Вы тут

Са­лод­кае, як ша­ка­лад


Па­гля­дзі на свет ва­чы­ма дзі­ця­ці, і ты ўба­чыш шмат ра­шэн­няў сва­іх «сурёз­ных» праб­лем. Ме­на­ві­та ў дзі­ця­ці мож­на на­ву­чыц­ца да­ма­гац­ца свай­го, ра­да­вац­ца без уся­ля­кай пры­чы­ны і заў­сё­ды зна­хо­дзіць са­бе за­ня­так.

Ёй 19, а яна ўсё яшчэ лю­біць гля­дзець муль­ці­кі, піць сок, ес­ці ша­ка­лад­кі. Яна ра­ду­ец­ца кож­най дро­бя­зі, шчы­ра ўсмі­ха­ец­ца і не крыў­дзіц­ца на гру­быя сло­вы. Вы толь­кі зір­ні­це — шчас­лі­вая дзяў­чы­на! У ва­чах іск­ры, у сло­вах — пя­шчо­та, у сэр­цы — ка­хан­не. Кож­ны ра­нак яна па­чы­нае з дум­кі пра тое, што ка­рыс­на­га трэ­ба зра­біць.

Дзень мож­на па­раў­наць з пліт­кай ша­ка­ла­ду. Яе мож­на з'ес­ці за адзін раз, а мож­на ла­са­вац­ца не­вя­лі­кі­мі ка­ва­лач­ка­мі доў­гі час. Так і ў жыц­ці: не трэ­ба імк­нуц­ца атры­маць усё ад­ра­зу, лепш па­кры­се ад­чу­ваць аса­ло­ду ад кож­на­га пра­жы­та­га дня.

Ні­ко­лі не бой­ся ву­чыц­ца ра­біць тое, ча­го яшчэ не ўме­еш! Сён­ня дзяў­чы­на — жур­на­ліст-па­чат­ко­вец, а ка­лісь­ці, кла­се ў сё­мым, на­стаў­нік па лі­та­ра­ту­ры не па­ве­рыў, што апа­вя­дан­не на­пі­са­ла яна са­ма. «Кос­ку пас­ля «І» ста­вяць толь­кі пісь­мен­ні­кі» — так бы­ло ска­за­на ёй. І гэ­та ледзь не па­ха­ва­ла яе жа­дан­не пі­саць.

У ёй жы­ве ма­лень­кі звя­рок, які пе­ры­я­дыч­на гры­зе сум­лен­не. Так і па­він­на быць. Гэ­ты «звер» за­ня­ты вель­мі ка­рыс­най спра­вай — ён пра­га­няе ля­но­ту. Ча­ла­век па на­ту­ры сва­ёй гуль­та­я­ва­ты, а гэ­та не­аб­ход­на ўтай­моў­ваць ў са­бе. Чым менш у ча­ла­ве­ка ча­су, тым больш ён па­спя­вае. У гру­пе яе на­зы­ва­лі «лі­сой». На­пэў­на, за тое, што яна заў­сё­ды шу­кае вый­сце з лю­бой сі­ту­а­цыі, а не за ко­лер ва­ла­соў.

Ра­дуй­ся кож­най дро­бя­зі, не хва­люй­ся з-за глуп­ства! Зна­ходзь на­го­ду для ра­дас­ці і па­зі­ты­ву ва ўсім. Пай­шоў дождж? «Вы­дат­на! Па­чы­таю Брэд­бе­ры, се­дзя­чы ля акна» — дзяў­чы­на не за­сму­ча­ец­ца. У яе не бу­дзе пад­стаў мар­ко­ціц­ца: ня­даў­на яна вы­ра­шы­ла, што больш і сля­зін­кі не пралье з-за дро­бя­зі. Для слёз ёсць тры пад­ста­вы: на­ра­джэн­не, вя­сел­ле і смерць. Усё ас­тат­няе не вар­тае та­го, каб пла­каць. Не пры­маць бліз­ка да сэр­ца бы­та­выя праб­ле­мы, не пе­ра­жы­ваць з-за вы­клад­чы­ка, з якім не скла­лі­ся ста­сун­кі...

Па­гля­дзі на свет ва­чы­ма дзі­ця­ці — і ён ака­жац­ца не та­кім і скла­да­ным. У яе ду­шы заў­сё­ды гу­чыць му­зы­ка. Не мае асаб­лі­ва­га зна­чэн­ня, які сён­ня дзень тыд­ня, які час су­так, якое на­двор'е. Важ­на тое, што ме­ло­дыі су­пра­ва­джа­юць яе заў­сё­ды. Што­дня яна па­глыб­ле­ная ў свой улас­ны свет. Яна не та­кая, як усе. Са­праўд­ная і шчы­рая. Яна хо­ча пра­жыць жыц­цё так, каб па­кі­нуць све­ту штось­ці доб­рае. Яе на­строй не за­ле­жыць ад та­го, ці ёсць у кі­шэ­ні ша­ка­лад. Са­мо жыц­цё мо­жа быць не менш са­лод­кім...

Ка­ця­ры­на ЛЯ­СУН.

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як новыя дасягненні вучоных паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як новыя дасягненні вучоных паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.