29 верасня, аўторак

Вы тут

Па­жар на ко­лах


Ад уз­га­ран­ня не за­стра­ха­ва­ны ні ста­рэнь­кія «жы­гу­лі», ні но­вая ін­ша­мар­ка

Аў­та­ама­та­ры ня­рэд­ка за­бы­ва­юць, што іх «жа­лез­ны конь» — гэ­та па­тэн­цы­яль­ная кры­ні­ца па­жар­най не­бяс­пе­кі. Як пра­віль­на ся­бе па­во­дзіць, ка­лі ва­ша «лас­таў­ка» ўспых­ну­ла? Пра гэ­та «Звяз­дзе» рас­ка­заў апе­ра­тыў­ны дзя­жур­ны Рэс­пуб­лі­кан­ска­га атра­да спе­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Анд­рэй Мя­цель­скі.

 Ча­му га­раць ма­шы­ны?

2Пры­чын, па якіх га­раць аў­та­ма­бі­лі, мож­на вы­лу­чыць не­каль­кі. Пры­клад­на два з пя­ці па­жа­раў ад­бы­ва­юц­ца з‑за ня­спраў­на­га элект­ра­аб­ста­ля­ван­ня і праб­лем у па­ліў­най сіс­тэ­ме. Га­раць у та­кім вы­пад­ку, як пра­ві­ла, пад­ка­пот­ная пра­сто­ра і па­ліў­ны ад­сек. Ра­дзей па­жа­ры ад­бы­ва­юц­ца з‑за ме­ха­ніч­на­га зно­су па­ліў­ных і мас­ля­ных тру­бак. Вад­касць, якая ка­пае з іх на рас­па­ле­ныя дэ­та­лі аў­та­ма­бі­ля, мо­жа за­га­рэц­ца. Та­му не эка­ном­це на рэ­гу­ляр­ным тэх­ніч­ным агля­дзе аў­та­ма­бі­ля.

У апош­ні час аў­та­ма­бі­лі час­та ста­но­вяц­ца аб'­ек­та­мі пад­па­лу. Гэ­та мо­жа быць як чы­ясь­ці помс­та, так і дзі­ця­чае сва­воль­ства. Па­ра­іць тут мож­на толь­кі ад­но — пар­ка­ваць жа­лез­на­га ка­ня так, каб ён не пе­ра­шка­джаў ні­ко­му, і не сва­рыц­ца з людзь­мі.

І зу­сім не­вя­ліч­кі пра­цэнт пры­па­дае на до­лю не­ахай­нас­ці са­мо­га кі­роў­цы. На­прык­лад, ён кі­нуў у са­ло­не не­па­ту­ша­ную цы­га­рэ­ту ці пе­ра­во­зіў у ім рэ­чы, якія лёг­ка за­га­ра­юц­ца — на­прык­лад, ка­ніст­ры з па­лі­вам.

Не­ма­ла­важ­ную ро­лю ады­гры­вае ўзрост аў­та­ма­бі­ля. Ха­ця, дзе­ля аб'­ек­тыў­нас­ці, трэ­ба пры­знаць, што з роз­най ве­ра­год­нас­цю мо­жа за­га­рэц­ца як на­вют­кая ін­ша­мар­ка, на­бы­тая ў са­ло­не, так і ста­ра­даў­нія «жы­гу­лі». Ад­нак чым аў­то ста­рэй­шае, тым стан элект­ры­кі і па­ліў­най сіс­тэ­мы ў ім гор­шы, ка­лі, вя­до­ма, за ім не са­чыць. Ад­люст­роў­ва­юц­ца і на­ступ­ствы са­ма­туж­на­га ра­мон­ту. На­прык­лад, ады­шоў на па­ліў­ным шлан­гу ха­мут. Шланг не­зна­рок пе­ра­ціс­ну­лі, па­лі­ва па­ча­ло ка­паць на рас­па­ле­ныя дэ­та­лі аў­та­ма­бі­ля — вось вам і па­жа­ра­не­бяс­печ­ная сі­ту­а­цыя. Утва­рыц­ца яна мо­жа і ў аў­то, якое тра­пі­ла ў да­рож­на-транс­парт­нае зда­рэн­не. Жа­ле­за вы­раў­на­ва­лі, але ўва­гу на тое, што маг­лі пе­ра­ціс­нуц­ца пра­ва­ды, па­ру­шыц­ца іх іза­ля­цыя, не звяр­ну­лі...

