Вы тут

Расліны-агрэсары ідуць у наступ


Ін­ва­зіў­ныя ві­ды з Паў­ноч­най Аме­ры­кі за­хоп­лі­ва­юць на­шы аб­ся­гі.

Бар­шчэў­нік Са­сноў­ска­га, су­мнік ка­над­скі, «ша­лё­ны агу­рок», ра­бі­нія псеў­да­ака­цыя, ясе­ня­ліс­ты клён... Апроч бар­шчэў­ні­ка, пра ас­тат­нія ві­ды рас­лін гуч­на за­га­ва­ры­лі ле­тась, ка­лі вы­яві­ла­ся, што маш­та­бы іх рас­паў­сюдж­ван­ня на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі на­гад­ва­юць са­праўд­ную экс­пан­сію.

1Пры­чы­ны з'яў­лен­ня гэ­тых ві­даў на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі роз­ныя. Бар­шчэў­нік мер­ка­ва­ла­ся вы­ка­рыс­тоў­ваць у якас­ці кор­му для жы­вё­лы. Ясе­ня­ліс­ты клён і ра­бі­нія псеў­да­ака­цыя шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся пад­час азе­ля­нен­ня. А су­мнік ка­над­скі і эхі­на­цыс­тыс ло­пас­це­вы (вя­до­мы ў на­ро­дзе пад наз­вай «ша­лё­ны агу­рок») ужы­ва­лі­ся ў якас­ці дэ­ка­ра­тыў­ных рас­лін.

Зра­зу­ме­ла, што з та­кі­мі агрэ­сіў­ны­мі чу­жын­ца­мі трэ­ба зма­гац­ца. Так, у Мін­ску за апош­нія два га­ды пло­шча, за­ня­тая бар­шчэў­ні­кам Са­сноў­ска­га, ска­ра­ці­ла­ся аж­но ў ча­ты­ры ра­зы! Ды вось толь­кі экс­пан­сій­ную эс­та­фе­ту ў яго пе­ра­ха­пі­лі су­мнік ка­над­скі ды «ша­лё­ны агу­рок», якія па­куль пе­ра­ма­га­юць ча­ла­ве­ка...

Сум­ныя на­ступ­ствы су­мні­ка

— У 2010 го­дзе мы пра­вя­лі ка­даст­ра­вае да­сле­да­ван­не бе­ла­рус­кай рас­лін­нас­ці, — га­во­рыць за­гад­чык сек­та­ра ка­даст­ру рас­лін­на­га све­ту Ін­сты­ту­та экс­пе­ры­мен­таль­най ба­та­ні­кі імя
В.Ф. Куп­рэ­ві­ча НАН Бе­ла­ру­сі Алег Мас­лоў­скі.
— Пад­час яго вы­яві­ла­ся, што на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны ўка­ра­ні­ла­ся шмат ін­ва­зіў­ных, чу­жа­род­ных для на­шай фло­ры ві­даў. І «га­на­ро­вае» пер­шае мес­ца тут на­ле­жыць су­мні­ку ка­над­ска­му.

Гэ­тую рас­лі­ну ба­чы­лі ў апош­ні час усе. Сцяб­лі­на яе вы­рас­тае на вы­шы­ню ад 50 да 200 сан­ты­мет­раў. Ліс­це ў су­мні­ка вост­ра­ву­голь­нае. На­вер­се сцяб­лі­ны зна­хо­дзяц­ца жоў­тыя мя­цёл­кі.

Паў­ноч­на­а­ме­ры­кан­скі пры­шэ­лец рас­паў­сю­дзіў­ся па тэ­ры­то­рыі Еў­ра­зіі як пры­го­жая дэ­ка­ра­тыў­ная рас­лі­на. Па­сту­по­ва ён пе­ра­ся­ліў­ся ў на­ва­коль­нае ася­род­дзе і здзі­чэў. У Бе­ла­ру­сі ён су­стра­ка­ец­ца амаль паў­сюд­на.

