Вы тут

Жалеза ў дэфіцыце


«Што мо­жа быць пры­чы­най дэ­фі­цы­ту жа­ле­за? Як эфек­тыў­на па­леп­шыць гэ­ты па­каз­чык кры­ві?

Ма­ры­на, г. Ма­гі­лёў».

Тлу­ма­чыць урач-тэ­ра­пеўт 3-й цэнт­раль­най ра­ён­най клі­ніч­най па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Ула­дзі­мір ЛА­ПІЦ­КІ:

— Праб­ле­ма, аб якой вы ка­жа­це, на­зы­ва­ец­ца ане­мі­яй — гэ­та змян­шэн­не ге­маг­ла­бі­ну ў кры­ві. Ра­зам з ге­маг­ла­бі­нам пры ане­міі змян­ша­ец­ца звы­чай­на і коль­касць чыр­во­ных кры­вя­ных цель­цаў — эрыт­ра­цы­таў. У боль­шас­ці вы­пад­каў ане­мія — не са­ма­стой­нае за­хвор­ван­не, а сімп­том, пра­ява ін­ша­га за­хвор­ван­ня. Ска­жам, за­хвор­ван­ня страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­та (яз­ва страў­ні­ка і два­нац­ца­ці­перс­най кіш­кі, хра­ніч­ны гаст­рыт, не­спе­цы­фіч­ны яз­ва­вы ка­літ), злу­чаль­най ткан­кі (рэў­ма­то­ід­ны арт­рыт, сіс­тэм­ная чыр­во­ная ваў­чан­ка) або хра­ніч­най ныр­ка­вай не­да­стат­ко­вас­ці, зла­я­кас­на­га но­ва­ўтва­рэн­ня, хра­ніч­на­га ін­фек­цый­на­га за­хвор­ван­ня, гель­мін­то­зу. Вы­клі­каць ане­мію мо­гуць кро­ва­стра­ты, звя­за­ныя з ужы­ван­нем не­ка­то­рых ле­ка­вых прэ­па­ра­таў (са­лі­цы­ла­вая кіс­ла­та, не­стэ­ро­ід­ныя су­праць­за­па­лен­чыя срод­кі, глю­ка­кор­ты­кас­тэ­ро­і­ды).

Да най­больш ураз­лі­вых па­цы­ен­таў ад­но­сяц­ца дзе­ці ма­лод­ша­га ўзрос­ту, ця­жар­ныя, жан­чы­ны дзе­та­род­на­га ўзрос­ту, ста­рыя лю­дзі. Ане­мія ўсклад­няе ця­жар­насць і ро­ды, пра­ва­куе не­вы­нош­ван­не ця­жар­нас­ці. Маг­чы­мае і на­ра­джэн­не дзі­ця­ці з ніз­кай ва­гой.

Час­цей за ўсё ды­яг­нас­ту­ец­ца жа­ле­за­дэ­фі­цыт­ная ане­мія, пры якой у ар­га­ніз­ме не ха­пае ад­на­го з асноў­ных кам­па­не­нтаў ге­маг­ла­бі­ну — жа­ле­за. За­па­сы жа­ле­за змя­шча­юц­ца, га­лоў­ным чы­нам, у кас­ця­вым моз­гу і се­ля­зён­цы. Ас­тат­няе за­хоў­ва­ец­ца ў вы­гля­дзе фе­ры­ці­ну (бял­ку, у скла­дзе яко­га жа­ле­за на­за­па­шва­ец­ца ў ткан­ках).

Жа­ле­за­дэ­фі­цыт­ныя ста­ны зні­жа­юць пра­ца­здоль­насць, па­вя­ліч­ва­юць ус­пры­маль­насць да вост­рых рэ­спі­ра­тор­ных за­хвор­ван­няў. Ха­рак­тэр­на га­ла­ва­кру­жэн­не, шум у ву­шах, «мош­кі» пе­рад ва­чы­ма, па­вы­ша­ная стам­ляль­насць, га­лаў­ны боль, лом­касць і па­пя­рэч­ная скрэс­ле­насць па­зног­цяў, вы­па­дзен­не ва­ла­соў, трэ­шчы­ны ва­кол ро­та. Ёсць і ін­шыя пры­кме­ты: блед­ныя ску­ра і слі­зіс­тыя, сэр­ца­біц­цё, за­дыш­ка пад­час фі­зіч­най на­груз­кі.

