Вы тут

Пас­ха — ажыў­ляль­ны глы­ток све­жа­га па­вет­ра


Па­стыр­скае па­слан­не Міт­ра­па­лі­та Та­дэ­ву­ша Кан­дру­се­ві­ча на Вя­лік­дзень.

«Хрыс­тус Уваск­рос, са­праў­ды Уваск­рос!»

Глы­бо­ка­па­ва­жа­ныя свя­та­ры, кан­сэк­ра­ва­ныя асо­бы, да­ра­гія вер­ні­кі, лю­дзі доб­рай во­лі!

Гэ­тым пас­халь­ным за­клі­кам ві­таю ўсіх вас у ра­дас­нае і збаў­чае свя­та Уваск­рэ­сен­ня Езу­са Хрыс­та, ка­лі мы ад­зна­ча­ем пе­ра­мо­гу на­ша­га Збаў­цы над гра­хом, смер­цю і злым ду­хам. Гэ­тае свя­та паў­та­ра­ец­ца кож­ны год, і мы ўжо так моц­на пры­звы­ча­і­лі­ся да яго, што ня­рэд­ка ка­жам, што гіс­то­рыю Уваск­рэ­сен­ня Хрыс­та даў­но ве­да­ем. Ад­нак на са­мой спра­ве свя­та Пас­хі — гэ­та не мі­ну­лая гіс­то­рыя. Яно заў­сё­ды ак­ту­аль­нае і дае нам но­вую над­зею на­ват на­су­пе­рак над­зеі.

Сён­ня ва ўсіх хрыс­ці­ян­скіх свя­ты­нях — ка­та­ліц­кіх, пра­ва­слаў­ных і пра­тэ­станц­кіх — гу­чыць ра­дас­нае «Ал­ле­люя». Пас­халь­ная ра­дасць пра­ні­кае ў нас да глы­бі­ні сэр­цаў, бо та­ям­ні­ца Уваск­рэ­сен­ня з'яў­ля­ец­ца са­май вя­лі­кай праў­дай на­шай ве­ры, і ва­кол яе кан­цэнт­ру­ец­ца як жыц­цё Кас­цё­ла, так і на­шае аса­біс­тае.

Пас­ха аб­вя­шчае нам вель­мі важ­нае па­слан­не, што ў Хрыс­це Укры­жа­ва­ным і Уваск­рэс­лым лю­бя­чы нас Бог пры­но­сіць нам збаў­лен­не і дае но­вую над­зею. Уваск­рэс­лы Езус не вы­зва­ляе нас ад зла па­вяр­хоў­на і ча­со­ва, але ра­ды­каль­на. Мы ўсе, ахры­шча­ныя ў Езу­са Хрыс­та, у смерць Яго­ную хрыс­ці­лі­ся, каб, як Ён уваск­рос з па­мер­лых, так і нам увай­сці ў но­вае жыц­цё, — ка­жа свя­ты апост­ал Па­вел
(Рым 6, 3-4).

Хоць у Вя­лі­кую пят­ні­цу зда­ва­ла­ся, што Езус быў пе­ра­мо­жа­ны і не за­ста­ло­ся ні­я­кай над­зеі, ад­нак праў­да Уваск­рэ­сен­ня свед­чыць аб пе­ра­мо­зе жыц­ця над смер­цю, лю­бо­ві над ня­на­віс­цю, мі­ла­сэр­нас­ці над помс­тай. Та­кім чы­нам, пас­халь­ная та­ям­ні­ца смер­ці і ўваск­рэ­сен­ня Хрыс­та кар­ды­наль­на змя­няе сі­ту­а­цыю ча­ла­ве­ка і све­ту. Та­му ўваск­рос­лы Езус — гэ­та не мі­ну­лае, але су­час­насць, дзя­ку­ю­чы якой змя­ня­ец­ца свет і ча­ла­век.

