Вы тут

З часоў ВКЛ...


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 25.04.14 г.

___________________________________________________________________________

Сёлета ў красавіку адзначаецца 150-годдзе з дня заснавання Віленскай археаграфічнай камісіі, вядомай таксама як Віленская камісія для разбору і выдання старажытных актаў.

Віленская камісія

Да гэтай знамянальнай даты ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка “Гісторыя Беларусі ў дакументах”. У экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя матэрыялы, што дзейнічала асэнсаваць справы археаграфічнай камісіі, якая працавала на працягу 1864 — 1915 гг. у Вільні. У розны час актыўнымі супрацоўнікамі ўстановы былі выбітныя навуковыя і грамадскія дзеячы: П. Бяссонаў, Я. Галавацкі, М. Гарбачэўскі, Ф. Дабранскі, Д. Даўгяла, Ю. Крачкоўскі…

Сваю галоўную задачу камісія бачыла ў публікацыі дакументаў пра гістарычную спадчыну Вялікага Княства Літоўскага. Асновай для выдання шматтомнага збору сталі матэрыялы, якія захоўваліся ў Віленскім цэнтральным архіве і іншых дзяржаўных установах. Дакументы адлюстроўвалі жыццё грамадства на тэрыторыі ваяводстваў і паветаў, гарадоў і мястэчак, вёсак і шляхецкіх засценкаў Віленшчыны, Гродзеншчыны, Ковеншчыны, Міншчыны.

Віленскай камісіяй было складзена і выдадзена 49 тамоў, дзе змешчаны старажытныя акты да 1799 года ўключна. Прадстаўленыя ў зборы матэрыялы даюць шырокае ўяўленне пра палітычнае, адміністрацыйнае і культурнае жыццё грамадства на працягу доўгага часу. Як сведчаць даследчыкі, цікавіліся апублікаванымі дакументамі не толькі жыхары нашых зямель, але і шматлікія замежнікі. І сёння гэтыя працы з’яўляюцца важнай крыніцай для вывучэння гісторыі, эканомікі, права і культуры Беларусі.

Святлана ПАЎЛАВІЦКАЯ,

галоўны бібліятэкар аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».