Вы тут

ТУРК­МЕН­СКІ САЛ­ДАТ ДА­ЧА­КАЎ­СЯ ПРЫ­ЕЗ­ДУ НА­ШЧАД­КАЎ


Сал­да­ты і афі­цэ­ры Вя­лі­кай Ай­чын­най... Кож­ны з іх, за­гі­ну­лых, быў для ка­гось­ці род­ным ча­ла­ве­кам. Але тая раз­бу­раль­ная вай­на і праз не­каль­кі дзя­сят­каў га­доў не рас­кры­вае ўсіх сва­іх страш­ных та­ям­ніц. Нех­та за­стаў­ся не­па­ха­ва­ным ля­жаць на по­лі бою. Нех­та па­ха­ва­ны ў брац­кай ма­гі­ле, мес­ца якой не­вя­до­ма. Чы­ёсь­ці проз­ві­шча згу­бі­ла­ся паз­ней, пры пе­ра­па­ха­ван­нях. А ін­шыя і да­гэ­туль за­ста­лі­ся Не­вя­до­мы­мі...

Зда­ец­ца, чым да­лей мы ады­хо­дзім ад вог­нен­ных са­ра­ка­вых, тым ме­ней шан­цаў ад­шу­каць ха­ця б ма­гі­лу да­ра­го­га ча­ла­ве­ка, на­ве­даць яго, адзі­но­ка­га, гвал­тоў­на ада­рва­на­га ад свай­го ро­ду, чы­ім апош­нім пры­тул­кам ста­ла да­лё­кая зям­ля.

Але зда­ра­юц­ца не­ве­ра­год­ныя су­па­дзен­ні, ад­бы­ва­юц­ца са­праўд­ныя цу­ды. Я гэ­та ве­даю дак­лад­на і гэ­та­му на па­чат­ку кра­са­ві­ка ста­ла свед­кай. Але аб усім — па па­рад­ку.

21

ПЕ­РАД­ГІС­ТО­РЫЯ

З сён­няш­няй вы­клад­чы­цай анг­лій­скай мо­вы Ма­зыр­ска­га дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя І.П.Ша­мя­кі­на Свят­ла­най Кі­ся­лё­вай мы на па­чат­ку 90-х пра­ца­ва­лі ра­зам у СШ №4 г. Чэр­ве­ня. Ве­даю яе як цу­доў­на­га пе­да­го­га, шчы­рай ду­шы жан­чы­ну, вель­мі доб­ра­зыч­лі­вую як да дзя­цей, так і да лю­дзей усіх уз­рос­таў, не­абы­яка­вую і сум­лен­ную...

Так скла­ла­ся, што яна ста­ла хрос­най ма­ці для ма­ёй сяб­роў­кі Та­ма­ры. А пас­ля па шэ­ра­гу аб­ста­він пе­ра­еха­ла ў Ма­зыр. Пра яе жыц­цё-быц­цё я раз-по­раз да­вед­ва­ла­ся ад То­мы. Вось дзя­ку­ю­чы на­шым сяб­роў­скім су­вя­зям я і па­чу­ла яшчэ ўзім­ку гіс­то­рыю не­ве­ра­год­ных су­па­дзен­няў, якую па пры­ез­дзе Свят­ла­на Вя­ча­сла­ваў­на рас­ка­за­ла больш пад­ра­бяз­на:

— У 2009 го­дзе ў Ма­зыр­скім пе­ду­ні­вер­сі­тэ­це з'я­ві­ла­ся пер­шая не­вя­ліч­кая (уся­го ча­ты­ры ча­ла­ве­кі) гру­па сту­дэн­таў з Турк­ме­ніі. Я ў той час бы­ла стар­шы­нёй прад­мет­най ка­мі­сіі на пры­ём­ных іс­пы­тах па анг­лій­скай мо­ве. Да­рэ­чы, на­ват гэ­тая чац­вёр­ка пры­еха­ла не ра­зам. Пер­шай даб­ра­ла­ся да Бе­ла­ру­сі ад­на дзяў­чы­на. Мя­не пас­ля за­кан­чэн­ня пра­цоў­на­га дня па­пра­сі­лі па­ехаць у га­лоў­ны кор­пус, у ад­дзел між­на­род­ных су­вя­зяў, і пры­няць у яе эк­за­мен па за­меж­най мо­ве, пра­вес­ці гу­тар­ку. Па яе вы­ні­ках, маўляў, мы аль­бо пры­мем яе на фа­куль­тэт, аль­бо — у тым вы­пад­ку, ка­лі не вель­мі доб­рая рус­кая мо­ва, ка­лі не­да­стат­ко­вы ўзро­вень анг­лій­скай, — пра­па­ну­ем па­зай­мац­ца на пад­рых­тоў­чым ад­дзя­лен­ні.

