Вы тут

«Ві­таўт» ураж­вае за­меж­ных жан­чын


Пра ро­лю на­цы­я­наль­на­га мас­тац­тва ў жыц­ці кра­ін раз­ва­жа­ла пас­ля пра­гля­ду ба­ле­та «Ві­таўт» у Вя­лі­кім тэ­ат­ры Бе­ла­ру­сі на­мес­нік ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра ААН Хе­лен Кларк.

Спа­да­ры­ня Кларк, якая ад­на­ча­со­ва з'яў­ля­ец­ца ад­мі­ніст­ра­та­рам Пра­гра­мы ААН, ста­ла пер­шай жан­чы­най, якая ўзна­ча­лі­ла ар­га­ні­за­цыю. Адначасова яна стар­шы­ня Гру­пы раз­віц­ця ААН (гэ­та ка­мі­тэт, што скла­да­ец­ца з кі­раў­ні­коў усіх фон­даў, пра­грам і дэ­парт­амен­таў ААН, якія зай­ма­юц­ца пы­тан­ня­мі раз­віц­ця). Кі­раў­нік ПРА­АН пер­шы раз на­вед­вае Бе­ла­русь за ўсю гіс­то­рыю ста­сун­каў гэ­тай ар­га­ні­за­цыі з на­шай кра­і­най. І каб яе лепш зра­зу­мець, спа­да­ры­ня Кларк на­ве­да­ла Вя­лі­кі тэ­атр Бе­ла­ру­сі, каб па­гля­дзець ба­лет «Ві­таўт», ство­ра­ны кам­па­зі­та­рам Вя­ча­сла­вам Куз­ня­цо­вым па­вод­ле Аляк­сея Ду­да­ра­ва.

Ба­лет — мас­тац­тва ін­тэр­на­цы­я­наль­нае, ка­лі на мо­ве це­ла мож­на рас­па­вес­ці пра скла­да­ныя гіс­то­рыі і даў­нія ча­сы. Гэ­та і пра­ду­гледж­ва­ла­ся спек­так­лем. Але ба­лет — гэ­та яшчэ май­стэр­ства тых, хто тан­цуе на сцэ­не, што і ад­зна­чы­ла Хе­лен Кларк. Ві­таў­та ў той ве­чар тан­ца­ваў за­слу­жа­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі Ан­тон Краў­чан­ка, а яго ан­ты­по­да Ягай­лу ўва­со­біў Ягор Аза­рке­віч. У ро­лі Ган­ны вы­сту­па­ла Люд­мі­ла Хі­т­ро­ва. Ядз­ві­гу тан­ца­ва­ла на­род­ная ар­тыст­ка Бе­ла­ру­сі Воль­га Гай­ко. Ёсць кім за­хап­ляц­ца на сцэ­не.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?