— Су­мнік пра­ду­цы­руе вя­лі­кую коль­касць на­сен­ня, — пра­цяг­вае Алег Мас­лоў­скі. Толь­кі ад­на мя­цёл­ка мо­жа даць да 20 ты­сяч ся­мя­нак! Больш за тое, з кож­ным го­дам су­мнік ста­но­віц­ца ўсё больш агрэ­сіў­ным і на­хаб­ным. Ву­чо­ныя па­раў­на­лі су­час­ныя да­ныя па гэ­тай рас­лі­не з ін­фар­ма­цы­яй дзе­ся­ці­га­до­вай даў­ні­ны. Ака­за­ла­ся, што ця­пер кар­ня­ві­шчы рас­лі­ны вы­дзя­ля­юць у гле­бу знач­на больш атрут­ных рэ­чы­ваў, чым та­ды. Гэ­та і ёсць ды­вер­сій­ны ме­ха­нізм су­мні­ка, які, бес­кант­роль­на рас­паў­сюдж­ва­ю­чы­ся, змя­няе «пад ся­бе» струк­ту­ру і рэз­ка па­гар­шае якасць і каш­тоў­насць сель­ска­гас­па­дар­чых угод­дзяў. Тыя ж лу­гі ста­но­вяц­ца ма­ла­пра­дук­цый­ны­мі. А буй­ная ра­га­тая жы­вё­ла су­мнік не есць, бо ён вель­мі атрут­ны. Тут жа трэ­ба да­даць, што здзі­чэ­лы ка­над­скі «госць» па­чаў ак­тыў­на пра­ні­каць у ля­сы, дзе зні­шчае на­ту­раль­ную рас­лін­насць. На но­вай ра­дзі­ме ён уплы­вае на суседнія рас­лі­ны ку­ды больш не­га­тыў­на, чым на гіс­та­рыч­най. Але пры ўсім гэ­тым з су­мні­ка мо­жа зда­быць і ка­рысць. У ім зна­хо­дзіц­ца шэ­раг ці­ка­вых для ву­чо­ных рэ­чы­ваў. Ужо сён­ня ён вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў фар­ма­ка­ло­гіі для ля­чэн­ня кар­дыя­ла­гіч­ных за­хвор­ван­няў. Бе­ла­рус­кія ву­чо­ныя рас­пра­цоў­ва­юць прэ­па­ра­ты, якія бу­дуць скі­ра­ва­ны на ба­раць­бу з ан­ка­ло­гі­яй...

Цэнтр арэ­а­ла ка­над­ска­га су­мні­ка зна­хо­дзіц­ца там, дзе яго па­ча­лі вы­ка­рыс­тоў­ваць ра­ней за ўсё. Яго ін­тэн­сіў­на вы­са­джва­лі на мо­гіл­ках, пры­ся­дзіб­ных участ­ках, ля да­моў у вёс­ках... Па­сту­по­ва ён стаў утва­раць тут буй­ныя па­пу­ля­цыі і на­ват за­рас­ні­кі.

Стра­тэ­гія «па­во­дзін» су­мні­ка змен­лі­вая. Спа­чат­ку ён рас­це не­вя­лі­кі­мі гру­па­мі і раз­ві­ва­ец­ца па­воль­на. Ад­нак ка­лі асоб­ныя па­пу­ля­цыі злі­ва­юц­ца ў адзін вя­лі­кі ма­сіў, тут су­мнік і па­чы­нае ма­сі­ра­ва­ны на­ступ на воль­ныя ад яго тэ­ры­то­рыі. І пло­шча, якую зай­мае гэ­ты від, кож­ны год па­вя­ліч­ва­ец­ца на 15-20%. А гэ­та вель­мі шмат.

Уво­сень су­мнік з'яў­ля­ец­ца для мес­ца, дзе ён рас­це, са­праўд­най бом­бай без дэ­та­на­та­ра. У гэ­тую па­ру ста­рыя сцяб­лі­ны пус­та­зел­ля ста­но­вяц­ца су­хі­мі. За­рас­ні­кі яго вель­мі лёг­ка ўспых­ва­юць ад вы­пад­ко­вай іск­ры...

Ка­лі ж су­мнік вы­рас по­бач з ва­шым пры­ся­дзіб­ным участ­кам, яго не­аб­ход­на як ма­га хут­чэй вы­да­ліць. Лепш за ўсё скош­ваць не­бяс­печ­ную рас­лі­ну два ра­зы на год. Гэ­та ро­біц­ца для та­го, каб не даць су­мні­ку за­цвіс­ці і ўтва­рыць на­сен­не...

«Ша­лё­ны агу­рок» за­хоп­лі­вае бе­ра­гі ва­да­ёмаў

«Ша­лё­ны агу­рок» рас­паў­сюдж­ва­ец­ца хут­чэй за су­мнік з бар­шчэў­ні­кам. Зма­гац­ца з гэ­тай лі­я­най вель­мі цяж­ка — на сва­ім шля­ху яна аб­лыт­вае ўсё. Та­му адзі­ны дзейс­ны, але ня­прос­ты ва­ры­янт — гэ­та зні­шчаць та­кія за­рас­ні­кі пад­чыс­тую. А ўжы­ван­не гер­бі­цы­даў у ба­раць­бе з «за­хоп­ні­кам» аб­ме­жа­ва­на тым, што рас­це ён пе­ра­важ­на ў пой­мах рэк...

