі і вод­на­га транс­пар­ту (на воч­ную і за­воч­ную фор­мы бюд­жэт­на­га і плат­на­га на­ву­чан­ня) бу­дуць пры­мац­ца з 1 каст­рыч­ні­ка па 30 ліс­та­па­да.

Трэ­ба мець на ўва­зе, што гэ­тым ле­там вы­пуск­ні­кі ба­за­вай шко­лы бу­дуць па­сту­паць у ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы ўво­гу­ле без эк­за­ме­наў (за вы­клю­чэн­нем спе­цы­яль­нас­цяў, дзе пра­ду­гле­джа­ны «твор­чы эк­за­мен»): кон­курс бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца па ся­рэд­нім ба­ле па­свед­чан­ня аб агуль­най ба­за­вай аду­ка­цыі. Праў­да, у га­лоў­ным аду­ка­цый­ным ве­дам­стве не вы­клю­ча­юць, што на асаб­лі­ва прэ­стыж­ных у мо­ла­дзі спе­цы­яль­нас­цях мо­жа склас­ці­ся на­пру­жа­ная сі­ту­а­цыя, ка­лі да­ку­мен­ты па­да­дуць толь­кі ад­ны вы­дат­ні­кі. І як у та­кім вы­пад­ку пры­ём­най ка­мі­сіі вы­зна­чыць з іх са­мых год­ных? «Зна­чыць, да­вя­дзец­ца за­дзей­ні­чаць да­дат­ко­выя кры­тэ­рыі. У пра­ві­лах пры­ёму пра­пі­са­на, хто мае пе­ра­важ­нае пра­ва на за­лі­чэн­не пры ад­ноль­ка­вай су­ме ба­лаў. Для пры­ём­най ка­мі­сіі гэ­та, вя­до­ма, бу­дзе вы­пра­ба­ван­нем. Але ні­хто не пе­ра­шка­джае ўста­но­ве аду­ка­цыі ўвес­ці і свае да­дат­ко­выя кры­тэ­рыі, ка­лі ў гэ­тым бу­дзе па­трэ­ба», — тлу­ма­чаць у га­лоў­ным аду­ка­цый­ным ве­дам­стве.

Абі­ту­ры­ен­ты, якія па­сту­па­юць на асно­ве ба­за­вай аду­ка­цыі на спе­цы­яль­нас­ці, дзе кон­курс ле­тась скла­даў 5 і больш ча­ла­век на мес­ца, па­він­ны мець у па­свед­чан­ні аб агуль­най ба­за­вай аду­ка­цыі ад­зна­кі не ні­жэй як 4 ба­лы па рус­кай мо­ве і бе­ла­рус­кай мо­ве, а так­са­ма па прад­ме­це, які ад­па­вя­дае про­філь­на­му іс­пы­ту.

Пры па­ступ­лен­ні на асно­ве агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі абі­ту­ры­ен­ты па­він­ны пра­да­ста­віць сер­ты­фі­ка­ты ЦТ з лю­бой су­май ба­лаў, акра­мя ну­ля.

Сён­ня ў сіс­тэ­ме ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі функ­цы­я­ну­юць 132 дзяр­жаў­ныя і 12 пры­ват­ных уста­ноў ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі, у тым лі­ку 6 ка­ле­джаў Бел­ка­ап­са­ю­за. Акра­мя та­го, пад­рых­тоў­ку спе­цы­я­ліс­таў з ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цы­яй ажыц­цяў­ля­юць 70 пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ных ка­ле­джаў. Сё­ле­та ва ўста­но­вы ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі пла­ну­ец­ца пры­няць 43 ты­ся­чы ча­ла­век, у тым лі­ку ка­ля 25 ты­сяч — для на­ву­чан­ня за кошт бюд­жэт­ных срод­каў.

У но­вым на­ву­чаль­ным го­дзе ў ССНУ рас­пач­нец­ца на­ву­чан­не па но­вых спе­цы­яль­нас­цях. На­прык­лад, у Мін­скім ар­хі­тэк­тур­на-бу­даў­ні­чым ка­ле­джы ад­кры­ва­ец­ца спе­цы­яль­насць «Аб­слу­гоў­ван­не і экс­плу­а­та­цыя жы­лых да­моў». У Мін­скім дзяр­жаў­ным вы­шэй­шым ра­дыё­тэх­ніч­ным ка­ле­джы — спе­цы­яль­насць «Мік­ра- і на­на­элект­рон­ныя тэх­на­ло­гіі і сіс­тэ­мы». У Мін­скім по­лі­тэх­ніч­ным ка­ле­джы — «Элект­ро­ні­ка ме­ха­ніч­ных транс­парт­ных срод­каў». У Ма­гі­лёў­скім тэх­на­ла­гіч­ным ка­ле­джы пач­нуць рых­та­ваць ме­хат­ро­ні­каў 5 раз­ра­ду, якія бу­дуць спе­цы­я­лі­за­вац­ца на вы­твор­час­ці ха­ла­дзіль­на­га аб­ста­ля­ван­ня.

А ў Мін­скім ме­ды­цын­скім ка­ле­джы ўпер­шы­ню ад­кры­ва­ец­ца вя­чэр­няя фор­ма на­ву­чан­ня па спе­цы­яль­нас­ці «Сяст­рын­ская спра­ва». Пла­ну­ец­ца на­браць гру­пу ў 30 ча­ла­век. Тэр­мін на­ву­чан­ня на вя­чэр­няй фор­ме скла­дзе 3 га­ды і 9 ме­ся­цаў. Праў­да, на­ву­чан­не па­куль толь­кі на плат­най асно­ве. Як лі­чыць кі­раў­ніц­тва вы­шэй­на­зва­най уста­но­вы, гэ­тая пра­па­но­ва па­він­на за­ці­ка­віць най­перш ма­лод­шы ме­ды­цын­скі пер­са­нал, па­коль­кі мно­гія пра­цэ­ду­ры ў кас­ме­та­ла­гіч­ных са­ло­нах мо­гуць пра­во­дзіць толь­кі спе­цы­я­ліс­ты з ся­рэд­няй спе­цы­яль­най ме­ды­цын­скай аду­ка­цы­яй. Да та­го ж ме­ды­цын­ская аду­ка­цыя — аба­вяз­ко­вая ўмо­ва для атры­ман­ня лі­цэн­зіі на ад­крыц­цё кас­ме­та­ла­гіч­на­га са­ло­на. Да­рэ­чы, за­пы­ты ад кас­ме­та­ла­гіч­ных са­ло­наў па­ста­ян­на па­сту­па­юць…

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».