Вы тут

«Ай­чы­на» і «Баць­каў­шчы­на» ў по­шу­ках


По­шу­ка­вы атрад гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Ай­чы­на» Рэс­пуб­лі­кі Та­тар­стан су­мес­на з бе­ла­рус­кай по­шу­ка­вай гра­мад­скай ар­га­ні­за­цы­яй «Баць­каў­шчы­на» ўжо не­каль­кі тыд­няў вя­дуць по­шу­кі за­гі­ну­лых во­і­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны на тэ­ры­то­рыі Зэ­львен­ска­га і Сло­нім­ска­га ра­ё­наў.

З Та­тар­ста­на ў Бе­ла­русь пры­еха­ла ка­ля 70 ча­ла­век — у асноў­ным гэ­та сту­дэн­ты вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў рэс­пуб­лі­кі, якія ра­зам з бе­ла­ру­са­мі вя­дуць по­шу­кі во­і­наў ка­ля рэч­кі За­львян­кі на Зэ­львен­шчы­не, а так­са­ма ў ра­ё­не Бяз­дон­на­га во­зе­ра і ў вёс­цы Кле­па­чы на Сло­нім­шчы­не.

Акра­мя гэ­та­га, гос­ці з Та­тар­ста­на пра­вя­лі Вах­ту па­мя­ці на му­суль­ман­скіх мо­гіл­ках у Сло­ні­ме. Яны не толь­кі па­мя­ну­лі за­гі­ну­лых во­і­наў-та­тар пад­час Пер­шай і Дру­гой су­свет­ных вой­наў, але і да­па­маг­лі сло­нім­скім му­суль­ма­нам пад­няць і ўста­на­віць ста­рыя пом­ні­кі на мо­гіл­ках. Па сло­вах іма­ма-стар­шы­ні аб'­яд­нан­ня му­суль­ман Сло­нім­шчы­ны Су­лей­ма­на Бай­ра­шэў­ска­га, бы­ло ўста­ноў­ле­на ка­ля 30 над­ма­гіль­ных пом­ні­каў, ся­род якіх ад­ноў­ле­ны пом­ні­кі 1850, 1874, 1900 га­доў.

Сяр­гей ЧЫГ­РЫН. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».