Вы тут

Сапраўдныя мужчыны працы не баяцца


Хто такі Андрэй Кірыленка, ведае ў нашай вёсцы Пірэвічы кожны. Гэта хлопец, які ў мінулым сезоне заняў другое месца ў рэспубліканскім спаборніцтве на жніве сярод моладзі.

Другое месца! Вось гэта хватка! І дасягнуў ён такіх поспехаў, працуючы на пару з малодшым братам Дзмітрыем. На рэспубліканскіх «Дажынках», якія праходзілі ў Жлобіне, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання ўручыў ім ганаровыя дыпломы, грашовыя прэміі і падарункі. Некалькі крокаў не хапіла нашым хлопцам да першага месца — і іх бы віншаваў сам Прэзідэнт.

Такая хвалюючая падзея была ўжо ў жыцці Андрэя Кірыленкі. У 2010 годзе ён заняў першае месца ў рэспубліканскім спаборніцтве сярод моладзі і на выніковых «Дажынках» у Лідзе з рук Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі атрымаў ключы ад новенькага аўтамабіля. А яшчэ годам раней, у 2009‑м, Андрэй падняўся на трэцюю прыступку і стаў удзельнікам рэспубліканскіх «Дажынак» у Кобрыне. Цікавая біяграфія, па якой можна вывучаць геаграфію. Складна атрымалася, у рыфму. У гэтага юнака ўсё ў жыцці атрымлівалася складна. Закончыў школу, затым каледж, далей сельгасакадэмію, ажаніўся, атрымаў кватэру, потым нарадзіўся сын. І ўсё гэта без адрыву ад роднай вёскі. «Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся», — кажуць у народзе. Так яно і ёсць. Бацькі яго ўсё жыццё працавалі і цяпер працуюць у гаспадарцы. Цяжкую вясковую працу бачыў Андрэй з маленства. Але іншай дарогі сабе не выбраў. Кожны сезон ён садзіцца за руль камбайна і ад цямна да цямна, ад пачатку жніва і да таго часу, пакуль у полі не будзе абмалочаны апошні колас, не пакідае штурвал свайго сухапутнага карабля. Нельга не сказаць і пра яго брата Дзмітрыя. Дзіма таксама заканчвае навучанне ў сельгасакадэміі і мяркуе застацца тут, у вёсцы. Прыемна і хвалююча было назіраць за тым, як на такой высокай сцэне ўзнагароджвалі нашых вяскоўцаў. З пяці юнакоў — тры з нашай гаспадаркі, КСУП «Пірэвічы». Так, тры. Акрамя братоў Кірыленкаў, яшчэ адзін наш юнак заслугоўвае павагі. Гэта вадзіцель Павел Буракоў, які таксама ўжо не першы раз перамагае на жніве. Вось такія ў нас хлопцы. Не лынды б'юць, а працуюць. Самааддана, прафесійна. На вынік. І ён не прымусіць сябе чакаць.

Зразумела, што не ўсе ў нашай вёсцы такія. Маладосць даецца чалавеку адзін раз, і кожны мае права жыць так, як яму хочацца. Але гэтыя юнакі жывуць так, каб не сорамна было глянуць вяскоўцам у вочы, каб радаваць поспехамі сваіх блізкіх і проста самому радавацца жыццю.

 Пра аўтара

З ранняга дзяцінства Дзмітрыя выхоўвае бабуля. У вольны ад вучобы час хлопец дапамагае ёй па гаспадарцы.

—Зрэдку выбіраюся на рыбалку на мясцовае возера, — кажа пра свае захапленні 16‑гадовы аўтар. — Па магчымасці, чытаю творы беларускіх аўтараў — Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна і іншых. Актыўна ўдзельнічаю ва ўсіх школьных мерапрыемствах, сябрую з усімі аднакласнікамі.

Па прызнанні Дзімы, ён любіць гучанне роднай мовы. У будучым мяркуе стаць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.

 

Дзмітрый КІАРЭСКУ,
вучань 9 класа Пірэвіцкай СШ Жлобінскага раёна.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.