Вы тут

Без бе­лых плям


Унук ге­не­рал-ма­ё­ра Іва­на Ла­за­рэн­кі збі­ра­ец­ца на­пі­саць кні­гу аб не­вя­до­мых ста­рон­ках жыц­ця свай­го ге­ра­іч­на­га дзе­да

Проз­ві­шчам гэ­та­га пал­ка­вод­ца на­зва­ны ву­лі­цы і скве­ры ў роз­ных га­ра­дах. Яго ве­да­юць як муж­на­га і бес­кам­пра­міс­на­га ча­ла­ве­ка, але амаль 70 га­доў ён па да­ку­мен­тах лі­чыў­ся здрад­ні­кам. І толь­кі дзя­ку­ю­чы ўну­ку, ча­ты­ры га­ды та­му Вяр­хоў­ны суд Ра­сіі рэ­абі­лі­та­ваў гэ­та­га ге­роя.

3На дум­ку Рыгора Лаза-рэнкі, дзед яго тра­піў у гэ­тыя жор­ны толь­кі та­му, што ка­мусь­ці прос­та трэ­ба бы­ло не­як апраў­даць тыя па­ра­жэн­ні Чыр­во­най Ар­міі, якія яна нес­ла на па­чат­ку вай­ны. І кні­га, якую ён збі­ра­ец­ца вы­даць, ста­не са­праўд­най спо­вед­дзю ча­ла­ве­ка, пе­ра­жыў­ша­га жорст­кія вы­пра­ба­ван­ні. У яе ўвой­дуць ко­піі да­ку­мен­таў, ус­па­мі­ны ві­да­воч­цаў, рэд­кія фо­та­здым­кі — усё тое, што ўда­ло­ся са­браць на­шчад­кам Іва­на Ла­за­рэн­кі за не­каль­кі дзя­сят­каў га­доў. Аб тым, ча­го каш­та­ва­ла змыць гань­бу з іме­ні ге­не­ра­ла, на­ша раз­мо­ва з Ры­го­рам Ры­го­ра­ві­чам Ла­за­рэн­кам.

Кам­пе­тэнт­на

У 1941 го­дзе Іван Ла­за­рэн­ка, адзін з аба­рон­цаў Брэсц­кай крэ­пас­ці, тра­піў у спіс ге­не­ра­лаў, якіх аб­ві­на­ва­ці­лі ў раз­губ­ле­нас­ці і бяз­дзей­нас­ці ў пер­шыя хві­лі­ны вай­ны. Удзель­нік 4 вой­наў, поў­ны Ге­ор­гі­еў­скі ка­ва­лер, быў па­збаў­ле­ны зван­ня і ўсіх уз­на­га­род і пры­га­во­ра­ны да рас­стрэ­лу. І толь­кі ў апош­ні мо­мант вы­шэй­шую ме­ру па­ка­ран­ня за­мя­ні­лі на 10 га­доў ла­ге­раў. Але праз год з ліш­нім, ка­лі пад Ржэ­вам трэ­ба бы­ло пра­рваць ня­мец­кую аба­ро­ну, Ста­лін сам ус­пом­ніў пра раз­жа­ла­ва­на­га ге­не­ра­ла і па­тра­ба­ваў ад­пра­віць яго на фронт. Та­ле­на­ві­ты пал­ка­во­дзец хут­ка вяр­нуў свае рэ­га­ліі, але да­жыць да Пе­ра­мо­гі яму не бы­ло су­джа­на: у чэр­ве­ні 1944 го­да ён за­гі­нуў пад­час пра­ры­ву аба­ро­ны пра­ціў­ні­ка на па­ды­хо­дах да Ма­гі­лё­ва. У тым жа 44-м яму бы­ло па­смя­рот­на пры­свое­на зван­не Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за.

