Вы тут

«Адпускныя» змены


У Бе­ла­ру­сі ўвод­зяц­ца но­выя ві­ды пад­трым­кі

Гэ­та пра­ду­гле­джа­на Ука­зам Прэ­зі­дэнта «Аб дзяр­жаў­най пад­трым­цы сем'­яў, якія ўсы­на­ві­лі (уда­ча­ры­лі) дзя­цей».

Да­ку­мент на­кі­ра­ва­ны на ўдас­ка­на­лен­не ме­ха­ніз­ма дзяр­жаў­най пад­трым­кі сем'­яў, якія ўсы­на­ві­лі (уда­ча­ры­лі) дзя­цей-сі­рот і дзя­цей, якія за­ста­лі­ся без апе­кі баць­коў, у мэ­тах сты­му­ля­ван­ня на­цы­я­наль­на­га ўсы­наў­лен­ня.

Ука­зам уста­ноў­ле­на, што што­ме­сяч­ныя гра­шо­выя вы­пла­ты та­кім сем'­ям бу­дуць на­зна­чац­ца толь­кі ў ад­но­сі­нах да ўсы­ноў­ле­ных (уда­ча­ро­ных) дзя­цей-сі­рот і дзя­цей, якія за­ста­лі­ся без апе­кі баць­коў і па­ста­ян­на пра­жы­ва­юць у Бе­ла­ру­сі. Пры гэ­тым ра­ней на­зна­ча­ныя што­ме­сяч­ныя гра­шо­выя вы­пла­ты на дзя­цей-сі­рот і дзя­цей, якія за­ста­лі­ся без апе­кі баць­коў, што бы­лі ўсы­ноў­ле­ны (уда­ча­ро­ны) за мя­жой, бу­дуць вы­плач­вац­ца да да­сяг­нен­ня та­кі­мі дзець­мі 16 га­доў.

На­зна­чэн­не што­ме­сяч­ных гра­шо­вых вы­плат бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца з дня па­да­чы ўсы­на­ві­це­ля­мі ў мяс­цо­вы вы­ка­наў­чы і рас­па­рад­чы ор­ган да­ку­мен­таў, пра­ду­гле­джа­ных для іх на­зна­чэн­ня пе­ра­лі­кам ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­цэ­дур.

Указ так­са­ма ўво­дзіць но­выя ві­ды дзяр­жаў­най пад­трым­кі асоб, якія ўсы­на­ві­лі (уда­ча­ры­лі) дзя­цей ва ўзрос­це ад 3 да 16 га­доў, якія па­ста­ян­на пра­жы­ва­юць у Бе­ла­ру­сі.

Гэ­та, у пры­ват­нас­ці, пра­ва на ка­рот­ка­ча­со­вы вод­пуск без за­ха­ван­ня за­ра­бот­най пла­ты тэр­мі­нам да 90 ка­лян­дар­ных дзён на пра­ця­гу 6 ме­ся­цаў з дня ўступ­лен­ня ў сі­лу ра­шэн­ня аб усы­наў­лен­ні. Та­кі вод­пуск бу­дзе пра­да­стаў­ляц­ца па мес­цы працы ад­на­го з усы­на­ві­це­ляў (адзі­на­га ўсы­на­ві­це­ля) для адап­та­цыі ўсы­ноў­ле­ных дзя­цей у но­вых сем'­ях і вы­ра­шэн­ня са­цы­яль­на-бы­та­вых пы­тан­няў.

Акра­мя та­го, пра­ду­гле­джа­на да­дат­ко­вая (ра­за­вая) гра­шо­вая вы­пла­та, якая бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца пры вы­ка­ры­стан­ні ўсы­на­ві­це­лем ка­рот­ка­ча­со­ва­га вод­пус­ку пра­цяг­лас­цю не менш як 30 ка­лян­дар­ных дзён у вы­гля­дзе што­ме­сяч­ных гра­шо­вых вы­плат у двай­ным па­ме­ры за пер­шы ме­сяц, які пры­па­дае на та­кі вод­пуск.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.