Магчыма, цяпер, каб замяніць падлогавае пакрыццё, змяніць, перанесці разеткі або паставіць змеявік у санвузле, рабіць праект і ўзгадняць яго з мясцовым выканкамам не давядзецца. Пра гэта, як паведамляюць Мінск-Навіны, на прамой лініі аб перапланіроўцы і перабудове жылых памяшканняў у Мінгарвыканкаме распавёў начальнік аддзела інжынернага суправаджэння аб'ектаў КУП «Мінскі гарадскі цэнтр інжынірынгавых паслуг» Валерый Асядоўскі.
Нагадаем: у маі мінулага года была прынята пастанова Савета Міністраў аб парадку перабудовы і перапланіроўкі ў кватэры. З яе вынікала, што на многія работы трэба браць дазвол у адміністрацыі раёна або, як мінімум, у ЖЭСе. Так, гэтая пастанова прадпісвала ўладальніку кватэры рабіць праект і браць дазвол у выканкаме на замену лінолеуму ламінатам або пліткай і перанос разетак-выключальнікаў у кватэры.
Цяпер камунальнікі вырашылі выключыць са спіса абавязковых узгадненняў гэтыя пункты. Праўда, выконваць работы ўсё роўна прыйдзецца з улікам тэхналогій. Калі падлога патрабуе выканання гукаізаляцыі, то гэта трэба будзе рабіць па ўсіх правілах. Кандыцыянеры і антэны таксама можна будзе ўстанаўліваць без распрацоўкі праектнай дакументацыі і без прыёмкі работ у эксплуатацыю.
Праект новай рэдакцыі пастановы цяпер знаходзіцца на ўзгадненні Саўміна.
Святлана Бусько
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.