Як пра­віль­на па­ту­шыць по­лы­мя?

Пад­час ру­ху трэ­ба звяр­таць ува­гу на лю­бы ста­рон­ні ня­звык­лы пах у са­ло­не аў­та­ма­бі­ля. На­прык­лад, вель­мі лёг­ка «ўню­хаць» мож­на іза­ля­цыю, якая па­ча­ла тлець. У та­кім вы­пад­ку пра­цяг­ваць ру­хац­ца да­лей нель­га! Аба­вяз­ко­ва вы­са­дзі­це ўсіх па­са­жы­раў. Пры маг­чы­мас­ці не­аб­ход­на кі­ра­вац­ца да ўзбо­чы­ны, каб не за­мі­наць ін­шым удзель­ні­кам да­рож­на­га ру­ху. Ка­лі ж па роз­ных пры­чы­нах вель­мі хут­ка пе­ра­стро­іц­ца ў край­ні пра­вы рад не­маг­чы­ма — спы­няй­це­ся прос­та ў па­ла­се. Вы­ключ­це за­паль­ван­не і па­стаў­це ма­шы­ну на руч­нік, каб яна не па­ка­ці­ла­ся.

Ра­біць гэ­та мож­на та­ды, ка­лі вы не ба­чы­це язы­коў по­лы­мя. Але пе­рад тым над­зень­це ахоў­ныя ба­ваў­ня­ныя гас­па­дар­чыя паль­чат­кі. Ні ў якім ра­зе не ка­рыс­тай­це­ся сін­тэ­тыч­ны­мі — яны рас­пла­вяц­ца ад вы­со­кай тэм­пе­ра­ту­ры ў вас на ру­ках. Ад­кры­ва­ючы ка­пот, не стой­це пра­ма пе­рад ім. Бо тым са­мым вы да­яце воль­ны до­ступ кіс­ла­ро­ду ў зо­ну маг­чы­ма­га га­рэн­ня. І та­му ры­зы­ку­е­це атры­маць рап­тоў­ны вы­кід по­лы­мя ў твар ці на воп­рат­ку. Та­му ад­кры­вай­це яго з да­па­мо­гай ман­ці­роў­кі, сто­я­чы збо­ку. За­ад­но вы пры­кры­е­це ка­по­там ад агню са­мо­га ся­бе.

Ка­лі ж з-пад ка­по­ту вы­ры­ва­ец­ца по­лы­мя, пад­ні­маць яго нель­га. Пры­ад­чы­ні­це яго кры­ху і збі­вай­це вог­не­ту­шы­це­лем агонь праз шчы­лі­ны. І толь­кі ка­лі по­лы­мя ўжо не ві­даць, мож­на пад­ні­маць ка­пот і да­туш­ваць асоб­ныя ача­гі. Ка­лі ж агонь даб­ра­ўся да па­ліў­ных ка­му­ні­ка­цый і на да­ро­гу па­ча­ло вы­ця­каць па­лі­ва — ту­шы­це спачатку яго. Ту­шыць ру­ха­вік, ка­лі яго па­ста­ян­на зні­зу пад­паль­вае па­лі­ва, якое га­рыць, — як мі­ні­мум не­ла­гіч­на, як мак­сі­мум — не­бяс­печ­на. І не рас­хо­дуй­це за­пас вог­не­ту­шы­це­ля цал­кам. Кры­ху рэ­чы­ва па­кінь­це для кант­ро­лю сі­ту­а­цыі — мо­жа, дзесь­ці яшчэ пра­клю­нец­ца язык по­лы­мя. Бо ка­лі вы спус­то­шы­це да гэ­та­га ба­лон цал­кам, то спа­дзя­вац­ца за­ста­нец­ца толь­кі на да­па­мо­гу ва­дзі­це­ляў, якія пра­яз­джа­юць мі­ма.

Не эка­ном­це на вог­не­ту­шы­це­лі!

