Вы тут

Спякотная вясна 86-га


Ус­па­мі­ны лік­ві­да­та­ра са­май буй­ной тэх­на­ла­гіч­най ка­та­стро­фы ХХ ста­год­дзя.

26 кра­са­ві­ка 1986 го­да ста­ла для дзя­сят­каў ты­сяч лю­дзей ру­бя­жом, які па­дзя­ліў іх жыц­цё на «да» і «пас­ля» ава­рыі на Чар­но­быль­скай АЭС. З кар­таў Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Укра­і­ны знік­лі дзя­сят­кі вё­сак, з'я­ві­лі­ся два га­ра­ды-пры­ві­ды… Ма­са­вая эва­ку­а­цыя на­сель­ніц­тва з не­бяс­печ­на за­бру­джа­най зо­ны скон­чы­ла­ся лі­та­раль­на праз не­каль­кі дзён пас­ля над­звы­чай­на­га зда­рэн­ня.

2Як пас­ля вы­свет­лі­ла­ся, Чар­но­быль­ская стан­цыя ме­ла шэ­раг іс­тот­ных кан­струк­тыў­ных не­да­хо­паў. Тэх­на­ло­гіі ман­та­жу так­са­ма па­ру­ша­лі­ся. Так, част­ка труб бы­ла зроб­ле­на не з цыр­ко­нію, а з ле­гі­ра­ва­най ста­лі. Спра­ва ў тым, што ўсе ра­бо­ты трэ­ба бы­ло скон­чыць да па­чат­ку чар­го­ва­га пар­тый­на­га з'ез­да. Але не­за­доў­га пе­рад тым вы­яві­ла­ся, што тру­бы з цыр­ко­нію пе­ра­тва­ры­лі­ся ў стра­шэн­ны дэ­фі­цыт. І гэ­тае свя­до­мае па­ру­шэн­не тэх­на­ло­гіі паз­ней ста­ла ад­ным з фа­таль­ных: тры­ва­ласць труб са ста­лі знач­на мен­шая ў па­раў­на­нні з цыр­ко­ні­е­вы­мі. Ка­лі тэм­пе­ра­ту­ра ў рэ­ак­та­ры па­вы­сі­ла­ся да кры­тыч­най, то ста­лё­выя тру­бы эле­мен­тар­на па­ка­ра­ба­ці­лі­ся. Маг­чы­мас­ці рэ­гу­ля­ваць ма­гут­насць рэ­ак­та­ра больш не бы­ло. І та­ды ад­быў­ся вы­бух…

З уз­дзе­ян­нем ня­бач­на­га ча­ла­ве­ча­му во­ку во­ра­га зма­га­лі­ся дзя­сят­кі ты­сяч лік­ві­да­та­раў ава­рыі. Не­па­срэд­ны ўдзел у гэ­тай спра­ве пры­няў Штаб гра­ма­дзян­скай аба­ро­ны БССР, у якім 28 га­доў та­му пра­ца­ваў ця­пе­раш­ні стар­шы вы­клад­чык Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ула­дзі­мір Му­раш­ка.

Ён па­дзя­ліў­ся з ка­рэс­пан­дэн­там «Звяз­ды» сва­і­мі ўспа­мі­на­мі аб тым ча­се.

«Да­во­дзі­ла­ся чы­таць чы­ноў­ні­кам ледзь­ве не лек­цыі па ра­ды­я­ло­гіі…»

— Я зай­маў па­са­ду на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла, які ад­каз­ваў за ўстой­лі­вае функ­цы­я­на­ван­не аб'­ек­таў на­род­най гас­па­дар­кі ў над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях, са­май цяж­кай з якіх з'яў­ля­ец­ца вай­на. Мы вы­ра­ша­лі пы­тан­ні, звя­за­ныя з эка­но­мі­кай кра­і­ны, ра­бі­лі пла­ны раз­лі­ко­ва­га го­да на вы­па­дак на­ды­хо­ду ад­ной з та­кіх сі­ту­а­цый — ад­ным сло­вам, раз­ліч­ва­лі бюд­жэт рэс­пуб­лі­кі ў вы­пад­ку ўзнік­нен­ня бя­ды.