І вось я за­хо­джу ў та­кую вя­ліз­ную лек­цый­ную аў­ды­то­рыю, а там ся­дзіць дзяў­чын­ка — ма­лень­кая, ху­дзень­кая, у ру­жо­вай коф­тач­цы з квет­кай і па­зі­рае на мя­не спу­жа­ны­мі ва­чы­ма. Па шчы­рас­ці, яна прак­тыч­на ні­чо­га не га­ва­ры­ла па-рус­ку і прак­тыч­на ні­чо­га — па-анг­лій­ску. Але яе во­чы... Ды і ўсё аб­ліч­ча... Мне на­столь­кі яна спа­да­ба­ла­ся, што я не маг­ла ска­заць ёй «не» ці на­кі­ра­ваць на пад­рых­тоў­чыя кур­сы.

Вось так усё па­чы­на­ла­ся. Эне­джан бы­ло ўся­го 16 га­доў. 29 ве­рас­ня мы свят­ка­ва­лі яе 17-год­дзе. Гру­па са­бра­ла­ся вель­мі доб­рая, пра­су­ну­тая, дзе­ці друж­ныя. У пер­шы ж год, яны, пад­клю­чыў­шы і турк­ме­наў, вый­гра­лі кон­курс «Пер­ша­курс­нік уні­вер­сі­тэ­та» і на­ват «Пер­ша­курс­нік воб­лас­ці».

Але блі­жэй да на­шай гіс­то­рыі. У нас ёсць та­кі прад­мет — «прак­ты­ка вус­на­га маў­лен­ня». Ад­на з тэм — «Вай­на ў ма­ім жыц­ці, у жыц­ці ма­ёй сям'і». І вось Эне­джан па­ча­ла рас­па­вя­даць пра дзе­да, які за­гі­нуў у Бе­ла­ру­сі. Па­ха­ва­ны, маў­ляў, дзесь­ці там, дзе зна­хо­дзіц­ца не­вя­до­мы го­рад Чэр­вень.

22

Гэ­тыя за­ня­ткі праводзіла мая ка­ле­га. Ва ўні­вер­сі­тэ­це ўсе ве­да­юць, што я — з Чэр­ве­ня. Эне­джан па­ра­і­лі да мя­не звяр­нуц­ца. На той час ва ўні­вер­сі­тэт па­сту­пі­ла ўжо яе стры­еч­ная сяст­ра Гуль­ба­хар Ана­е­ва. І вось жа па­ра­докс. Я — ку­ра­тар гру­пы, дзе ву­чыц­ца Эне­джан, і за ўсе га­ды ву­чо­бы яна ні ра­зу не ска­за­ла, што шу­кае ма­гі­лу дзе­да ля Чэр­ве­ня.

Да­рэ­чы, ха­чу па­тлу­ма­чыць, што ў гэ­та­га на­ро­да па­няц­ці «брат» і «сяст­ра» кры­ху глы­бей­шыя, шы­рэй­шыя і мац­ней­шыя, чым у нас. На­ват уз­ні­ка­юць цяж­кас­ці з пе­ра­кла­дам па тэ­ме «Сям'я». Мы ву­чым, як на­зы­ва­юц­ца сва­я­кі, а ў іх на ўсё сло­ва «брат».

