Вы тут

Вайна знутры


Го­мель­скія тэ­ле­ві­зі­йні­кі зла­дзі­лі эк­скурс у пад­пол­ле Вя­лі­кай Ай­чын­най

Як прос­тыя га­ра­джан­кі вя­лі раз­вед­ку ў аку­па­ва­ным Го­ме­лі, а па­волж­скі не­мец па­да­рваў гіт­ле­раў­скую шко­лу контр­раз­вед­чы­каў у Ма­гі­ле­ве? Ка­му ўда­ло­ся знай­сці гер­ман­скі цяг­нік з хі­міч­най збро­яй і якія звест­кі за­хоў­ва­юць сак­рэт­ныя ста­рон­кі ле­та­пі­су КДБ? Усё гэ­та — у да­ку­мен­таль­ным цык­ле «Пад­пол­ле. Вай­на ўнут­ры вай­ны», які пад­рых­та­ва­ла тэ­ле­ра­дыё­кам­па­нія «Го­мель» да 70‑год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. Прэм'­е­ра яго ад­бу­дзец­ца 3 лі­пе­ня на тэ­ле­ка­на­ле «Бе­ла­русь 1».

Уся­го ў гэ­тым ары­гі­наль­ным пра­ек­це ча­ты­ры се­рыі. Пер­шы фільм «Жа­но­чы твар вай­ны» рас­па­вя­дае пра пад­поль­ную гру­пу афі­цэ­ра НКУС Іва­на Ка­зель­ска­га: ча­ты­ры жан­чы­ны з лі­ку прос­тых га­ра­джа­нак бы­лі пад­рых­та­ва­ны для раз­вед­валь­най дзей­нас­ці ў за­хоп­ле­ным фа­шыс­та­мі Го­ме­лі і прад­мес­цях. Дзве раз­вед­чы­цы за­гі­ну­лі лі­та­раль­на на па­чат­ку ба­раць­бы, а дзве, якія за­ста­лі­ся ў жы­вых, прай­шлі праз най­скла­да­ней­шыя вы­пра­ба­ван­ні і паз­ней бы­лі ад­зна­ча­ны вы­со­кі­мі ўзна­га­ро­да­мі. Дру­гая се­рыя «Хро­ні­ка не­ска­ро­ных» пры­све­ча­на дзей­нас­ці пад­поль­шчы­каў Гро­дзен­шчы­ны — у пры­ват­нас­ці, рас­каз­вае пра са­мую пер­шую пад­поль­ную гру­пу, ар­га­ні­за­ва­ную бы­лым вай­скоў­цам Мі­ка­ла­ем Вол­ка­вым і яго жон­кай Вар­ва­рай, а так­са­ма пра ства­рэн­не гро­дзен­ска­га ге­та, дзей­насць гіт­ле­раў­скіх кар­ні­каў, доў­га­ча­ка­нае вы­зва­лен­не го­ра­да і ўша­на­ван­не па­мя­ці дзея­чаў ан­ты­фа­шысц­ка­га ру­ху. Се­рыя «Та­таль­нае зні­шчэн­не» рас­кры­вае пад­ра­бяз­нас­ці ад­ной з са­мых ма­ла­вя­до­мых апе­ра­цый бе­ла­рус­кіх пад­поль­шчы­каў — вы­яў­лен­ні ня­мец­ка­га цяг­ні­ка з хі­міч­най збро­яй, а так­са­ма зна­ё­міць з дзей­нас­цю спец­атра­да НКУС СССР «Ад­важ­ні­кі» (на пра­ця­гу 1942–1944 гг. атрад пра­вёў на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны боль­шасць са­мых па­спя­хо­вых у гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны спец­апе­ра­цый) і тра­гіч­ным лё­сам яго ка­ман­дзі­ра, ура­джэн­ца Баб­руй­ска­га па­ве­та Аляк­санд­ра Раб­цэ­ві­ча. Чац­вёр­тая, за­ключ­ная, се­рыя «Ма­гі­ла льва» пры­све­ча­на пад­поль­шчы­кам Ма­гі­лё­ва, мно­гія з якіх не да­жы­лі да Пе­ра­мо­гі, і на­ват сён­ня не­вя­до­ма, дзе яны па­ха­ва­ны. Адзін з га­лоў­ных ге­ро­яў гэ­та­га філь­ма — па­волж­скі не­мец Ва­лян­цін Гот­вальд, які па­да­рваў Ма­гі­лёў­скую аб­ве­раў­скую шко­лу, што рых­та­ва­ла контр­раз­вед­чы­каў, а по­тым пра­цяг­ваў ба­раць­бу ў скла­дзе спец­атра­да НКУС «Бе­ра­зі­но».

