Вы тут

Выпрабаваць сябе... Антарктыдай


Вы ха­це­лі б тра­піць у Ан­тарк­ты­ду? Для не­ка­то­рых гэ­та не­ажыц­ця­ві­мая ма­ра, для ін­шых прос­та па­езд­ка з тур­фір­май, а для Ула­дзі­сла­ва Мя­мі­на — пра­фе­сій­ная не­аб­ход­насць. Як ву­чо­ны-бі­ё­лаг ён быў у Ан­тарк­ты­дзе ў скла­дзе трэ­цяй бе­ла­рус­кай экс­пе­ды­цыі. Аб праб­ле­мах, з які­мі да­вя­ло­ся су­тык­нуц­ца на да­лё­кім і за­гад­ка­вым кан­ты­нен­це, Ула­дзі­слаў рас­ка­заў у сва­ім ін­тэр­в'ю.

29-12

— Як вы­паў шанц тра­піць у Ан­тарк­ты­ду?

— Мой вель­мі доб­ры ся­бар за­олаг Алег Ба­ра­дзін ка­лісь­ці пры­маў удзел у ан­тарк­тыч­най экс­пе­ды­цыі. Ён шмат ча­го мне рас­каз­ваў, і ме­на­ві­та ад яго я да­ве­даў­ся, што гру­пе не­аб­ход­ны мік­ра­бі­ё­лаг. Та­ды я і вы­ка­заў жа­дан­не па­ехаць. Хоць на­са­мрэч тра­піць ту­ды зу­сім не лёг­ка. Ах­вот­ных вель­мі шмат. Ад мо­ман­ту, ка­лі я агу­чыў свой на­мер, да са­мой экс­пе­ды­цыі прай­шло ка­ля двух га­доў.

— Якая мэ­та ста­я­ла пе­рад ва­мі?

— У той час бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не ўзмац­ніць мік­ра­бія­ла­гіч­ны кі­ру­нак. Але на­са­мрэч бі­ё­лаг ад­каз­ны ў экс­пе­ды­цыі за ўсе бія­ла­гіч­ныя кі­рун­кі: гід­ра­бія­ло­гію, заа­ло­гію, збор бія­ла­гіч­ных узо­раў і г.д. Ка­лі трап­ля­еш у Ан­тарк­ты­ку, ты па­ві­нен умець ра­біць уво­гу­ле ўсё, та­му за два га­ды ча­кан­ня я мэ­та­на­кі­ра­ва­на асвой­ваў і ін­шыя ме­то­ды­кі. Але аса­біс­та мая мэ­та бы­ла — пра­ве­рыць ся­бе. Экс­пе­ды­цыя ста­ла вы­дат­най маг­чы­мас­цю пра­ве­рыць сваю фі­зіч­ную і псі­ха­ла­гіч­ную фор­му.

Пе­рад па­езд­кай мы ўсе пра­хо­дзі­лі сур'­ёз­ны ме­даг­ляд. Аб­сле­да­ван­не цяг­ну­ла­ся не­каль­кі дзён і пра­во­дзі­ла­ся ў Рэс­пуб­лі­кан­скім цэнт­ры спар­тыў­най ме­ды­цы­ны. Па­тра­ба­ван­ні бы­лі, як да зда­роўя спец­на­за­ўцаў: пра­вя­ра­лі аб­са­лют­на ўсё.

— Які ча­ла­век дак­лад­на не па­ды­хо­дзіць для ванд­роў­кі ў Ан­тарк­ты­ду?

— Каб па­ехаць ту­ды, трэ­ба мець вы­дат­ную фі­зіч­ную фор­му. Ін­шы раз да­во­дзіц­ца 200-літ­ро­вую боч­ку цяг­нуць, ды яшчэ ўго­ру. Да­лі­кат­ным дзяў­ча­там та­кая пра­ца не пад сі­лу, та­му ця­пер на ра­сій­скіх стан­цы­ях уво­гу­ле ня­ма жан­чын. І ма­раль­на ўстой­лі­вым так­са­ма трэ­ба быць. На­ша экс­пе­ды­цыя скла­да­ла­ся толь­кі з трох ча­ла­век, і ўмо­вы су­мес­на­га іс­на­ван­ня бы­лі прак­тыч­на як у кас­міч­ным ка­раб­лі.

— Як бы вы апі­са­лі звы­чай­на­га па­ляр­ні­ка?

— Гэ­та ў доб­рым сэн­се сло­ва са­вец­кі ча­ла­век. Са­вец­кі та­му, што, ка­лі та­бе па­трэб­на да­па­мо­га, ты яе аба­вяз­ко­ва атры­ма­еш. І не так, што ты — мне, я — та­бе, а бес­ка­рыс­лі­ва. І гэ­та з улі­кам та­го, што ча­сам на­ват са сва­і­мі спра­ва­мі ледзь па­спя­ва­еш спраў­ляц­ца.

