Вы тут

Вый­сце з цем­ры...


Вось што 95 га­доў да­па­ма­гае зна­хо­дзіць Ма­гі­лёў­ская гра­мад­ская ар­га­ні­за­цыя ін­ва­лі­даў па зро­ку

Ка­лі су­стрэ­неш гэ­тую жан­чы­ну на ву­лі­цы, ні­ко­лі не па­ду­ма­еш, што яна яшчэ год та­му ад­чу­ва­ла ся­бе са­мым не­шчас­лі­вым на зям­лі ча­ла­ве­кам. Пры­го­жая, пад­цяг­ну­тая, з пры­чос­кай. Але гэ­та толь­кі звон­ку. Па на­чах ёй яшчэ сняц­ца каш­ма­ры аб тым, што ня­даў­на ад­бы­ло­ся ў яе жыц­ці. З'я­ві­лі­ся праб­ле­мы са зро­кам, а ля­чэн­не, на якое яна ўскла­да­ла вя­лі­кія спа­дзя­ван­ні, ака­за­ла­ся ня­ўда­лым. Пас­ля апе­ра­цыі яна цал­кам стра­ці­ла во­ка, якое да­гэ­туль дрэн­на, але ж ба­чы­ла. Ця­пер на яго мес­цы пласт­ма­са­вая на­клад­ка, пад якой жан­чы­на ха­вае жах­лі­вую ра­ну.

«Ся­род тых, хто ба­чыць, ты ўжо чу­жы»

Люд­мі­ла Мар­чан­ка ка­жа, што тыя лю­дзі, якія зра­бі­лі яе ін­ва­лі­дам, цал­кам ад­мо­ві­лі сваю ві­ну. Яна на іх не крыў­дуе, але та­ды зда­ва­ла­ся, што ўвесь свет ад­вяр­нуў­ся ад яе. Жан­чы­на і ця­пер пла­ча, ка­лі ўспа­мі­нае гэ­тую су­мную гіс­то­рыю. Ёй, вя­до­ма, цяж­ка. Але ўжо не так, як бы­ло та­ды. Прос­та па­шчас­ці­ла знай­сці тых, хто да­па­мог пе­ра­жыць боль.

— Я і ра­ней чу­ла, што ёсць ар­га­ні­за­цыя, якая ку­ры­руе сля­пых, але, ка­лі са­мой спат­рэ­бі­ла­ся да­па­мо­га, не ве­да­ла, дзе яна зна­хо­дзіц­ца і як дак­лад­на на­зы­ва­ец­ца, — ка­жа яна. — Па­тэ­ле­фа­на­ва­ла ў да­вед­ку, і мне пад­ка­за­лі ну­мар. Але на­браць яго ад­ва­жы­ла­ся не ад­ра­зу. Вель­мі ба­я­ла­ся стра­ціць апош­нюю над­зею. І толь­кі та­ды, ка­лі зу­сім ад­ча­я­ла­ся, зня­ла тэ­ле­фон­ную труб­ку. Ужо праз паў­га­дзі­ны пас­ля май­го «кры­ку аб да­па­мо­зе» па­чуў­ся зва­нок у дзве­ры...

Стар­шы­ня Ма­гі­лёў­скай аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бел­ТІЗ» На­тал­ля Пан­ця­ле­е­ва — пер­шая, хто пад­тры­маў яе і да­па­мог вяр­нуць упэў­не­насць у са­бе. З гэ­тай су­стрэ­чы, па сут­нас­ці, і па­ча­ло­ся но­вае жыц­цё Люд­мі­лы Мар­чан­кі. З тых зна­ё­мых, ка­го Люд­мі­ла ве­да­ла ра­ней, за­ста­лі­ся адзін­кі. І для та­ко­га пуб­ліч­на­га ча­ла­ве­ка, як яна (у мі­ну­лым вы­клад­чы­ца ад­на­го з ма­гі­лёў­скіх ВНУ), стра­та бы­ла вель­мі ад­чу­валь­ная. Яна і не ве­да­ла, што па­між ві­ду­шчы­мі людзь­мі і ты­мі, хто стра­ціў зрок, та­кая прор­ва.

