Вы тут

Пе­ра­тоц­кае пад­пол­ле


Мае род­ныя Пе­ра­то­кі. Дзі­ця­чыя і юнац­кія га­ды, якія пом­няц­ца так яск­ра­ва. Цяж­кім бы­ло жыц­цё пры пан­скай Поль­шчы, яшчэ ця­жэй­шым — пад ня­мец­кай аку­па­цы­яй. У вёс­цы, як і ў дру­гіх на­се­ле­ных пунк­тах, ар­га­ні­зу­ец­ца пад­пол­ле для ба­раць­бы су­праць эа­хоп­ні­каў. Мой баць­ка Анд­рэй Сця­па­на­віч Са­ятэ­віч быў вы­бра­ны стар­шы­нёй Пе­ра­тоц­ка­га сель­ска­га Са­ве­та. І ка­лі грым­ну­ла вай­на, у ра­дах Чыр­во­най Ар­міі да­вя­ло­ся зве­даць го­рыч ад­ступ­лен­ня на ўсход. Але ў ра­ё­не Сма­лен­ска быў вер­ну­ты ў тыл во­ра­га для ар­га­ні­за­цыі пар­ты­зан­ска­га ру­ху па мес­цы жы­хар­ства. Зна­хо­дзіў­ся на не­ле­галь­ным ста­но­ві­шчы. Звя­заў­ся з сяб­рам Іва­нам Ка­ча­но­ві­чам. Той па­ве­да­міў, што яму пра­па­ноў­ва­лі ра­бо­ту на нем­цаў у За­луж­скай во­лас­ці, а ка­лі ад­мо­віў­ся, вы­ка­за­лі па­гро­зу: «Ве­да­ем, што пра­ца­ваў на Са­ве­ты...»

26

Во­сень і зі­ма 1941-1942 га­доў прай­шлі ў пад­рых­тоў­цы да ўзбро­е­най ба­раць­бы су­праць аку­пан­таў. Ак­тыў­на дзей­ні­ча­лі Ка­ча­но­ві­чы, сын і баць­ка, так­са­ма Іван Іва­на­віч, сёст­ры яго — Еў­да­кія і Ма­рыя. У до­ме Ка­ча­но­ві­ча збі­ра­лі­ся, каб слу­хаць ра­дыё: звест­кі з фран­тоў, па­ве­дам­лен­ні ін­фарм­бю­ро бы­лі як глы­ток све­жа­га па­вет­ра. Па­мя­таю, якая ра­дасць бы­ла, ка­лі да­ве­да­лі­ся пра раз­гром фа­шыс­таў на под­сту­пах да Маск­вы. Ка­лі пры­ём­нік са­пса­ваў­ся, то Ка­ча­но­віч знай­шоў май­стра — вя­до­ма, ча­ла­ве­ка на­дзей­на­га. Ма­ю­чы на­дзей­ны сро­дак ін­фар­ма­цыі, мож­на бы­ло рых­та­ваць вель­мі на­дзён­ныя ліс­тоў­кі.

Та­ды ж паў­ста­ла за­да­ча збо­ру зброі і бо­еп­ры­па­саў. Ба­я­вая він­тоў­ка з кам­плек­там бо­еп­ры­па­саў бы­ла зной­дзе­на мною з сяб­рам Аляк­санд­рам Ма­зу­рам. Баць­ка Са­шы сха­ваў яе ў тай­ні­ку, за­тым яна бы­ла пе­ра­да­дзе­на пар­ты­за­нам. На­род­ным мсці­ўцам вель­мі спат­рэ­бі­лі­ся і тыя во­сем адзі­нак ба­я­вой зб­роі, якія знай­шлі кам­са­моль­цы. Па­сіль­ную да­па­мо­гу аказ­ва­лі пад­поль­шчы­кі, усе сум­лен­ныя лю­дзі сал­да­там, афі­цэ­рам Чыр­во­най Ар­міі, якія апы­ну­лі­ся на аку­па­ва­най тэ­ры­то­рыі. Ім да­ва­лі пры­ту­лак, за­бяс­печ­ва­лі пра­дук­та­мі, адзен­нем.

