Вы тут

Дарога веры


Гэ­ты­мі дня­мі ў ста­ра­даў­нім мяс­тэч­ку Будс­лаў ад­бы­ва­ец­ца тра­ды­цый­ны рэ­лі­гій­ны фэст. Ужо больш за 400 га­доў у мяс­цо­вым кас­цё­ле зна­хо­дзіц­ца вя­до­мы цу­да­твор­ны аб­раз Ма­ці Бо­жай, да яко­га што­год ру­шаць ка­ра­ва­ны пі­ліг­ры­маў. Дэ­віз гэ­та­га го­да — «Ма­рыя — узор ма­літ­вы». Акра­мя та­го, ад­мет­нас­цю сё­лет­няй ура­чыс­тас­ці ста­ла пры­быц­цё кры­жа Су­свет­на­га дня мо­ла­дзі, які ра­зам з па­лом­ні­ка­мі ванд­ра­ваў па да­ро­гах Бе­ла­ру­сі.

5-10 5-8 5-9

Для ка­то­лі­каў удзел у пі­ліг­рым­ках — гэ­та са­праў­ды важ­ная спра­ва. У Будс­лаў вер­ні­кі ідуць з усёй кра­і­ны. Так, пі­ліг­ры­мы з Мін­ска ад­пра­ві­лі­ся ў шлях 30 чэр­ве­ня ад Ар­хі­ка­фед­раль­на­га кас­цё­ла Імя Най­свя­цей­шай Дзе­вы Ма­рыі. Уво­гу­ле са ста­лі­цы ру­шы­ла амаль 200 па­лом­ні­каў. Яны пе­ра­адо­ле­лі ка­ля 150 кі­ла­мет­раў, каб пры­свя­ціць час ду­хоў­ным прак­ты­кам і ў чар­го­вы раз уклен­чыць пе­рад цу­да­твор­ным аб­ра­зом. На ты­дзень па­лом­ні­кі зра­бі­лі­ся ад­ным цэ­лым. Су­поль­ныя ма­літ­вы, ідэі і, без­умоў­на, шчы­рая і ад­да­ная ве­ра… Ме­на­ві­та гэ­та да­па­маг­ло лю­дзям роз­на­га ўз­рос­ту пе­ра­адо­лець дзя­сят­кі кі­ла­мет­раў пеш­шу і ў чар­го­вы раз упэў­ніц­ца ў тым, што на­ле­та Будс­лаў зноў ста­не іх мэ­тай.

На­дзея Бу­жан, фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.