Вы тут

Ма­тэ­ры­я­лі­за­ва­ная Па­мяць


Гэ­та бу­дзе не прос­та му­зей, а свай­го ро­ду аду­ка­цый­ны цэнтр, які да­ня­се аб'­ек­тыў­ную праў­ду аб вай­не да шы­ро­кай аў­ды­то­рыі

На­рэш­це!!! Па­дзея, якую ча­ка­лі на пра­ця­гу не­каль­кіх га­доў... Ідэя, якая ажыц­цяў­ля­ла­ся ты­ся­ча­мі пра­фе­сі­я­на­лаў... Ма­тэ­ры­яль­ная па­мяць, што за­хоў­ва­ла­ся па­ка­лен­ня­мі і скан­цэнт­ра­ва­ла­ся лі­та­раль­на ў ад­ным мес­цы... Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны сён­ня рас­чы­няе дзве­ры но­ва­га бу­дын­ка. Мяр­ку­ец­ца, у афі­цый­най цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця возь­муць удзел Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка і Ула­дзі­мір Пу­цін.За ства­рэн­нем гэ­тай зна­ка­вай экс­па­зі­цыі на пля­цоў­цы, што на пра­спек­це Пе­ра­мож­цаў, са­чы­лі мін­ча­не і гос­ці ста­лі­цы. Ад­крыц­ця му­зея ча­ка­лі амаль усе бе­ла­ру­сы — ад ма­ло­га да вя­лі­ка­га. Кож­ны з іх — у прад­чу­ван­ні пэў­ных та­ям­ніц, но­вых ад­крыц­цяў. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» па­ці­ка­ві­ла­ся, з які­мі дум­ка­мі на­шы су­ай­чын­ні­кі пой­дуць у но­вы бу­ды­нак му­зея, ча­го ча­ка­юць ад уба­ча­на­га і ўво­гу­ле, ча­му лі­чаць, што там вар­та па­быць кож­на­му бе­ла­ру­су.

Іван КУС­ТАЎ, ве­тэ­ран Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, Ге­рой Са­вец­ка­га Са­ю­за:

1— Но­вы му­зей — вя­лі­кі гіс­та­рыч­ны зда­бы­так бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, у поў­най ме­ры жы­вы па­каз гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Усё, што ты­чыц­ца ба­я­вых дзе­ян­няў, подз­ві­гу ў ты­ле во­ра­га, ге­ра­із­му мір­ных жы­ха­роў у га­ды вай­ны ад­люст­ра­ва­на ма­тэ­ры­яль­на. Ураж­вае! Асаб­лі­ва сва­ім маш­та­бам і той праў­дзі­вас­цю, якая пра­соч­ва­ец­ца ў кож­ным му­зей­ным экс­па­на­це. Экс­па­зі­цыі ў му­зеі вель­мі бліз­кія да рэ­аль­нас­ці. Мож­на па­гля­дзець ба­я­вую тэх­ні­ку, аса­біс­тыя рэ­чы і да­ку­мен­ты вай­скоў­цаў, сал­дац­кія тра­феі. У но­вым бу­дын­ку на­гляд­на ад­люст­ра­ва­на, як ства­ра­лі­ся па­зі­цыі, як ва­я­ва­лі на­шы сал­да­ты, пе­ра­адоль­ва­лі­ся аба­рон­чыя ру­бя­жы. І ўсё дзя­ку­ю­чы су­час­ным тэх­на­ло­гі­ям. Ме­на­ві­та так ма­ла­до­му па­ка­лен­ню пра­сцей бу­дзе зра­зу­мець усю праў­ду аб вай­не, ад­чуць сут­насць са­праўд­на­га подз­ві­гу. Ства­рэн­не па­доб­на­га му­зея — вя­лі­кая за­слу­га кі­раў­ніц­тва на­шай кра­і­ны. Я бы­ваў у ра­сій­скіх му­зе­ях, ва Укра­і­не, але та­ко­га му­зея ні­ко­лі і ні­дзе не ба­чыў!