Пад­поль­шчы­кі імк­ну­лі­ся ска­рыс­таць лю­быя маг­чы­мас­ці, каб да­нес­ці праў­ду да ад­на­вяс­коў­цаў. У кра­са­ві­ку 1942 го­да на ве­ча­рын­цы па­тры­ё­ты вя­лі гу­тар­ку ся­род мо­ла­дзі аб ста­но­ві­шчы на фран­тах, у асця­рож­най фор­ме за­клі­ка­лі да бай­ко­ту «вы­зва­лі­це­ляў». На дру­гі дзень па­лі­цаі сха­пі­лі Мі­ка­лая Ко­ва­ля, Ула­дзі­мі­ра Круч­ка і Іва­на Тур­ко. Дзе­сяць су­так іх ка­та­ва­лі на до­пы­тах, але ні­чо­га не да­ве­да­лі­ся. Ужо не ча­ка­лі, што іх вы­пус­цяць на сва­бо­ду. Але та­кая «да­бры­ня» бы­ла пра­яў­ле­на толь­кі та­му, што кар­ні­кі, рых­ту­ю­чы буй­ную апе­ра­цыю, па­лі­чы­лі за леп­шае вы­зва­ліць тра­іх вяз­няў, каб по­тым, ве­ду­чы на­зі­ран­ні, арыш­та­ваць, зні­шчыць знач­на боль­шую коль­касць лю­дзей.

Сяль­ча­не са­ба­та­ва­лі за­га­ды ня­мец­кай ад­мі­ніст­ра­цыі. А ка­лі вы­хо­дзі­лі на пра­цу, то ста­ра­лі­ся на­шко­дзіць во­ра­гу. Нем­цы не­як па­да­гна­лі да чы­гу­нач­най ка­ляі ў Но­вым Свер­жа­ні плат­фор­мы пад па­груз­ку гра­вію. Па­абя­ца­лі нам, пры­му­со­ва пра­цу­ю­чым пад уз­моц­не­най ахо­вай, што, ка­лі хут­ка за­гру­зім, ра­ней ад­пус­цяць да­до­му. Ра­бі­ла­ся ж усё на­ад­ва­рот. Ства­ра­лі вы­гляд, што ста­ра­ем­ся, каб тэр­мі­но­ва нем­цы маг­лі да­ста­віць груз. А на са­май спра­ве не­пры­кмет­на пад­сы­па­лі пя­сок у бук­сы ва­го­наў, што, зра­зу­ме­ла, за­тар­мо­зіць або зу­сім спы­ніць рух. І я быў у гэ­тай «удар­най бры­га­дзе» ра­зам з Іва­нам Ка­ча­но­ві­чам, Мі­ка­ла­ем Ба­роў­скім, Мі­ка­ла­ем Ко­ва­лем, Ар­ка­дзем Ту­рам.

Пе­ра­тоц­кія пад­поль­шчы­кі да­ве­да­лі­ся аб арыш­тах са­вец­ка­га ак­ты­ву ся­род мяс­цо­ва­га на­сель­ніц­тва, якія рых­та­ва­лі­ся на дру­гую па­ло­ву кра­са­ві­ка — па­ча­так мая 1942 го­да. На­мя­ча­ла­ся арыш­та­ваць 36 ча­ла­век. Ак­ты­віс­ты бы­лі па­пя­рэ­джа­ны. Ад­нак, на жаль, не ўсім уда­ло­ся па­збег­нуць арыш­таў. Пас­ля доў­гіх ка­та­ван­няў ад рук фа­шыс­таў 2 лі­пе­ня 1942 го­да за­гі­ну­лі стар­шы­ня кал­га­са Фё­дар Ка­ча­но­віч, фі­нан­са­вы агент сель­са­ве­та Анд­рэй Тур­ко, бры­га­дзі­ры кал­га­са Ула­дзі­мір Па­рхі­мо­віч і Кан­стан­цін Ма­зур, кам­са­моль­цы Мі­ка­лай Ба­роў­скі, Ар­кадзь Тур, Іван Тур­ко, Аляк­сандр Га­ва­ка і ак­ты­віст Аляк­сандр Сян­ке­віч. Гэ­та быў жорст­кі ўдар па пад­пол­лі, але су­праць­дзе­ян­не аку­пан­там не спы­ня­ла­ся, а раз­га­ра­ла­ся з но­вай сі­лай.