…Не­вя­лі­кія па пра­цяг­лас­ці філь­мы (кож­ная се­рыя ўся­го 26 хві­лін) за­па­тра­ба­ва­лі шмат ча­су на пад­рых­тоў­ку. Толь­кі на збор фак­ту­ры і на­пі­сан­не сцэ­на­рыя спат­рэ­бі­ла­ся ка­ля паў­го­да. Яшчэ не­каль­кі ме­ся­цаў зды­мач­ная гру­па на ча­ле з рэ­жы­сё­рам-па­ста­ноў­шчы­кам Аляк­санд­рам Ця­гу­но­вым пра­ца­ва­ла «ў по­лі». «Ін­фар­ма­цыю да­вя­ло­ся зда­бы­ваць, як зда­быт­чы­кам зо­ла­та, — пе­ра­мы­ва­ю­чы то­ну «ру­ды», — пры­гад­вае аў­тар пра­ек­та Ві­таль Доў­гі. — Ад­праў­ныя пунк­ты зна­хо­дзі­лі ў ін­тэр­нэ­це, по­тым бяс­кон­ца тэ­ле­фа­на­ва­лі па му­зе­ях, рас­пыт­ва­лі мяс­цо­вых края­знаў­цаў, штось­ці да­вед­ва­лі­ся ўжо на мес­цы зды­мак, уно­сі­лі ка­рэк­ты­вы ў сцэ­на­рый. У не­ка­то­рых вы­пад­ках уда­ва­ла­ся знай­сці сва­я­коў на­шых ге­ро­яў. Ін­шыя ні­тач­кі аб­ры­ва­лі­ся, і мы не маг­лі ад­шу­каць на­ват ма­гі­лы ад­важ­ных пад­поль­шчы­каў… Пэў­ныя звест­кі да сён­ня за­сак­рэ­ча­ны па роз­ных пры­чы­нах — на­прык­лад, ін­фар­ма­цыя пра здрад­ні­каў з Го­ме­ля».

У пра­ек­це «Пад­пол­ле. Вай­на ўнут­ры вай­ны» шмат фак­таў — ма­ла­вя­до­мых, а то і на­огул ра­ней не­ вя­до­мых. Але ўсё ж гэ­та не па­шы­ра­ны мас­тац­кі пе­ра­каз пад­руч­ні­каў па гіс­то­рыі. Ад­мет­насць цык­ла, за­зна­ча­юць яго ства­раль­ні­кі, у тым, што гэ­та «се­ры­ял пра лю­дзей, якія вя­лі прак­тыч­на пер­са­наль­ную вай­ну — вель­мі час­та без за­га­ду «звер­ху», са­ма­стой­на ўвяз­ва­ю­чы­ся ў ба­раць­бу. Ня­хай ім­ёна­мі гэ­тых лю­дзей не на­зва­на ні­вод­ная ву­лі­ца, але яны са­праўд­ныя ге­роі». Пры­чым атры­ма­ла­ся не чыс­та да­ку­мен­таль­нае кі­но, а на­па­ло­ву мас­тац­кая ра­бо­та: мно­гія па­дзеі да­па­ма­га­лі рэ­кан­стру­я­ваць ак­цё­ры, як ама­та­ры, так і пра­фе­сі­я­на­лы (ак­цё­ры го­мель­скіх тэ­ат­раў Юрый Ву­та, Анд­рэй Бар­ду­ха­еў), кас­ка­дзё­ры, пі­ра­тэх­ні­кі — у здым­ках кож­най се­рыі цык­ла за­дзей­ні­ча­на да 50 ча­ла­век.

Усе ча­ты­ры се­рыі пра­ек­та «Пад­пол­ле. Вай­на ўнут­ры вай­ны» тэ­ле­ка­нал «Бе­ла­русь 1» па­ка­жа на гэ­тым тыд­ні, па­чы­на­ю­чы з Дня Не­за­леж­нас­ці Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і па ня­дзе­лю ўключ­на.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.