Кі­роў­цы лю­бяць ва­зіць яго ў са­мых роз­ных мес­цах. Псі­ха­ло­гія ж ча­ла­ве­ка та­кая, што ў кры­зіс­най сі­ту­а­цыі ён мо­жа раз­гу­біц­ца, ад­ра­зу не ўспом­ніць, дзе ж ля­жыць за­па­вет­ны вог­не­ту­шы­цель. А каш­тоў­ныя се­кун­ды бу­дуць імк­лі­ва сы­хо­дзіць. Ка­лі апа­рат ля­жыць у ба­гаж­ні­ку — гэ­та так­са­ма не вый­сце. Ба­гаж­ні­кі ў не­ка­то­рых ма­дэ­лях аў­та­ма­бі­ляў ад­кры­ва­юц­ца кноп­кай з са­ло­на. Ка­лі ж уз­нік­лі праб­ле­мы з элект­ра­пра­вод­кай, ён мо­жа і не ад­крыц­ца. Та­му лепш ва­зіць яго ў са­ло­не, каб ён быў вель­мі лёг­ка да­ступ­ны. Пры гэ­тым за­ма­ца­ваць яго, каб ён не спра­ца­ваў ад яко­га-не­будзь не­спа­дзя­ва­на­га ўда­ру пры чар­го­вым ма­неў­ры.

Ад­нак са­мае на­ба­ле­лае — гэ­та на­яў­насць у аў­та­ма­бі­лі са­мо­га вог­не­ту­шы­це­ля. З на­шых на­зі­ран­няў — част­ка кі­роў­цаў куп­ляе яго толь­кі для та­го, каб па­спя­хо­ва прай­сці тэх­агляд, а то і ўво­гу­ле па­зы­чае. Нель­га і эка­но­міць на вог­не­ту­шы­це­лях. Тан­ны ма­лень­кі пры­го­жы апа­рат не­вя­до­ма якой вы­твор­час­ці мо­жа ака­зац­ца ў ад­каз­ны мо­мант дрэн­ным па­моч­ні­кам. На­бы­вай­це вог­не­ту­шы­цель пра­ве­ра­на­га вы­твор­цы, у якім ма­са рэ­чы­ва скла­дае як мі­ні­мум два кі­ла­гра­мы. Бо ад гэ­та­га па­каз­чы­ку за­ле­жыць лёс ва­ша­га аў­та­ма­бі­ля. Спра­ва ў тым, што вы­клік пад­раз­дзя­лен­ня не дае стап­ра­цэнт­най га­ран­тыі ўра­та­ван­ня транс­парт­на­га срод­ку. У лю­бым вы­пад­ку пры­быц­цё экі­па­жу зой­ме не­каль­кі хві­лін. За гэ­ты час по­лы­мя мо­жа раз­віц­ца і пе­рай­сці ў са­лон. Яго, без­умоў­на, па­ту­шаць. Але ка­лі ад аў­та­ма­бі­ля за­ста­нец­ца толь­кі аб­га­рэ­лы кар­кас, то яго за­ста­нец­ца хі­ба што здаць на ме­та­ла­лом...

Цяпер най­больш рас­паў­сю­джа­ны два ты­пы вог­не­ту­шы­це­ляў — па­раш­ко­выя і вуг­ле­кіс­лот­ныя. У кож­на­га з іх ёсць свае плю­сы і мі­ну­сы. Па­раш­ко­вы вог­не­ту­шы­цель доб­ра іза­люе по­лы­мя ад до­сту­пу кіс­ла­ро­ду. Ад­нак ка­лі рэ­чы­ва тра­піць у са­лон, вы­чыс­ціць яго пас­ля бу­дзе вель­мі цяж­ка. У вуг­ле­кіс­лот­на­га вог­не­ту­шы­це­ля рэ­агент мае тэм­пе­ра­ту­ру на вы­ха­дзе ка­ля мі­нус ся­мі­дзе­ся­ці гра­ду­саў. І та­му з ім трэ­ба абы­хо­дзіц­ца вель­мі асця­рож­на. Нель­га тры­мац­ца ру­кой за рас­труб ці за ме­та­ліч­ныя эле­мен­ты спус­ка­вой пры­ла­ды — вы тут жа атры­ма­е­це вель­мі моц­нае аб­ма­ра­жэн­не. І аба­вяз­ко­ва ва­зі­це з са­бой пры­ла­ду для зняц­ця клем аку­му­ля­та­ра. Гэ­та мо­жа быць як спе­цы­яль­ны ключ, так і прос­ты но­жык. Бо ка­лі па­жар уз­нік­не з-за ня­спраў­най па­вод­кі, вы лёг­ка змо­жа­це ўбраць на­груз­ку ў элект­ра­сет­цы.