Сын

Ры­гор Іва­на­віч Ла­за­рэн­ка ра­на стра­ціў ма­ці і з 7 га­доў зна­хо­дзіў­ся на вы­ха­ван­ні баць­кі. Да та­го са­ма­га ча­су, па­куль не па­сту­піў у Ар­лоў­скае тан­ка­вае ву­чы­лі­шча. У фін­скую вай­ну сын і баць­ка ўжо ва­я­ва­лі ра­зам. Як і ў 1941-м, ка­лі па­ча­ла­ся Вя­лі­кая Ай­чын­ная вай­на. Ста­рэй­ша­му Ла­за­рэн­ку бы­ло 45 га­доў, ма­лод­ша­му — 26. Адзін — бы­ва­лы ге­не­рал-ма­ёр, дру­гі — ма­ла­ды на­чаль­нік шта­ба тан­ка­ва­га ба­таль­ё­на. Ка­лі баць­ку арыш­та­ва­лі, сы­на пры­му­ша­лі ад­ра­чы­ся ад яго. Не зла­мац­ца да­па­мог пал­коў­нік шта­ба бра­ня­тан­ка­вых вой­скаў Ры­гор Клейн, яко­га Іван Ла­за­рэн­ка да вай­ны вы­ра­та­ваў ад рас­стрэ­лу. Ры­гор Іва­на­віч су­стрэў яго на па­ра­дзе 7 ліс­та­па­да 1941 го­да — на­пя­рэ­дад­ні на­сту­паль­най апе­ра­цыі пад Маск­вой. І той упо­тай па­ве­да­міў: «Ні­ко­му не вер, твай­го баць­ку не рас­стра­ля­лі».

Ад баць­кі, як і ад яго проз­ві­шча, сын не ад­рок­ся. І да 1944 го­да не атры­маў ні ад­ной уз­на­га­ро­ды, акра­мя ме­да­ля «За аба­ро­ну Маск­вы». За­тое пас­ля ге­ра­іч­най гі­бе­лі ге­не­ра­ла за ня­поў­ны год яму ўру­чы­лі ад­ра­зу 5 ор­дэ­наў, не лі­ча­чы ме­да­лёў. Ка­лі ён па­спра­ба­ваў вяр­нуць баць­коў­скія ўзна­га­ро­ды, яго на­огул не пры­зна­лі сы­нам ге­не­ра­ла. Прый­шло­ся яшчэ да­каз­ваць і сваё сва­яц­тва. У да­маш­нім ар­хі­ве ўну­ка за­ха­ваў­ся ці­ка­вы да­ку­мент з ра­дзі­мы яго дзе­да — па­цвяр­джэн­не Ва­ла­ко­наў­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та на­род­ных дэ­пу­та­таў у тым, што Іван Сі­да­ра­віч і Ры­гор Іва­на­віч — са­праў­ды баць­ка і сын.

Пас­ля вай­ны сын спра­ба­ваў вяр­нуць баць­ку доб­рае імя. На­ват скон­чыў гіст­фак, каб пра­фе­сій­на ра­за­брац­ца ў пы­тан­ні. Пас­ля дэ­ма­бі­лі­за­цыі вы­кла­даў у Ма­гі­лё­ве гіс­то­рыю, пра­ца­ваў у шко­лах №2 і №12. Ён ве­даў вай­ну не па кніж­ках, але ме­на­ві­та гэ­тая тэ­ма за­ста­ва­ла­ся для яго са­май цяж­кай. Ка­лі му­зей Брэсц­кай крэ­пас­ці збі­раў ма­тэ­ры­ял аб яе аба­рон­цах, яго ўспа­мі­ны так­са­ма за­пі­са­лі. Але яны не бы­лі на­дру­ка­ва­ны.

Унук

У Ма­гі­лё­ве Ры­го­ра Ры­го­ра­ві­ча Ла­за­рэн­ку ве­да­юць як доб­ра­га хі­рур­га, на­мес­ні­ка ўра­ча га­рад­ской баль­ні­цы хут­кай ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі, але ма­ла хто — як уну­ка зна­ка­мі­та­га ге­не­ра­ла. Ён не пай­шоў па сля­дах дзе­да і баць­кі, але пры­зван­не ра­та­ваць лю­дзей, на­пэў­на, у іх ся­мей­нае. А яшчэ — па­чуц­цё спра­вяд­лі­вас­ці і пры­стой­нас­ці.

— Чым больш зна­хо­дзіш фак­таў, якія па­цвяр­джа­юць, як не­спра­вяд­лі­ва абы­шлі­ся з дзе­дам, тым ця­жэй ро­біц­ца на ду­шы, — пры­зна­ец­ца ён. — Ці маг­чы­ма та­кое сум­лен­нае слу­жэн­не Ай­чы­не? Пас­ля ўся­го, што яму прый­шло­ся пе­ра­жыць, ён за­стаў­ся вер­ны пры­ся­зе і Ра­дзі­ме, а вось са­вец­кія гіс­то­ры­кі па­ба­я­лі­ся на­пі­саць праў­ду аб ім. Сяр­гей Смір­ноў, аў­тар кні­гі «Ге­ра­іч­ная аба­ро­на Брэсц­кай крэ­пас­ці», шчы­ра ска­заў май­му баць­ку: «Ка­лі я на­пі­шу, як бы­ло на са­мой спра­ве, кні­га ў свет не вый­дзе». Але я ўсё роў­на яго па­ва­жаю ўжо толь­кі за тое, што ён за­кра­нуў тэ­му Брэсц­кай крэ­пас­ці. Пра яе доў­гі час ба­я­лі­ся пі­саць. Ста­лін і яго кі­раў­ніц­тва лі­чы­лі, што там бы­лі спрэч ад­ны здрад­ні­кі.

