Вы тут

Ва­ен­най сла­вы свед­чан­не свя­тое


1

Яшчэ ў ся­рэ­дзі­не чэр­ве­ня ад ста­ліч­най пло­шчы Пе­ра­мо­гі стар­та­ваў но­вы па­тры­я­тыч­ны пра­ект БРСМ — ма­ла­дзёж­ны ма­ра­фон «70!», пры­све­ча­ны 70-год­дзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. Яго не­ад'­ем­ная част­кай ста­ла пе­ра­соў­ная вы­ста­ва «Му­зей-бус», у якой прад­стаў­ле­ны экс­па­на­ты, што свед­чаць аб ге­ра­із­ме бе­ла­рус­ка­га на­ро­да і гіс­то­рыі вы­зва­лен­ня.

За прай­шоў­шы час «Му­зей-бус» на­ве­даў усе аб­лас­ныя цэнт­ры. З экс­па­на­та­мі не­звы­чай­най пе­ра­соў­най вы­ста­вы — узо­ра­мі са­вец­кай зброі, фа­та­гра­фі­я­мі, рэ­ча­мі, што на­ле­жаць бай­цам і ве­тэ­ра­нам, — па­спе­лі азна­ё­міц­ца шмат­лі­кія ах­вот­ныя. Збі­ра­лі­ся гэ­тыя ра­ры­тэ­ты пры да­па­мо­зе ў тым лі­ку і гіс­то­ры­ка-куль­тур­на­га комп­лек­су «Лі­нія Ста­лі­на», Беларускага дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, На­цы­я­наль­най кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм», Брэсц­ка­га ва­ен­на-гіс­та­рыч­на­га клу­ба «Гар­ні­зон».

Дня­мі «Му­зей-бус», па­бы­ваў­шы ў Брэс­це, Ві­цеб­ску, Ма­гі­лё­ве, Грод­не і Го­ме­лі, вяр­нуў­ся ў фі­наль­ную кроп­ку марш­ру­та — «Кур­ган Сла­вы». Тут вы­ра­ша­на бы­ло па­кі­нуць зям­лю, якая пад­час пра­цы вы­ста­вы бра­ла­ся з мес­цаў, дзе ад­бы­ва­лі­ся баі пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. А на­да­лей не­звы­чай­ны пе­ра­соў­ны му­зей бу­дзе ўдзель­ні­чаць у свя­точ­ных ме­ра­пры­ем­ствах, якія прой­дуць у на­шай ста­лі­цы пад­час свят­ка­ван­ня 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. Уба­чы­це гэ­ты «Му­зей-бус» — не аб­мі­ні­це.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.