Вы тут

Пашана, увага плюс дадатак да пенсіі


У на­шай кра­і­не ўжо прак­тыч­на за­вер­ша­на вы­пла­та ма­тэ­ры­яль­най да­па­мо­гі ве­тэ­ра­нам Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны да 70‑год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, якая па­ча­ла­ся 2 чэр­ве­ня. Яна пра­во­дзі­ла­ся там жа, дзе звы­чай­на па­жы­лыя лю­дзі атрым­лі­ва­юць пен­сію. Тым, хто па ўваж­лі­вых пры­чы­нах ча­со­ва ад­сут­ні­чаў па мес­цы жы­хар­ства ў гэ­ты пе­ры­яд, ма­тэ­ры­яль­ная да­па­мо­га бу­дзе вы­пла­ча­на не паз­ней за 10 лі­пе­ня гэ­та­га го­да.

Ма­тэ­ры­яль­ная да­па­мо­га ў па­ме­ры 10 млн руб­лёў бы­ла пра­ду­гле­джа­на для Ге­ро­яў Са­вец­ка­га Са­ю­за, ка­ва­ле­раў ор­дэ­на Сла­вы трох сту­пе­няў, Ге­ро­яў Са­цы­я­ліс­тыч­най Пра­цы, уда­сто­е­ных гэ­та­га зван­ня за за­слу­гі ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

Ад­на­ра­зо­вую ма­тэ­ры­яль­ную да­па­мо­гу ў па­ме­ры 8 млн руб­лёў дзяр­жа­ва ака­за­ла ін­ва­лі­дам і ўдзель­ні­кам ВАВ, асо­бам, якія пры­ма­лі ўдзел у саставе спе­цы­яль­ных фар­мі­ра­ван­няў у раз­мі­ні­ра­ван­ні тэ­ры­то­рый і аб'­ек­таў пас­ля вы­зва­лен­ня ад ня­мец­кай аку­па­цыі ў 1943–1945 га­дах.

У па­ме­ры 3,5 млн руб­лёў вы­пла­та пра­во­дзі­ла­ся ўзна­га­ро­джа­ным ор­дэ­на­мі або ме­да­ля­мі СССР за са­ма­ад­да­ную пра­цу і без­да­кор­ную во­ін­скую служ­бу ў ты­ле ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны; тым, хто ўдзель­ні­чаў у бу­даў­ніц­тве аба­рон­чых збу­да­ван­няў, хто ства­раў ва­ен­ныя аб'­ек­ты, аб­слу­гоў­ваў пры­фран­та­выя ўчаст­кі чы­гу­нак і аў­та­ма­біль­ных да­рог; бла­кад­ні­кам Ле­нін­гра­да; чле­нам сем'­яў ва­ен­на­слу­жа­чых, пар­ты­зан і пад­поль­шчы­каў, якія за­гі­ну­лі або пра­па­лі без вес­так у час ба­я­вых дзе­ян­няў у га­ды вай­ны; ін­ва­лі­дам з дзя­цін­ства з пры­чы­ны ра­нен­ня, кан­ту­зіі і ка­лец­тва, звя­за­ных з ба­я­вы­мі дзе­ян­ня­мі ў пе­ры­яд Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны або з іх на­ступ­ства­мі; бы­лым вяз­ням фа­шысц­кіх канц­ла­ге­раў, тур­маў, ге­та і ін­шых мес­цаў пры­му­со­ва­га ўтры­ман­ня, ство­ра­ных фа­шыс­та­мі і іх са­юз­ні­ка­мі ў га­ды Дру­гой су­свет­най вай­ны, якім уста­ноў­ле­на па­вы­шэн­не пен­сіі з гэ­тай на­го­ды.

Ма­тэ­ры­яль­ная да­па­мо­га ве­тэ­ра­нам пра­во­дзі­ла­ся ў ад­па­вед­нас­ці з Ука­зам № 54 «Аб ака­зан­ні ад­на­ра­зо­вай ма­тэ­ры­яль­най да­па­мо­гі». Уся­го на гэ­тыя мэ­ты ў кра­і­не бы­ло на­кі­ра­ва­на ка­ля 260 млрд руб­лёў.

Толь­кі ліч­бы

У Бе­ла­ру­сі пра­жы­ва­юць 20,7 тыс. ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. У пры­ват­нас­ці, сён­ня ў кра­і­не на­ліч­ва­ец­ца 10,4 тыс. удзель­ні­каў ВАВ; 3,7 тыс. ін­ва­лі­даў ВАВ; 5,4 тыс. уз­на­га­ро­джа­ных пра­цаў­ні­коў ты­лу; 344 ча­ла­ве­кі, якія пра­ца­ва­лі на пры­фран­та­вых участ­ках чы­гу­нак; 657 бла­кад­ні­каў Ле­нін­гра­да.

Амаль 3 ты­ся­чы ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны аб­слу­гоў­ва­юц­ца на да­му са­цы­яль­ны­мі ра­бот­ні­ка­мі.

У бе­ла­рус­кіх да­мах-ін­тэр­на­тах зна­хо­дзяц­ца 231 ве­тэ­ран Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны і 168 асоб, якія па­цяр­пе­лі ад яе на­ступ­стваў.

Свят­ла­на Бусь­ко.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.