Пас­ха — гэ­та за­хап­лен­не Бо­гам, які бяз­меж­на лю­біць ча­ла­ве­ка аж да та­кой сту­пе­ні, што па­слаў свай­го адзі­на­род­на­га Сы­на на кры­жо­вую смерць, каб яго зба­віць. Пас­ха — гэ­та гіс­то­рыя ўкры­жа­ва­на­га і ўваск­рос­ла­га Хрыс­та, які за­пэў­ні­вае нас у тым, што Бог не пе­ра­стае нас лю­біць на­ват та­ды, ка­лі мы Яго пры­бі­ва­ем да кры­жа. Пас­ха — гэ­та маг­чы­масць спат­кац­ца з Хрыс­том, які пры­хо­дзіць да нас, каб за­пэў­ніць нас у сва­ёй лю­бо­ві, якая ра­туе пе­рад кож­ным ві­дам смер­ці — фі­зіч­най, ду­хоў­най, ма­раль­най, гра­мад­скай і г.д.

Не­да­хоп ве­ры ва Уваск­рэ­сен­не Хрыс­та ро­біць ча­ла­ве­ка бяз­рад­ным пе­рад аб­ліч­чам жыц­цё­вых до­све­даў. Пус­тая ма­гі­ла — гэ­та не толь­кі пер­шы знак, які Езус па­сы­ла­е жан­чы­нам, што прый­шлі на­мас­ціць Яго це­ла, і апост­алам, але так­са­ма сім­вал па­ло­ха­ю­чай пус­та­ты, у якую трап­ля­юць лю­дзі, ка­лі ся­род іх ня­ма Бо­га. Без Бо­га для ча­ла­ве­ка ўсё зда­ец­ца пус­тым, бес­сэн­соў­ным і жах­лі­вым. Без Бо­га мы ста­но­вім­ся без­да­па­мож­ны­мі і блы­та­ем­ся, як ма­лень­кія, па­збаў­ле­ныя лю­бя­чых баць­коў дзе­ці. Мы мо­жам вы­тры­маць кож­нае вы­пра­ба­ван­не і цяр­пен­не, ка­лі з на­мі ёсць Той, хто лю­біць і ву­чыць лю­біць. Гэ­та ўваск­рос­лы Хрыс­тус, які заў­сё­ды ёсць з на­мі ў Свя­тым Пі­сан­ні, сак­ра­мэн­тах і жыц­ці Кас­цё­ла. Ён з на­мі, каб мы маг­лі спаз­наць Яго лю­боў. Ён што­дзён­на за­пра­шае нас, каб мы бы­лі Яго вуч­ня­мі. А быць вуч­нем Хрыс­та — азна­чае лю­біць па Яго пры­кла­дзе.

Пад­час пас­халь­най ві­гі­ліі вер­ні­кі ад­наў­ля­юць абя­цан­ні хрос­ту, што мае сваё вель­мі вя­лі­кае сім­ва­ліч­нае зна­чэн­не. Свя­ты апост­ал Па­вел ву­чыць, што ў сак­ра­мэн­це хрос­ту мы бы­лі па­гру­жа­ны ў та­ям­ні­цу цяр­пен­няў, смер­ці і Уваск­рэ­сен­ня Езу­са (Рым 6, 1-14). Ка­жу­чы ін­шы­мі сло­ва­мі, у сак­ра­мэн­це хрос­ту мы бы­лі ўклю­ча­ны ў пас­халь­ную та­ям­ні­цу Хрыс­та, дзя­ку­ю­чы якой Ён ёсць з на­мі ў ра­дас­ці і смут­ку, у хві­лі­ны пос­пе­ху і па­ра­заў. Так ёсць, бо, як ка­жа Апос­т­ал на­ро­даў, «ужо не я жы­ву, а жы­ве ўва мне Хрыс­тус» (Гал 2, 20), і ўсе, хто ахрыс­ціў­ся ў Хрыс­та, у Хрыс­та апра­ну­лі­ся (Гал 3, 27).

