Вы тут

Незалежнасць Беларусі заснаваная на заслугах пакалення пераможцаў


Вы­ступ­лен­не Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь А.Р. Лу­ка­шэн­кі на па­ра­дзе вой­скаў Мінскага гар­ні­зо­на ў азна­ме­на­ван­не Дня Не­за­леж­нас­ці і 70-й га­да­ві­ны вы­зва­лен­ня Рэс­пуб­лі­кі Беларусь ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў 3 лі­пе­ня 2014 го­да

01

Та­ва­ры­шы сал­да­ты, сяр­жан­ты, пра­пар­шчы­кі і афі­цэ­ры!

Да­ра­гія ве­тэ­ра­ны!

Па­ва­жа­ныя су­ай­чын­ні­кі і гос­ці Бе­ла­ру­сі!

Сён­ня на­ша га­лоў­нае дзяр­жаў­нае свя­та — Дзень Не­за­леж­нас­ці Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

У жыц­ці кож­на­га на­ро­да ёсць лё­са­вы­зна­чаль­ныя да­ты, якія ста­но­вяц­ца пунк­там ад­лі­ку но­ва­га эта­пу гіс­то­рыі. Яны вы­клі­ка­юць най­вы­шэй­шы ду­хоў­ны ўздым і яд­нан­не гра­ма­дзян кра­і­ны.

Для Бе­ла­ру­сі та­кой вя­хой стаў дзень вы­зва­лен­ня ста­лі­цы на­шай Ра­дзі­мы ад фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, 70-год­дзе яко­га мы ўра­чыс­та ад­зна­ча­ем.

Ме­на­ві­та гэ­та гіс­та­рыч­ная па­дзея па во­лі бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ста­ла Днём Не­за­леж­нас­ці, звя­заў­шы для ўсіх нас свя­тыя сло­вы і па­няц­ці — Сва­бо­да і Не­за­леж­насць.

На­ша не­за­леж­насць за­сна­ва­на на за­слу­гах па­ка­лен­ня пе­ра­мож­цаў. Тых, хто, ах­вя­ру­ю­чы са­мым да­ра­гім — сва­ім жыц­цём, пры­нёс на на­шу зям­лю доў­га­ча­ка­ную сва­бо­ду.

Кож­ны год у гэ­ты свя­ты для нас дзень мы ад­да­ём да­ні­ну вя­лі­кай па­ва­гі бяс­пры­клад­на­му подз­ві­гу бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. Ніз­ка схі­ля­ем га­ло­вы пе­рад за­гі­ну­лы­мі на па­лях біт­ваў за сваю Ра­дзі­му. Уша­ноў­ва­ем і сла­вім усіх, хто ўнёс свой уклад у вы­зва­лен­не Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў.

На­ша кра­і­на ў чэр­ве­ні 41-га су­тык­ну­ла­ся са страш­ным ве­ра­лом­ным уда­рам агрэ­са­ра. Але та­ды мы вы­ста­я­лі пе­рад на­ціс­кам аку­пан­таў. Ге­ра­іч­нае су­пра­ціў­лен­не па­ча­ло­ся з пер­шых мі­нут вай­ны ў сце­нах Брэсц­кай крэ­пас­ці і пра­даў­жа­ла­ся на пра­ця­гу ўся­го пе­ры­я­ду ін­тэр­вен­цыі да поў­на­га вы­гнан­ня во­ра­га з тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі.

На ба­раць­бу з за­хоп­ні­ка­мі ўзня­ло­ся прак­тыч­на ўсё на­сель­ніц­тва кра­і­ны. Хто не зма­гаў­ся на фрон­це — пай­шоў у пар­ты­зан­скія атра­ды, зма­гаў­ся ў пад­пол­лі.

Поў­нае вы­зва­лен­не бе­ла­рус­кай зям­лі бы­ло ажыц­цёў­ле­на ў вы­ні­ку бліс­ку­ча пра­ве­дзе­най стра­тэ­гіч­най на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён», у хо­дзе якой ва­ен­нае ка­ман­да­ван­не ар­га­ні­за­ва­ла цес­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не з пар­ты­зан­скі­мі фар­мі­ра­ван­ня­мі.

Бе­ла­русь па­нес­ла вя­лі­кі ўрон, стра­ціў­шы трэць сва­іх жы­ха­роў. Але зла­маць ма­раль­ны дух бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, яго во­лю да су­пра­ціў­лен­ня пры­гня­таль­ні­кам так і не ўда­ло­ся.

Мы ні­чо­га не за­бы­лі!

Па­мяць пра ге­ра­іч­ны подз­віг свя­шчэн­ная. Ме­на­ві­та яна да­па­ма­гае нам не да­пус­каць тра­гіч­ных па­мы­лак, а рэ­аль­на ацэнь­ваць па­гро­зы і атрым­лі­ваць сур'­ёз­ныя ўро­кі з мі­ну­ла­га.

Гэ­та асаб­лі­ва важ­на ў су­час­ных умо­вах, ка­лі зноў аб­васт­ра­ец­ца між­на­род­ная аб­ста­ноў­ка і ка­ля на­шых гра­ніц зноў на­коп­лі­ва­ец­ца ва­ен­ны па­тэн­цы­ял.