— З які­мі праб­ле­ма­мі най­перш су­ты­ка­юц­ца ву­чо­ныя ў Ан­тарк­ты­дзе?

— Перш за ўсё, вы­со­кае псі­ха­ла­гіч­нае на­пру­жан­не. Ты на пра­ця­гу амаль паў­го­да жы­веш у іза­ля­ва­ным па­мяш­кан­ні, а гэ­та вель­мі цяж­ка. Пад ка­нец экс­пе­ды­цыі на­ват з цю­ле­ня­мі па­чы­на­еш раз­маў­ляць. І сіс­тэ­ма жыц­це­за­бес­пя­чэн­ня ў нас не дас­ка­на­лая. На ра­сій­скай стан­цыі «Ма­ла­дзёж­ная», на­прык­лад, ёсць спе­цы­яль­ны пер­са­нал, які зай­ма­ец­ца га­та­ван­нем ежы, пры­бі­ран­нем, чыст­кай сне­гу і г.д. У нас та­кіх лю­дзей не бы­ло.Та­му перш чым пай­сці пра­ца­ваць у ла­ба­ра­то­рыю, спа­чат­ку трэ­ба бы­ло па­чыс­ціць снег. Мы з ка­ле­гам пад­лі­чы­лі, што на га­та­ван­не ежы і мыц­цё по­су­ду ў дзень за­трач­ва­ец­ца ка­ля 4,5 га­дзі­ны. А ка­лі зда­ра­лі­ся ней­кія праб­ле­мы са зда­роў­ем, трэ­ба бы­ло ехаць 24 кі­ла­мет­ры на ра­сій­скую стан­цыю да ўра­ча.

— Ці бы­ла маг­чы­масць пад­трым­лі­ваць су­вязь з род­ны­мі?

— Бы­ла, але вель­мі аб­ме­жа­ва­ная. Сва­я­кі маг­лі тэ­ле­фа­на­ваць нам толь­кі раз на ты­дзень, у пят­ні­цу ве­ча­рам. Па­тэ­ле­фа­на­ваць ім і мы маг­лі, але, шчы­ра ка­жу­чы, я зра­біў гэ­та толь­кі ча­ты­ры ра­зы за ўсю экс­пе­ды­цыю. Су­вязь пад­трым­лі­ва­ла­ся праз спа­да­рож­ні­ка­вы тэ­ле­фон, тра­фік быў аб­ме­жа­ва­ны. Та­му ліш­нія хві­лі­ны ста­ра­лі­ся тра­ціць не на аса­біс­тыя раз­мо­вы, а па спра­ве. Ды і су­ма­ваць не бы­ло ка­лі. Спа­чат­ку да­во­дзі­ла­ся шмат пра­ца­ваць для ар­га­ні­за­цыі бы­ту, по­тым па­ча­ло­ся ан­тарк­тыч­нае ле­та, і вы­ка­рыс­таць гэ­ты час трэ­ба бы­ло па мак­сі­му­ме. Ма­быць, пер­шыя дум­кі пра дом з'я­ві­лі­ся блі­жэй да кан­ца лю­та­га, а пры­еха­лі мы ў Ан­тарк­ты­ду ў снеж­ні. На­двор'е па­гор­шы­ла­ся, шмат ча­су да­во­дзі­ла­ся пра­во­дзіць у па­мяш­кан­ні. Та­ды і па­чы­на­еш су­ма­ваць, ус­па­мі­наць Мінск...

29-14

— Но­вы год так­са­ма ў Ан­тарк­ты­дзе су­стра­ка­лі?

— Так, мы ад­зна­ча­лі яго на ра­сій­скай стан­цыі. Але не ма­гу ска­заць, што Но­вы год у Ан­тарк­ты­дзе вель­мі ад­роз­ні­ваў­ся ад хат­ня­га свя­та. Хі­ба што не бы­ло чу­ваць шу­му ву­лі­цы, аў­та­ма­бі­ляў, ні­хто не тэ­ле­фа­на­ваў, не він­ша­ваў са свя­там. На­блі­жэн­не Но­ва­га го­да на­зі­ра­еш толь­кі па га­дзін­ні­ку. Спа­чат­ку мы, па тра­ды­цыі, пра­во­дзі­лі ста­ры год, по­тым ад­кар­ка­ва­лі шам­пан­скае, су­стрэ­лі но­вы. Пас­ля гэ­та­га бы­лі ці­ка­выя гуль­ні, ро­зыг­ры­шы. Гу­ля­лі, на­прык­лад, у «Кра­ка­дзі­ла», толь­кі па­каз­ва­лі не ка­гось­ці, а адзін ад­на­го. По­тым ра­зы­шлі­ся спаць, та­му што ў Ан­тарк­ты­дзе на­ват на свя­та спірт­ным зло­ўжы­ваць нель­га, трэ­ба быць заў­сё­ды ў «ра­бо­чай фор­ме».