— Стан да­рос­ла­га ча­ла­ве­ка, які ад­чу­ваў ся­бе са­ма­стой­най асо­бай, а по­тым у ад­но ім­гнен­не стаў чымсь­ці на­кшталт без­да­па­мож­на­га дзі­ця­ці, нель­га ўя­віць так вост­ра да та­го мо­ман­ту, па­куль сам у ім не апы­неш­ся, — дзе­ліц­ца яна. — Па­спра­буй­це за­вя­заць са­бе во­чы і зай­мац­ца звык­лы­мі спра­ва­мі. На­ват да­ве­дац­ца, коль­кі га­дзін, без ра­дыё не­маг­чы­ма. Ка­лі мне рас­ка­за­лі, коль­кі іс­нуе ра­зум­ных рэ­чаў для сля­пых лю­дзей, я не пе­ра­ста­ва­ла здзіў­ляц­ца. Як яны по­тым аб­лег­чы­лі мне жыц­цё! Уя­ві­це, на­ват іс­нуе гра­дус­нік, які раз­маў­ляе. Па­чуц­цё дыс­тан­цыі са звы­чай­ным све­там, у якім я жы­ла ра­ней, на жаль, за­ста­ло­ся, але ця­пер я не ад­чу­ваю ся­бе нік­чэм­най. Зай­ма­ю­ся гра­мад­скай пра­цай, ру­ка­дзел­лем.

Тыя праб­ле­мы, з які­мі су­тык­ну­ла­ся, хва­лю­юць шмат ка­го. Але па са­бе ве­даю, як цяж­ка зра­біць пер­шы крок і вы­нес­ці са­мае па­та­ем­нае на гра­мад­скае аб­мер­ка­ван­не. Трэ­ба пра­явіць да ся­бе ней­кую жорст­касць, пры­знаць: ся­род тых, хто ба­чыць, ты ўжо чу­жы. Трэ­ба шу­каць са­бе па­доб­ных і мя­няць свае зно­сі­ны ў со­цы­у­ме. Ка­лі ве­да­еш, што ты не адзін, ад­чу­ва­еш, як спа­дае на­пру­га. І ты су­па­кой­ва­еш­ся.

«Дып­лом атры­ма­ла, але зрок па­гор­шыў­ся»

Але ха­пае лю­дзей, якія яшчэ не знай­шлі сва­іх ад­на­дум­цаў. Сён­ня ў ар­га­ні­за­цыі 1600 ча­ла­век. Але іх знач­на больш, лі­чыць яе кі­раў­нік. Асаб­лі­ва шмат тых, хто стра­ціў зрок у ста­лым уз­рос­це.

— Для іх гэ­та са­мы страш­ны пры­суд, — ка­жа На­тал­ля Пан­ця­ле­е­ва. — Яны са­ро­ме­юц­ца шу­каць да­па­мо­гі, чап­ля­юц­ца за ней­кія зу­сім не зра­зу­ме­лыя пры­чы­ны. Гэ­тыя комп­лек­сы пе­ра­шка­джа­юць жыць на поў­ную моц. Штось­ці не дае па­дзя­ліц­ца сва­ім го­рам — ім пра­сцей сха­вац­ца ў ней­кую аба­лон­ку. Та­кія лю­дзі страч­ва­юць веру ў ся­бе, ста­но­вяц­ца азлоб­ле­ны­мі і агрэ­сіў­ны­мі.

Ча­ла­век — іс­то­та са­цы­яль­ная, та­му за­стац­ца сам-на­сам са сва­ёй праб­ле­май заў­сё­ды страш­на. Са стра­тай зро­ку з'яў­ля­ец­ца шмат за­ба­рон, па­пя­рэ­джан­няў, скла­да­нас­цяў. «Я са­ма ў дзя­цін­стве вель­мі са­ро­ме­ла­ся та­го, што ба­чу дрэн­на, — ус­па­мі­нае На­тал­ля Пан­ця­ле­е­ва. — Вель­мі ба­я­ла­ся, што гэ­та пе­ра­шко­дзіць мне па­сту­піць у тэх­на­ла­гіч­ны ін­сты­тут, і я на­ват па­пра­сі­ла сяб­роў­ку сха­дзіць за­мест мя­не да аку­ліс­та. Дып­лом я атры­ма­ла, але зрок яшчэ больш па­гор­шыў­ся. Трэ­ба бы­ло ра­біць шмат чар­ця­жоў, а гэ­та вя­лі­кая на­груз­ка на во­чы».

На­са­мрэч, спе­цы­яль­нас­цяў, якія ма­юць маг­чы­масць атры­маць сля­пыя (асаб­лі­ва тыя, хто не ба­чыць зу­сім), вель­мі ма­ла. Най­больш за­па­тра­ба­ва­ныя з іх — му­зы­кан­ты і ма­са­жыс­ты. Але ж не ўсім Бог дае та­лент. І як та­ды жыць да­лей, чым за­раб­ляць на жыц­цё?

