Вы тут

«Невядомая» мытня


Героі ёсць у любы час, на любой тэрыторыі, у любой сферы

Ад­на з най­менш вы­ву­ча­ных тэм ва­ен­на­га пе­ры­я­ду гіс­то­рыі на­шай кра­і­ны — тэ­ма мыт­ні. Мы шмат ве­да­ем пра ге­ро­яў-фран­та­ві­коў, якія слу­жы­лі ў мір­ны час на мя­жы, у мі­лі­цыі, у авія­цыі — у дзя­сят­ках важ­ных і ка­рыс­ных для кра­і­ны сфе­р. І амаль ні­чо­га не ве­да­ем пра лю­дзей, чые лё­сы ней­кім чы­нам бы­лі звя­за­ны з мыт­няй.

3-3

Між тым, гіс­то­рыя па­сту­по­ва «да­піс­вае» ма­ла­вы­ву­ча­ныя і не­па­пу­ляр­ныя ста­рон­кі, ве­дан­не якіх па­да­ец­ца важ­ным у агуль­най кар­ці­не Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Пра не­ка­то­рыя з іх па на­шай прось­бе рас­ка­заў за­гад­чык ка­фед­ры мыт­най спра­вы фа­куль­тэ­та між­на­род­ных ад­но­сін Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­та Вік­тар Аст­ро­га:

—Са­вец­кі ўрад пад­вяр­гаў мыт­ныя ор­га­ны шмат­лі­кім рэ­ар­га­ні­за­цы­ям і пе­ра­пад­па­рад­ка­ван­ням на пра­ця­гу доў­гіх дзе­ся­ці­год­дзяў. Ма­на­по­лія знеш­ня­га ганд­лю не да­зва­ля­ла мыт­ням БССР на­браць знач­ную ва­гу, што пас­ля ад­бі­ла­ся на іх коль­кас­ці. Так, на 1941 год на тэ­ры­то­рыі ця­пе­раш­няй Бе­ла­ру­сі слу­жы­ла ўся­го 12 мыт­ні­каў, ды і тое ў ад­ной мыт­ні — Брэсц­кай. І гэ­та ў па­раў­на­нні з 20 ты­ся­ча­мі па­гра­ніч­ні­каў! Дзіў­на, але ў ста­лі­цы БССР мыт­ню лік­ві­да­ва­лі яшчэ ў 1928 го­дзе — як не­па­трэб­ную.

Не­шмат­лі­кія брэсц­кія мыт­ні­кі за­гі­ну­лі ў чэр­ве­ні 1941‑га пры бам­бёж­цы крэ­пас­ці і чы­гу­нач­на­га вак­за­ла. Да гэ­та­га ча­су ня­ма дак­лад­ных звес­так, ці змог нех­та з іх вы­жыць.

Прак­тыч­на ад­ра­зу на аку­па­ва­най тэ­ры­то­рыі паў­ноч­на-за­ход­няй част­кі БССР з'я­ві­лі­ся гіт­ле­раў­скія мыт­ні — на­роў­ні з ін­шы­мі аку­па­цый­ны­мі ор­га­на­мі. Вя­до­ма аб дзей­нас­ці здвюх мыт­няў — Гро­дзен­скай і Ваў­ка­выс­кай. Ад­ка­ман­дзі­ра­ва­ныя з Рэй­ха су­пра­цоў­ні­кі ім­пер­скай мыт­най служ­бы ўста­ля­ва­лі пра­пуск­ны рэ­жым на мя­жы Ус­ход­няй Пру­сіі і так зва­най ге­не­раль­най акру­гі «Бе­ла­русь». Жорст­ка кант­ра­ля­ва­ла­ся пе­ра­соў­ван­не та­ва­раў — зброя не па­він­на бы­ла тра­піць у ру­кі пар­ты­за­наў ра­зам з пад­во­да­мі. Для част­ко­вых функ­цый па­меж­ні­каў на­ват вы­ка­рыс­тоў­ва­лі спе­цы­яль­на на­ву­ча­ных са­бак.