Вя­ча­слаў ДА­НІ­ЛО­ВІЧ, ды­рэк­тар Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук:

— Для мя­не ад­крыц­цё му­зея з'яў­ля­ец­ца зна­ка­вай па­дзе­яй, бо мы — на­шчад­кі тых, хто ва­я­ваў за мір на зям­лі. Сён­ня мы па­він­ны за­хоў­ваць, збе­ра­гаць аб'­ек­тыў­ную па­мяць аб тых па­дзе­ях. І ў гэ­тым сэн­се, без­умоў­на, вя­лі­кая ро­ля ад­ве­дзе­на му­зею Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. На­ша кра­і­на як ні­я­кая ін­шая па­цяр­пе­ла ў га­ды ва­ен­на­га лі­ха­лец­ця. Кож­ны трэ­ці бе­ла­рус за­гі­нуў за Пе­ра­мо­гу. Ве­лі­зар­ны рух су­пра­ціў­лен­ня іс­на­ваў на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Та­ко­га ру­ху, як у нас, не бы­ло ні ў якой ін­шай дзяр­жа­ве! Та­му мы па­він­ны пра­дэ­ман­стра­ваць ро­лю бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў да­сяг­нен­ні агуль­най Пе­ра­мо­гі над на­цыз­мам. Спа­дзя­ю­ся, што гэ­та бу­дзе не прос­та звы­чай­ны му­зей, а свай­го ро­ду аду­ка­цый­ны цэнтр, які ста­не да­но­сіць праў­ду Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны да шы­ро­кай аў­ды­то­рыі. У пер­шую чар­гу, му­зей па­ві­нен быць за­па­тра­ба­ва­ным ся­род на­шай мо­ла­дзі, якая пра­гне да­ве­дац­ца гіс­та­рыч­ную праў­ду аб ге­ра­іч­ных і тра­гіч­ных па­дзе­ях, у якіх бра­лі ўдзел на­шы прод­кі.

Ана­толь ЯР­МО­ЛЕН­КА, на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі:

— Вель­мі важ­на, каб ужо на­шы ўну­кі ста­ві­лі­ся да тых па­дзей так жа, як і мы. Яны па­він­ны ве­даць праў­ду, ша­на­ваць і па­ва­жаць сва­іх прод­каў, якія ва­я­ва­лі, атрым­лі­ва­лі ўзна­га­ро­ды. У ма­ёй сям'і ёсць Ге­рой Са­вец­ка­га Са­ю­за — Фё­дар Ар­хі­пен­ка, род­ны дзядзь­ка ма­ёй жон­кі. Ён на­ват уру­чаў вы­пуск­ны дып­лом Га­га­ры­ну. Але я не пра гэ­та. Амаль у кож­най сям'і ёсць лю­дзі, якія ва­я­ва­лі, ад­да­лі свае жыц­ці на по­лі бою. На жаль, зараз гіс­то­рыя пе­ра­піс­ва­ец­ца. Не­ка­то­рыя ма­ла­дыя лю­дзі ўво­гу­ле не ве­да­юць, хто пе­ра­мог і хто вы­ра­тоў­ваў свет ад фа­шыз­му. І тое, што та­кі му­зей бу­дзе ў нас, у Бе­ла­ру­сі, і ён су­час­ны, зна­хо­дзіц­ца ў са­мым цэнт­ры Мін­ска, да­ра­го­га каш­туе. Та­кіх, зда­ец­ца, у апош­ні час ні­хто не стварае, бо гэ­та бы­ло даў­но, а мно­гія ка­жуць, што ўжо і не па­трэб­на. А я лі­чу, што па­трэб­на: гэ­та на­ша па­мяць, на­ша гіс­то­рыя, на­ша ча­ла­веч­насць і па­ва­га да тых, хто ад­даў жыц­цё за Пе­ра­мо­гу, за на­ша вы­зва­лен­не.

