Вы тут

Не павінна паўтарыцца


У Ві­цеб­ску эпі­цэнт­рам свят­ка­ван­ня Дня Не­за­леж­нас­ці ста­ла пло­шча Пе­ра­мо­гі. А га­лоў­ны­мі ўдзель­ні­ка­мі і ге­ро­я­мі свя­та — ве­тэ­ра­ны.

15

Тац­ця­на Аляк­санд­раў­на За­бе­ла, стар­шы­ня са­ве­та ве­тэ­ра­наў ЖЭУ-17 Пер­ша­май­ска­га ра­ё­на Ві­цеб­ска, пад­час вай­ны бы­ла пар­ты­зан­скай су­вяз­ной:

— Мне бы­ло 9 га­доў, ка­лі па­ча­ла­ся вай­на. А ў 10 ста­ла су­вяз­ной у пар­ты­зан­скім атра­дзе, які дзей­ні­чаў у Сма­лен­скай воб­лас­ці. Пар­ты­за­ні­ла ра­зам з та­там і дзя­ду­лем. Ка­лі вы­гна­лі ня­мец­кіх аку­пан­таў, дзя­ду­ля, ня­гле­дзя­чы на ўзрост, ва­я­ваў да­лей. На под­сту­пах да Ві­цеб­ска за­гі­нуў. А баць­ка мой быў цяж­ка па­ра­не­ны. Яго ад­пра­ві­лі ў сма­лен­скі шпі­таль. Дзя­ку­ю­чы ўра­чам пас­ля скла­да­най апе­ра­цыі пра­жыў больш за трыц­цаць га­доў.

Для Тац­ця­ны Аляк­санд­раў­ны Дзень не­за­леж­нас­ці, як і Дзень Пе­ра­мо­гі, — са­мыя да­ра­гія свя­ты.

Сяр­гей Пят­ро­віч Ба­ба­ры­кін, ве­тэ­ран Вя­лі­кай Ай­чы­най, пры­зна­ец­ца, што кож­нае свя­та для яго — і ра­дасць, і боль.

— За­стац­ца жы­вым пад­час той страш­най вай­ны бы­ло цу­дам! Па­мя­таю, мы лі­та­раль­на ха­дзі­лі па це­лах. У 1942 го­дзе я два ра­зы быў цяж­ка па­ра­не­ны, ін­ва­лід з тых ча­соў. У мя­не быў брат 1930 го­да на­ра­джэн­ня — за­бі­лі фа­шыс­ты. Ча­ты­ры стры­еч­ныя бра­ты за­гі­ну­лі на фрон­це. Пла­чу, ка­лі ўспа­мі­наю, што да­вя­ло­ся пе­ра­жыць. Вай­на ні­ко­лі не па­він­на паў­та­рыц­ца, — з бо­лем рас­каз­вае ён.

Зем­ля­коў са свя­там па­він­ша­ваў стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Ко­сі­нец. Ён шчы­ра па­дзя­ка­ваў ве­тэ­ра­нам за муж­насць і пра­цоў­ныя подз­ві­гі пас­ля вай­ны.

— 120 ты­сяч сы­ноў і да­чок Ві­цеб­шчы­ны пай­шлі ва­я­ваць на фронт,100 ты­сяч ча­ла­век — у пар­ты­зан­скія атра­ды. Не­вы­пад­ко­ва Ві­цеб­скую воб­ласць на­зы­ва­юць пар­ты­зан­скай. Сён­ня на яе тэ­ры­то­рыі пра­жы­вае 2880 ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Наш аба­вя­зак — акру­жыць кло­па­там кож­на­га з іх, — ска­заў гу­бер­на­тар.

Пад­час свя­точ­на­га тэ­ат­ра­лі­за­ва­на­га шэс­ця ся­род тых, хто мар­шам прай­шоў па пло­шчы, бы­лі і ве­тэ­ра­ны. У па­ра­дзе так­са­ма бра­лі ўдзел ка­дэ­ты, ак­ты­віс­ты па­тры­я­тыч­ных клу­баў, юныя спарт­сме­ны.Уве­ча­ры пас­ля свя­точ­на­га кан­цэр­та ад­бы­ла­ся тра­ды­цый­ная ак­цыя «Спя­ем гімн ра­зам». Са­лют асвя­ціў мір­нае не­ба. Пры­ем­ным сюр­пры­зам для га­ра­джан і гас­цей го­ра­да ста­ла шоу свят­ло­ды­на­міч­ных фан­та­наў, якія бру­і­лі­ся ў такт му­зы­цы.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».