Ся­род асноў­ных функ­цый мыт­на-па­меж­най служ­бы Рэй­ха вы­лу­ча­лі­ся ад­соч­ван­не і за­тры­ман­не ўце­ка­чоў вяз­няў канц­ла­ге­раў і ва­ен­на­па­лон­ных. Для зруч­нас­ці ра­бо­ты аку­па­цый­ных мыт­няў ад­мі­ніст­ра­цыя канц­ла­ге­раў вы­сы­ла­ла спе­цы­яль­ныя вы­шу­ко­выя ліс­ты. Ці­ка­ва, што бе­ла­ру­сы ў гэ­тых мыт­нях не слу­жы­лі, ня­гле­дзя­чы на пры­кла­ды ка­ла­ба­ра­цый у ін­шых, не менш важ­ных для ня­мец­ка­га ўра­да ор­га­нах (СС, раз­вед­цы, мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні), дзе пра­ца­ва­лі і са­вец­кія гра­ма­дзя­не. Гэ­та па­цвяр­джае зной­дзе­ная да­ку­мен­та­цыя — вы­ключ­на на ня­мец­кай мо­ве.

Бы­лі ў СССР мыт­ні, якія пад­час вай­ны пра­цяг­ва­лі сваю пра­цу ў штат­ным па­рад­ку. Гэ­та ты­чы­ла­ся не­аку­па­ва­ных тэ­ры­то­рый Да­лё­ка­га Ус­хо­ду і Ся­рэд­няй Азіі. На Поў­на­чы СССР, у пры­ват­нас­ці, у Мур­ман­скай воб­лас­ці, дзей­ні­ча­лі пе­ра­важ­на «жа­но­чыя» мыт­ні. І гэ­та не­вы­пад­ко­ва — ад­важ­ныя гра­ма­дзян­кі пра­ца­ва­лі за муж­чын, якія пай­шлі на фронт. Па паў­ноч­ных мар­скіх шля­хах для Чыр­во­най ар­міі іш­лі та­ва­ры па ленд-лі­зу — спе­цы­яль­най пра­гра­ме да­па­мо­гі дзяр­жаў-са­юз­ні­каў. Гэ­та бы­ла ва­ен­ная тэх­ні­ка, бо­еп­ры­па­сы, уз­бра­ен­не, ін­шая ма­ё­масць. Пе­рад мыт­ні­ца­мі ста­я­ла за­да­ча: кант­ра­ля­ваць транс­парт­ныя суд­ны з та­ва­ра­мі. Ге­ра­ізм гэ­тых жан­чын вы­яў­ляў­ся ў не­ве­ра­год­на цяж­кіх умо­вах служ­бы, ка­лі лю­бы агляд суд­на мог стаць апош­нім. У аква­то­рыі ка­ля пор­та суд­нам бы­ло цяж­ка ма­неў­ра­ваць, акра­мя та­го, іс­на­ва­ла рэ­аль­ная не­бяс­пе­ка па­тап­лен­ня ня­мец­кі­мі пад­лод­ка­мі. Та­му ад­важ­ныя мыт­ні­цы на­кі­роў­ва­лі­ся на сва­іх лод­ках да­лё­ка ад бе­ра­га і час­та гі­ну­лі не толь­кі ад на­па­даў, але і ад штар­ма­вых хва­ляў.

3-4

Доў­гі час усе ка­за­лі пра фран­та­ві­коў, якія пас­ля вай­ны прый­шлі на служ­бу ў мыт­ні вы­зва­ле­най бе­ла­рус­кай зям­лі, але ні­хто дак­лад­на не ве­даў пра мыт­ні­каў, якія на­блі­жа­лі вы­зва­лен­не ў ба­ях. Ма­ла хто ве­дае, на­прык­лад, пра тое, што го­нар бе­ла­рус­кай пар­ты­зан­скай гіс­то­рыі — Аляк­сей Ка­ні-
дзье­віч Фля­гон­таў у мі­ну­лым меў не­па­срэд­нае да­чы­нен­не да мыт­ні. У па­чат­ку сва­ёй пра­цоў­най дзей­нас­ці, з 1923 па 1928, Аляк­сей Ка­ні-
дзьевіч слу­жыў у мыт­ных ор­га­нах Пры­мор'я. Ён прай­шоў шлях ад ін­спек­та­ра Чы­цін­ска­га мыт­на­га ўчаст­ка да на­чаль­ні­ка Да­лё­каў­сход­няй мыт­най акру­гі — Да­лё­каў­сход­ня­га мыт­на­га ўпраў­лен­ня ў Ха­ба­раў­ску. Ад­нак ме­на­ві­та Мін­ская воб­ласць уве­ка­ве­чы­ла імя Фля­гон­та­ва — ка­ман­дзі­ра кон­на­га атра­да «Ба­я­вы» і ка­ман­ду­ю­ча­га пар­ты­зан­скай бры­га­дай «За Ра­дзі­му», якая дзей­ні­ча­ла на тэ­ры­то­рыі Чэр­вень­ска­га ра­ё­на.

