Вы тут

Мек­сі­ка­нец па­ка­рыў Ві­цебск


Прад­стаў­ні­кі Мек­сі­кі ра­ней не вы­сту­па­лі на кон­кур­се ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў. Тым не менш спя­вак, які пры­ехаў на «Сла­вян­скі ба­зар» з гэ­тай кра­і­ны, на­браў ба­лаў больш, чым яго кан­ку­рэн­ты.

1Учо­ра пад­час цы­ры­мо­ніі ўзна­га­родж­ван­ня аба­яль­ны Рад­ры­га дэ ла Ка­дэ­на (на фота) атры­маў Гран-пры (20 ты­сяч до­ла­раў). І прэ­мію (15 ты­сяч до­ла­раў) жу­ры пры­су­дзі­ла спе­ва­ку з Мал­до­вы Ві­та­ліе Не­гру­ца. ІІ прэ­мію (10 ты­сяч до­ла­раў) — падзялілі ўкра­ін­ка Ве­ра­ні­ка До­раш і вы­ка­наў­ца з Хар­ва­тыі, які вы­сту­пае пад твор­чым псеў­да­ні­мам Дзі­на; ІІІ прэ­мію (5 ты­сяч до­ла­раў) — Дыяна Голбі з Ізраіля і Мархаба Сабіева з Казахстана. Прад­стаў­нік Бе­ла­ру­сі, 23‑га­до­вы Ар­тур Мі­хай­лаў, стаў уладальнікам спецыяльнага прыза Парламенцкага Сходу Беларусі і Расіі. Такую ж узнагароду атрымаў і расійскі выканаўца Злат, у якога, дарэчы, учора нарадзілася дачка.

Без­умоў­на, та­лент з да­лё­кай Мек­сі­кі год­ны «га­лоў­на­га сла­на». Дзве пес­ні, вы­ка­на­ныя ў фі­на­ле, — рус­кая «Калинка» і мек­сі­кан­скі хіт «Besame Mucho», па­ка­ры­лі як жу­ры, так і гле­да­чоў.

Пас­ля вы­ка­нан­ня «Besame Mucho» Рад­ры­га на сцэ­не ам­фі­тэ­ат­ра, ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­ні вя­ду­чых кон­курс­най пра­гра­мы, ска­заў, што ён, хоць знеш­не і па­доб­ны да Сан­ча Пан­са, але з ду­шой Дон Кі­хо­та.

У свае 26 га­доў та­лент з Мек­сі­кі да­сяг­нуў мно­га­га. Ён — спя­вак, кам­па­зі­тар, аран­жы­роў­шчык, му­зыч­ны прад­зю­сар, тэ­ле-і ра­дыё­вя­ду­чы. Во­сем га­доў быў арт-ды­рэк­та­рам тэ­ат­ра «Esperanza Іrіs». Да та­го ж ён яшчэ і мас­тац­кі кі­раў­нік і ўла­даль­нік за­баў­ляль­на­га клу­ба «La Cueva». Пі­ша му­зы­ку і вер­шы. Дзя­ку­ю­чы су­пра­цоў­ніц­тву з ра­дыё­ка­на­ла­мі Мек­сі­кі спры­яе за­ха­ван­ню і рас­паў­сюдж­ван­ню му­зыч­на­га жан­ру ба­ле­ро, а так­са­ма ра­ман­тыч­най му­зы­кі за­ла­то­га ста­год­дзя.

Вы­сту­паў на фес­ты­валь­ных і кон­курс­ных пля­цоў­ках кра­ін Аме­ры­кі і Еў­ро­пы. Рад­ры­га — двой­чы ула­даль­нік «За­ла­то­га мік­ра­фо­на» На­цы­я­наль­най аса­цы­я­цыі ра­дыё­вя­шчан­ня Мек­сі­кі. Па вер­сіі вы­дан­ня «The Mexіcan Sun» пры­зна­ны «Пер­со­най го­да-2010». Мае ме­даль ура­да Эк­ва­до­ра за ар­тыс­тызм, ме­даль Аў­гус­ты­на Ла­ра і На­цы­я­наль­ную ўзна­га­ро­ду ра­дыё­вя­шчан­ня Мек­сі­кі. За­пі­саў аж сем сту­дый­ных аль­бо­маў.

Па­вод­ле слоў Кі­ма Брэй­тбур­га, стар­шы­ні жу­ры кон­кур­су, за­слу­жа­на­га дзея­ча мас­тац­тваў Ра­сіі, кам­па­зі­та­ра, прад­зю­са­ра, каб пе­ра­маг­чы ў кон­кур­се, трэ­ба не толь­кі ва­ло­даць доб­рым го­ла­сам:

— У мя­не ёсць сваё мер­ка­ван­не, стаў­лен­не да кан­кур­сан­таў. Я ацэнь­ваю іх па не­каль­кіх па­ра­мет­рах: не толь­кі за го­лас, але і за ар­тыс­тызм, тэм­пе­ра­мент. Кон­кур­саў шмат у све­це пра­во­дзіц­ца, але адзін­кі з тых, хто атры­маў ней­кія мес­цы, пры­зы, дып­ло­мы, ста­но­вяц­ца са­праўд­ны­мі ар­тыс­та­мі. І я лі­чу, што за­да­ча жу­ры, асаб­лі­ва на та­кіх буй­ных між­на­род­ных фес­ты­ва­лях, — да­па­маг­чы рэа­лі­за­вац­ца най­больш та­ле­на­ві­тым, перс­пек­тыў­ным. Кон­курс у нас не спар­тыў­ны. І мне не важ­на, якую но­ту сён­ня ўда­ла ўзяў кан­кур­сант, на­коль­кі гуч­на вы­ка­наў. А вось ці здо­леў ён зра­біць уз­дзе­ян­не на мя­не на эма­цы­я­наль­ным уз­роў­ні, ка­лі вы­сту­паў на сцэ­не, — ін­шае пы­тан­не. Ка­лі не за­ча­піў, не ма­гу яму па­ста­віць вы­со­кую ацэн­ку, для мя­не пус­тое мес­ца ўсе яго ва­каль­ныя да­ныя. Га­лоў­нае — су­куп­насць якас­цяў: ін­тэ­лект, вы­со­кая куль­ту­ра (ад­ра­зу ві­даць па ча­ла­ве­ку, хто пе­рад на­мі, ці знай­шоў кан­такт з за­лай), умен­не мець зно­сі­ны, аба­ян­не, ад­кры­тасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».