Ка­лі за­мест бен­за­ба­ка  га­за­вы ба­лон

Су­час­нае сер­ты­фі­ка­ва­нае га­за­вае аб­ста­ля­ван­не, якое ўста­на­ві­лі ква­лі­фі­ка­ва­ныя спе­цы­я­ліс­ты на ле­галь­ных стан­цы­ях тэх­аб­слу­гоў­ван­ня, раз­лі­ча­на на вы­кід па­лі­ва праз спе­цы­яль­ныя кла­па­ны. Та­му лі­чыць, што та­кое аў­то аба­вяз­ко­ва ўза­рвец­ца, — па­мыл­ко­ва. Маг­чы­масць вы­бу­ху ў та­кім вы­пад­ку боль­шая з-за на­яў­нас­ці ба­ло­наў. Та­му ўваж­лі­ва за­па­мі­най­це мес­ца, дзе вы іх за­хоў­ва­е­це, — звы­чай­на гэ­та ба­гаж­ны ад­сек. Ка­лі по­лы­мя пе­ра­кі­ну­ла­ся ту­ды — лепш ад­бя­гай­це ад па­ла­ю­ча­га аў­то, бо вы­бух з не­прад­ка­заль­ны­мі на­ступ­ства­мі мо­жа ад­быц­ца ў лю­бую се­кун­ду. Ра­ды­ус не­бяс­печ­най зо­ны скла­дае пры­клад­на 15-20 мет­раў, гэ­та кры­ху больш, чым ка­лі га­рыць аў­то з ру­ха­ві­ком на вад­кім па­лі­ве.

Ка­лі ж по­лы­мя па­ту­шыць са­мо­му не ўда­ло­ся, адзі­нае, што за­ста­ец­ца, — тэ­ле­фа­на­ваць у служ­бу вы­ра­та­ван­ня. За час, па­куль бу­дзе ехаць пад­раз­дзя­лен­не, па­ста­рай­це­ся ўра­та­ваць аў­та­ма­бі­лі, пры­пар­ка­ва­ныя по­бач, у не­бяс­печ­най зо­не. Ка­лі не атрым­лі­ва­ец­ца ад­ка­ціць іх убок, — прос­та аб­лі­вай­це ва­дой. Але ні ў якім ра­зе не трэ­ба ге­рой­ства­ваць — ска­каць за руль па­ла­ю­ча­га аў­то і спра­ба­ваць ада­гнаць яго на бяс­печ­ную ад­лег­ласць. Бо ў са­ло­не ма­шы­ны вель­мі шмат сін­тэ­ты­кі, якая пры га­рэн­ні па­чы­нае вы­кід­ваць у па­вет­ра атрут­ныя рэ­чы­вы, кан­цэнт­ра­цыя якіх імк­лі­ва па­вя­ліч­ваец­ца.

Ка­лі сі­ту­а­цыя вый­шла з-пад кант­ро­лю, лепш стра­ціць у по­лы­мі аў­та­ма­біль і па­пе­ры, чым жыц­цё. Да­ку­мен­ты мож­на ад­на­віць, на дру­гі аў­та­ма­біль мож­на са­браць гро­шы. Но­вае жыц­цё не ку­піш ні­дзе...

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Фо­та з ар­хі­ва Рэс­пуб­лі­кан­ска­га атра­да
спе­цы­яль­на­га прызначэння.

Выбар рэдакцыі

Культура

У Вялікім тэатры Беларусі чакаецца 300-ы паказ балета «Стварэнне свету»

У Вялікім тэатры Беларусі чакаецца 300-ы паказ балета «Стварэнне свету»

Пагаварылі з некаторымі з тых людзей, якія спрычыніліся да вялікай працы.