Са­праў­ды, у сак­ра­мэн­це хрос­ту мы ра­зам з Хрыс­том па­мі­ра­ем для гра­ху і ра­зам з Ім уваск­ра­са­ем для но­ва­га жыц­ця і та­кім чы­нам ста­но­вім­ся Бо­жы­мі дзець­мі. Дзя­ку­ю­чы хрос­ту мы атрым­лі­ва­ем но­вы хрыс­ці­ян­скі стыль жыц­ця, па­кі­да­ем грэх, каб жыць Бо­жым жыц­цём.

Та­му нам не­аб­ход­на заў­сё­ды іс­ці на спат­кан­не з уваск­рос­лым Хрыс­том, з яко­га на­ра­джа­ец­ца ве­ра. Ча­ла­век па­ві­нен ад­крыц­ца на Бо­га і Яго заў­сё­ды жы­вое і дзейс­нае сло­ва (Гбр 4, 12). Жыц­цё ча­ла­ве­ка толь­кі та­ды мае сэнс, ка­лі ён з дзі­ця­чым да­ве­рам пры­хо­дзіць да Бо­га і ў Яго шу­кае сі­лы для та­го, каб чы­ніць да­бро і ўдас­ка­наль­вац­ца і та­кім чы­нам да­сяг­нуць мэ­ту свай­го жыц­ця.

Мэ­тай жа хрыс­ці­ян­ска­га жыц­ця ёсць пад­рых­тоў­ка да веч­на­га. І ка­лі ча­ла­век не рых­ту­ец­ца да свай­го ўваск­ра­шэн­ня, то ён па­доб­ны да цяг­ні­ка, які сы­шоў з рэ­ек. Што ад­бы­ва­ец­ца з та­кім цяг­ні­ком? Ён прос­та не едзе на­пе­рад. Ён на­поў­не­ны роз­ны­мі та­ва­ра­мі, якія ма­юць вя­лі­кую ма­тэ­ры­яль­ную каш­тоў­насць, але не пе­ра­во­зяц­ца на мес­ца пры­зна­чэн­ня.

Ці ча­са­м па­доб­нае не ад­бы­ва­ец­ца з на­мі? Ці пас­ля за­вяр­шэн­ня зям­но­га жыц­ця, ка­лі цяг­нік на­ша­га жыц­ця ўжо не бу­дзе іс­ці на­пе­рад, мы змо­жам за­браць з са­бой у веч­насць на­шы ма­тэ­ры­яль­ныя каш­тоў­нас­ці і пры­ем­нас­ці? Не! Ча­му ж та­ды мы так моц­на кла­по­цім­ся, каб мець ве­лі­зар­ныя да­мы, на­ват па­ла­цы, да­ра­гія аў­та­ма­бі­лі і ін­шыя каш­тоў­нас­ці? Ча­му так шмат ча­су і срод­каў пры­свя­ча­ем не заў­сё­ды ма­раль­ным пры­ем­нас­цям? Ча­му ўзба­га­ча­ем­ся за кош­т ін­шых?

Пас­халь­ная та­ям­ні­ца ад­чы­няе нам дзве­ры ў веч­насць. Свя­ты апост­ал Па­вел ка­жа, што мы па­яд­на­ем­ся з Езу­сам па­да­бен­ствам уваск­рэ­сен­ня (Рым 6, 5), і на­ша жыц­цё бу­дзе на ня­бё­сах, ад­куль мы ча­ка­ем Збаў­цу Езу­са Хрыс­та, які на­ша це­ла пе­ра­ме­ніць так, што яно пры­па­доб­ніц­ца да Яго пра­слаў­ле­на­га це­ла (Флп 3, 20-21). Та­му пе­рад на­мі прос­та ка­зач­ная перс­пек­ты­ва — быць так пе­ра­ме­не­ны­мі, каб стаць па­доб­ны­мі да Езу­са.