Сён­ня мы ба­чым зні­жэн­не эфек­тыў­нас­ці сіс­тэ­мы між­на­род­най бяс­пе­кі, што скла­ла­ся пас­ля вай­ны. З'яў­ля­юц­ца но­выя па­гро­зы. Ажыц­цяў­ля­ец­ца пе­ра­гляд і пе­ра­крой­ка пас­ля­ва­ен­ных гра­ніц. Аба­зна­чы­ла­ся тэн­дэн­цыя да гла­баль­най не­ста­біль­нас­ці.

Бес­цы­ры­мон­нае ўмя­шан­не ва ўнут­ра­ныя спра­вы су­ве­рэн­ных дзяр­жаў, спро­бы рас­па­ліць у іх на­цы­я­наль­ную ва­ро­жасць, дэ­ста­бі­лі­за­ваць аб­ста­ноў­ку мы ба­чым не толь­кі на Бліз­кім Ус­хо­дзе, але, на жаль, ужо сён­ня і на пры­кла­дзе на­шай брац­кай Укра­і­ны.

Рас­кол у гра­мад­стве, гра­ма­дзян­ская вай­на і ха­ос у кра­і­не, шмат­лі­кія ах­вя­ры, дэ­гра­да­цыя эка­но­мі­кі — да­лё­ка не поў­ны пе­ра­лік праб­лем, з які­мі су­тык­ну­лі­ся на­шы блі­жэй­шыя су­се­дзі.

Гэ­тыя тра­гіч­ныя па­дзеі па­цвяр­джа­юць, што па сут­нас­ці ўся Еў­ро­па, увесь свет зна­хо­дзіц­ца на пе­ра­ло­ме гіс­та­рыч­ных эпох і кож­ная дзяр­жа­ва па­він­на быць га­то­ва даць ад­каз на лю­бы вы­клік ча­су.

Та­му важ­ней­шым на­прам­кам дзей­нас­ці кі­раў­ніц­тва кра­і­ны ў су­час­ных умо­вах з'яў­ля­ец­ца ўма­ца­ван­не і раз­віц­цё Уз­бро­е­ных Сіл, усёй ва­ен­най ар­га­ні­за­цыі дзяр­жа­вы. Ство­ра­ная ў Бе­ла­ру­сі сіс­тэ­ма за­бес­пя­чэн­ня аба­ро­ны га­то­ва на­дзей­на аба­ра­ніць кан­сты­ту­цый­ны лад, су­ве­рэ­ні­тэт, тэ­ры­та­ры­яль­ную цэ­лас­насць дзяр­жа­вы, мір і спа­кой лю­дзей.

Бе­ла­русь — мі­ра­лю­бі­вая і ад­кры­тая кра­і­на, якая вы­сту­пае за сіс­тэ­му між­на­род­ных ад­но­сін, за­сна­ва­ную на вяр­шэн­стве нор­маў між­на­род­на­га пра­ва і шмат­ба­ко­вым су­пра­цоў­ніц­тве.

Ме­на­ві­та на гэ­та на­кі­ра­ва­на на­ша зба­лан­са­ва­ная шмат­век­тар­ная знеш­няя па­лі­ты­ка. Яна пра­ду­гледж­вае ўсе­ба­ко­вае су­пра­цоў­ніц­тва з дзяр­жа­ва­мі бы­ло­га СССР, раз­віц­цё дыя­ло­гу з кра­і­на­мі як За­ха­ду, так і Ус­хо­ду.

Пры гэ­тым пры­яры­тэ­там з'яў­ля­ец­ца раз­віц­цё ад­но­сін з на­шым стра­тэ­гіч­ным са­юз­ні­кам — Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй. І сім­ва­ліч­на тое, што сён­ня ў па­рад­ным страі пля­чо ў пля­чо ста­яць ва­ен­на­слу­жа­чыя двух брац­кіх на­ро­даў.

Даб­ра­быт на­сель­ніц­тва, ды­на­міч­нае раз­віц­цё кра­і­ны, ума­ца­ван­не яе па­зі­цый як са­ма­стой­на­га суб'­ек­та су­свет­най су­поль­нас­ці з'яў­ля­юц­ца леп­шай па­мяц­цю аб ге­ра­із­ме на­шых вы­зва­лі­це­ляў.

Сла­ва бе­ла­рус­ка­му на­ро­ду, які ад­ва­я­ваў не­за­леж­насць Ай­чы­ны!

Сла­ва на­шым ве­тэ­ра­нам! Тым, хто, не шка­ду­ю­чы жыц­ця свай­го, зма­гаў­ся з во­ра­га­мі на фрон­це, хто ў ты­ле ка­ваў зброю Пе­ра­мо­гі!

Дзя­куй за тое, што вы вы­нес­лі на сва­іх пля­чах ця­жар са­май страш­най вай­ны мі­ну­ла­га ста­год­дзя!

Веч­ная сла­ва ге­ро­ям, якія за­гі­ну­лі ў ба­ях за Ра­дзі­му, ад­да­лі свае жыц­ці за сва­бо­ду і шчас­це бу­ду­чых па­ка­лен­няў!

Бу­дзем жа да­стой­ныя іх вя­лі­ка­га подз­ві­гу!

Ня­хай не­ба над на­шай лю­бі­май Ай­чы­най заў­сё­ды бу­дзе мір­ным! Са свя­там! З Днём Не­за­леж­нас­ці! Ура!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».