На са­мой спра­ве, за­гі­ну­лы — брат род­на­га дзе­да, Ел­да­ша, які, на шчас­це, вяр­нуў­ся з вай­ны. Аб­ду­ла ж быў ма­ла­дым, ён не па­спеў ства­рыць улас­ную сям'ю, зай­мець дзя­цей. Яго пля­мен­нік, та­та Эне­джан, усё жыц­цё ха­цеў ад­шу­каць ма­гі­лу Аб­ду­лы. Да­рэ­чы, ён ву­чыў­ся ў Ле­нін­гра­дзе. Але пра мес­ца па­ха­ван­ня да­ве­даў­ся паз­ней, інакш аба­вяз­ко­ва на­ве­даў бы. Для іх гэ­та — свя­тое. І вось, ад­пус­ка­ю­чы Эне­джан у да­лё­кую Бе­ла­русь на ву­чо­бу, сям'я, ма­быць, спа­дзя­ва­ла­ся, што яна змо­жа ад­шу­каць мес­ца па­ха­ван­ня. Сло­вам, ка­лі Эне­джан і Гуль­ба­хар звяр­ну­лі­ся да мя­не, я па­абя­ца­ла зва­зіць іх на Чэр­вень­шчы­ну.

ПАД­РЫХ­ТОЎ­КА

...Мес­цам па­ха­ван­ня дзе­да Аб­ду­лы бы­ла на­зва­на вёс­ка Гор­кі. Але Ле­на, дач­ка Свят­ла­ны Вя­ча­сла­ваў­ны і мая ко­ліш­няя ву­ча­ні­ца (чар­го­вае су­па­дзен­не) вы­ра­шы­ла пра­ве­рыць ін­фар­ма­цыю па кні­зе «Па­мяць. Чэр­вень­скі ра­ён». Пе­ра­гле­дзе­ла спі­сы за­гі­ну­лых па на­се­ле­ных пунк­тах і ад­шу­ка­ла дзе­да Эне­джан і Гуль­ба­хар у вёс­цы Ку­ту­заў­ка. Праў­да, проз­ві­шча на­пі­са­на ў кні­зе і на пом­ні­ку з па­мыл­ка­мі — Хал­сан­бер­ды­еў. Але гэ­та — дак­лад­на ён. (Ча­му я так упэў­не­на, рас­ка­жу кры­ху паз­ней.) Ле­на ж рых­та­ва­ла­ся пры­маць дзяў­чат у сва­ім до­ме ў Чэр­ве­ні, дзе жы­ве з му­жам Сяр­ге­ем і дзвю­ма ма­лень­кі­мі да­чуш­ка­мі.

Ну, а я рас­пы­та­ла ў Руд­нян­скім сель­вы­кан­ка­ме, дзе ў вёс­цы Ку­ту­заў­ка (ста­ра­жыт­ная наз­ва — Драх­ча Па­не­нская) зна­хо­дзіц­ца брац­кая ма­гі­ла. Ака­за­ла­ся — на вяс­ко­вых мо­гіл­ках. Ары­ен­цір — вы­со­кі чор­ны пом­нік і чыр­во­ныя зор­кі на ага­ро­джы.

Мая сяб­роў­ка Та­ма­ра, ця­пе­раш­ні на­мес­нік ды­рэк­та­ра СШ №2 г.Чэр­ве­ня па вы­ха­ваў­чай ра­бо­це, пра­па­на­ва­ла раз­на­ста­іць куль­тур­ную пра­гра­му гас­цей на­вед­ван­нем му­зей­на­га па­коя кас­ма­на­ўты­кі.

І вось пя­та­га кра­са­ві­ка гэ­та­га го­да зор­кі на­рэш­це сыш­лі­ся...

23

ВАНД­РОЎ­КА ПА­МЯ­ЦІ

Ся­род ха­лод­ных дзён па­чат­ку кра­са­ві­ка гэ­ты вы­даў­ся со­неч­ным і больш-менш цёп­лым. Са­ма Пры­ро­да да­па­ма­га­ла ў та­кой бо­га­ўгод­най спра­ве. Пры­ехаў­шы ў Чэр­вень, гос­ці ра­зам са Свят­ла­най Кі­ся­лё­вай на­па­чат­ку на­кі­ра­ва­лі­ся да Ле­ны, дзе ада­грэ­лі­ся (ноч у цяг­ні­ку бы­ла вель­мі ха­лод­най) і... пе­ра­апра­ну­лі­ся ў на­цы­я­наль­ныя строі.

