Вы тут

Дарогамі герояў...


Ці­ха. Ідуць за­ня­ткі. Хлоп­цы і дзяў­ча­ты 10—11-х кла­саў спа­сці­га­юць азы да­пры­зыў­най і ме­ды­цын­скай пад­рых­тоў­кі. Праз кож­ныя 45 хві­лін дня­валь­ны дае ка­ман­ду: «За­кон­чыць пер­шую (дру­гую, сё­мую) га­дзі­ну за­ня­ткаў». У чэр­ве­ні ў юна­коў 10-х кла­саў пач­нуц­ца пя­ці­дзён­ныя ву­чэб­на-па­ля­выя збо­ры, у дзяў­чат — ме­ды­цын­ская прак­ты­ка. З імі по­бач бу­дуць на­стаў­ні­кі Між­школь­на­га цэнт­ра да­пры­зыў­най пад­рых­тоў­кі Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­на г. Ма­гі­лё­ва, афі­цэ­ры во­ін­скіх час­цей, ме­ды­кі, сёст­ры мі­ла­сэр­нас­ці Ма­гі­лёў­скай аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі «Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва Чыр­во­на­га Кры­жа».

24-12

24-12

 

Га­лоў­ная мэ­та цэнт­ра — гра­ма­дзян­ска-па­лі­тыч­нае вы­ха­ван­не. Што­год у лі­пе­ні-жніў­ні леп­шыя на­ву­чэн­цы ста­но­вяц­ца ўдзель­ні­ка­мі між­на­род­на­га па­хо­ду «Ба­таль­ё­на імя Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за Юрыя Дву­жыль­на­га і Ге­роя Ра­сіі Ве­ры Ва­ло­шы­най». Між­на­род­ны ва­ен­на-гіс­та­рыч­ны «Ба­таль­ён...» быў ство­ра­ны ў 1989 го­дзе па іні­цы­я­ты­ве на­ша­га зем­ля­ка, ве­тэ­ра­на Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, пісь­мен­ні­ка Ге­ор­гія Мі­ка­ла­е­ві­ча Фра­ло­ва.

Ве­ра Ва­ло­шы­на на­ра­дзі­ла­ся і вы­рас­ла ў Сі­бі­ры, у го­ра­дзе Ке­ме­ра­ва. Скон­чы­ла там шко­лу-дзе­ся­ці­год­ку. На­пя­рэ­дад­ні Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ву­чы­ла­ся ў Мас­коў­скім ка­а­пе­ра­тыў­ным ін­сты­ту­це. З ве­рас­ня 1941 го­да — ба­ец во­ін­скай час­ці № 9903 асо­ба­га пры­зна­чэн­ня, вы­кон­ва­ла ба­я­выя за­дан­ні ў ты­ле ня­мец­ка-фа­шысц­кіх вой­скаў, якія пра­рва­лі­ся да Пад­мас­коўя.

У лі­ку юных бай­цоў, якія па­поў­ні­лі гру­пу, ака­за­ла­ся і дзе­ся­ці­клас­ні­ца 201-й мас­коў­скай шко­лы Зоя Кас­ма­дзям'­ян­ская. Так скла­ла­ся, што Ве­ра і Зоя па­сяб­ра­ва­лі, іх лож­кі ста­я­лі по­бач, і па на­чах яны доў­га аб не­чым шап­та­лі­ся. На сваё апош­няе за­дан­не пай­шлі 21 ліс­та­па­да 1941 го­да і не вяр­ну­лі­ся. Абедз­ве тра­пі­лі ў ла­пы да фа­шыс­таў. Пра лёс Зоі Кас­ма­дзям'­ян­скай, яе ге­ра­іч­ную гі­бель у вёс­цы Пят­ры­шча­ва ста­ла вя­до­ма ў кан­цы сту­дзе­ня 1942 го­да. А пра гі­бель Ве­ры Ва­ло­шы­най — толь­кі ў 1957 го­дзе. Дзя­ку­ю­чы сле­да­пыц­ка­му по­шу­ку Ге­ор­гія Мі­ка­ла­е­ві­ча Фра­ло­ва ўда­ло­ся да­ве­дац­ца, што фа­шысц­кія ка­ты па­ка­ра­лі ба­я­вых сяб­ро­вак у адзін і той жа дзень —
29 ліс­та­па­да 1941 го­да...

