Вы тут

Уз­доўж ра­кі па­мя­ці


Ра­даў­ні­ца ў ад­се­ле­най чар­но­быль­скай зо­не па­чы­на­ец­ца з кант­роль­на-пра­пуск­ных пунк­таў. У На­раў­лян­скім ра­ё­не бы­лыя жы­ха­ры вы­се­ле­ных вё­сак пе­ра­ся­ка­юць КПП «Цеш­каў» і кі­ру­юць у бок бе­ла­рус­ка-ўкра­ін­ска­га па­меж­жа ўздоўж ра­кі Пры­пяць. Кар­па­ві­чы, Дзёр­на­ві­чы, Над­та­ча­еў­ка, Веп­ры, Бя­ро­заў­ка, Вя­жы­шча, Да­ні­ле­еў­ка... Яны мо­гуць су­стрэц­ца на ра­дзі­ме толь­кі ў гэ­ты дзень.

У бы­лой вёс­цы Ра­жа­ва на Ра­даў­ні­цу заў­сё­ды люд­на. Толь­кі па­ло­ва на дзя­вя­тую ра­ні­цы, а на да­ро­зе, якая ідзе ўздоўж мо­гі­лак, і ма­шын­на, і люд­на. По­ціс­кі рук, аб­дым­кі, па­ца­лун­кі — бы­лыя жы­ха­ры не ба­чы­лі­ся бо­лей за год, а мно­гія не су­стра­ка­лі­ся на­ват дзе­ся­ці­год­дзя­мі. Ко­ліш­нія па­се­лі­шчы Даў­ля­ды і Бе­лая Са­ро­ка на са­май мя­жы з Укра­і­най. Ка­ля мо­гі­лак тут шмат аў­то з укра­ін­скі­мі ну­ма­ра­мі. Але 28 га­доў з дня чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы лю­дзей не раз'­яд­на­лі. Уз­гад­ва­ю­чы сва­іх спа­чы­лых род­ных, яны са­дзяц­ца за агуль­ныя ста­лы, час­ту­юц­ца, рас­пыт­ва­юць ад­но ад­на­го пра зда­роўе і спра­вы.

Чар­но­быль­ская Ра­даў­ні­ца ім­гнен­ная. Не па­спе­лі лю­дзі пры­ві­тац­ца, пры­браць ма­гі­лы і пры­сес­ці за ста­лы, як час раз­віт­вац­ца. Зноў на год, на дзе­ся­ці­год­дзі. Да на­ступ­най су­стрэ­чы, якая аба­вяз­ко­ва ад­бу­дзец­ца.

234

Ана­толь Кля­шчук, фо­та аў­та­ра.

На­раў­лян­скі ра­ё­н.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».