Тое, што Іван Ла­за­рэн­ка — шчы­ры і муж­ны ча­ла­век, унук ве­даў заў­сё­ды. Але ва­кол яго іме­ні ча­мусь­ці заў­сё­ды бы­ло шмат хлус­ні. Па­чы­на­ю­чы з Брэсц­кай крэ­пас­ці і за­кан­чва­ю­чы смер­цю.

— Я раз­маў­ляў са свед­кам гі­бе­лі дзе­да — Яў­ге­нам Ра­ма­на­вым, сал­да­там з яго ахо­вы, — рас­па­вя­дае су­раз­моў­ца. — Не­ка­то­рыя і ця­пер лі­чаць, што ў «Ві­ліс», у якім ехаў Ла­за­рэн­ка, тра­піў сна­рад. Гэ­та не так. Іван Сі­да­ра­віч за­гі­нуў як са­праўд­ны во­ін, ка­ля гар­ма­ты. Пас­ля вы­зва­лен­ня Ча­ву­саў яго ды­ві­зія пра­цяг­ва­ла імк­лі­вае на­ступ­лен­не. Адзін з ба­таль­ё­наў тра­піў у ня­мец­кую за­са­ду. Гу­кі стрэ­лаў бліз­ка­га бою кам­дыў па­чуў, ка­лі раз­маў­ляў з мяс­цо­вы­мі на­конт бро­ду це­раз Рас­ту. Ра­зам з Ра­ма­на­вым яны ўско­чы­лі ў ма­шы­ну і па­нес­лі­ся ў той бок. Пры­клад­на за кі­ла­метр ад вёс­кі Хал­мы ўба­чы­лі на­па­ло­ву вы­бі­ты ар­ты­ле­рый­скі раз­лік. Ла­за­рэн­ка за­мя­ніў па­ра­не­на­га на­вод­чы­ка, а Ра­ма­наў па­да­ваў бо­еп­ры­па­сы, па­куль у гар­ма­ту не тра­піў ня­мец­кі сна­рад. Кам­дыў за­гі­нуў, а Ра­ма­на­ву ада­рва­ла ру­ку.

У па­стцы

Брэсц­кая крэ­пасць бы­ла па­бу­да­ва­на ў па­чат­ку ХІХ ста­год­дзя і ў тыя га­ды лі­чы­ла­ся вель­мі ма­гут­ным аба­рон­чым збу­да­ван­нем. Але ў 1941-м у якас­ці стра­тэ­гіч­на­га пунк­та яна сур'­ёз­най пе­ра­шко­ды для во­ра­га ўжо не прад­стаў­ля­ла. Па­між са­бой ва­ен­ныя на­зы­ва­лі яе «паст­ка». У ёй маг­лі раз­мяс­ціц­ца не­каль­кі ты­сяч ча­ла­век, але, каб вы­вес­ці іх ад­на­ча­со­ва, спат­рэ­бі­ла­ся б шмат ча­су. Ця­рэс­паль­скія і Паў­ноч­ныя ва­ро­ты вы­хо­дзі­лі на мя­жу і зна­хо­дзі­лі­ся ў по­лі зро­ку не­пры­яце­ля. Вя­до­ма, што яшчэ на­пя­рэ­дад­ні вай­ны Іван Ла­за­рэн­ка звяр­таў­ся да ка­ман­ду­ю­ча­га 4-й ар­мі­яй ге­не­рал-ма­ё­ра Аляк­санд­ра Ка­раб­ко­ва з пра­па­но­вай зра­біць два да­дат­ко­выя вы­ха­ды з су­праць­лег­ла­га бо­ку крэ­пас­ці. Але яны так і не з'я­ві­лі­ся. І чыр­во­на­ар­мей­цы пад­час вай­ны апы­ну­лі­ся ў па­стцы.