5 мая на тэ­ры­то­рыі БССР му­сі­лі па­чац­ца ву­чэн­ні кра­ін Вар­шаў­ска­га да­га­во­ра, якія бы­лі скі­ра­ва­ны на пра­цу ў над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях.

Рых­та­ва­лі­ся да іх і за­во­ды, бо пе­рад імі ста­ві­ла­ся за­да­ча мак­сі­маль­на хут­кай пе­ра­ары­ен­та­цыі вы­пус­ку мір­най пра­дук­цыі на ва­ен­ную. Пад­рых­та­ва­насць іх пе­рад па­чат­кам ву­чэн­няў пра­вя­раў Штаб гра­ма­дзян­скай аба­ро­ны Са­вец­ка­га Са­ю­за.

— Мы ўжо рых­та­ва­лі­ся су­стра­каць за­меж­ныя дэ­ле­га­цыі, і тут рап­там па­чу­лі, што ва Укра­і­не, на атам­най стан­цыі па­блі­зу Чар­но­бы­ля зда­ры­ла­ся ней­кая ава­рыя, — пра­цяг­вае Ула­дзі­мір Му­раш­ка. — Што дак­лад­на ад­бы­ло­ся, не ве­даў, ад­нак, ні­хто. Пад­рых­тоў­ка да ву­чэн­няў тут жа бы­ла рэз­ка спы­не­на. А Штаб гра­ма­дзян­скай аба­ро­ны СССР на­кі­ра­ваў­ся ў раз­ме­шча­ны па­блі­зу го­рад Пры­пяць.

28 кра­са­ві­ка ў Го­мель­скай воб­лас­ці па­ча­лі пра­цу 24 са­ні­тар­на-эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­ныя стан­цыі, 22 ве­тэ­ры­нар­ныя ла­ба­ра­то­рыі, 9 гід­ра­ме­тэа­стан­цый і 664 па­сты ра­ды­я­цый­на­га на­зі­ран­ня. На­шу пра­цу амаль круг­ла­су­тач­на ка­ар­ды­на­ваў удзель­нік Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, на­чаль­нік Шта­ба гра­ма­дзян­скай аба­ро­ны БССР ге­не­рал-лей­тэ­нант Авер­кій Ле­а­ні­да­віч Гры­ша­гін. На вя­лі­кі жаль, па­да­рож­жа ў чар­но­быль­скае пек­ла скон­чы­ла­ся для яго тра­гіч­на — ён моц­на хва­рэў і ады­шоў у ін­шы свет у 1996 го­дзе…

Та­ды ж Штаб ад­даў пер­шае рас­па­ра­джэн­не да­тыч­на ар­га­ні­за­цыі і за­бес­пя­чэн­ня мер бяс­пе­кі для на­сель­ніц­тва ў рэ­гі­ё­нах, якія тра­пі­лі пад удар ра­ды­я­цыі. Бы­лі раз­да­дзе­ны срод­кі ін­ды­ві­ду­аль­най аба­ро­ны, аб­ме­жа­ва­лі зна­хо­джан­не дзя­цей па-за па­мяш­кан­ня­мі, за­ба­ра­ні­лі ўжы­ван­не ма­ла­ка і вы­ка­ры­стан­не ад­кры­тых кры­ніц ва­ды. Уз­ні­ка­лі пры гэ­тым і праб­ле­мы. На мес­цах нам не­ад­на­ра­зо­ва пры­хо­дзі­ла­ся чуць за­явы кштал­ту: «Вы нам зры­ва­е­це па­стаў­кі мя­са і ма­ла­ка!» Да­во­дзі­ла­ся чы­таць чы­ноў­ні­кам ледзь­ве не лек­цыі па ра­ды­я­ло­гіі…