У пры­зна­ча­ны час да Кі­ся­лё­вых прый­шла і я. Зна­ё­мім­ся з дзяў­ча­та­мі і вы­праў­ля­ем­ся ў да­ро­гу. Ад­вез­ці нас у Ку­ту­заў­ку ўзяў­ся муж Ле­ны Сяр­гей на сва­ёй ма­шы­не. У Чэр­ве­ні дзяў­ча­ты на­бы­лі жы­выя чыр­во­ныя гваз­дзі­кі. З са­бой узя­лі мя­шэч­кі, каб на­браць з па­ха­ван­ня зям­лі і за­вез­ці яе ў да­лё­кую Турк­ме­нію.

Па да­ро­зе гу­та­рым, але не вель­мі ак­тыў­на. Усё ж хва­ля­ван­не пры­сут­ні­чае ва ўсіх. Пер­шы зды­мак па пад­каз­цы Сяр­гея раб­лю пры ўез­дзе ў вёс­ку, зды­ма­ю­чы дзяў­чат пад шыль­дай «Ку­ту­заў­ка». Ця­пер яны ні­ко­лі не за­бу­дуць гэ­тую наз­ву...

Праз усю вёс­ку, а та­ды праз по­ле едзем да мо­гі­лак. І па­воль­на — уз­доўж пло­та, вы­гля­да­ю­чы пом­нік і ага­ро­джу з зор­ка­мі. За­ўва­жа­ем усе ад­на­ча­со­ва і ра­зам вы­ды­ха­ем: «Вунь там!» На­блі­жа­ем­ся. Зна­хо­дзім па­трэб­нае проз­ві­шча — блі­жэй да зям­лі. Дзяў­ча­ты па­ды­хо­дзяць да пом­ні­ка, ус­кла­да­юць квет­кі, па чар­зе пя­шчот­на пра­вод­зяць ру­ка­мі па лі­та­рах...

Да­лей­ша­га не­ка­то­ры час не ба­чу, бо во­чы за­сці­ла­юць слё­зы. Ду­жа све­жыя ўра­жан­ні ад на­вед­ван­ня ма­гі­лы свай­го дзе­да ў лі­тоў­скай Се­дзе ў 2010 го­дзе — ад­шу­ка­най з вя­лі­кі­мі на­ма­ган­ня­мі праз 65 га­доў пас­ля яго смер­ці. Свят­ла­на Вя­ча­сла­ваў­на Кі­ся­лё­ва, якая і са­ма вы­ці­рае слё­зы, су­па­кой­вае мя­не, а по­тым ка­жа:

— Ідзі, яны мо­ляц­ца... Сфа­та­гра­фуй...

Кра­наль­ныя хві­лі­ны...

Коль­кі ча­су мы яшчэ там, пры­сеў­шы кры­ху да­лей на лаў­цы, каб не за­мі­наць Эне­джан і Гуль­ба­хар здзяйс­няць па­трэб­ныя ры­ту­а­лы. Дзед турк­мен­скіх дзяў­чат за­гі­нуў 3-га лі­пе­ня 1944 го­да — у дзень вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі. 70 га­доў та­му...

Раз­мо­ва па ду­шах

На­зад едзем сці­ша­ныя, пад вя­лі­кім ура­жан­нем. Ад дзяў­чат да­вед­ва­ю­ся, што пе­рад па­чат­кам пя­та­га кур­са та­та ска­заў Эне­джан, што гэ­ты год — апош­ні шанц знай­сці ў Бе­ла­ру­сі ма­гі­лу дзе­да і на­ве­даць яе. І каб яна не вяр­та­ла­ся да­до­му, па­куль гэ­та­га не вы­ка­нае. Дзя­куй Бо­гу, атры­ма­ла­ся. Па­цвер­джан­не та­му — апо­ве­ды, зям­ля з брац­кай ма­гі­лы, цэ­лы стос фо­та­здым­каў і гэ­тая пуб­лі­ка­цыя...

