Вы тут

Мо­ладзь — ве­тэ­ра­нам


Ад­кры­ты ра­ён­ны ма­ла­дзёж­ны кон­курс па­тры­я­тыч­най пес­ні «Чыр­во­ны гваз­дзік» прай­шоў ва ўро­чы­шчы Ве­ке­ра­ва Са­лі­гор­ска­га ра­ё­на. Ён стаў част­кай ва­ен­на-па­тры­я­тыч­най рэ­кан­струк­цыі «И поет мне в землянке огонь...», пры­све­ча­най 70-год­дзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў і Дню Не­за­леж­нас­ці.

Удзель­ні­кі і гос­ці ад­ве­да­лі сал­дац­кай ка­шы, пар­ты­зан­скай по­лі­ўкі, спя­ва­лі пес­ні ка­ля вог­ні­шча. А старт ме­ра­пры­ем­ству даў мо­та­пра­бег з ус­кла­дан­нем кве­так па марш­ру­це: Са­лі­горск — пом­нік бра­там Цу­ба — Кур­ган сла­вы, вёс­ка Ча­ла­нец — пом­нік Ва­сі­лю Кар­жу, вёс­ка Хо­рас­та­ва — уро­чы­шча Ве­ке­ра­ва.

У якас­ці га­на­ро­вых гас­цей на кон­курс бы­лі за­про­ша­ны ве­тэ­ра­ны Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, дэ­ле­га­цыі Слуц­ка­га і Лю­бан­ска­га ра­ё­наў.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.