— Гэ­тая лі­я­на на па­ру з су­мні­кам шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся для дэ­ка­ра­тыў­на­га аздаб­лен­ня тэ­ры­то­рыі, — га­во­рыць Алег Мас­лоў­скі. — Ця­пер жа яна так­са­ма вы­рва­ла­ся з-пад кант­ро­лю. І ў перс­пек­ты­ве мо­жа стаць на­ва­лай больш не­бяс­печ­най, чым су­мнік, — у кан­ку­рэн­цыі за мес­ца пад сон­цам з ім і бар­шчэў­ні­кам «ша­лё­ны агу­рок» вы­хо­дзіць пе­ра­мож­цам. Ачаг яго рас­паў­сю­джан­ня — Па­лес­се і пой­ма Дняп­ра. Ле­тась па­ча­ла­ся імк­лі­вая экс­пан­сія эхі­на­цыс­ты­са на поў­нач. Па ця­чэн­ні Нё­ма­на ён ужо па­да­браў­ся да Грод­на. На бе­ра­гах Свіс­ла­чы гэ­ты «агрэ­сар» ужо зна­хо­дзіц­ца на под­сту­пах да Мін­ска.

Нам трэ­ба ка­рэк­та­ваць так­ты­ку і пе­ра­хо­дзіць ад аба­ро­ны да ра­шу­ча­га на­сту­пу на гэ­тых ды­вер­сан­таў у рас­лін­ным аб­ліч­чы. Яр­кі прык­лад гэ­та­га — сі­ту­а­цыя з бар­шчэў­ні­кам. Дзя­ку­ю­чы ак­тыў­на­му зма­ган­ню з гэ­тай на­ва­лай на тэ­ры­то­рыі Мін­ска за апош­нія два га­ды ўда­ло­ся па­мен­шыць зай­ма­ную ім пло­шчу ў ча­ты­ры ра­зы. Але ў ідэа­ле трэ­ба рас­пра­цоў­ваць комп­лекс не­аб­ход­ных ме­ра­пры­ем­стваў да та­го, як пач­нец­ца экс­пан­сія чар­го­ва­га не­бяс­печ­на­га ін­ва­зіў­на­га ві­ду. Так, да нас з поўд­ня і ўсхо­ду ак­тыў­на ру­ха­ец­ца яшчэ боль­шая не­бяс­пе­ка — амб­ро­зія па­лы­на­ліс­тая, якая пра­ва­куе раз­віц­цё алер­гіі.

Ка­над­скі су­мнік ма­са­ва вы­са­джва­лі ледзь не ў кож­най вёс­цы. Шмат яго рас­це і на мо­гіл­ках — лю­дзей пад­ку­пі­ла яго пры­га­жосць і не­пе­ра­бор­лі­васць да знеш­ніх умоў. Але ця­пер маш­та­бы рас­паў­сю­джан­ня гэ­тай рас­лі­ны пры­ня­лі са­праў­ды па­гра­жаль­ныя для аграр­на­га сек­та­ра па­ме­ры. Та­му на­ву­коў­цы звяр­та­юц­ца да ўсіх з за­клі­кам: не са­джай­це су­мнік, эхі­на­цыс­тыс ло­пас­це­вы ды ін­шыя ін­ва­зіў­ныя ві­ды, не псуй­це сваю род­ную пры­ро­ду.

А ка­лі вы дзесь­ці знай­шлі за­рас­нік гэ­тых рас­лін, то аба­вяз­ко­ва па­ве­дам­ляй­це аб гэ­тым у Ін­сты­тут экс­пе­ры­мен­таль­най ба­та­ні­кі па тэ­ле­фо­не (017) 284 20 25. Бо ка­лі мы не спы­нім агрэ­сію рас­лін-чу­жын­цаў сён­ня, заўт­ра на гэ­та спат­рэ­біц­ца знач­на больш срод­каў і сіл. Так, у кра­і­нах За­ход­няй Еў­ро­пы і ЗША што­га­до­выя стра­ты, якія пры­но­сяць ін­ва­зіў­ныя ві­ды рас­лін, ужо вы­мя­ра­юц­ца ў аст­ра­на­міч­ных ліч­бах у дзя­сят­кі міль­яр­даў до­ла­раў...

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».