Ад­ной­чы да­вя­ло­ся су­пра­ва­джаць да пар­ты­за­наў бег­ла­га са стаўб­цоў­ска­га ге­та. Мне для тэр­мі­но­вай су­вя­зі з пар­ты­за­на­мі быў да­дзе­ны пад­поль­шчык з Бе­раж­но­га Ар­се­ній Бо­кач. На­цяг­нуў­шы на га­ло­вы шап­кі-ву­шан­кі, каб не па­зна­лі вы­пад­ко­выя су­стрэч­ныя, ру­шы­лі ў да­ро­гу. Не­бяс­печ­на бы­ло на­тра­піць на кар­ні­каў, і та­му мі­ну­лі Суд­ні­кі, Сла­бод­ку, Ру­дзі­шча. Вый­шлі да ляс­ной да­ро­гі ка­ля Бе­раж­но­га, я за­ві­таў да су­вяз­но­га Ар­се­нія Бо­ка­ча. Але і там нель­га бы­ло на­ча­ваць, бо ў лю­бы час маг­лі на­ля­цець па­лі­цаі. Па­пра­сіў коў­дру, каб на­ча­ваць у ле­се. На­рэш­це ўба­чыў уз­бро­е­ных лю­дзей. Там быў і мой баць­ка. Пар­ты­за­ны ўваж­лі­ва вы­слу­ха­лі не­зна­ём­ца і ўзя­лі яго ў атрад. На па­мяць ён мне па­да­рыў сці­зо­рык.