Вось та­кая ці­ка­вая су­стрэ­ча ад­бы­ла­ся ў мя­не з ча­ла­ве­кам, які ажыц­ця­віў сваю ма­ру — па­бы­ваць у Ан­тарк­ты­дзе, каб не толь­кі ўнес­ці свой уклад у вы­ву­чэн­не гэ­та­га бяз­люд­на­га кан­ты­нен­та, але і пра­ве­рыць са­мо­га ся­бе, упэў­ніц­ца ў сва­іх фі­зіч­ных і псі­ха­ла­гіч­ных маг­чы­мас­цях.

Лі­за­ве­та Кар­по­віч,
ву­ча­ні­ца 10 кла­са Лі­цэя БДУ.

А вы ве­да­лі?

 Вы лі­чы­це, што ай­сбер­гі бы­ва­юць толь­кі бе­лы­мі? Ні­чо­га па­доб­на­га! Чор­ныя так­са­ма іс­ну­юць. Ка­лі ай­сберг ад­кол­ва­ец­ца, ён мо­жа «пры­ха­піць» па­лос­ку грун­ту. Чор­ныя плас­ты звы­чай­на зна­хо­дзяц­ца ў ніж­няй част­цы льдзі­ны, ад­нак пры рас­та­ван­ні ай­сберг мо­жа пе­ра­вяр­нуц­ца. Да­рэ­чы, гэ­ты мо­мант са­мы не­бяс­печ­ны для ма­ра­плаў­цаў.

 Дзве­ры ўсіх па­мяш­кан­няў у Ан­тарк­ты­дзе ад­чы­ня­юц­ца ўнутр. Звы­чай­на за ноч на­мя­тае сне­гу, і дзве­ры мо­гуць уво­гу­ле не ад­чы­ніц­ца вон­кі. Та­ды па­ляр­ні­кі бу­дуць іза­ля­ва­ныя.

 Доў­га­ва­ло­сым дзяў­ча­там у Ан­тарк­ты­дзе прый­дзец­ца ня­прос­та. Ва­да там мае вель­мі ма­лую кан­цэнт­ра­цыю со­лі, та­му змыць шам­пунь з ва­ла­соў вель­мі цяж­ка. Па­ляр­ні­кі звы­чай­на да­да­юць у ва­ду во­цат ці мі­не­раль­ную ва­ду.

 Па­тра­піць у ася­род­дзе пінг­ві­наў не­ве­ра­год­на цяж­ка? А вось і не! Спра­ва ў тым, што пінг­ві­ны пры­ма­юць за сва­іх са­бра­таў лю­быя цём­ныя прад­ме­ты. Да­стат­ко­ва стаць на ка­ле­ні ў чор­ным кам­бі­не­зо­не — і ўсё! У ра­ды пінг­ві­наў ты пры­ня­ты!

 Яко­га ко­ле­ру мо­жа быць снег? Зя­лё­на­га! Але толь­кі ка­лі вы ў Ан­тарк­ты­дзе. Сак­рэт зялёнага сне­гу ў тым, што ўзро­вень со­неч­най ра­ды­я­цыі на кан­ты­нен­це да­во­лі вы­со­кі, та­му не­ка­то­рыя мік­ра­ар­га­ніз­мы ад­да­юць пе­ра­ва­гу жыц­цю пад тоў­шчай сне­гу.

 Не­ка­то­рыя мік­ра­ар­га­ніз­мы з'яў­ля­юц­ца гур­ма­на­мі ў вы­ба­ры ежы і ася­род­дзя пра­жы­ван­ня. Вам зда­ец­ца дзі­кім па­глы­нан­не жа­бі­ных ла­пак? Та­ды як вы ад­рэ­агу­е­це на спа­жы­ван­не са­ляр­кі? Ка­лі з кі­ну­тай боч­кі з па­лі­вам па­спе­ла вы­це­чы не­вя­лі­кая пор­цыя са­ляр­кі, праз два тыд­ні «во­зе­ра» па­спее за­цвіс­ці, да­каз­ва­ю­чы гэ­тым раз­на­стай­насць фор­маў жыц­ця на пла­не­це.

 Едзеш у Ан­тарк­ты­ду — будзь га­то­вы да за­га­ру. Па­коль­кі там, на Паў­днё­вым по­лю­се Зям­лі, уль­тра­фі­я­ле­та­выя пра­мя­ні больш сва­бод­на пра­ні­ка­юць на па­верх­ню ма­це­ры­ка, чым у нас, ад бяз­лі­тас­на­га сон­ца не вы­ра­ту­юць ні­я­кія мас­кі. Твар аб­га­рае хут­чэй, чым на мо­ры, а за­гар сы­хо­дзіць вель­мі цяж­ка.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».