Вы тут

Уласная дзяржаўнасць як нацыянальная каштоўнасць


Ужо шмат гадоў запар напярэдадні знакавых для Беларусі дату якіх увасабляецца як наш смутак і лёс выпрабаванняўтак і наша воля, дух і гонар гадавіны чарнобыльскай трагедыіі Дня Перамогі, кіраўнік дзяржавы звяртаецца з традыцыйным Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Такое выступленне Прэзідэнта заўжды з'яўляецца ўрадлівай глебай для працы аналітыкаў, журналістаў, дыпламатаў, бо ўяўляе сабой не толькі ўласна думкі беларускага лідара, але і вынік высілкаў найлепшых айчынных спецыялістаў, што па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі збіралі і прадастаўлялі неабходную фактуру. Па тэкстахгэтага дакумента можна дакладна вызначыць напрамкі будучага развіцця краіны, асноўныя каштоўнасці беларускага грамадства, а таксама вострыя праблемы, што стаяць перад кіраўніцтвам.

Моцным стрыжнем апошняга Паслання Прэзідэнта была тэма суверэннага развіцця, незалежнасці Беларусі, унутранай еднасці нашага народа. «У любой сітуацыі мы павінны любымі сродкамі адстаяць галоўную нашу каштоўнасць — незалежнасць нашай краіны,святое права жыць на ўласнай зямлі і распараджацца сваім лёсам», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт не мог абмінуць увагай трывожную міжнародную абстаноўку, што склалася ў сучасным свеце, загадзя папярэдзіўшы суайчыннікаў, што геапалітычныя катаклізмы ва Усходняй Еўропе абавязкова закрануць і Рэспубліку Беларусь. Найбольш дзейснымі мерамі прафілактыкі, згодна з беларускім лідарам, мусяць быць: адзінства грамадства, правільныя высновы з уласнай гісторыі і памылак нашых суседзяў, ясны праект будучыні Беларусі, які аб'яднае і натхніць як моладзь,так і старэйшае пакаленне.

Украінскі ўрок добра засвоены беларускім кіраўніцтвам — менавіта на ўнутранай чысціні дзяржаўнай службы і эканамічных дасягненнях мусіць базавацца незалежнасць нашай Айчыны.«Моцная эканоміка і сумленная ўлада — гэта фундамент незалежнай Беларусі і квітнеючай нацыі» — адзін з найбольш выразных тэзісаў звароту Прэзідэнта.

Цягам Паслання былі анансаваны яшчэ больш жорсткія захады па працягу барацьбы з карупцыяй і перспектыўныя рашэнні па стымуляцыі развіцця эканомікі. Яшчэ ў 1994 годзе Аляксандр Лукашэнка быў абраны Прэзідэнтам Беларусі менавіта на антыкарупцыйнай хвалі. За гэты час кіраўнік дзяржавы ні на крок не змяніў сваёй першапачатковай пазіцыі і курсу. Крылаты выраз вядомага кінагероя Глеба Жыглова «Злодзей павінен сядзець у турме» цалкам характарызуе беларускую палітыку ў барацьбе з арганізаванай эканамічнай злачыннасцю. Такія жорсткія захады не падабаюцца ліберальным колам грамадства, але нязменна даюць свой плён: краіна стабільна развіваецца ў сучасным вірлівым свеце, а беларускі народ, нягледзячы на высілкі знешніх «памагатых», па-ранейшаму крочыць суверэнным шляхам і давярае свайму лідару, бо бачыць канкрэтныя вынікі дзяржаўнай працы. «Справа тут не ў амерыканцах. Амерыканцы і ў нас у свой час давалі парады: і да 2010 года, і ў 2010-м... Але,напэўна, не так, як ва Украіне... Яны дакладна разумеюць, што сёння не той час, сёння Беларусь не перакуліш... У аснове ўсяго гэтага перавароту ляжыць толькі адно пытанне — эканоміка. Будуць працаваць нашы прадпрыемствы — нам не страшны ніякі вораг, ніякія танкі, ніякія самалёты!» — заявіў Прэзідэнт.

«Шляхам здаровага сэнсу» назваў Аляксандр Лукашэнка айчынную эканамічную палітыку, што і надалей будзе скіравана на захаванне сацыяльнай справядлівасці, аднак дзяржаўная падтрымка не стане «дармавым хлебам» для гультаёў і трутняў, але найперш будзе прызначана тым, каму яна сапраўды патрэбна — маладым сем'ям, вучоным, асобным катэгорыям бюджэтнікаў.

