Вы тут

Хто за­пла­ціць за бя­гу­чы ра­монт?


У жы­роў­ках хут­ка з'я­вяц­ца но­выя рад­кі

Што­год вяс­ной і во­сен­ню ЖЭ­Сы пра­вод­зяць агля­ды жыл­лё­ва­га фон­ду, у вы­ні­ку якіх спе­цы­я­ліс­ты ба­чаць: там трэ­ба дах пад­ла­таць, тут фа­сад упа­рад­ка­ваць, а не­дзе ас­фальт па­клас­ці... Та­кім чы­нам скла­да­ец­ца план па бя­гу­чым ра­мон­це на на­ступ­ны год. Час­та бя­гу­чы ра­монт не­да­ацэнь­ва­юць, але ж ме­на­ві­та ён да­зва­ляе пад­трым­лі­ваць на­ша жыл­лё ў спраў­ным ста­не да га­дзі­ны «Х» — па­ста­ноў­кі до­ма на ка­пі­таль­ны ра­монт.

Зрэш­ты, не толь­кі жыл­лё­выя служ­бы со­чаць за ста­нам да­моў, да­во­лі час­та іні­цы­я­та­ра­мі ра­монт­ных ра­бот вы­сту­па­юць са­мі жы­ха­ры. Ста­тыс­ты­ка свед­чыць, што гра­ма­дзя­не ўсё больш усве­дам­ля­юць улас­ную ад­каз­насць за стан свай­го жы­лля і ўсё больш ак­тыў­на ўдзель­ні­ча­юць у яго на­леж­ным пад­тры­ман­ні. Ка­лі ў 2011 го­дзе ў Мін­ску бы­ло ад­ра­ман­та­ва­на 2299 пад'­ез­даў, за­тра­ча­ную на гэ­та су­му ў 2,6 млрд руб­лёў на 52% па­кры­лі жыль­цы. У 2012 го­дзе на 2055 ад­ра­ман­та­ва­ных пад'­ез­даў бы­ло па­тра­ча­на 3,9  млрд руб­лёў, і до­ля ўдзе­лу жыль­цоў скла­ла амаль 63%. Ле­тась з 9,8 млрд руб­лёў, якія пай­шлі на ра­монт 2209 пад'­ез­даў, гра­ма­дзя­не апла­ці­лі больш за 75%. І сё­ле­та з 1542 ад­ра­ман­та­ва­ных пад'­ез­даў усю су­му — а гэ­та 5,7 млрд руб­лёў — па­кры­лі жыль­цы. Праў­да, гэ­та толь­кі па­ло­ва з за­пла­на­ва­ных 3,5 ты­ся­чы пад'­ез­даў, але тэн­дэн­цыя ві­да­воч­ная.

— Ця­пер вель­мі шмат ак­тыў­ных лю­дзей, якія ра­зу­ме­юць, што бя­гу­чы ра­монт мес­цаў агуль­на­га ка­ры­стан­ня (у пры­ват­нас­ці, пад'­ез­даў) па­ві­нен пра­во­дзіц­ца з іх до­ле­вым удзе­лам, — па­цвяр­джае на­чаль­нік вы­твор­ча­га ад­дзе­ла Мін­скай га­рад­ской жыл­лё­вай гас­па­дар­кі Ва­лян­ці­на ГРЫ­ДЗЮШ­КА.

Прак­ты­ка пры­цяг­нен­ня срод­каў жыль­цоў на ра­монт пад'­ез­даў вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў ста­ліч­най сіс­тэ­ме ЖКГ з 2001 го­да, згод­на з ад­па­вед­ным ра­шэн­нем Мін­гар­вы­кан­ка­ма. Больш за тое: па­вод­ле но­ва­га Жыл­лё­ва­га ко­дэк­са (які дзей­ні­чае з са­ка­ві­ка 2013 го­да), пла­та за бя­гу­чы ра­монт вы­не­се­на ў асоб­ны ар­ты­кул. Да­рэ­чы, не так даў­но бе­ла­ру­саў «па­ло­ха­лі» з'яў­лен­нем но­вай гра­фы «бя­гу­чы ра­монт» у жы­роў­ках. Па­куль та­ко­га радка там ня­ма, і ка­лі ён з'я­віц­ца, спе­цы­я­ліс­ты ад­каз­ваць не бя­руц­ца. Ця­пер Ука­зам Прэ­зі­дэн­та акрэс­ле­на, што кры­ні­цай фі­нан­са­ван­ня бя­гу­ча­га ра­мон­ту мо­гуць вы­сту­паць срод­кі мяс­цо­вых бюд­жэ­таў, срод­кі ад уня­сен­ня ўлас­ні­ка­мі, най­маль­ні­ка­мі жыл­лё­вых па­мяш­кан­няў і чле­на­мі ар­га­ні­за­цый за­бу­доў­шчы­каў пла­ты за бя­гу­чы ра­монт. Ві­ды ра­бот і па­ра­дак апла­ты за­трат на бя­гу­чы ра­монт вы­зна­ча­ец­ца Мін­жыл­кам­га­сам.