У су­вя­зі з се­ку­ляр­ны­мі тэн­дэн­цы­я­мі су­час­нас­ці паў­стае пы­тан­не: ці жы­вём мы як тыя, хто ве­рыць у та­кую слаў­ную бу­ду­чы­ню? Ка­лі так, то пе­рад на­мі ад­кры­ва­ец­ца но­вая перс­пек­ты­ва, у якой тое, чым мы ва­ло­да­ем, не за­ва­ло­дае на­мі і мы не ста­нем ня­воль­ні­ка­мі рэ­чаў і гра­ху.

Еван­гел­ле рас­па­вя­дае нам, як жан­чы­ны пай­шлі да ма­гі­лы Езу­са, каб, па­вод­ле габ­рэй­скай тра­ды­цыі, на­мас­ціць Яго це­ла дух­мя­нас­ця­мі. Яны бы­лі за­кла­по­ча­ны, хто ад­су­не ка­мень ад ува­хо­ду ў ма­гі­лу (Мк 16, 1-3). На­пэў­на, яны спа­дзя­ва­лі­ся, што жаў­не­ры, якія нес­лі вар­ту ка­ля яе, зро­бяць гэ­та. Але ка­лі прый­шлі на мес­ца, то, здзіў­ле­ныя, уба­чы­лі ад­су­ну­ты ка­мень і змаг­лі ўвай­сці ў граб­ні­цу.

Еван­гел­ле ўспа­мі­нае зем­ля­трус, які зда­рыў­ся ў той час, і анёл Па­на сы­шоў з не­ба і ад­су­нуў ка­мень (Мц 28, 2). Гэ­ты зем­ля­трус з'яў­ля­ец­ца сім­ва­лам ін­ша­га зем­ля­тру­су

— а ме­на­ві­та зна­кам пры­сут­нас­ці Бо­га, зна­кам но­ва­га ства­рэн­ня, зна­кам вы­зва­ле­на­га з гра­хоў­на­га па­ло­ну ча­ла­ве­ка.

Так­са­ма за­пя­ча­та­ны ма­гіль­ны ка­мень, які быў зна­кам зям­но­га пры­зна­чэн­ня Езу­са і Яго па­ха­ван­ня ся­род па­мер­лых, быў ад­су­ну­ты Бо­жай мо­цай, што з'яў­ля­ец­ца но­вым зна­кам ува­хо­ду веч­нас­ці ў ча­со­васць і пе­ра­мо­гі жыц­ця над смер­цю. Уваск­рэ­сен­не — но­вы па­ча­так, но­вы дзень, які вы­кон­вае жа­дан­ні і рэа­лі­зуе над­зею. Гэ­та ключ для ра­зу­мен­ня жыц­ця і смер­ці, ча­су і веч­нас­ці. Сло­ва «Пас­ха» азна­чае пе­ра­ход. Сва­ім уваск­рэ­сен­нем Хрыс­тус за­вяр­шыў апош­ні пе­ра­ход ад смер­ці да жыц­ця, ад ста­ро­га све­ту ў но­вы свет і но­вы час збаў­лен­ня і Бо­жа­га Ва­ла­дар­ства.

Та­кім чы­нам, уваск­рэ­сен­не Хрыс­та з'яў­ля­ец­ца ажыў­ляль­ным глыт­ком све­жа­га па­вет­ра як у на­шым аса­біс­тым жыц­ці, так і ў ад­но­сі­нах па­між людзь­мі, каб там, дзе дзьме ве­цер злос­ці і ня­на­віс­ці, за­па­на­ва­ла зго­да; дзе па­нуе ва­ро­жасць, на­стаў мір; дзе пры­ні­жэн­не — па­ша­на, і г.д. Мо­жа, не­ка­то­рым зда­ец­ца, што гэ­ты глы­ток све­жа­га па­вет­ра ў нас са­міх, на­шых сем'­ях, ад­но­сі­нах па­між на­ро­да­мі — не што ін­шае, як уто­пія. Ад­нак пас­халь­ная па­дзея на­гад­вае аб тым, што гэ­та не ўто­пія. Глы­ток све­жа­га па­вет­ра на са­мой спра­ве маг­чы­мы, бо ўваск­рос­лы Хрыс­тус з'яў­ля­ец­ца кры­ні­цай над­зеі, па­доб­на як свят­ло ў цем­ры.

