Вы тут

Саніна


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 20.06.14 г.

____________________________________________________________________________

Нагодай для сустрэчы з паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Інай Санінай (сапраўднае імя — Маіна Іванаўна Арцішэўская-Ерусалімчык) стаўся сёлетні выхад у айчынным выдавецтве “Харвест” яе зборніка вершаў і паэм «Дорогами судьбы» (серыя “Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі”). Пра гэтае выданне, а таксама пра лёс рускамоўнай літаратуры ў далёкім замежжы — наша гутарка з аўтарам.

Саніна

— Як рэалізуюцца стасункі беларускай і амерыканскай літаратурных грамадскасцей?

— Пачну з расповеду пра сябе. Я беларуска (пісьменніца нарадзілася ў пасёлку Высокае Віцебскай вобласці. — Я. Я.), але ў Саюз пісьменнікаў была прынятая на амерыканскай зямлі.  Па адукацыі — архітэктар. Член Саюза архітэктараў Беларусі. Кандыдат навук, працавала дацэнтам архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт), спявала ў опернай студыі Дома культуры прафсаюзаў, якая пазней атрымала назву Оперны народны тэатр. У 1979 годзе з’ехала ў ЗША, дзе спачатку працавала чарцёжнікам. Вершы першапачаткова пісала не для публікацый, выступала перад эмігранцкай публікай. З цягам часу, пасля з’яўлення некалькіх паэтычных зборнікаў, мяне пачалі запрашаць у Беларусь. Тут я заўсёды адчуваю, што прыехала да сяброў. Пастаяннай пляцоўкай сустрэч з чытачамі стала Мінская абласная бібліятэка імя А. Пушкіна. Зборнік “Дорогами судьбы” — мая восьмая кніга. Несумненна, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец праводзіць каласальную працу і з замежнымі членамі гэтай грамадскай арганізацыі, і з рускамоўнымі творцамі. Кіраўніцтвам СПБ арганізоўваюцца выступленні аўтараў перад рознымі аўдыторыямі, ладзяцца паездкі па ўсіх рэгіёнах Беларусі. Для краіны гэта вялікі плюс. А ў Лос-Анджэлесе, дзе я жыву, актыўна працуе Рускі літаратурны клуб, членам якога грамадская арганізацыя Russian Social Community бясплатна прадастаўляе залу для выступленняў. Я з’яўляюся і сябрам нью-ёркскага Клуба рускіх пісьменнікаў. У Каліфорніі на рускай мове выдаецца “Международный альманах поэзии”, дзе друкуюцца расійскія, украінскія, еўрапейскія паэты, а таксама беларускі творца Анатоль Аўруцін.

— Ці змянілася штосьці ў кнігавыданні?

— Калі казаць пра Лос-Анджэлес, то тут даводзіцца выдаваць кнігі або за свой кошт, або за спонсарскія сродкі. Але ў той жа час вельмі радуе тое, што паэзія жыве і працягвае жыць. Так, у нямецкім горадзе Дзюсельдорфе з 2002 па 2012 год на высокім узроўні праходзіў 10-гадовы Міжнародны паэтычны турнір, які скончыўся выданнем “Залатой кнігі” выбраных твораў яго пераможцаў. У гэты калектыўны зборнік увайшлі і мае вершы.

— Якія перспектывы развіцця беларуска-амерыканскіх літаратурных стасункаў вы бачыце? Што яшчэ можна зрабіць для ўмацавання нашых сувязей?

— Повязі, якія нас яднаюць, вельмі тонкія: яны трымаюцца на чыстым энтузіязме. А больш моцнымі стануць тады, калі беларускі бок перастане з насцярогай ставіцца да эмігрантаў. Іншымі словамі, пашырыць межы душэўнасці.

— А наколькі зацікаўлена літаратурай сучасная моладзь? Ці наладжаны кантакт паміж старэйшым і малодшым пакаленнямі ў ЗША?

— Маладыя амерыканцы сёння даволі прагматычныя і рупяцца пра набыццё спецыяльнасці, арыентуючыся на тыя прафесіі, якія, згодна з іх меркаваннямі, мусяць прыносіць добры грашовы прыбытак. Літаратурай з іх цікавяцца адзінкі, якія з задавальненнем наведваюць творчыя вечарыны, канцэрты ды культурныя мерапрыемствы. На мой погляд, каб па-сапраўднаму прывабіць моладзь да мастацтва слова, трэба як мага часцей праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі старэйшага пісьменніцкага пакалення, здольнымі з адкрытай душой звярнуцца да маладых, каб такім чынам паспрыяць выхаванню ў іх любові да прыгожага. Для эмігранцкіх дзяцей пры Russian Social Community працуюць гурткі і клубы, у межах якіх рэгулярна ладзяцца бацькоўскія вечары.

— У Беларусі вас ведаюць не толькі як паэтэсу, але і як публіцыста. Пра што пішаце апошнім часам?

— У Каліфорніі ўжо больш як дваццаць гадоў ажыццяўляецца выпуск рускамоўнага штотыднёвіка «Панорама», дзе друкуюцца і мае артыкулы, прысвечаныя культурнаму жыццю эміграцыі, у прыватнасці — псіхалогіі эмігрантаў, праблеме адаптацыі ў іншай краіне.

— Падзяліцеся, калі ласка, творчымі планамі.

— Я працую над вялікім мастацкім празаічным творам (мяркую, што гэта будзе аповесць). Тэма — акупацыя і гісторыя савецкага перыяду.

Гутарыла Яна ЯВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Пышныя альбомы, выдадзеныя Дзянісам Раманюком, з задавальненнем трымаюць у хатніх бібліятэках як беларусы, бо адчуваюць гонар за краіну, так і замежнікі, бо невядомую культуру даследуюць праз высакакласны кніжны твор.

Спорт

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барысаўчанін са шматдзетнай сям'і стаў чэмпіёнам кантынента.

Грамадства

«Прэферэнцыі, якія атрымалі вайскоўцы, абумоўлены выказанымі імі думкамі»

«Прэферэнцыі, якія атрымалі вайскоўцы, абумоўлены выказанымі імі думкамі»

«Армія — школа мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму». Паводле сацыялагічнага апытання, з гэтым сцвярджэннем згодны 86 п

Культура

Хто спявае па-беларуску?

Хто спявае па-беларуску?

Адмысловы плэйліст “Звязды” да Дня роднай мовы.