У боль­шас­ці вы­пад­каў зні­жэн­не ўзроў­ню ге­маг­ла­бі­ну ад­бы­ва­ец­ца па­сту­по­ва, ар­га­нізм адап­ту­ец­ца да ане­міі і скар­гі не заў­сё­ды ад­па­вя­да­юць па­каз­чы­кам ге­маг­ла­бі­ну. Не­ка­то­рыя на­огул ні­чо­га не ад­чу­ва­юць, а та­му мо­гуць ні на што не скар­дзіц­ца ўра­чу. Ін­шых жа не­па­ко­яць сла­басць, за­дыш­ка, га­ла­ва­кру­жэн­не, стра­та пры­том­нас­ці. Пры цяж­кай ане­міі мо­жа раз­віц­ца сар­дэч­ная не­да­стат­ко­васць, па­ча­шча­нае сэр­ца­біц­цё, ацё­кі, зні­жэн­не ар­тэ­ры-
я­льна­га ціс­ку.

Рас­па­зна­ван­не за­сна­ва­на на вы­яў­лен­ні змен у ана­лі­зах кры­ві: зні­жэн­не ўзроў­ню ге­маг­ла­бі­ну, эрыт­ра­цы­таў, ко­ле­ра­ва­га па­каз­чы­ка, змя­нен­не фор­мы і па­ме­раў эрыт­ра­цы­таў, знач­нае зні­жэн­не жа­ле­за ў сы­ва­рат­цы кры­ві.

Пры ане­міі па­каз­чык ге­маг­ла­бі­ну мен­шы за 110 г/л, ко­ле­ра­вы па­каз­чык — мен­шы за 0,95, уз­ро­вень жа­ле­за сы­ва­рат­кі мен­шы за 10  ммоль/л. Ге­маг­ла­бін і фе­ры­цін лі­чац­ца най­больш ін­фар­ма­тыў­ны­мі па­каз­чы­ка­мі для ды­яг­нос­ты­кі жа­ле­за­дэ­фі­цы­ту.

Ура­чы ка­жуць, што ане­мія пра­ця­кае ў лёг­кай фор­ме пры ге­маг­ла­бі­не 90-110 г/л, ся­рэд­няй цяж­кас­ці — пры 80-89 г/л, цяж­кай — пры ні­жэй­шым за 80 г/л.

Ля­чэн­не — комп­лекс­нае. На не­каль­кі ме­ся­цаў і больш пры­зна­ча­юц­ца прэ­па­ра­ты жа­ле­за, рэ­ка­мен­ду­ец­ца звяр­нуць ува­гу на хар­ча­ван­не. У ра­цы­ё­не па­він­на быць да­стат­ко­ва паў­на­цэн­ных бял­коў, якія спры­я­юць сін­тэ­зу ге­маг­ла­бі­ну і эрыт­ра­цы­таў (130 г, з якіх 80-95 г — жы­вёль­на­га па­хо­джан­ня). Да 70-80  г аб­мя­жоў­ва­ец­ца тлушч, па­коль­кі пры ане­міі час­та ад­зна­ча­юц­ца зме­ны ў пе­ча­ні і атлус­цен­не кас­ця­во­га моз­гу. Та­му не­аб­ход­на ўжы­ваць ня­тлус­тае мя­са, ня­тлус­тую ры­бу, тва­рог, грэц­кую і аў­ся­ную ка­шы, алей.

Коль­касць вуг­ля­во­даў у ды­е­це пры ане­міі — 400-500 г у дзень. Гэ­та мо­гуць быць кру­пы, цу­кар, мёд, ага­род­ні­на, са­да­ві­на, яга­ды. У рас­лін­ных пра­дук­тах шмат ві­та­мі­наў, не­аб­ход­ных ар­га­ніз­му ў та­кі час.

Для атры­ман­ня ві­та­мі­наў гру­пы В у ра­цы­ён уклю­ча­юць яеч­ны жаў­ток, стра­вы з пе­ча­ні, мя­са, ры­бы, тва­ра­гу, пша­ніч­на­га і ры­са­ва­га вот­руб'я. Вель­мі важ­ны ві­та­мін С. Аскар­бі­на­вай кіс­ла­ты шмат у шып­шы­не, чор­ных па­рэч­ках, цыт­ру­са­вых. У кро­ва­тва­рэн­ні ўдзель­ні­ча­юць не толь­кі жа­ле­за, але і ко­бальт, мар­га­нец, цынк, якія мож­на атры­маць з пе­чан­ню, мя­сам, яй­ка­мі, ік­рой, драж­джа­мі, ге­ма­та­ге­нам, пша­ніч­най му­кой, аў­ся­най і грэц­кай кру­па­мі, ага­род­ні­най, са­да­ві­ной, гры­ба­мі, ка­ка­вай.

Пры ане­міі апе­тыт час­та бы­вае аслаб­ле­ны — з-за зні­жэн­ня сак­ра­тор­най функ­цыі страў­ні­ка. Каб па­леп­шыць апе­тыт, рэ­ка­мен­ду­ец­ца ўжы­ваць мяс­ныя, рыб­ныя, грыб­ныя, ага­род­нін­ныя су­пы, ад­ва­ры, да­да­ваць со­у­сы, вы­ка­рыс­тоў­ваць фі­зі­я­ла­гіч­ную коль­касць со­лі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.