На­па­чат­ку ж пы­та­ю­ся ў Эне­джан, ча­му яна вы­ра­шы­ла ву­чыц­ца ме­на­ві­та ў Бе­ла­ру­сі. Аказ­ва­ец­ца, дзяў­чы­на са шко­лы ма­ры­ла вы­ву­чыць рус­кую мо­ву, вы­бі­ра­ла па­між Ра­сі­яй і на­шай кра­і­най. Пе­ра­ва­гу ад­да­ла Бе­ла­ру­сі, бо ў го­ра­дзе Гор­кі ўжо ву­чы­ла­ся яе тра­ю­рад­ная сяст­ра. Ма­ма так­са­ма бы­ла за Бе­ла­русь, бо ад цёт­чы­на­га му­жа, які слу­жыў у вой­ску ў Го­ме­лі, ве­да­ла, што бе­ла­ру­сы — вель­мі доб­рыя, гас­цін­ныя і пра­ца­ві­тыя...

Сяст­ра су­стрэ­ла Эне­джан у Мін­ску, пры­вез­ла ў Ма­зыр.

— Ка­лі я пры­ля­це­ла ў аэ­ра­порт і мы вый­шлі ў го­рад, мне зда­ва­ла­ся, што ўсе бе­ла­ру­сы — над­та бе­лыя, — з усмеш­кай рас­па­вя­дае дзяў­чы­на. — У нас ёсць на­цы­я­наль­нае адзен­не, якое но­сяць што­дня. У за­муж­ніх жан­чын на га­ла­ве аба­вяз­ко­ва хуст­ка. У Бе­ла­ру­сі апра­на­юц­ца зу­сім па-ін­ша­му: шта­ны, спад­ні­цы, джын­сы, сві­та­ры... Та­кі­мі бы­лі мае пер­шыя ўра­жан­ні. Я ўба­чы­ла, што вак­зал зроб­ле­ны па-ін­ша­му. А як мне спа­да­ба­ла­ся ва­ша біб­лі­я­тэ­ка! Па­ду­ма­ла: «Ну вось я і ў еў­ра­пей­скай кра­і­не...» Да­гэ­туль жа ні­ку­ды не вы­яз­джа­ла са сва­ёй вёс­кі! Ка­лі я бы­ла ў ста­рэй­шых кла­сах, баць­ка рас­ка­заў мне пра дзе­да Аб­ду­лу. Я за­ці­ка­ві­ла­ся і рас­пы­та­ла ў яго пра мер­ка­ва­нае мес­ца па­ха­ван­ня. А ка­лі пас­ля чац­вёр­та­га кур­са па­еха­ла да­ха­ты, спытала, як на­зы­ва­ец­ца го­рад, як зва­лі дзе­да, ка­лі ён на­ра­дзіў­ся і за­гі­нуў. Усё гэ­та за­пі­са­ла... І вось мы па­еха­лі ў Ку­ту­заў­ку... Ужо ў гэ­ты час, на мо­гіл­ках, я ду­ма­ла: «Наш дзя­ду­ля ва­я­ваў з фа­шыс­та­мі, каб аба­ра­няць сваю Ра­дзі­му, зям­лю, бу­ду­чы­ню, жыц­цё сва­іх на­шчад­каў — на­ша жыц­цё...» На­вед­ван­не яго па­ха­ван­ня — гэ­та вель­мі кра­наль­на. Мы пла­ка­лі, ма­лі­лі­ся аб тым, каб па­мер­лыя спа­кой­на жы­лі ў раі. Для мя­не вя­лі­кі го­нар, што я па­бы­ла на ма­гі­ле дзе­да, пер­шая з ро­ду. Бу­ду рас­каз­ваць усім шмат­лі­кім сва­я­кам і па­каз­ваць фо­та­здым­кі.

Пы­та­ю­ся пра ўра­жан­ні ад ванд­роў­кі па­мя­ці ў Свят­ла­ны Кі­ся­лё­вай.