Служ­ба ў мыт­ні прак­тыч­на не згад­ва­ец­ца ў бія­гра­фіч­ных пуб­лі­ка­цы­ях пра Фля­гон­та­ва, та­му мы звяр­ну­лі­ся ў Чэр­вень­скі ра­ён­ны края­знаў­чы му­зей па ўдак­лад­нен­ні. Стар­шы су­пра­цоў­нік му­зея Іры­на Ва­бі­шчэ­віч па­цвер­дзі­ла:

—Ма­тэ­ры­я­лаў аб пра­цы ў мыт­ні кам­бры­га Фля­гон­та­ва са­праў­ды ма­ла, прак­тыч­на ня­ма. У асноў­ным згад­ва­ец­ца яго пар­тый­ная дзей­насць. Але бяс­спрэч­ным свед­чан­нем ра­бо­ты ў мыт­най служ­бе ста­лі пісь­мы пры­ём­на­га сы­на Фля­гон­та­ва вуч­ням на­шай шко­лы, да­та­ва­ныя 1970‑мі га­да­мі.

Фран­та­вы атрад «Ба­я­вы» пад ка­ман­да­ван­нем Аляк­сея Фля­гон­та­ва, які скла­даў­ся са 132 ча­ла­век, быў са­праў­ды ка­ва­ле­рый­скім — з ад­па­вед­ны­мі зна­ка­мі ад­роз­нен­ня. Уз­бра­ен­не атра­да скла­да­лі аў­та­ма­ты, про­ці­тан­ка­выя стрэль­бы і мі­ны. З Та­рап­ца, пас­ля пе­ра­ся­чэн­ня лі­ніі фрон­ту па­між Вя­лі­жам і Усвя­та­мі (Ві­цеб­ская воб­ласць) з 21 жніў­ня 1942 г. па­чаў­ся паў­та­ра­ме­сяч­ны рэйд атра­да па бе­ла­рус­кай зям­лі. За 52 дні рэй­ду бы­ло прой­дзе­на больш за 600 км, пра­ве­дзе­на мност­ва ба­я­вых апе­ра­цый і ды­вер­сій, мяс­цо­вых пар­ты­за­наў яны ву­чы­лі мін­на-пад­рыў­ной спра­ве.

У Чэр­вень­скім ра­ё­не Фля­гон­таў са зго­ды Цэнт­раль­на­га шта­ба пар­ты­зан­ска­га ру­ху і мяс­цо­вых атра­даў ства­рыў пад сва­ім ка­ман­да­ван­нем бры­га­ду «За Ра­дзі­му» — у скла­дзе «Ба­я­во­га», мяс­цо­вых атра­даў Ці­ха­мі­ра­ва, Лі­вен­ца­ва, Куз­ня­цо­ва, Фі­лі­п-
скіх і 44‑га атра­да, які пры­быў з‑за лі­ніі фрон­ту. Бры­га­да пра­во­дзі­ла доб­ра спла­на­ва­ныя ды­вер­сіі, на­лё­ты на гар­ні­зо­ны і ўда­ры па ка­му­ні­ка­цы­ях во­ра­га, што пры­му­сі­ла фа­шыс­таў знач­на ска­ра­ціць рух на ша­шэй­ных да­ро­гах Мін­скай воб­лас­ці.

За­гі­нуў Фля­гон­таў у ад­ным з ба­ёў, пас­ля ча­го бры­га­да «За Ра­дзі­му» атры­ма­ла імя яе ка­ман­дзі­ра.

З ле­та 1944 го­да, пас­ля вы­ва­ду ня­мец­кіх вой­скаў з тэ­ры­то­рыі БССР, мыт­ні па­ча­лі ад­наў­ляц­ца. Пер­шай ад­на­ві­ла сваю пра­цу Брэсц­кая мыт­ня — у ад­па­вед­нас­ці са сва­ім усе­са­юз­ным зна­чэн­нем. Сле­дам за ёю ўклю­чы­лі­ся ў пра­цу Гро­дзен­ская, «Бе­рас­та­ві­ца» і Мін­ская. Мыт­ні па­поў­ні­лі­ся фран­та­ві­ка­мі, але за­ста­ва­лі­ся ма­ла­лі­кі­мі.