Во­раг быў ка­вар­ны, жорст­кі і бяз­лі­тас­ны. За ня­знач­нае не­пад­па­рад­ка­ван­не, тым больш су­пра­ціў­лен­не «но­ва­му па­рад­ку» — шы­бе­ні­ца, рас­стрэл. Пад вы­гля­дам пар­ты­зан у ха­ты за­хо­дзі­лі і кар­ні­кі. І ка­лі чу­лі ад ка­го жа­дан­не да­па­маг­чы і сло­вы спа­га­ды на­род­ным мсці­ўцам, на мес­цы рас­стрэль­ва­лі. Ад­ной­чы, ка­лі я ноч­чу быў до­ма, па­чуў­ся моц­ны стук у дзве­ры. А ў мя­не яшчэ ля­жа­ла на пад­акон­ні­ку гра­на­та Ф-1. Яе я тры­маў на вы­па­дак з'яў­лен­ня во­ра­гаў. Ма­ці з лож­ка пад­ха­пі­ла­ся і вый­шла ў сен­цы. Я па­ду­маў, што сха­вац­ца ўжо не па­спею, але хут­ка пад­няў дош­ку і сха­ваў пад пад­ло­гу гра­на­ту. Сам жа лёг у ло­жак. Ма­ці не спя­ша­ла­ся ад­чы­няць дзве­ры. У дом зай­шлі двое. Адзін у ва­ен­ным шы­ня­лі чыр­во­на­ар­мей­ца, дру­гі ў цы­віль­ным прад­ста­ві­лі­ся пар­ты­за­на­мі. На­ват ні­бы­та з ад­на­го атра­да з ма­ім баць­кам. Маў­ляў, вы­кон­ва­лі за­дан­не, Са­ятэ­віч пай­шоў пад Га­ра­дзею, а яны — пад Стоўб­цы. Пас­ля апе­ра­цыі па­він­ны бы­лі су­стрэц­ца тут, каб ра­зам іс­ці на ба­зу. І тут жа пы­та­юць у ма­ці: «Ска­жы­це, дзе ця­пер зна­хо­дзіц­ца муж і ка­лі ён быў до­ма?» Ма­ці з ад­ка­зам ма­ру­дзі­ла, ска­за­ла, што ку­дысь­ці пай­шоў. А ку­ды — і са­ма не ве­дае. Гос­ці ста­лі нер­ва­вац­ца, спы­та­лі, дзе сын. Ма­ці ад­ка­за­ла, што спіць. «Па­ды­мі­це!» За­да­лі мне ана­ла­гіч­ныя пы­тан­ні. Я ім ад­ка­заў так, як рэ­ка­мен­да­ва­лі пар­ты­за­ны. Чут­но бы­ло, як на га­ры­шчы не­ча­га шу­ка­лі, ад­нак у ха­це во­быск не ра­бі­лі. Ні­чо­га не да­біў­шы­ся, па­пя­рэ­дзі­лі, каб ні­хто да ра­ні­цы з до­му не вы­хо­дзіў. Ві­даць, усю ноч ся­дзе­лі ў за­са­дзе. Ка­лі раз­від­не­ла і не ста­ла чут­но «пар­ты­зан», мы ўба­чы­лі шмат сля­доў, што вя­лі ў бок гар­ні­зо­на.

У снеж­ні 1942 го­да на наш ху­тар на­ля­це­лі кар­ні­кі. Доб­ра, што ім не ўда­ло­ся за­ха­піць усіх чле­наў сям'і. Пры­трым­лі­ва­ю­чы­ся та­го ж пра­ві­ла асця­рож­нас­ці, мае род­ныя з'яў­ля­лі­ся да­моў толь­кі для та­го, каб па­ес­ці. Мой брат Кан­стан­цін у час на­лё­ту кар­ні­каў зна­хо­дзіў­ся ў су­се­дзяў. Па­лі­цай, спы­таў­шы, ці ня­ма тут ка­го з Са­ятэ­ві­чаў, атры­маў ад­моў­ны ад­каз і пай­шоў. У гэ­ты час за печ­кай-ста­я­ком зна­хо­дзіў­ся Кос­ця. Дзя­ку­ю­чы су­се­дзям жыц­цё яму бы­ло вы­ра­та­ва­на.

Ма­ці, Ган­ну Ля­вонць­еў­ну, кар­ні­кі за­бі­лі на мес­цы, а це­ла за­бра­лі ў Стоўб­цы. Ба­бу­лю, Ан­та­ні­ну Аляк­санд­раў­ну, па­вез­лі з са­бой. Ра­ні­цай вы­клі­ка­лі з ту­рэм­най ка­ме­ры, і на­зад яна ўжо не вяр­ну­ла­ся... Ста­рэй­шая сяст­ра Са­фія ста­ла пар­ты­зан­кай. Не­паў­на­лет­нія Аня і Кан­стан­цін не­ка­то­ры час зна­хо­дзі­лі­ся ў вёс­цы Іні­ца ў Юш­ко­ві­ча. За­тым у яго ро­дзі­чаў, якія жы­лі ў Га­ра­дзеі. Дзе­ці жы­лі ні­бы сва­я­кі. І крый бог, каб хто на­зваў май­го бра­та са­праўд­ным іме­нем. Не­аб­ход­ным ста­ла, адоль­ва­ю­чы не­бяс­пе­ку, за­браць Кос­цю і сяст­рыч­ку Аню ў пар­ты­зан­скі атрад. І дзе­цям да­вя­ло­ся пе­ра­жыць жа­хі акру­жэн­ня, бла­ка­ды. За­тым мае сёст­ры Са­фія, Аня, брат Кос­ця бы­лі да­стаў­ле­ны са­ма­лё­там з пар­ты­зан­ска­га аэ­ра­дро­ма ў На­лі­боц­кай пу­шчы на Вя­лі­кую зям­лю, за лі­нію фрон­ту. Іх су­пра­ва­джаў баць­ка, які па­бы­ваў у Цэнт­раль­ным шта­бе пар­ты­зан­ска­га ру­ху. Хут­ка са­ма­лё­там вяр­нуў­ся ў тыл во­ра­га, дзе бяз­змен­на ка­ман­да­ваў 1-м Кам­са­моль­скім атра­дам. Пас­ля вы­зва­лен­ня Стаўб­цоў­ска­га ра­ё­на сёст­ры і брат вяр­ну­лі­ся на ра­дзі­му.