Ар­тур ЗЕЛЬ­СКІ, ды­рэк­тар ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су «Ха­тынь»:

— Му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны мне за­пом­ніў­ся пад­час май­го пер­ша­га яго на­вед­ван­ня. Гэ­та бы­ло ў дзя­цін­стве, дзесь­ці ў 1975 го­дзе. Па­мя­таю, што гэ­ты па­ход пакінуў вя­лі­кае ўра­жан­не. Ка­лі мы вяр­ну­лі­ся да­ха­ты, я зра­біў ма­лю­нак, на якім ад­люст­ра­ваў экс­па­на­ты, што най­больш за­пом­ні­лі­ся. Ужо ня­ма ні дзе­да, ні баць­кі, а гэ­ты ўспа­мін жы­ве і сён­ня. У но­вым му­зеі мне ха­це­ла­ся б ба­чыць па­мяць не толь­кі аб ге­ро­ях, вя­лі­кіх во­е­на­чаль­ні­ках, вы­дат­ных лю­дзях, а і аб тых, хто ўдзель­ні­чаў у гэ­тай вай­не. Ка­лі я пры­вя­ду ў му­зей свай­го сы­на, я ха­цеў бы па­ка­заць яму на якім-не­будзь ін­тэр­ак­тыў­ным эк­ра­не проз­ві­шчы лю­дзей, якія ўдзель­ні­ча­лі ў вай­не, скла­лі га­ло­вы ў імя Пе­ра­мо­гі, сыш­лі ўжо пас­ля вай­ны. І каб там я мог па­ка­заць яму проз­ві­шчы сва­іх двух дзя­доў: ма­лод­ша­га па­літ­ру­ка Ва­сі­ля Ма­ру­ка, які за­гі­нуў пад Маск­вой, і Ар­се­нія Зель­ска­га, які штур­ма­ваў ума­ца­ван­ні Кур­лян­дыі. Толь­кі праз ся­мей­ныя эк­скур­сіі, вы­ха­ван­не ў сям'і мож­на за­ха­ваць па­мяць аб вай­не як аб вя­ліз­най тра­ге­дыі ўсіх лю­дзей.

Алі­на ПА­ХВА­ЛЁ­НАЯ, на­стаў­ні­ца бе­ла­рус­кай мо­вы гім­на­зіі № 25 г. Мін­ска:

— Па­коль­кі на­ша шко­ла но­сіць імя Ры­мы Шарш­нё­вай, хо­чац­ца, каб экс­па­зі­цыя «Пар­ты­зан­скі рух на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі», якая змя­шча­ла­ся ў ста­рым му­зеі, аба­вяз­ко­ва за­ха­ва­ла­ся і ў но­вым. Ры­ме Шарш­нё­вай, су­вяз­ной пар­ты­зан­ска­га атра­да, якая ў вай­ну раз­но­сі­ла пад­поль­ную «Звяз­ду», быў пры­све­ча­ны асоб­ны раз­дзел. Там зна­хо­дзі­лі­ся яе да­ку­мен­ты, аса­біс­тыя рэ­чы, уз­на­га­ро­ды. У му­зеі мы бы­лі ра­зам з ве­тэ­ра­на­мі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, школь­ні­ка­мі і та­ды, ка­лі ад­кры­ва­ла­ся ін­тэр­ак­тыў­ная экс­па­зі­цыя пад наз­вай «Пар­ты­зан­ская зям­лян­ка», дзе Ба­рыс Алек­санд­ро­віч рас­каз­ваў і па­каз­ваў, як яго баць­ка-на­бор­шчык дру­ка­ваў пад­поль­ную га­зе­ту «Звяз­да». Па­коль­кі я больш чым 20 га­доў вы­піс­ваю га­зе­ту і на­ша шко­ла на пра­ця­гу дзе­ся­ці­год­дзя пад­трым­лі­вае з рэ­дак­цы­яй су­вязь, спа­дзя­ю­ся ўба­чыць, што­ гэ­тая экс­па­зі­цыя «пе­ра­еха­ла» і ў но­вы му­зей. Доб­ра бы­ло б, каб уво­гу­ле ней­кі ку­то­чак, а мо­жа, і цэ­лы па­кой, быў пры­све­ча­ны пад­поль­най «Звяз­дзе», якая ўнес­ла вя­лі ўклад у раз­віц­цё пар­ты­зан­ска­га ру­ху на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі.