— Ка­ля 4 ты­сяч сал­дат вы­ра­та­ваў Іван Сі­да­ра­віч, — спа­сы­ла­ец­ца на ар­хіў­ныя фак­ты Ры­гор Ры­го­ра­віч. — З «Бу­тыр­кі» ён пі­саў мар­ша­лу Ся­мё­ну Ці­ма­шэн­ку, што аса­біс­та вы­во­дзіў з крэ­пас­ці раз­роз­не­ныя час­ці 3, 4 і 10 ар­мій. Аб гэ­тым га­во­рыц­ца і ў пер­шых да­ня­сен­нях ка­ман­ду­ю­ча­га 28-м страл­ко­вым кор­пу­сам, ге­не­рал-ма­ё­ра Ва­сі­ля Па­по­ва і Аляк­санд­ра Ка­раб­ко­ва, яко­га рас­стра­ля­лі. Та­кі факт ёсць і ў кні­зе Смір­но­ва «Ге­ра­іч­ная аба­ро­на Брэсц­кай крэ­пас­ці». Толь­кі вось імя ра­та­валь­ні­ка там за­моўч­ва­ец­ца. А яшчэ Іван Сі­да­ра­віч ар­га­ні­за­ваў аба­ро­ну чы­гу­нач­на­га вак­за­ла, па знач­нас­ці не менш важ­на­га аб'­ек­та, чым Брэсц­кая крэ­пасць. Ён па­спеў ад­пра­віць са­стаў з ра­не­ны­мі і сем'­я­мі ка­манд­на­га скла­ду. Та­кі факт у Смір­но­ва так­са­ма ёсць, але без удак­лад­нен­ня, хто гэ­та зра­біў.

Па­мі­ла­ва­ны, але не рэ­абі­лі­та­ва­ны

Сын ге­не­ра­ла Ла­за­рэн­кі так і па­мёр, не да­ве­даў­шы­ся пра тое, што Іва­на Сі­да­ра­ві­ча не рэ­абі­лі­та­ва­лі. На­ват дум­ка аб тым, што здрад­ні­ку маг­лі даць зван­не Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за, зда­ва­ла­ся кра­моль­най.

— Я сам да­ве­даў­ся аб гэ­тым толь­кі ў 2005 го­дзе, ка­лі па­чы­таў кні­гі Вік­та­ра Су­во­ра­ва «Бя­ру свае сло­вы на­зад» і ва­ен­на­га юрыс­та Вя­ча­сла­ва Звя­гін­ца­ва «Вай­на на ва­гах Фе­мі­ды», — пры­зна­ец­ца Ры­гор Ры­го­ра­віч. — Яны мне пад­ка­за­лі, ку­ды я па­ві­нен пі­саць і як. Пе­ра­піс­ка цяг­ну­ла­ся ка­ля 2 га­доў. А ў сту­дзе­ні 2010 го­да з Маск­вы прый­шла тэ­ле­гра­ма з за­пра­шэн­нем на па­ся­джэн­не Вяр­хоў­на­га су­да.

24 лю­та­га Вяр­хоў­ны суд Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ад­мя­ніў ра­шэн­не Ва­ен­най ка­ле­гіі Вяр­хоў­на­га Су­да СССР ад 17 ве­рас­ня 1941 го­да і рэ­абі­лі­та­ваў Іва­на Ла­за­рэн­ку. Бы­ло пры­зна­на, што дзе­ян­ні ка­ман­дзі­ра 42-й страл­ко­вай ды­ві­зіі «не ўва­хо­дзі­лі ў су­пя­рэч­насць з па­тра­ба­ван­ня­мі кі­ру­ю­чых да­ку­мен­таў, якія іс­на­ва­лі ў той мо­мант, і ад­па­вя­да­лі аб­ста­ноў­цы і атры­ма­ным ад шта­ба кор­пу­са за­га­дам».

Але толь­кі праз паў­та­ра го­да пас­ля су­да ўну­ку да­зво­лі­лі азна­ё­міц­ца з част­кай аса­біс­тай спра­вы Іва­на Ла­за­рэн­кі. Грыф сак­рэт­нас­ці цал­кам па­куль яшчэ з яе не зня­ты.