Пін­жак-ра­таў­нік

— За­пом­ніў­ся вы­па­дак, які ад­быў­ся з мі­ніст­рам ахо­вы зда­роўя БССР Мі­ка­ла­ем Са­ўчан­кам, — ус­па­мі­нае Ула­дзі­мір Му­раш­ка. — У Чар­но­быль ён па­ехаў у стра­шэн­на дэ­фі­цыт­ным та­ды да­ра­гім фін­скім кас­цю­ме. На апе­ра­тыў­най на­ра­дзе, якая ад­бы­ла­ся пас­ля чар­го­ва­га рэй­ду па тэ­ры­то­рыі, ён па­пра­сіў ад­на­го з афі­цэ­раў пра­ве­рыць, коль­кі ж ра­ды­я­цыі ўваб­ра­ла ў ся­бе пе­чань. Шчу­пам вель­мі ад­чу­валь­на­га пры­бо­ра, які вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся ў ге­о­ла­га­раз­вед­цы, па­ва­дзі­лі ў воб­лас­ці пе­ча­ні. І ба­чым, як ва ўсіх дыя­па­зо­нах ліч­бы за­шкаль­ва­юць. Ко­лер тва­ру мі­ніст­ра па­сту­по­ва стаў чымсь­ці па­доб­ным да ко­ле­ру пін­жа­ка — та­кім жа сі­не-зя­лё­ным. І тут нам усім рэз­ка ста­ла не па са­бе: атрым­лі­ва­ец­ца, што ча­ла­век фак­тыч­на да­ве­даў­ся аб смя­рот­ным пры­су­дзе, які ўжо не аб­скар­дзіш у ні­вод­най ін­стан­цыі…

Пас­ля не­каль­кіх хві­лін маў­чан­ня ка­мусь­ці прый­шла ў га­ла­ву ідэя па­ме­раць вы­пра­мень­ван­не, зняў­шы пін­жак. На шчас­це, пры­бор па­ка­заў ве­лі­чы­ню ў ме­жах нор­мы. Ня­мую сцэ­ну пе­ра­рваў вок­ліч Мі­ка­лая Яў­се­е­ві­ча: «Ды дзе ж яшчэ я куп­лю са­бе та­кі кас­цюм?!»

«Як у на­шай у ста­рон­цы не­ча­ка­на вы­паў строн­цый…»

— Лю­дзі эва­ку­я­ва­лі­ся з да­моў у стра­шэн­най спеш­цы, — пра­цяг­вае згад­ваць Ула­дзі­мір Му­раш­ка. — Праз ме­сяц я зай­шоў у адзін з іх. На абе­дзен­ным ста­ле ста­я­лі са­пса­ва­ныя мяс­ныя пра­дук­ты. У ко­наў­ках бя­ле­лі рэшт­кі ска­мя­не­ла­га ад ча­су ма­ла­ка. Ва­ляў­ся хлеб, на ста­ле ля­жа­лі мёрт­выя мы­шы…

Вяс­на 1986‑га бы­ла вель­мі спя­кот­най. Слу­пок тэр­мо­мет­ра не­ад­ной­чы ўзды­маў­ся да 28‑гра­дус­най ад­зна­кі, а ча­сам на­ват ся­гаў вы­шэй за яе. А даж­джоў хра­ніч­на не ха­па­ла. У спеш­на ад­се­ле­ных вёс­ках за­ста­ло­ся шмат свой­скіх жы­вёл і пту­шак. Яны моц­на па­ку­та­ва­лі ад сма­гі. А лю­дзей, каб на­па­іць іх, там ужо не бы­ло. І не­ад­на­ра­зо­ва да­во­дзі­ла­ся на­зі­раць за тым, як ку­ры­ца са­дзі­ла­ся на край ка­ло­дзе­жа і зры­ва­ла­ся ўніз, дзе яе ва­бі­ла ва­да. А на­зад, вя­до­ма, вы­брац­ца птуш­ка ўжо не маг­ла.

У Ма­гі­лёў­скую воб­ласць мя­не пе­ра­ка­ман­дзі­ра­ва­лі на па­чат­ку жніў­ня 1986 го­да. Та­ды мы пры­еха­лі ў вёс­ку Кар­ма­пай­кі Крас­на­поль­ска­га ра­ё­на. У вёс­цы гэ­тай ста­я­ла шко­ла, па­бу­да­ва­ная з ліс­тоў­ні­цы яшчэ за цар­скім ча­сам. Гон­та на ёй бы­ла вель­мі ста­рая, ця­пер та­кую ўжо і не ўба­чыш. І коль­кі мы гэ­тую шко­лу ні дэз­ак­ты­ва­ва­лі, вы­со­кі ўзро­вень ра­ды­я­цыі ў ёй пра­цяг­ваў за­хоў­вац­ца. Вось так шко­ла пра­ста­я­ла дзве вай­ны, дзве рэ­ва­лю­цыі, а ня­бач­ны во­раг яе згу­біў…

