Вы тут

За кож­най ліч­бай — лёс і боль


Мі­ністр унут­ра­ных спраў ге­не­рал-ма­ёр мі­лі­цыі Ігар Шу­не­віч су­стрэў­ся з ве­тэ­ра­на­мі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, каб па­він­ша­ваць іх з 70-год­дзем вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў і Днём Не­за­леж­нас­ці.

Не ўсе за­про­ша­ныя, што з'яў­ля­лі­ся не­ка­лі су­пра­цоў­ні­ка­мі МУС, а ця­пер зна­хо­дзяц­ца на за­слу­жа­ным ад­па­чын­ку, здо­ле­лі прый­сці ў за­лу пры­ёмаў. Усё ж та­кі са­ма­му ма­лод­ша­му з ча­тыр­нац­ца­ці ча­ла­век, што прый­шлі на цы­ры­мо­нію ўша­на­ван­ня, — 87 га­доў, ста­рэй­ша­му — 97. Да­рэ­чы, уся­го ў ве­тэ­ран­скай ар­га­ні­за­цыі мі­ніс­тэр­ства ка­ля 500 ча­ла­век.

— Тра­ды­цый­на мы ўша­ноў­ва­ем і ад­да­ём да­ні­ну па­ва­гі ўсім тым, хто за­бяс­пе­чыў мір­нае жыц­цё Бе­ла­ру­сі, — ска­заў спа­дар Шу­не­віч жур­на­ліс­там пе­рад па­чат­кам ме­ра­пры­ем­ства. — На­ша ве­тэ­ран­ская ар­га­ні­за­цыя пры­сут­ні­чае на ўсіх знач­ных па­дзе­ях мі­ніс­тэр­ства, а са­мі ве­тэ­ра­ны па ме­ры маг­чы­мас­ці бя­руць удзел у вы­ха­ван­ні аса­бова саставу, дзе­ляц­ца з на­мі сва­ім во­пы­там і да­па­ма­га­юць быць год­ны­мі людзь­мі, ад­да­ны­мі слу­жэн­ню сва­ёй Ра­дзі­ме...

У сва­ёй пра­мо­ве пе­рад ве­тэ­ра­на­мі мі­ністр на­га­даў, што тра­ге­дыя вай­ны за­кра­ну­ла кож­на­га ча­ла­ве­ка. У раз­ва­лі­нах апы­ну­ла­ся 209 бе­ла­рус­кіх га­ра­доў і га­рад­скіх па­сёл­каў, бы­ло спа­ле­на 9 200 вё­сак, мно­гія — част­ко­ва ці цал­кам з усі­мі жы­ха­ра­мі. За­гі­ну­лі 2,5 млн ча­ла­век, ся­род якіх амаль 1,5 млн — мір­ныя жы­ха­ры.

— За кож­най з гэ­тых су­хіх ліч­баў — ча­ла­ве­чыя лёс і боль, — ска­заў Ігар Шу­не­віч. — І сён­ня мы схі­ля­ем га­ло­вы пе­рад ты­мі, хто не вяр­нуў­ся да сва­іх сем'­яў... Мы ўдзяч­ныя ўсім, хто дай­шоў да Пе­ра­мо­гі, хто ты­та­ніч­най пра­цай лік­ві­да­ваў на­ступ­ствы вай­ны і гіт­ле­раў­скай аку­па­цыі... Вы­зва­лен­чы шлях на­шай ар­міі па Бе­ла­ру­сі па­чаў­ся 23 ве­рас­ня 1943 го­да ў ра­ён­ным цэнт­ры Ка­ма­рын і за­вяр­шыў­ся менш як праз год у Брэс­це — ге­ра­іч­ным го­ра­дзе, які пер­шым пры­няў на ся­бе ўдар вай­ны. У ша­рэн­гах вы­зва­лен­цаў, пар­ты­за­наў, пад­поль­шчы­каў зма­га­лі­ся су­пра­цоў­ні­кі ор­га­наў унут­ра­ных спраў і ва­ен­на­слу­жа­чыя ўнут­ра­ных вой­скаў. Кож­ны з вас, да­ра­гія ве­тэ­ра­ны, — част­ка ба­га­тай ге­ра­іч­най гіс­то­рыі на­шай кра­і­ны. Кож­ны з вас з'яў­ля­ец­ца пры­кла­дам для ця­пе­раш­ня­га па­ка­лен­ня пра­ва­ахоў­ні­каў.

На­ша сён­няш­няя ўра­чыс­тая су­стрэ­ча — гэ­та не толь­кі пра­цяг доб­рай тра­ды­цыі ўша­на­ван­ня, маг­чы­масць ад­даць вам да­ні­ну па­ва­гі і вы­ка­заць сло­вы глы­бо­кай удзяч­нас­ці за бяс­пры­клад­ны подз­віг. Гэ­та яшчэ па­цвяр­джэн­не над­звы­чай важ­най не­аб­ход­нас­ці аба­ро­ны ма­раль­ных ідэа­лаў, сва­бо­ды на­шай Ра­дзі­мы. Мно­гія з вас і сён­ня ўдзель­ні­ча­юць ва ўсіх знач­ных ме­ра­пры­ем­ствах ор­га­наў унут­ра­ных спраў і ўнут­ра­ных вой­скаў, з'яў­ля­юц­ца жа­да­ны­мі гас­ця­мі ў шко­лах, му­зе­ях. Для нас вель­мі важ­ныя ва­шы да­па­мо­га, па­ра­да і жыц­цё­вая муд­расць, — пад­крэс­ліў мі­ністр.

Пас­ля за­вяр­шэн­ня пра­гля­ду ві­дэа­філь­ма, пры­све­ча­на­га зна­мя­наль­най па­дзеі і пад­рых­та­ва­на­га су­пра­цоў­ні­ка­мі МУС, ве­тэ­ра­наў па­він­ша­ва­лі з 70-й га­да­ві­най вы­зва­лен­ня кра­і­ны ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў і Днём Не­за­леж­нас­ці. Ігар Шу­не­віч аса­біс­та кож­на­му ўру­чыў юбі­лей­ны ме­даль. Акра­мя та­го, ве­тэ­ра­ны атры­ма­лі і па не­звы­чай­ным па­да­рун­ку — рэ­ча­ва­му мяш­ку — кштал­ту та­го, што быў у кож­на­га на фрон­це.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.