Вы тут

Прэ­са і тэх­на­ло­гіі — па су­сед­стве


XVІІІ Між­на­род­ная спе­цы­я­лі­за­ва­ная вы­ста­ва «СМІ ў Бе­ла­ру­сі», якая ад­кры­ла­ся ўчо­ра ў Мін­ску, раз­мяс­ці­ла­ся ў ад­ным па­віль­ё­не з 21-й вы­ста­вай «TіBO», пры­све­ча­най ін­фар­ма­цый­ным, тэ­ле­ка­му­ні­ка­цый­ным і бан­каў­скім тэх­на­ло­гі­ям. Та­кім чы­нам, ёсць вы­дат­ная маг­чы­масць па­раў­наць, як сён­ня ад­чу­вае ся­бе га­зет­ная пра­сто­ра і чым жы­ве вір­ту­аль­ны свет.

2Што да вы­ста­вы СМІ, то на ёй прад­стаў­ле­ны як цэнт­раль­ныя, так і рэ­гі­я­наль­ныя вы­дан­ні. Гас­па­да­ры гэ­тых стэн­даў ча­ка­юць су­стрэч са сва­і­мі па­ста­ян­ны­мі чы­та­ча­мі, а так­са­ма зна­ём­стваў з но­вы­мі сяб­ра­мі — для гэ­та­га пад­рых­та­ва­ны шмат­лі­кія кон­кур­сы. У гэ­тыя дні мож­на бяс­плат­на атры­маць не толь­кі свае лю­бі­мыя дру­ка­ва­ныя вы­дан­ні, але і іх су­ве­нір­ную пра­дук­цыю: ад тра­ды­цый­ных ка­лен­да­роў, ша­ры­каў, ке­пак да больш каш­тоў­ных пры­зоў.

Да кож­на­га вы­дан­ня, як пра­ві­ла, за­віт­ва­юць свае «зор­ныя» гос­ці. На стэн­дзе Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» ўчо­ра бы­лі за­ўва­жа­ны га­лоў­ны рэ­дак­тар га­зе­ты «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва», вя­ду­чая пра­гра­мы «Дыя@блог» Тац­ця­на Сі­вец; так­са­ма пісь­мен­нік, намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» — га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «Полымя» Алесь Ба­дак. Яны з за­да­валь­нен­нем па­гу­та­ры­лі з на­вед­валь­ні­ка­мі пра лі­та­ра­ту­ру, па­дзя­лі­лі­ся сак­рэ­та­мі ўлас­най твор­час­ці. Не менш ці­ка­выя гос­ці ча­ка­юц­ца сён­ня і ў на­ступ­ныя два вы­ста­вач­ныя дні. Акра­мя прад­стаў­ні­коў ай­чын­ных СМІ, у Мінск за­ві­та­лі за­меж­ныя спе­цы­я­ліс­ты.

На­мес­нік мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі Ула­дзі­мір Ма­ту­се­віч

на ўра­чыс­тым ад­крыц­ці вы­ста­вы ад­зна­чыў:

— Мы ра­ды ві­таць на­шых гас­цей, доб­рых сяб­роў з Ра­сіі, Ка­зах­ста­на, Літ­вы, Кі­тая, Ін­дыі — усе яны сён­ня пры­сут­ні­ча­юць тут. Спа­дзя­ю­ся, што тая на­сы­ча­ная пра­гра­ма, якая за­пла­на­ва­на, бу­дзе мець пос­пех, што дыс­ку­сіі ака­жуц­ца плён­ны­мі. Аб­мен но­вы­мі ідэ­я­мі, фор­ма­мі пра­цы, я ўпэў­не­ны, бу­дзе ўза­ем­на ка­рыс­ным.

Пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі Дзміт­рый Шэд­ко за­чы­таў він­ша­ван­не Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, у якім га­ва­ры­ла­ся, што на­ша кра­і­на ў блі­жэй­шыя га­ды ам­бі­цый­на пла­нуе стаць ва Ус­ход­няй Еў­ро­пе лі­да­рам у раз­віц­ці «ліч­ба­вай эка­но­мі­кі».

Ге­не­раль­ны ды­рэк­тар вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Рэ­гі­я­наль­най са­друж­нас­ці ў га­лі­не су­вя­зі Ну­ру­дзін Му­хіт­дзі­наў, які ўжо не­ад­на­ра­зо­ва на­вед­ваў на­шы вы­ста­вы, за­ўва­жыў, што склад­ні­кі «TіBO» сё­ле­та ста­лі яшчэ больш якас­ны­мі, но­выя тэх­на­ло­гіі і па­слу­гі на­кі­ра­ва­ны на па­бу­до­ву ін­фар­ма­цый­на­га гра­мад­ства.

Та­му пры­ходзь­це ў Фут­боль­ны ма­неж у блі­жэй­шыя дні: бу­дзе штось­ці і для ду­шы, і для ра­зу­мен­ня змен­лі­вай вір­ту­аль­най пра­сто­ры.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Фо­та Ма­ры­ны БЕ­ГУН­КО­ВАЙ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».