— Я вель­мі ўдзяч­ны ра­бот­ні­кам Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны РФ, якія да­па­маг­лі атры­маць мне да­звол на ра­бо­ту ў ар­хі­ве Мі­на­ба­ро­ны Па­доль­ска, — ка­жа Ры­гор Ры­го­ра­віч. — Ка­лі я пры­ехаў ту­ды ў пер­шы раз, мя­не вы­слу­ха­лі, але пра­ца­ваць з да­ку­мен­та­мі не да­лі. Гэ­так жа бы­ло і з Цэнт­раль­ным ар­хі­вам ФСБ. Толь­кі пас­ля ўмя­шан­ня мі­ніс­тэр­ства за­ба­ро­ну зня­лі.

Для Ры­го­ра Ры­го­ра­ві­ча ўста­на­віць гіс­та­рыч­ную спра­вяд­лі­васць аба­ро­ны Брэсц­кай крэ­пас­ці спра­ва не толь­кі прын­цы­пу — го­на­ру. Кож­ны год ён пры­яз­джае сю­ды, каб па­спра­ба­ваць ад­на­віць хро­ні­ку тых па­дзей. Быў ён тут і на прэм'­е­ры філь­ма «Брэсц­кая крэ­пасць», які як­раз вый­шаў на эк­ра­ны ў той год, ка­лі рэ­абі­лі­та­ва­лі яго дзе­да. І тое, што ства­раль­ні­кі філь­ма гэ­та­га не ўлі­чы­лі, вель­мі ба­лю­ча ад­гук­ну­ла­ся ў ду­шы. Быц­цам нех­та зноў па­ста­віў на дзе­да кляй­мо.

Лёд кра­нуў­ся...

Ка­лі 7 мая 2010 го­да ў «Известиях» з'я­віў­ся ма­тэ­ры­ял Ба­ры­са Клі­на «Брэсц­кай крэ­пас­ці вяр­ну­лі ка­ман­дзі­ра», унук Іва­на Ла­за­рэн­кі, як ка­жуць, пра­чнуў­ся ра­ні­цай зна­ка­мі­тым. У яго ад­рас іш­лі пісь­мы са сло­ва­мі пад­трым­кі, він­ша­ван­ня­мі з Ся­рэд­няй Азіі, Ура­ла. Знай­шлі­ся на­ват сва­я­кі, аб якіх ён не ве­даў. Ня­даў­на яны пры­яз­джа­лі на ад­крыц­цё па­мят­на­га зна­ка на мес­цы гі­бе­лі ге­не­ра­ла, які ўста­ля­ва­ны па іні­цы­я­ты­ве ўну­ка за пры­ват­ныя гро­шы.

Пля­мен­ні­ца ге­не­ра­ла Ра­і­са Чыр­ко­ва ўспа­мі­на­ла аб тым, якім чу­лым і спра­вяд­лі­вым быў яе дзядзь­ка. Яна пры­вез­ла з яго ра­дзі­мы жмень­ку зям­лі, каб па­клас­ці на ма­гі­лу.

Пом­нік вы­ра­ша­на бы­ло па­ста­віць ка­ля да­ро­гі, за 800 мет­раў ад мес­ца апош­ня­га бою. З яго на нас гля­дзяць уваж­лі­выя во­чы ча­ла­ве­ка ў ва­ен­най гім­нас­цёр­цы. На гру­дзях у яго ня­ма ні­я­кіх уз­на­га­род. Ор­дэн Ай­чын­най вай­ны за ўзяц­це го­ра­да Жыздр Ка­луж­скай воб­лас­ці і ме­даль «За аба­ро­ну Ста­лін­гра­да» яшчэ на­пе­ра­дзе. А тыя ўзна­га­ро­ды, якія ў раз­жа­ла­ва­на­га ге­не­ра­ла за­бра­лі ў 1941-м, яму так і не вяр­ну­лі.

Усё, што за­ста­ло­ся ўну­ку ў спад­чы­ну ад муж­на­га дзе­да, — гэ­та брыт­ва, ся­рэб­ра­ны ру­бель 1924 го­да, рэ­мень і га­дзін­нік «Аме­га», які Івану Ла­за­рэн­ку па­да­ра­ваў у Іс­па­ніі ка­ман­ду­ю­чы ар­мі­яй «Эб­ро» пал­коў­нік Ху­а­на Ма­дэс­та. Яго ўра­зі­ла, як Іван Сі­да­ра­віч аса­біс­та ва­дзіў ка­ва­ле­рый­скую бры­га­ду ў ата­ку. Ён быў жы­вым пры­кла­дам са­ма­ах­вяр­нас­ці і стой­кас­ці. І гэ­та, як тую ж уз­на­га­ро­ду, нель­га ада­браць.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».