Рус­лан ЧА­РАН­КЕ­ВІЧ, кур­сант 4‑га кур­са агуль­на­вай­ско­ва­га фа­куль­тэ­та Ва­ен­най ака­дэ­міі:

— Вы­дат­на, што му­зей Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ад­кры­ва­ец­ца ў той час, ка­лі яшчэ жы­выя свед­кі і ўдзель­ні­кі тых да­лё­кіх па­дзей. Ме­на­ві­та ве­тэ­ра­ны змо­гуць па вар­тас­ці аца­ніць, на­коль­кі му­зей­ныя экс­па­зі­цыі адлюстроўваюць ваенную рэ­ча­іс­нас­ць. Вя­до­ма, што па­доб­ныя ўста­но­вы ства­ра­юц­ца не дзе­ля та­го, каб да­га­дзіць ве­тэ­ра­нам. Му­зеі та­ко­га кштал­ту ары­ен­та­ва­ны, у пер­шую чар­гу, на маладзёжную аў­ды­то­рыю, на лю­дзей но­ва­га па­ка­лен­ня. Бу­ду­чы­ня — за на­мі. І яна па­він­на быць свет­лай, квіт­не­ю­чай, а не той, якая ча­ка­ла ўча­раш­ніх школь­ні­каў у 1941‑м. І каб не да­пус­ціць па­доб­най сі­ту­а­цыі ў на­шай бу­ду­чы­ні, мы па­він­ны ву­чыц­ца, за­свой­ваць уро­кі мі­ну­ла­га. І да­па­мо­жа ў гэ­тым як­раз му­зей Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Доб­ра, ка­лі ў сям'і яшчэ жы­ве ве­тэ­ран, як мой дзя­ду­ля, які мо­жа мне ўсё рас­ка­заць, па­тлу­ма­чыць. А ка­лі ге­ра­іч­ных прод­каў ужо ня­ма?.. У та­кім вы­пад­ку вар­та іс­ці ў му­зей, су­пра­цоў­ні­кі яко­га і рас­ка­жуць, і па­ка­жуць, ды яшчэ, дзя­ку­ю­чы су­час­ным тэх­на­ло­гі­ям, пры­му­сяць ад­чуць тую тра­ге­дыю. Для мя­не бу­дзе вя­лі­кім го­на­рам на­ве­даць но­вы му­зей, дзе я зма­гу яшчэ раз ад­чуць го­нар за свай­го дзе­да-фран­та­ві­ка, бе­ла­рус­кі на­род, род­ную кра­і­ну.

***

Да­рэ­чы, для ўсіх ах­вот­ных му­зей рас­чы­ніць дзве­ры ўжо 3 лі­пе­ня. Кві­ток абы­дзец­ца ў 40 ты­сяч бе­ла­рус­кіх руб­лёў. Школь­ні­кі, на­ву­чэн­цы ўста­ноў праф­тэх­аду­ка­цыі, ся­рэд­ніх на­ву­чаль­ных уста­ноў і ВНУ дзён­най фор­мы на­ву­чан­ня, кур­сан­ты і слу­ха­чы ва­ен­на-на­ву­чаль­ных уста­ноў бу­дуць мець маг­чы­масць на­ве­даць вы­ста­ву за паў­ца­ны. Па аў­то­рках, чац­вяр­гах, пят­ні­цах і су­бо­тах му­зей бу­дзе пра­ца­ваць з 10.00 да 18.00, а да се­ра­дах і ня­дзе­лях — з 11.00 да 19.00. Днём, ка­лі му­зей для на­вед­валь­ні­каў бу­дзе за­чы­не­ны, ста­не па­ня­дзе­лак.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.