ЕЎРАЗІЙСКАЯ ІНТЭГРАЦЫЯ — ВЫКЛІК І МАГЧЫМАСЦЬ

Асобныя словы Прэзідэнт прысвяціў найважнейшаму пытанню знешняй палітыкі — праблематыцы еўразійскай інтэграцыі. Па вялікім рахунку, практычна кожны тэзіс з выступлення кіраўніка краіны можна было разглядаць з пазіцый удзелу Беларусі ў гэтым грандыёзным праекце. Зразумела, што век нацыянальных дзяржаваў даўно скончыўся і настае час «новых імперый» — глабальных эканамічных і палітычных наднацыянальных блокаў, прычым толькі ўдзел у падобным утварэнні з аб'ёмам рынкуне менш за 250 млн чалавек можа гарантаваць якаснае развіццё ў будучыні. Але фундаментальным застаецца той факт, што Беларусь, моцная і суверэнная, мусіць бараніць свае інтарэсы на інтэграцыйным шляху і дамагацца ад партнёраў выкання дасягнутых дамоўленасцяў. Безразважна кідацца ў любыя прапановы, нібы у калодзеж з галавой, беларуская дзяржава, відавочна, не стане.

Ясна, што любыя аб'яднальныя ініцыятывы мусяць быць падмацаваны эканамічным сэнсам. Для беларускай экспартнаарыентаванай, індустрыяльна перапрацоўчай эканомікі гэткім сэнсам з'яўляецца стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы без выключэнняў і абмежаванняў, калі беларускія вытворцы атрымліваюць свабодны доступ да сыравіннай базы саюзнікаў. Такія дамоўленасці былі дасягнуты яшчэ ў 2012 годзе, але незразумелым чынам інтэграцыйны цягнік па-ранейшаму стаіць на запасным шляху. Кожны год Беларусь пералічвае ў бюджэт Расіі 3,54 млрд долараў ЗША экспартнай пошліны за нафтапрадукты, вырабленыя на айчынных заводах з расійскай сыравіны.

Звяртаючыся да партнёраў з Расіі і Казахстана, Прэзідэнт падкрэсліў немэтазгоднасць удзелу Рэспублікі Беларусь у Еўразійскім саюзе без уліку нацыянальных і эканамічных інтарэсаў нашай дзяржавы: «Яшчэ 2,5 года таму мой расійскі калега Уладзімір Пуцін абяцаў з 1 студзеня 2015 года пайсці на ліквідацыю выключэнняў і абмежаванняў. Сёння Расія ад гэтай пазіцыі адышла, Казахстан сваім прыярытэтам назваў далучэнне да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Беларусь жа ўвесь час трымалася дасягнутых дамоўленасцяў. Нашым сябрам і калегам трэба вызначыцца, хочуць яны ствараць гэты саюз ціне? Калі так, то трэба яго ствараць на схаластычных асновах. Давайце прыбярэм усе выключэнні і абмежаванні. Але калі сёння гатовы толькі падпісаць дагавор, а абмежаванні прыбраць праз гадоў 10-15, то тады і падпішам».

ГІСТАРЫЧНЫ ВОПЫТ

Такая жорсткая, але справядлівая пазіцыя выглядае цалкам слушна з улікам нацыянальных інтарэсаў беларускага народа і падмацавана прыкладамі з нашай гісторыі. У XVI стагоддзі кіраўнічая эліта ВКЛ зрабіла канчатковы выбарна карысць інтэграцыйнага праекта з Польшчай — так узнікла Рэч Паспалітая — «супольная справа», «саюз Кароны і княства» з вельмі моцнымі перавагамі для польскага боку і практычна без уліку інтарэсаў праваслаўных славянскіх і балцкіх зямель ВКЛ. Зразумела, штоз такой зусім не агульнай «супольнай справы» наўрад ці мог атрымацца эфектыўны праект: спачатку, пасля доўгай вызваленчай вайны, аддзялілася Украіна, а праз некаторы час старабеларуская мова ў «дзяржаве двух народаў» была пазбаўлена афіцыйнага статусу. Менавіта тая, першапачатковая няроўнасць, закладзеная Люблінскім дагаворам 1569 года, прывяла Рэч Паспалітую да ўнутраных супярэчнасцяў, што літаральна разарвалі гэтае ўтварэнне і сталі асноўнай прычынай яго ліквідацыі больш моцнымі суседзямі. Для беларускага грамадства пачаўся доўгі перыяд перыферыйнага развіцця, які быў спынены толькі ў 1919 годзе з утварэннем БССР.

Такім чынам, маючы як найвышэйшае дасягненне ўсіх пакаленняў суб'ектную суверэнную Рэспубліку Беларусь, паўтарыць памылкі гісторыі ні наш народ, ні вышэйшае кіраўніцтва проста не маюць права. Як сказаў Прэзідэнт,«занадта доўгім быў наш гістарычны шлях да незалежнасці. Занадта шмат крыві пралілі нашы дзяды і прадзеды за права жыць на сваёй зямлі і распараджацца ўласным лёсам».

Аляксандр ШПАКОЎСКІ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.