Вы тут

Свя­та друж­бы на мя­жы трох кра­ін


Закладзеную капсулу міру ўскрыюць праз 45 гадоў

Пад­час ме­ра­пры­ем­ства, якое тра­ды­цый­на пра­хо­дзіць ка­ля Кур­га­на Друж­бы, што на мя­жы Беларусі, Расіі і Латвіі, за­кла­лі кап­су­лу з па­слан­нем на­шчад­кам, асвяці­лі кап­лі­цу. У су­стрэ­чы бра­лі ўдзел кі­раў­ні­кі ўлад, прад­стаў­ні­кі Еў­ра­пар­ла­мен­та і ве­тэ­ран­скіх, па­тры­я­тыч­ных ар­га­ні­за­цый.

94-га­до­вы жы­хар Лат­віі Іван Мі­ка­ла­е­віч Це­ра­хаў, стар­шы­ня Даў­гаў­піл­ска­га та­ва­рыст­ва ўдзель­ні­каў вай­ны, ро­дам з Бе­ла­ру­сі.

— Га­на­ру­ся тым, што мая ра­дзі­ма — Ма­гі­лёў­ская воб­ласць, Хо­цім­скі ра­ён, вёс­ка Бя­роз­ка. З Дан­ба­са быў пры­зва­ны на Бал­тый­скі флот. Пас­ля вай­ны жы­ву ў Даў­гаў­піл­се. Доў­гі час пра­ца­ваў у пра­ва­ахоў­ных ор­га­нах, по­тым вы­кла­даў гіс­то­рыю, са­вец­кае пра­ва. Ка­лі мы не бу­дзем аб'­яд­ноў­вац­ца, а аб­мя­жоў­ваць ся­бе гра­ні­ца­мі, тол­ку ма­ла бу­дзе. І ў Лат­віі, дзе я жы­ву, ула­дам трэ­ба гэ­та ра­зу­мець. Да та­го спра­ва дай­шла, што па­га­сі­лі Веч­ны агонь у га­ра­дах — у тым лі­ку і ў Ры­зе. Пры­ем­на, што ця­пер у Даў­гаў­піл­се пры да­па­мо­зе тых, хто да­па­ма­гае су­ай­чын­ні­кам за мя­жой, дэ­пу­та­таў Еў­ра­пар­ла­мен­та за­па­лі­лі Веч­ны агонь. І ве­ру, што ён бу­дзе га­рэць! — га­во­рыць ве­тэ­ран.

— Мой баць­ка, мар­скі афі­цэр, ра­зам з Іва­нам Це­ра­ха­вым на Бал­ты­цы слу­жыў. На гэ­тую су­стрэ­чу з Лат­віі пры­еха­лі ка­ля пя­ці­дзе­ся­ці ча­ла­век. На жаль, што­год усё менш ся­род іх ве­тэ­ра­наў вай­ны. На су­стрэ­чах ве­тэ­ра­наў у Лат­віі ўсё больш іх на­шчад­каў з парт­рэ­та­мі па­мер­лых ге­ро­яў вай­ны. Лат­вій­скім жур­на­ліс­там трэ­ба бе­раж­лі­ва за­піс­ваць ус­па­мі­ны тых, хто ва­я­ваў, па­мя­тае пра вай­ну. І трэ­ба зра­біць усё маг­чы­мае, каб у Лат­віі гу­ча­ла рус­кая мо­ва з вус­наў уну­каў і праў­ну­каў ве­тэ­ра­наў, — рас­каз­вае Тац­ця­на Жда­нок, дэ­пу­тат Еў­ра­пар­ла­мен­та. Яна прад­стаў­ляе пар­тыю «Рус­кі са­юз Лат­віі».