Анёл Па­на, які зна­хо­дзіў­ся ў пус­той граб­ні­цы, ска­заў жан­чы­нам: «Не бой­це­ся! Ве­даю, што вы шу­ка­е­це Езу­са ўкры­жа­ва­на­га. Яго тут ня­ма, Ён уваск­рос, як ска­заў. (...) ідзі­це хут­чэй, ска­жы­це вуч­ням Яго­ным, што Ён уваск­рос і апя­рэдж­вае вас у Га­лі­леі» (Мц 28, 5-7). По­тым яны спат­ка­лі са­мо­га Езу­са, які ім ска­заў: «Не бой­це­ся. Ідзі­це, па­ве­да­мі­це бра­там Ма­ім, каб іш­лі ў Га­лі­лею, там Мя­не ўба­чаць» (Мц 28, 10).

Та­кім чы­нам жан­чы­ны, што прый­шлі да ма­гі­лы, ста­лі пер­шы­мі еван­ге­лі­за­та­ра­мі, бо аб­вяс­ці­лі аб най­больш важ­най па­дзеі ў гіс­то­рыі ча­ла­вец­тва — уваск­рэ­сен­ні Езу­са.

Га­лі­лея — гэ­та мес­ца, дзе жы­лі апост­алы. Та­му яны не па­він­ны бы­лі чы­ніць ні­чо­га над­звы­чай­на­га, каб спат­каць уваск­рос­ла­га Езу­са. Ім не­аб­ход­на бы­ло толь­кі вяр­нуц­ца ў свае да­мы, да сва­іх за­ня­ткаў.

Час­та мы пы­та­ем­ся, дзе мо­жам спат­каць Бо­га. Ве­лі­код­нае Еван­гел­ле дае ад­каз: «Там, дзе жы­вём і пра­цу­ем, гэ­та азна­чае — у на­шай Га­лі­леі». Не­аб­ход­на толь­кі ад­чы­ніць Яму дзве­ры на­шых сэр­цаў.

Свят­ку­ю­чы ўра­чыс­тасць Уваск­рэ­сен­ня, мы ад­на­ча­со­ва вы­зна­ём ве­ру, што Езус ёсць Збаў­цам све­ту і Збаў­цам кож­на­га з нас. Пе­рад аб­ліч­чам гэ­тай праў­ды мы не мо­жам за­ста­вац­ца абы­яка­вы­мі. Хрыс­тус не мо­жа за­ста­вац­ца на пе­ры­фе­рыі на­ша­га жыц­ця, бо Ён — яго цэнтр. Вель­мі пры­го­жа ка­жа псаль­міст, што «ка­мень, ад­кі­ну­ты бу­даў­ні­ка­мі, стаў га­ла­вою вуг­ла. Пан учы­ніў так, і дзіў­на гэ­та ў ва­чах на­шых» (Пс 118 (117), 22-23). Без гэ­та­га ка­ме­ня не мо­жа быць бу­дын­ка. Без Хрыс­та ня­ма збаў­лен­ня, і на­ша жыц­цё за­ста­ец­ца ў па­ло­не смер­ці і зла. Без Хрыс­та ча­ла­вец­тва зна­хо­дзіц­ца ў вяз­ні­цы роз­ных фор­маў эга­із­му, зла, пра­ступ­каў, не­за­ха­ван­ня фун­да­мен­таль­ных пра­воў і сва­бо­ды ча­ла­ве­ка і цэ­лых на­ро­даў, і г.д.