Юрый Дву­жыль­ны на­ра­дзіў­ся ва Укра­і­не — у го­ра­дзе Кан­стан­ці­наў­ка Да­не­цкай воб­лас­ці. У 1935 го­дзе ра­зам з баць­ка­мі пе­ра­ехаў на па­ста­ян­нае мес­ца жы­хар­ства ў го­рад Ке­ме­ра­ва. Ака­заў­ся ў ад­ным кла­се ра­зам з Ве­рай Ва­ло­шы­най. Ся­дзе­лі за ад­ной пар­тай, сяб­ра­ва­лі, па­між імі ўзнік­ла ка­хан­не.

Пас­ля за­кан­чэн­ня шко­лы Юрый па­сту­піў у Ле­нін­град­скі ін­сты­тут ін­жы­не­раў гра­ма­дзян­ска­га па­вет­ра­на­га фло­ту (ця­пер Ва­ен­на-па­вет­ра­ная ака­дэ­мія імя Ма­жай­ска­га). Пай­шоў доб­ра­ах­вот­ні­кам на са­вец­ка-фін­скую вай­ну (1939—1940 гг.), быў уз­на­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам Ба­я­во­га Чыр­во­на­га Сця­га. У Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не ка­ман­да­ваў пад Ста­лін­гра­дам ку­ля­мёт­най ро­тай, страл­ко­вым ба­таль­ё­нам, удзель­ні­чаў у вы­зва­лен­ні Укра­і­ны, сва­ёй Кан­стан­ці­наў­кі. З вяс­ны 1944 го­да ка­пі­тан Дву­жыль­ны на 2-ім Бе­ла­рус­кім фрон­це браў удзел у апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён». Вы­зва­ляў Ма­гі­лёў. Па­ды­маў пяць ра­зоў у ата­ку сва­іх та­ва­ры­шаў, быў смя­рот­на па­ра­не­ны аскол­кам сна­ра­да. За­гі­нуў смер­цю храб­рых 25 чэр­ве­ня 1944 го­да. Яму па­смя­рот­на пры­свое­на зван­не «Ге­рой Са­вец­ка­га Са­ю­за». Па­ха­ва­ны ў брац­кай ма­гі­ле ў вёс­цы Ха­рош­кі Ча­вус­ка­га ра­ё­на Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці.

Як ла­гіч­ны пра­цяг сле­да­пыц­ка­га по­шу­ку і быў ство­ра­ны «Ба­таль­ён...» з яго ра­сій­скі­мі, бе­ла­рус­кі­мі і ўкра­ін­скі­мі «ўзво­да­мі» і «ад­дзя­лен­ня­мі». «Ба­таль­ён...» аб'­яд­наў школь­ні­каў, сту­дэн­таў, на­стаў­ні­каў, ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, бы­лых во­і­наў-аф­ган­цаў, якія жы­вуць там, дзе на­ра­дзі­лі­ся, ва­я­ва­лі і за­гі­ну­лі Ве­ра Ва­ло­шы­на і Юрый Дву­жыль­ны. Усе яны ра­зам бе­раж­лі­ва за­хоў­ва­юць па­мяць аб ге­ро­ях, пе­ра­да­юць яе з па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не.

Пер­шы па­ход, у якім узя­лі ўдзел леп­шыя на­ву­чэн­цы школ Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­на г. Ма­гі­лё­ва, быў пры­мер­ка­ва­ны да па­чат­ку апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён». Ад­быў­ся ён у 1989 го­дзе.

Пас­ля бы­лі но­выя па­хо­ды, якія па чар­зе пра­хо­дзі­лі на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Укра­і­ны. Уся­го за 24 га­ды іс­на­ван­ня «Ба­таль­ё­на...» іх бы­ло 19.

За­раз усе з не­цярп­лі­вас­цю ча­ка­юць 20-ты, юбі­лей­ны па­ход па Ма­гі­лёў­шчы­не, які ад­бу­дзец­ца ў чэр­ве­ні 2014 го­да.

Та­ма­ра ШПА­КА­ВА,

 

на­мес­нік ды­рэк­та­ра па ву­чэб­на-вы­ха­ваў­чай ра­бо­це Між­школь­на­га цэнт­ра
да­пры­зыў­най пад­рых­тоў­кі Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­на г. Ма­гі­лё­ва.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».