Пра­ца мыт­ні­каў у 1944–1946 гг. ары­ен­та­ва­ла­ся на маш­таб­ную ба­раць­бу з кант­ра­бан­дай. Кант­ро­лю пад­вяр­га­лі­ся са­вец­кія вой­скі, што на­кі­роў­ва­лі­ся на Да­лё­кі Ус­ход. На гэ­та бы­лі важ­кія пры­чы­ны. Не­ка­то­рыя ва­ен­ныя ка­ман­дзі­ры і на­чаль­ні­кі зло­ўжы­ва­лі сва­ім служ­бо­вым ста­но­ві­шчам і вы­во­зі­лі тра­фей­ную ма­ё­масць з Гер­ма­ніі з мэ­тай пе­ра­про­да­жу. Да за­поў­не­ных ва­го­наў вы­стаў­ля­лі вар­та­вых — ні­бы­та для ахо­вы ва­ен­най ма­ё­мас­ці, якую за­ба­ро­не­на бы­ло пра­вя­раць. Мыт­ні­кі не губ­ля­лі­ся і па да­моў­ле­нас­ці з ка­мен­дан­там ад­па­вед­на­га чы­гу­нач­на­га вак­за­ла ад­праў­ля­лі та­кія са­ста­вы… у ту­пік. Там ва­го­ны ста­я­лі да та­го ча­су, па­куль іх «гас­па­да­ры» са­мі не зда­ва­лі­ся.

—Адзін ге­не­рал-ма­ёр пры­ехаў з ша­фё­рам на тра­фей­ным аў­та­ма­бі­лі вы­со­ка­па­стаў­ле­на­га чы­на з Рэй­ха. Да­ку­мен­таў на ма­ё­масць не бы­ло, і яго, вя­до­ма, за­тры­ма­лі. Ге­не­рал вы­ра­шыў «да­ма­гац­ца праў­ды» ў Маск­ве, ад­куль хут­ка вяр­нуў­ся… пал­коў­ні­кам. Раз­жа­ла­ва­на­му ге­не­ра­лу прый­шло­ся па­кі­нуць ма­шы­ну, за­браць сал­да­та і з'е­хаць на­зад у сваю часць у Гер­ма­нію, — ка­жа Вік­тар Аст­ро­га.

Яшчэ ад­ной тэн­дэн­цы­яй да 1947 го­да бы­ло маш­таб­нае пе­ра­мя­шчэн­не на­сель­ніц­тва, вы­клі­ка­нае дэ­ма­бі­лі­за­цы­яй, рэ­па­тры­я­цы­яй вы­ве­зе­ных гвал­тоў­на ў Гер­ма­нію, вяр­тан­нем бе­жан­цаў. Бы­лі пе­ра­мя­шчэн­ні па­між СССР і Поль­шчай, ка­лі ка­то­лі­кі еха­лі ў Поль­шчу, а пра­ва­слаў­ныя бе­ла­ру­сы — у БССР.Мыт­ня кант­ра­ля­ва­ла та­вар­ныя па­то­кі, зы­хо­дзя­чы з уста­ноў­ле­най нор­мы: адзін ва­гон ма­ё­мас­ці на сям'ю.

Гіс­то­рыя мыт­ных ор­га­наў пе­ры­я­ду Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны дагэтуль не­вя­до­мая шы­ро­кай гра­мад­скас­ці. Шэ­раг фак­таў, ім­ён і па­дзей сха­ва­ны пад тоў­шчай ча­су і аб­ста­він — мно­гія з іх яшчэ трэ­ба дэ­та­лі­за­ваць або ад­шу­каць у ар­хі­вах.

А на­огул, ге­роі ёсць у лю­бы час, на лю­бой тэ­ры­то­рыі і ў лю­бой сфе­ры. На­ша за­да­ча — не даць ім згу­біц­ца на скры­жа­ван­нях гіс­то­рыі. Та­му пра­ца ў гэ­тым кі­рун­ку пра­цяг­ва­ец­ца …

На­стас­ся ВА­ЛА­ЖЫН­СКАЯ, га­лоў­ны ін­спек­тар Мін­скай рэ­гі­я­наль­най мытні

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.