Іван Ка­ча­но­віч ра­зам з ма­ім баць­кам Анд­рэ­ем Са­ятэ­ві­чам, да та­го як пай­сці ў пар­ты­за­ны, вя­лі за­пі­сы ў блак­но­це. У ім ёсць звест­кі аб ба­раць­бе пад­поль­шчы­каў, па­во­дзі­нах не­ка­то­рых пры­служ­ні­каў гіт­ле­раў­цаў. Іван Ка­ча­но­віч за­гі­нуў, і аб лё­се блак­но­та ні­хто не ве­даў. Яго знай­шлі ў са­ла­мя­ным да­ху пры раз­бо­ры і пе­ра­воз­цы бу­дын­каў з ху­та­ра ў вёс­ку. Не­ацэн­ную рэ­лік­вію пе­рад­алі ў му­зей, што зна­хо­дзіц­ца ў Ста­ра­свер­жан­скай шко­ле Стаўб­цоў­ска­га ра­ё­на. У снеж­ні 1975 го­да аў­та­рам гэ­тых рад­коў за­пі­сы з блак­но­та, якія пад­да­ва­лі­ся чы­тан­ню, бы­лі пе­ра­пі­са­ны. Яны част­ко­ва вы­ка­ры­ста­ны ва ўспа­мі­нах.

Ма­ю­чы да­ку­мен­таль­ныя фак­ты, ма­гу пад­крэс­ліць, што жы­ха­ры вёс­кі Пе­ра­то­кі з пер­шых дзён фа­шысц­кай на­ва­лы ак­тыў­на ўсту­пі­лі ў ба­раць­бу з во­ра­гам. 3 па­ста­ян­ных жы­ха­роў 34 ча­ла­ве­кі ста­лі пар­ты­за­на­мі і су­вяз­ны­мі. Тут га­вор­ка толь­кі пра тых, хто атры­маў аб гэ­тым афі­цый­ныя да­ку­мен­ты, а да­па­мо­гу на­род­ным мсці­ўцам аказ­ва­лі яшчэ мно­гія. Проз­ві­шчы здрад­ні­каў ва ўспа­мі­нах спе­цы­яль­на не на­зы­ва­юц­ца. Ня­хай яны бу­дуць за­бы­ты на­заў­сё­ды. Бу­ду­чы за­про­ша­ным на юбі­лей, на 130-год­дзе Ста­ра­свер­жан­скай СШ, я ўру­чыў ды­рэк­та­ру шко­лы адзін эк­зэмп­ляр кні­гі ўспа­мі­наў, дзе ўка­за­ны проз­ві­шчы не­ка­то­рых «бай­цоў за но­вы па­ра­дак». Але лепш па­мя­таць тых, хто гэ­та­га за­слу­гоў­ваў.

Анд­рэй Са­ятэ­віч, пар­ты­зан 1-га Кам­са­моль­ска­га атра­да бры­га­ды «Кам­са­мо­лец».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.