Аляк­сандр Ко­сі­нец, стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, і Анд­рэй Тур­чак, ча­со­ва вы­ка­наў­ца аба­вяз­каў гу­бер­на­та­ра Пскоў­скай воб­лас­ці, на бе­ла­рус­кім ба­ку пры­гра­ніч­ча за­кла­лі кап­су­лу з па­слан­нем на­шчад­кам. Яе ўскры­юць праз 45 га­доў. У па­слан­ні га­во­рыц­ца: «Мы пе­ра­ка­на­ны ў тым, што вы бе­раж­лі­ва за­хоў­ва­е­це вер­насць тра­ды­цы­ям па­ка­лен­ня пе­ра­мож­цаў. Мы прад­піс­ва­ем вам: бе­ра­жы­це мір. Мір — гэ­та га­лоў­ная ўмо­ва шчас­лі­ва­га жыц­ця для ча­ла­ве­ка, раз­віц­ця і роск­ві­ту кра­і­ны. Бе­ра­жы­це друж­бу па­між на­ро­да­мі».

— Ра­зам з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй бу­ду­ем са­юз­ную дзяр­жа­ву, якая мае да­стат­ко­ва ма­гут­нае са­цы­яль­на-эка­на­міч­нае раз­віц­цё. Ство­ра­ны Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз, які да­зво­ліць яшчэ больш па­спры­яць па­вя­лі­чэн­ню эка­на­міч­на­га па­тэн­цы­я­лу Ра­сіі, Бе­ла­ру­сі, Ка­зах­ста­на. З Лат­ві­яй вя­дзец­ца эка­на­міч­нае су­пра­цоў­ніц­тва. Ро­біц­ца ўсё для та­го, каб пры­гра­ніч­ныя кра­і­ны ме­лі цес­ную су­вязь, уза­е­ма­вы­гад­ныя ад­но­сі­ны, — пад­крэс­ліў на су­стрэ­чы гу­бер­на­тар Ві­цеб­шчы­ны.

88-га­до­вы Ула­дзі­мір Ула­дзі­мі­ра­віч Да­шчо­нак — ста­рэй­шы жы­хар Верх­ня­дзвін­ска. Ён на­ра­дзіў­ся ў Ра­сон­скім ра­ё­не, пар­ты­за­ніў на тэ­ры­то­рыі бы­ло­га Асвей­ска­га ра­ё­на. Уз­на­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам Ай­чын­най вай­ны.

— У 17 га­доў па­чаў ва­я­ваць з во­ра­гам — у атра­дзе імя Ар­джа­ні­кі­дзэ бры­га­ды імя Фрун­зэ. Апе­ра­цый, у якіх браў удзел, бы­ло шмат. Па­мя­таю, ад­ра­зу ка­ля 500 нем­цаў зні­шчы­лі. І на тэ­ры­то­рыі Лат­віі ра­зам бі­лі во­ра­га рус­кія, ла­ты­шы, укра­ін­цы, ка­за­хі, — ус­па­мі­нае ве­тэ­ран. Ад­чу­ваю сён­ня го­нар за тое, што пе­ра­маг­лі, ад­ста­я­лі сваю Ра­дзі­му. Трэ­ба час­цей рас­каз­ваць пра тое, што бы­ло.

Пад­час су­стрэ­чы ка­ля Кур­га­на Друж­бы ад­бы­лі­ся кан­цэрт, ак­цыя «Вог­ні­шча Друж­бы», па­ка­заль­ныя вы­ступ­лен­ні бе­ла­рус­кіх і ра­сій­скіх вай­скоў­цаў, між­на­род­ныя спар­тыў­ныя спа­бор­ніц­твы, пра­ца­ва­лі «га­рад­кі май­строў», ганд­лё­выя ра­ды. Праз мя­жу сот­ні ра­сі­ян пры­хо­дзі­лі па бе­ла­рус­кія та­ва­ры: сы­ры, каў­ба­сы, хлеб і бул­кі, якія вы­пя­ка­лі на мес­цы, су­ве­ні­ры...

4

4

5

5

6

6

 

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.