— Вось Па­ша Мі­хай­лаў з Клі­ма­ві­чаў ма­рыць аб ра­дыё­тэх­ніч­най ВНУ, хоча стаць пра­гра­міс­там, — ка­жа На­тал­ля Пан­ця­ле­е­ва. — Не хо­чац­ца рас­ча­роў­ваць хлоп­ца, але ж яго ту­ды ні­хто не возь­ме. Там роз­ныя мік­ра­схе­мы, чар­ця­жы, а для ча­ла­ве­ка з праб­лем­ным зро­кам — гэ­та пры­суд свай­му зда­роўю. Ад­на дзяў­чы­на з Клі­ма­ві­чаў, ня­гле­дзя­чы на тое, што ў яе дрэн­ны зрок, на­су­пе­рак уся­му па­сту­пі­ла ў ме­ды­цын­скую ВНУ, але праз год вы­му­ша­на бы­ла сыс­ці. Па­да­ла да­ку­мен­ты ў ме­ды­цын­скі ка­ледж на фар­ма­цэў­та, але праз паў­та­ра го­да за­бра­ла іх і ад­туль. Звяр­ну­ла­ся да нас толь­кі та­ды, ка­лі амаль цал­кам стра­ці­ла зрок.

У кан­цы на­ву­чаль­на­га го­да ар­га­ні­за­цыя праз дзі­ця­чыя па­лі­клі­ні­кі воб­лас­ці шу­ка­ла ма­ла­дых лю­дзей, якія ма­юць праб­ле­мы са зро­кам. Ка­ля 30 паш­то­вак бы­ло на­кі­ра­ва­на па роз­ных ад­ра­сах з пра­па­но­вай звяр­тац­ца па да­па­мо­гу. Асаб­лі­ва за­па­тра­ба­ва­най ака­за­ла­ся ін­фар­ма­цыя па на­ву­чаль­ных уста­но­вах, дзе ство­ра­ны ўмо­вы для сля­пых. На­прык­лад, ка­лі ёсць му­зыч­ныя здоль­нас­ці, мож­на ад­пра­віц­ца ў Курск — там зна­хо­дзіц­ца спе­цы­я­лі­за­ва­нае ву­чы­лі­шча для не­ві­ду­шчых. Усім ах­вот­ным ар­га­ні­за­цыя да­па­ма­гае зра­біць за­пы­ты ва ўста­но­вы аду­ка­цыі, дае ка­рыс­ныя па­ра­ды.

Не ад­маў­ля­юць тут і тым, хто шу­кае са­бе пра­цу. Ад­на дзяў­чын­ка са Шкло­ва та­кім чы­нам пра­ца­ўлад­ка­ва­ла­ся ад­мі­ніст­ра­та­рам у Мін­ску. Ка­лі ня­ма ні­я­кай спе­цы­яль­нас­ці, па­да­браць неш­та бу­дзе ця­жэй.

Вель­мі вя­лі­кія спа­дзя­ван­ні кі­раў­ніц­тва ар­га­ні­за­цыі ўскла­дае на тое, што ў Ма­гі­лё­ве на ба­зе эка­на­міч­на­га пра­фе­сій­на-тэх­ніч­на­га ка­ле­джа бу­дзе ство­ра­на гру­па апе­ра­та­раў ПЭВМ для зу­сім не­ві­ду­шчых. Дзя­ку­ю­чы спе­цы­яль­ным пра­гра­мам сён­ня мож­на асво­іць кам­п'ю­тар, на­ват не ма­ю­чы зро­ку. Як вы­свет­лі­ла­ся, ды­рэк­тар аду­ка­цый­най уста­но­вы Алег Ба­ха­но­віч не су­праць та­ко­га су­пра­цоў­ніц­тва. Спра­ва доб­рая: гэ­та дасць маг­чы­масць не­ві­ду­шчым пад­лет­кам пры­но­сіць ка­рысць гра­мад­ству ў якас­ці дыс­пет­ча­раў з ве­дан­нем асноў ЭВМ. Але па­куль гэ­та бу­дзе пі­лот­ны пра­ект. Каб рых­та­ваць та­кіх спе­цы­я­ліс­таў, трэ­ба, каб ра­шэн­не бы­ло адоб­ра­на на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні і ўзгод­не­на па­між роз­ны­мі за­ці­каў­ле­ны­мі мі­ніс­тэр­ства­мі. Інакш у ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў мо­гуць уз­нік­нуць праб­ле­мы з пра­ца­ўлад­ка­ван­нем.

«Мож­на на­ра­каць на ўвесь свет, але што зме­ніц­ца?..»

На жаль, праб­ле­мы сля­пых для ві­ду­шчых не заў­сё­ды зра­зу­ме­лы. Дак­лад­ней, не­ка­то­рыя іх вель­мі не жа­да­юць за­ўва­жаць. Коль­кі ра­зоў ар­га­ні­за­цыя звяр­та­ла­ся да кі­раў­ніц­тва МДУ імя Ку­ля­шо­ва, каб зра­бі­лі раз­мет­ку на пры­ступ­ках, але воз і да­гэ­туль там. І гэ­та пры тым, што ся­род сту­дэн­таў ёсць і зу­сім не­ві­ду­шчыя. На­тал­ля Пан­ця­ле­е­ва звяр­та­лі­ся на­ват у Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, каб па­спры­я­лі. Але год прай­шоў — і ні­я­кіх зру­хаў.

