Вы тут

Крыніца натхнення заўсёды пад рукой


Кож­ны ча­ла­век зна­хо­дзіць свой спо­саб ад­люст­ра­ван­ня ўнут­ра­на­га све­ту: хтось­ці ма­люе, нех­та пі­ша вер­шы. А не­ка­то­рыя ро­бяць гэ­та пры да­па­мо­зе... пад­руч­ных ма­тэ­ры­я­лаў. На­прык­лад, як Вік­то­рыя Ша­бан — ву­ча­ні­ца СШ № 2 Бе­ра­зі­но, твор­чая на­ту­ра і на­ша сён­няш­няя су­раз­моў­ца.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

— Ві­ка, з яко­га ўзрос­ту ты па­ча­ла ства­раць мас­тац­кія вы­ра­бы?

— З дзя­цін­ства, на­коль­кі я па­мя­таю, га­доў з ча­ты­рох, вы­ра­за­ла ары­га­мі і ўпры­гож­ва­ла дом да Но­ва­га го­да, Ка­ляд і ма­ту­лі­на­га дня на­ра­джэн­ня. З уз­рос­там мне ста­ла гэ­та­га ма­ла, і я па­ча­ла ра­біць усё больш скла­да­ныя вы­ра­бы, та­кія, як бу­ке­ты кве­так, ве­е­ры і птуш­кі.

— А якія ма­тэ­ры­я­лы вы­ка­рыс­тоў­ва­еш?

— Я пра­цую з усім тым, што ёсць пад ру­кой. Па­пе­ра пе­ра­тва­ра­ец­ца ў жы­вёл, ад­на­ра­зо­выя ві­дэль­цы — у пту­шак, тка­ні­на — у дрэ­вы, а пласт­ма­са­выя бу­тэль­кі — у квет­кі. На­прык­лад, ад­на­ра­зо­выя ві­дэль­цы злу­ча­ем па­між са­бой дро­там, з кар­до­ну вы­ра­за­ем паў­круг і на­клей­ва­ем іх на яго, пас­ля па­кі­да­ем су­шыц­ца. А са­мі ў гэ­ты час вы­ра­за­ем пры­го­жыя ўзо­ры з па­пе­ры або кар­до­ну, якія аздо­бяць бу­ду­чы вы­раб. Пас­ля та­го, як ві­дэль­цы пад­сох­нуць, усю кам­па­зі­цыю ўпры­гож­ва­ем пад­рых­та­ва­ны­мі за­га­дзя ак­се­су­а­ра­мі. Ве­ер га­то­вы.

— Ад­куль жа бя­руц­ца ідэі і ці мо­гуць та­кія вы­ра­бы стаць па­да­рун­кам?

— Мя­не на­тхня­юць пей­за­жы, пры­га­жосць пры­ро­ды — увесь свет на­во­кал. Да та­го ж мая ма­ці пра­цуе цы­руль­ні­кам, у яе доб­рая фан­та­зія. Яна мне так­са­ма да­па­ма­гае: ка­лі спра­вай, ін­шы раз — ідэ­яй. А што да­ты­чыц­ца па­да­рун­каў... Як ка­жуць, леп­шы з іх той, які зроб­ле­ны сва­і­мі ру­ка­мі, бо ў ім за­хоў­ва­юц­ца час­цін­кі ду­шы ства­раль­ні­ка. Так, я ўжо ра­да­ва­ла род­ных і бліз­кіх сва­і­мі вы­ра­ба­мі: сяст­ры да­ры­ла бу­кет кве­так з пласт­ма­са­вых бу­тэ­лек, ма­ці — ве­ер з ад­на­ра­зо­вых ві­дэль­цаў.

— Коль­кі ча­су ў дзень ты мо­жаш пры­свя­ціць лю­бі­май спра­ве? Ці ёсць у ця­бе ін­шыя за­хап­лен­ні?

— Ка­ля га­дзі­ны. Зай­ма­ла­ся б і больш пра­цяг­лы час, але не да­зва­ляе за­ня­тасць. А яшчэ я ву­чу­ся ма­ля­ваць ані­мэ па ўзо­рах, зной­де­ных у ін­тэр­нэ­це. Па­куль не вель­мі атрым­лі­ва­ец­ца, але ж гэ­та толь­кі па­ча­так.

— Што ты мо­жаш па­ра­іць ах­вот­ным на­ву­чыц­ца ства­раць рэ­чы сва­і­мі ру­ка­мі?

— Па-пер­шае, на­брац­ца цярп­лі­вас­ці, па-дру­гое, больш уваж­лі­ва пры­гле­дзец­ца да та­го, што зна­хо­дзіц­ца ва­кол вас і мо­жа стаць кры­ні­цай на­тхнен­ня.

Але­на ЦЭН­КЕЛЬ,
ву­ча­ні­ца 8 кла­са СШ № 2 г. Бе­ра­зі­но.

Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».