— Мі­ніс­тэр­ства жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі пад­рых­та­ва­ла пра­ект па­ста­но­вы, якая вы­зна­чыць ві­ды ра­бот, што бу­дуць уно­сіц­ца ў жы­роў­кі. Ён ужо ўзгод­не­ны з Мін­гар­вы­кан­ка­мам, ця­пер зна­хо­дзіц­ца на экс­пер­ты­зе ў ін­шых ін­стан­цы­ях. Па­куль жа пла­та з жыль­цоў зды­ма­ец­ца толь­кі на да­га­вор­най асно­ве: ка­лі боль­шасць жы­ха­роў згод­ная, за­клю­ча­ец­ца да­га­вор, ЖЭС пра­во­дзіць ра­бо­ты, і та­ды су­ма ўно­сіц­ца ў кві­тан­цыю.

На дум­ку Ва­лян­ці­ны Гры­дзюш­кі, з'яў­лен­не да­ку­мен­та спрос­ціць пра­цэс пры­цяг­нен­ня срод­каў гра­ма­дзян. Бо па­куль што жыл­лё­вым служ­бам да­во­дзіц­ца вес­ці вя­лі­кую тлу­ма­чаль­ную ра­бо­ту, ар­га­ні­зоў­ваць схо­ды, збі­раць под­пі­сы для та­го, каб вы­зна­чыць аб'­ём ра­монт­ных ра­бот і іх фі­нан­са­ван­не.

— З гэ­та­га го­да жыль­цы му­сяць ра­біць ра­монт пад'­ез­да цал­кам за свае срод­кі. ЖЭС бя­рэ на ся­бе вы­дат­кі ў вы­пад­ку не­да­хо­паў ней­кіх кан­струк­тыў­ных эле­мен­таў, або ка­лі ця­чэ дах ці ад­быў­ся па­жар не па ві­не жыль­цоў, — тлу­ма­чыць Ва­лян­ці­на Гры­дзюш­ка.

Па­доб­ная сіс­тэ­ма апраў­да­на так­са­ма тым, што і ра­монт мо­жа быць роз­ны: прос­та на­вя­дзен­не кас­ме­тыч­на­га «ма­ра­фе­ту» ў пад'­ез­дзе ці яго ма­дэр­ні­за­цыя з за­ме­най свя­ціль­няў, пліт­кі і г. д. Бы­лі вы­пад­кі, ка­лі для рос­пі­су пад'­ез­даў пад­клю­ча­лі Ака­дэ­мію мас­тац­тваў, праў­да, вя­лі­ка­га рас­паў­сюдж­ван­ня гэ­тая прак­ты­ка не атры­ма­ла. За­тое з іні­цы­я­ты­вы жыль­цоў мно­гія ЖЭ­Сы за­ах­воч­ва­юць да афарм­лен­ня пад'­ез­даў дзі­ця­чыя мас­тац­кія сту­дыі. Зрэш­ты, без уся­го гэ­та­га мож­на абы­сці­ся. Ад­нак і для та­го, каб пры­вес­ці ў па­ра­дак адзін пад'­езд (без уся­ля­кіх мас­тац­кіх «муд­ра­ге­ліс­тас­цяў»), спат­рэ­біц­ца ў ся­рэд­нім 30 млн руб­лёў. Але ліч­ба гэ­тая да­во­лі ўмоў­ная, бо тут вар­та ўліч­ваць не толь­кі аб'­ём ра­бот, але і коль­касць па­вер­хаў у пад'­ез­дзе. Па­вод­ле за­ка­на­даў­ства, па­між жыль­ца­мі гэ­тая су­ма раз­мяр­коў­ва­ец­ца ў ад­па­вед­нас­ці з пло­шчай ква­тэ­ры, ад­нак кан­чат­ко­вае ра­шэн­не аб па­ме­рах апла­ты пры­ма­ец­ца на схо­дзе жыль­цоў і прад­стаў­ні­коў жыл­лё­вых служ­баў.

Ад­нак толь­кі ўпа­рад­ка­ван­нем пад'­ез­даў бя­гу­чы ра­монт не аб­мя­жоў­ва­ец­ца, і агу­лам сё­ле­та ў ста­лі­цы на яго пла­ну­юць па­тра­ціць больш за 200 міль­яр­даў руб­лёў бюд­жэт­ных срод­каў.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.