За­пом­ніў­ся мне з гэ­тай шко­лы ка­бі­нет пры­ро­да­знаў­ства. Гэ­та ця­пер жы­выя іс­то­ты на­ма­ля­ва­ны ў школь­ных пад­руч­ні­ках. Та­ды ж іс­на­ваў да­па­мож­нік на­гляд­ны — сло­і­кі з за­спір­та­ва­ны­мі жа­ба­мі, ры­ба­мі, зме­я­мі… І, што ад­мет­на, эты­кет­кі на сло­і­ках бы­лі на­пі­са­ны на да­рэ­фор­мен­най рус­кай мо­ве — з «яця­мі» і «ера­мі» пас­ля зыч­ных на кан­цы слоў. Усе на­стаў­ні­кі ад­туль з'е­ха­лі, за­стаў­ся ў шко­ле толь­кі ды­рэк­тар. І мне за­пом­ні­лі­ся яго сло­вы: «Я з гэ­тай шко­лы не пай­ду, я ёй сваё жыц­цё пры­свя­ціў»…

Ка­лі ў Го­мель­скай воб­лас­ці на­род ста­віў­ся да ра­ды­я­цый­най па­гро­зы больш сур'­ёз­на, то на Ма­гі­лёў­шчы­не ўжо па­на­ваў до­сыць раз­ня­во­ле­ны на­строй. Вы­п'юць уве­ча­ры вяс­ко­выя жы­ха­ры тра­ды­цый­ныя сто гра­маў, ся­дуць на пры­збе, па­чы­на­юць іг­раць на гар­мо­ні­ку і спя­ваць пры­пеў­кі. За­пом­ні­ла­ся мне ад­на з іх: «Як у на­шай у ста­рон­цы не­ча­ка­на вы­паў строн­цый». І нам ка­жуць: «Ай, ну што вы пры­ча­пі­лі­ся да нас з гэ­тай ва­шай ра­ды­я­цы­яй. Нам вунь не­мец ні­чо­га не зра­біў, і гэ­тую на­ва­лу пе­ра­жы­вём».

— Іс­нуе дум­ка, што гра­ма­дзян­ская аба­ро­на пад­рых­та­ва­на не бы­ла, што яна за­моўч­ва­ла аб гэ­тых па­дзе­ях. Але гэ­та фак­тыч­на гру­бая пад­ме­на па­няц­цяў. Ка­лі ўя­віць са­бе, што са­праў­ды бы­ло так, дык хто ж удзель­ні­чаў у ра­бо­тах па пла­на­ван­ні над­звы­чай­ных сі­ту­а­цый? Хто апе­ра­тыў­на ру­шыў на лік­ві­да­цыю ава­рыі? На­ват і ця­пер, ка­лі мі­ну­ла ўжо 28 га­доў ад фа­таль­на­га вы­бу­ху, па­дзеі тых да­лё­кіх ча­соў ка­лі-ні­ка­лі пра­хо­дзяць пе­рад ма­і­мі ва­чы­ма, як кі­на­стуж­ка на за­па­во­ле­най хут­ка­сці…

Ка­лі мы з вамі рых­та­валі гэ­ты ма­тэ­ры­ял, 4 кра­са­ві­ка з жыц­ця пай­шоў мой ся­бар, адзін з пер­шых лік­ві­да­та­раў ава­рыі на Чар­но­быль­скай АЭС, Ула­дзі­мір Міц­ке­віч. Ра­ды­я­цыя лі­та­раль­на з'е­ла яго лёг­кія.

На­ступ­ствы чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы — гэ­та на­ша агуль­ная бя­да, з якой да­вя­дзец­ца жыць сот­ні га­доў. І та­му вель­мі важ­на не толь­кі па­мя­таць пра па­дзеі, што з кож­ным днём усё да­лей ады­хо­дзяць у гіс­то­рыю, але і пра тых лю­дзей, якія за ба­раць­бу з ра­ды­я­цы­яй за­пла­ці­лі сва­ім зда­роў­ем, а не­ка­то­рыя — і жыц­цём. Та­му што без іх удзе­лу на­ступ­ствы ава­рыі бы­лі б яшчэ гор­шы­мі для бу­ду­чых па­ка­лен­няў…

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».