Вы тут

Му­зы пад­час вай­ны не маў­ча­лі


Жа­хі лі­ха­лец­ця вы­яві­лі­ся ў тво­рах мас­та­коў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі

Но­вы бу­ды­нак му­зея гіс­то­рыі ВАВ пры­цяг­нуў да ся­бе вель­мі піль­ную ўва­гу. Ад­нак пер­шыя на­вед­валь­ні­кі ўба­чы­лі яшчэ не ўсе ці­ка­він­кі. Учо­ра ад­кры­ла­ся вы­ста­ва «Пе­ра­мож­цы — і ў твор­час­ці ра­зам!»

11

Воб­ра­зы як зброя

На ад­крыц­ці пры­сут­ні­чаў дзяр­жаў­ны сак­ра­тар Са­юз­най дзяр­жа­вы Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі Ры­гор Ра­по­та. Ура­жа­ны но­вым му­зе­ем, Ры­гор Аляк­се­е­віч за­явіў, што ана­ла­гаў яму на пост­са­вец­кай пра­сто­ры ня­ма. «Гэ­та гран­ды­ёз­нае збу­да­ван­не па ахо­пе тэ­ма­ты­кі, роз­ных ба­коў, звя­за­ных з Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ной», — ска­заў Ры­гор Ра­по­та. Дзярж­сак­ра­тар вы­ка­заў над­зею, што ў му­зеі бу­дзе прад­стаў­ле­на не толь­кі вы­ста­вач­ная дзей­насць: бу­ды­нак ста­не (акра­мя мес­ца па­лом­ніц­тва тых, хто хо­ча да­кра­нуц­ца да гіс­то­рыі) вя­лі­кім да­след­чым цэнт­рам, дзе бу­дзе пра­во­дзіц­ца на­ву­ко­вая пра­ца. «Вай­на па­кі­ну­ла вель­мі шмат прад­ме­таў для да­сле­да­ван­ня па­лі­тыч­ных і ва­ен­ных гіс­то­ры­каў. Коль­кі коп'­яў бы­ло зла­ма­на, ка­лі рас­кры­ва­ла­ся і ага­ля­ла­ся праў­да!» — за­ўва­жыў дзярж­сак­ра­тар. Ён звяр­нуў ува­гу пры­сут­ных на наз­ву экс­па­зі­цыі «Пе­ра­мож­цы — і ў твор­час­ці ра­зам!» «Я заў­сё­ды за­да­ваў­ся пы­тан­нем з на­го­ды та­го, што ў пе­ры­яд ВАВ, на­поў­не­ны па­ку­тай і кры­вёю, ад­зна­чаў­ся ўсплёск ве­лі­зар­най коль­кас­ці тво­раў у га­лі­не му­зы­кі, кі­не­ма­та­гра­фіі, паэ­зіі. Яны на­поў­не­ны та­кой пра­ніз­лі­вай лі­ры­кай, якая не мо­жа не кра­наць лю­дзей і ця­пер. Гэ­та тво­ры най­вы­шэй­ша­га мас­тац­ка­га ўзроў­ню», — да­даў Ры­гор Ра­по­та. З ім па­га­дзіў­ся мі­ністр куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ба­рыс Свят­лоў: «Ха­ця мас­тац­тва і вай­на — рэ­чы не­су­мя­шчаль­ныя, тым не менш, му­зы пад­час вай­ны не маў­ча­лі і, як во­і­ны, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­лі зброю на по­лі бою, нес­лі сі­лу праз ство­ра­ныя воб­ра­зы».