Зда­ра­юц­ца на­ват кур'­ё­зы. На чы­гу­нач­ным вак­за­ле доў­га ад­маў­ля­лі­ся ад спе­цы­яль­най раз­мет­кі, ма­ты­ву­ю­чы тым, што бу­ды­нак — ар­хі­тэк­тур­ны пом­нік. Але ка­лі мін­скае кі­раў­ніц­тва па­ра­і­ла пры­слу­хац­ца да зва­ро­таў, жоў­тыя па­лос­кі на пры­ступ­ках ху­цень­ка з'я­ві­лі­ся.

Ня­зруч­нас­цяў у жыц­ці ха­пае, але ні­ко­лі не трэ­ба апус­каць ру­кі, лі­чаць у ар­га­ні­за­цыі. Мож­на бяс­кон­ца на­ра­каць на ўвесь свет і пла­каць аб сва­ім ня­ўда­лым лё­се, мож­на ві­на­ва­ціць у сва­іх ня­шчас­цях усіх і ўся. Але што ад гэ­та­га зме­ніц­ца? Жыць у цем­ры, вя­до­ма, вель­мі цяж­ка, але мож­на. За­хап­ля­ю­ся, ін­ша­га сло­ва тут не па­да­браць, ма­ла­дым хлоп­цам з Ма­гі­лё­ва Паў­лам Паў­ла­вым, які дзе­ля сваёй мэ­ты — стаць свя­та­ром — не па­ба­яў­ся па­ехаць у да­лё­кі ўкра­ін­скі го­рад Па­ча­е­ва і па­сту­піць у се­мі­на­рыю. Сён­ня ён спа­сці­гае ба­га­слоў­скую на­ву­ку ў Кі­еў­скай ду­хоў­най ака­дэ­міі. Ці не прык­лад для пе­рай­ман­ня Са­ша Зор­ка з Кас­цю­ко­ві­чаў, які скон­чыў Мін­скі лінг­віс­тыч­ны ўні­вер­сі­тэт, а по­тым знай­шоў ся­бе ў спор­це і стаў па­ра­лім­пій­цам? І тое, што іс­нуе та­кая гра­мад­ская ар­га­ні­за­цыя, якая мо­жа да­па­маг­чы і пад­ка­заць шлях у бу­ду­чы­ню, вель­мі каш­тоў­на. Сё­ле­та яна ад­зна­чае сваё 95-год­дзе. І тых, хто ёй у гэ­тыя дні ка­жа «дзя­куй», вель­мі шмат.

— Мы ад­кры­ты для ўсіх, — за­пэў­ні­вае На­тал­ля Пан­ця­ле­е­ва. — Да­па­ма­га­ем атры­маць аду­ка­цыю, знай­сці ра­бо­ту, на­ву­чыц­ца ней­ка­му ра­мяст­ву. А яшчэ да­ём кан­суль­та­цыі, па­ра­ды, срод­кі рэ­абі­лі­та­цыі, уста­лёў­ва­ем спе­цы­яль­ныя пра­гра­мы на кам­п'ю­тар, за­бяс­печ­ва­ем срод­ка­мі для агуч­ван­ня лі­та­ра­ту­ры. Ве­да­ем, як цяж­ка ча­ла­ве­ку, які стра­ціў зрок, атры­маць паў­на­вар­тас­ную ме­ды­цын­скую кан­суль­та­цыю. Не ад­чай­вай­це­ся — мы да­па­мо­жам, пад­ка­жам. Сён­ня вель­мі шмат вы­пад­каў, ка­лі ча­ла­ве­ку да­юць трэ­цюю, пра­цоў­ную, гру­пу ін­ва­лід­нас­ці, ха­ця яму, па сут­нас­ці, про­ці­па­ка­за­на цяж­кая пра­ца. Най­маль­ні­кі не за­ці­каў­ле­ны ў та­кіх су­пра­цоў­ні­ках і вель­мі час­та прос­та ад­маў­ля­юць ім. Мы ве­да­ем, чым да­па­маг­чы і гэ­тым лю­дзям. Апош­нім ча­сам ста­ла па­вя­ліч­вац­ца коль­касць ма­ла­дых лю­дзей, якія ма­юць праб­ле­мы са зро­кам, не ка­жу­чы пра пен­сі­я­не­раў. Яны пры­ста­соў­ва­юц­ца да жыц­ця, ба­яц­ца на­ват са­бе пры­знац­ца, што ў іх праб­ле­мы. А так быць не па­він­на. Пры­ходзь­це да нас. Мы не прос­та су­па­ко­ім вас, але і да­па­мо­жам вяр­нуц­ца да паў­на­цэн­на­га жыц­ця.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».