Вы тут

Квет­кі — да сім­ва­ла муж­нас­ці


Ты­ся­чы лю­дзей прый­шлі 3 лі­пе­ня на Буй­ніц­кае по­ле, каб ад­даць да­ні­ну па­мя­ці зма­га­рам за на­шу сва­бо­ду.

24

У гэ­тым свя­тым для кож­на­га жы­ха­ра Ма­гі­лёў­шчы­ны мес­цы ў да­лё­кім 1941-м на 23 дні быў за­тры­ма­ны ве­ра­лом­ны на­ступ фа­шысц­ка-ня­мец­кіх вой­скаў. Гэ­та по­ле, шчод­ра па­літ­ае кры­вёю, ста­ла сім­ва­лам муж­нас­ці і ня­ско­ра­на­сці пе­рад во­ра­гам.

Мі­тынг па­чаў­ся з ус­кла­дан­ня вян­коў і кве­так да ме­ма­ры­я­ла. Па­мяць за­гі­ну­лых уша­на­ва­лі хві­лі­най маў­чан­ня.

— Мы ўдзяч­ны тым, хто ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най ге­ра­іч­на зма­гаў­ся за сва­бо­ду, а пас­ля вай­ны па­каз­ваў прык­лад са­ма­ад­да­най пра­цы, — ад­зна­чыў пад­час свай­го вы­ступ­лен­ня стар­шы­ня Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Пётр Руд­нік. — Мы заў­сё­ды бу­дзем па­мя­таць подз­віг на­шых баць­коў і дзя­доў, якія, як ні­хто, ве­да­юць ца­ну Пе­ра­мо­зе. І бу­дзем ра­біць усё, каб наш край і на­да­лей толь­кі квіт­неў.

Гу­бер­на­тар па­він­ша­ваў ве­тэ­ра­наў і ўсіх пры­сут­ных са свя­там і ўру­чыў спе­цы­яль­ныя сер­ты­фі­ка­ты тым, чые ім­ёны ня­даў­на бы­лі за­не­се­ны ў Кні­гу Па­мя­ці і Сла­вы Ма­гі­лёў­шчы­ны. Ся­род іх — стар­шы­ня Ма­гі­лёў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Ана­толь Дуць­ко, ма­ці-вы­ха­валь­ні­ца дзі­ця­ча­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу Ры­та Кун­дзі­ка­ва з Клі­чаў­ска­га ра­ё­на, ды­рэк­тар УКСП «Саў­гас «Доб­ра­ах­вот­нік» Клі­чаў­ска­га ра­ё­на Алег Порт­нік, ін­жы­нер-пра­гра­міст прад­пры­ем­ства «Ма­гі­лёў­ліфт­маш» Але­на Му­ра­та­ва, апе­ра­тар ма­шын­на­га да­ен­ня вуч­га­са Го­рац­кай сель­гас­ака­дэ­міі Га­лі­на Сім­чан­ка.

25

У гэ­ты ж дзень ад­быў­ся ўра­чыс­ты пры­ём ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ў гу­бер­на­та­ра Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Пят­ра Руд­ні­ка, дзе ён яшчэ раз па­дзя­ка­ваў ім за рат­ны подз­віг.

Паў­сюд­на на ма­гі­лёў­скіх ву­лі­цах гу­ча­ла му­зы­ка, пра­хо­дзі­лі тэ­ат­ра­лі­за­ва­ныя прад­стаў­лен­ні, пра­ца­ва­лі ганд­лё­выя ра­ды. А ве­ча­рам ма­гі­ляў­ча­не прый­шлі на цэнт­раль­ную пло­шчу го­ра­да, каб ра­зам з усёй кра­і­най спець гімн і ўба­чыць свя­точ­ны са­лют.

Свя­точ­ныя ме­ра­пры­ем­ствы ад­бы­лі­ся ва ўсіх на­се­ле­ных пунк­тах воб­лас­ці. У Го­рац­кім ра­ё­не ка­ля вёс­кі Хал­мы быў ад­кры­ты па­мят­ны знак — па­дзея ад­бы­ла­ся дзя­ку­ю­чы іні­цы­я­ты­ве яе ўра­джэн­ца, дэ­пу­та­та Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Мі­ка­лая Кал­ту­но­ва. На ка­ме­ні ва­гой ка­ля 17 тон раз­ме­шча­на таб­ліч­ка з проз­ві­шча­мі зем­ля­коў, якія не вяр­ну­лі­ся з вай­ны.

Ме­ма­ры­ял Муж­нас­ці і смут­ку ад­крыў­ся ў Баб­руй­скай крэ­пас­ці, дзе пад­час вай­ны зна­хо­дзіў­ся ла­гер са­вец­кіх ва­ен­на­па­лон­ных. У гэ­ты ж дзень у Баб­руй­ску стар­та­ваў Між­на­род­ны фес­ты­валь на­род­най твор­час­ці «Вя­нок друж­бы».

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».