— Я кра­ну­та, ура­жа­на на­ват больш, чым ду­ма­ла, — за­ўва­жае яна. — Рас­чу­ле­на са­праў­ды да слёз! Усё ж та­кі дзіў­на, што гэ­та зда­ры­ла­ся са мной. А з іншага бо­ку, ма­быць, доб­ра і пра­віль­на. Вось Эне­джан ска­за­ла, што яна ра­да і бу­дзе пра гэ­та рас­па­вя­даць сва­я­кам. А я ра­да, што ўся мая сям'я спры­чы­ні­ла­ся да гэ­та­га.

Я ж бу­ду вель­мі ра­да, ка­лі так скла­дзец­ца, што мы з Эне­джан не згу­бім­ся і пас­ля яе за­кан­чэн­ня ВНУ. Я ха­чу, каб Эне­джан ве­да­ла, што ў Бе­ла­ру­сі ў яе ёсць... рад­ня! Па­куль да­мо­ві­лі­ся, што бу­дзем пе­ра­піс­вац­ца па ін­тэр­нэ­це, «Скайп» пад­клю­чым. Га­лоў­нае — не згу­біц­ца. Бу­дзе жа­дан­не — зна­чыць, бу­дзем мець ста­сун­кі.

...Дзень пя­та­га кра­са­ві­ка пра­ля­цеў вель­мі хут­ка! Пра­вёў­шы дзяў­чат на марш­рут­нае так­сі, на якім яны па­еха­лі ў Мінск, мы яшчэ доў­га не ра­зы­хо­дзі­лі­ся, аб­мяр­коў­ва­ю­чы ўсё ўба­ча­нае і па­чу­тае. Ура­жан­ня­мі поў­ніц­ца ду­ша і сён­ня. Да­стат­ко­ва толь­кі зір­нуць на шмат­лі­кія фо­та­здым­кі і на­цы­я­наль­ныя турк­мен­скія та­пач­кі-шкар­пэт­кі, па­до­ра­ныя на па­мяць...

СА­МЫ ВАЖ­НЫ ДА­КУ­МЕНТ

Гэ­ты апо­вед быў бы ня­поў­ным без пад­ма­ца­ван­ня зда­га­дак, так бы мо­віць, фак­та­мі. Шу­каю ў аб'­яд­на­най ба­зе да­­ных (АБД) «Ме­ма­ры­ял» у ін­тэр­нэ­це звест­кі пра дзе­да дзяў­чат Аб­ду­лу. Ад­на спро­ба, дру­гая... Пе­ра­стаў­ляю лі­та­ры ў проз­ві­шчы і так, і так... Звес­так ня­ма. Даў­но спрак­ты­ка­ва­ная ў та­кіх по­шу­ках, вы­ра­шаю ўзяць пер­шае ж рус­кае проз­ві­шча з пом­ні­ка на брац­кай ма­гі­ле ў вёс­цы Ку­ту­заў­ка.

Гэ­та лёс! У спі­сах без­зва­рот­ных страт (са­мы ары­гі­наль­ны да­ку­мент ча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, дак­лад­ней — яго ліч­ба­вая ко­пія) ні­жэй вы­пад­ко­ва абра­на­га проз­ві­шча яшчэ два проз­ві­шчы за­гі­ну­лых і па­ха­ва­ных там жа, у вёс­цы Драх­ча. І ся­род іх — дзед Эне­джан і Гуль­ба­хар! Пі­шу Эне­джан на элект­рон­ную скрын­ку па­ве­дам­лен­не з прось­бай па­пы­тац­ца ў та­ты па тэ­ле­фо­не, дзе на­ра­дзіў­ся іх ро­дзіч. Коль­кі дзён ча­кан­ня (зван­кі да­ра­гія!), ад­каз... Усё сыш­ло­ся! Воб­ласць, ра­ён, імя род­на­га дзе­да Эне­джан, яко­му амаль 70 га­доў та­му на­кі­ра­ва­лі па­ха­валь­ную...

Да­сы­лаю дзяў­ча­там ста­рон­ку да­ку­мен­та — і атрым­лі­ваю га­ра­чую слоў­ную ўдзяч­насць. Вось та­кая не­ве­ра­год­ная ў сва­іх су­па­дзен­нях гіс­то­рыя, якая прос­та не маг­ла не ад­быц­ца...

Свят­ла­на АДА­МО­ВІЧ.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».