700 экс­па­на­таў што­год

За пер­шы дзень пра­цы но­вы бу­ды­нак Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны на­ве­да­лі 4,5 ты­ся­чы ча­ла­век. Пра гэ­та па­ве­да­міў ды­рэк­тар му­зея Мі­ка­лай Ско­бе­леў. І на­ўрад ці ак­тыў­насць на­вед­ван­ня зні­зіц­ца. Ці­ка­ва, што, ня­гле­дзя­чы на ня­даў­няе ад­крыц­цё, ця­пер па­сту­па­юць за­яў­кі на на­вед­ван­не му­зея з-за мя­жы. «Больш за ўсё зва­ро­таў з Поль­шчы, Із­ра­і­ля, Літ­вы», — па­дзя­ліў­ся ды­рэк­тар му­зея. Ча­ка­ец­ца, што но­вы бу­ды­нак на­ве­да­юць і прад­стаў­ні­кі боль­шас­ці па­соль­стваў.

Акра­мя та­го, фон­ды му­зея кож­ны год па­паў­ня­юць 700-800 прад­ме­таў, у тым лі­ку з-за мя­жы. Гэ­та пра­да­стаў­ляе шмат вы­ста­вач­ных маг­чы­мас­цяў ра­бот­ні­кам му­зея. «Дзя­ку­ю­чы вя­лі­кай пра­цы на­шых па­пя­рэд­ні­каў ство­ра­ны доб­ры фонд для фар­мі­ра­ван­ня экс­па­зі­цыі», — да­дае Мі­ка­лай Ско­бе­леў. У пла­нах му­зея — пра­цяг­нуць да­след­чую пра­цу па ўдзе­ле зем­ля­коў у вы­зва­лен­чым ру­ху. Акра­мя та­го, спе­цы­я­ліс­ты ма­юць на­мер ак­ты­ві­за­ваць по­шу­ка­вую пра­цу на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. «Мы ўпэў­не­ны, што яшчэ мно­гія му­зей­ныя экс­па­на­ты, якія прад­стаў­ля­юць вя­лі­кую каш­тоў­насць, зна­хо­дзяц­ца ў цяж­ка­да­ступ­ных мес­цах — ля­сах, ба­ло­тах», — ска­заў ды­рэк­тар.

Апош­няя кар­ці­на Са­віц­ка­га

Экс­па­зі­цыя вы­ста­вы «Пе­ра­мож­цы — і ў твор­час­ці ра­зам!» ство­ра­на на асно­ве ка­лек­цый з му­зей­ных фон­даў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі. Пра­ект скла­да­ец­ца з не­каль­кіх раз­дзе­лаў: «Мас­так на вай­не», «Мас­так — пра­па­ган­дыст-агі­та­тар», «Му­зы не маў­ча­лі». На­прык­лад, пер­шы раз­дзел уклю­чае тво­ры рус­кіх мас­та­коў, якія пра­ца­ва­лі ў Бе­ла­ру­сі і для якіх тэ­ма на­род­най муж­нас­ці бы­ла ад­ной з вя­ду­чых у твор­час­ці. На вы­ста­ве прад­стаў­ле­на больш за 100 прад­ме­таў і да­ку­мен­таль­ных фо­та­здым­каў. Лейт­ма­тыў пра­ек­та — се­рыя пей­заж­ных, жан­ра­вых і парт­рэ­тных за­ма­лё­вак мас­та­коў, чые жыц­цё­выя і твор­чыя па­зі­цыі вы­зна­чы­лі­ся ў га­ды вай­ны. Су­вяз­ное звя­но экс­па­зі­цыі — се­рыя парт­рэ­таў удзель­ні­каў пар­ты­зан­ска­га ру­ху Бе­ла­ру­сі, вы­ка­на­ных на­род­ным мас­та­ком РСФСР, за­слу­жа­ным дзея­чам мас­тац­тваў БССР Фё­да­рам Ма­до­ра­вым. Мін­ча­не і гос­ці ста­лі­цы так­са­ма ўба­чаць кар­ці­ну «Стра­тэ­гі апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён». Гэ­та апош­няе па­лат­но, якое ства­рыў для му­зея Ге­рой Бе­ла­ру­сі, на­род­ны мас­так Бе­ла­ру­сі і СССР Мі­ха­іл Са­віц­кі. Вы­ста­ва бу­дзе ад­кры­та для на­вед­ван­ня два ме­ся­цы.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».