Вы тут

Сал­дат не вяр­нуў­ся з вай­ны


На Ма­гі­лёў­шчы­не ўста­на­ві­лі ім­ёны яшчэ трох во­і­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Гэ­та ра­да­выя Яфім Тра­фі­ма­віч Яр­маш і Іван Ха­ры­то­на­віч Нор­ка з Пал­таў­скай воб­лас­ці, пры­зва­ныя ў маі-чэр­ве­ні 1941 го­да Ар­жыц­кім РВК, а так­са­ма ра­да­вы Міт­ро Ула­сен­ка з Чар­ні­гаў­шчы­ны. Іх астан­кі зной­дзе­ны ў на­ва­кол­лі бы­хаў­скай вёс­кі Пры­бар, дзе ў лі­пе­ні со­рак пер­ша­га іш­лі жорст­кія баі.

На­огул по­шу­ка­ві­ка­мі аб­лас­но­га гіс­то­ры­ка-па­тры­я­тыч­на­га клу­ба «ВІК­КРУ» і 52-га асоб­на­га по­шу­ка­ва­га ба­таль­ё­на пад­час вах­ты па­мя­ці ў Бы­хаў­скім ра­ё­не бы­лі зной­дзе­ны астан­кі 23 чыр­во­на­ар­мей­цаў, і, на жаль, толь­кі тры так зва­ныя «смя­рот­ныя» ме­даль­ё­ны.

— Воіны да­гэ­туль лі­чы­лі­ся знік­лы­мі без вес­так, — ка­жа кі­раў­нік «ВІК­КРУ» Мі­ка­лай Ба­ры­сен­ка. — На жаль, мы па­куль не ве­да­ем, у якім пад­раз­дзя­лен­ні яны слу­жы­лі. Тэ­а­рэ­тыч­на гэ­та маг­лі быць сал­да­ты 187, 102, або 151 страл­ко­вых ды­ві­зій, якія зма­га­лі­ся на Дняп­роў­скім ру­бя­жы.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».