Вы тут

Па Ва­ло­жын­скіх гас­цін­цах на ве­ла­сі­пе­дах


У Ва­ло­жын­скім ра­ё­не для бе­ла­рус­кіх і за­меж­ных ту­рыс­таў пад­рых­та­ва­лі пры­ем­ны сюр­прыз. Ве­ла­тур па «Ва­ло­жын­скіх гас­цін­цах» мож­на бу­дзе здзейс­ніць, па­чы­на­ю­чы з мая.

— Ідэя ства­рэн­ня асоб­на­га ве­ла­марш­ру­ту па Ва­ло­жын­скіх гас­цін­цах лу­на­ла даў­но, — рас­па­вя­дае стар­шы­ня праў­лен­ня гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Ад­па­чы­нак у вёс­цы» Ва­ле­рыя Клі­цу­но­ва.

— Пер­шы не­вя­лі­кі раз­ме­ча­ны каль­ца­вы ве­ла­марш­рут пра­цяг­лас­цю 20 кі­ла­мет­раў з'я­віў­ся ўжо ў 2010 го­дзе ва­кол ся­дзі­бы «Мар­ці­но­вы Гусь». А ў 2013-м ула­даль­ні­кі не­каль­кіх аг­ра­ся­дзіб, прад­стаў­ні­кі БГА «Ад­па­чы­нак у вёс­цы» пры пад­трым­цы Мінск­ага ве­ла­сі­пед­на­га та­ва­рыст­ва і Ва­ло­жын­ска­га рай­вы­кан­ка­ма вы­ра­шы­лі пра­клас­ці ве­ла­марш­рут ад стан­цыі Баг­да­наў праз увесь Ва­ло­жын­скі ра­ён да стан­цыі Ра­даш­ко­ві­чы.

Гэ­тая іні­цы­я­ты­ва ста­ла раз­ві­вац­ца дзя­ку­ю­чы пра­ек­ту «Раз­віц­цё ту­рыс­тыч­ных клас­та­раў у Бе­ла­ру­сі». Пра­цяг­ласць марш­ру­ту — ка­ля 150 кі­ла­мет­раў. Ства­раль­ні­кі марш­ру­ту па­ста­ра­лі­ся ўклю­чыць у яго са­мыя ці­ка­выя мес­цы Ва­ло­жын­ска­га краю: эка­му­зеі, аг­ра­ся­дзі­бы, пры­род­ныя і гіс­та­рыч­ныя сла­ву­тас­ці. Ва­лан­цё­ры-ве­ла­сі­пе­дыс­ты раз­ме­ці­лі тра­су. Уста­ля­ва­ны аль­тан­кі для ад­па­чын­ку і ін­фар­ма­цый­ныя стэн­ды.  «Ва­ло­жын­скія гас­цін­цы» — гэ­та пер­шы і па­куль адзі­ны ма­дэль­ны ту­рысц­ка-эк­скур­сій­ны марш­рут па сель­скім ту­рыз­ме ў Бе­ла­ру­сі. Ён, спа­дзя­ец­ца Ва­ле­рыя Клі­цу­но­ва, па­слу­жыць пры­кла­дам для ства­рэн­ня ін­шых па­доб­ных марш­ру­таў.

На­дзея ДРЫ­ЛА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.