Як страш­на гу­чаць сло­вы «без Хрыс­та»! Гэ­та як быц­цам на­дзея на жыц­цё, спра­вяд­лі­васць і мір ня­ўмоль­на на­кі­ра­ва­на на пра­вал. Як быц­цам не бы­ло Уваск­рэ­сен­ня і Езус усё яшчэ зна­хо­дзіц­ца ў ма­гі­ле. Бу­ду­чы Па­па Бе­ня­дыкт ХVІ, яшчэ як кар­ды­нал Ёзаф Рат­цын­гер, ка­заў, што Вя­лі­кая су­бо­та — гэ­та дзень, ка­лі Езус зна­хо­дзіц­ца ў ма­гі­ле. Ці гэ­та не сімп­том на­ша­га ча­су? Ці не з'яў­ля­ец­ца наш час Вя­лі­кай су­бо­тай і ча­сам без Бо­га?

Жыц­цё без Бо­га і Бо­жа­га за­ко­ну; жыц­цё так, як быц­цам Бог не іс­нуе; жыц­цё, не згод­нае з ма­раль­ны­мі нор­ма­мі; тэ­ра­рызм і ак­ты на­сіл­ля; ка­руп­цыя і са­цы­яль­ная не­спра­вяд­лі­васць; за­бой­ства не­на­ро­джа­на­га жыц­ця і ама­раль­нае вы­ка­ры­стан­не да­сяг­нен­няў ге­не­ты­кі і мно­гае ін­шае — гэ­та не што ін­шае, як жу­дас­ныя зна­кі ад­сут­нас­ці Бо­га ў на­шым жыц­ці і ад­мо­вы ад ве­ры ў Яго, якія на­ра­джа­юць па­гар­ду і не­пры­ман­не ін­ша­га ча­ла­ве­ка, іг­на­ра­ван­не яго пра­воў і да т.п. Та­му нам не­аб­ход­на ўчы­ніць усё маг­чы­мае, а пе­рад­усім ма­ліц­ца, каб праў­да ўваск­рэ­сен­ня Хрыс­та ста­ла рэ­аль­нас­цю на­ша­га жыц­ця, каб мы Бо­га не ха­ва­лі ў ма­гі­ле, каб Ён быў у на­шых сэр­цах і каб мы жы­лі згод­на з Бо­жым за­ко­нам, бо «Бог — на­ша пры­ста­ні­шча і сі­ла, на­дзей­ная да­па­мо­га ў ня­до­лі»
(Пс 46, 2). Да­па­мо­га нам у гэ­тым — Хрыс­тус, які ска­заў: «Будзь­це ад­важ­ны­мі: Я пе­ра­мог свет» (Ян 16, 33).

Ня­хай па­пя­рэ­джан­нем у гэ­тым нам бу­дуць сло­вы су­час­на­га ба­вар­ска­га рэ­жы­сё­ра Аў­гус­та Эфер­дзін­га пра тое, што хто жэ­ніц­ца з ду­хам ча­су, той хут­ка ста­но­віц­ца ўдаў­цом.

Нам, лю­дзям ужо ХХІ ста­год­дзя, Бог указ­вае жыц­цё­вы шлях і за­пра­шае, каб мы ім іш­лі, бо толь­кі та­ды дой­дзем да ад­па­вед­на­га рас­па­знан­ня праў­ды Уваск­рэ­сен­ня і па­ве­рым у яе. На гэ­тым шля­ху нам да­па­ма­гае сам Збаў­ца. Не­аб­ход­на толь­кі Яго слу­хаць, як па­слу­хаў Пётр і вы­плыў на глы­бі­ню, каб зла­віць шмат ры­бы, хоць пе­рад гэ­тым ла­віў усю ноч і ні­чо­га не зла­віў (Лк 5, 4-6).

Свят­ло ве­лі­код­най ра­ні­цы асвят­лі­ла цем­ру смер­ці, ра­дасць за­мя­ні­ла сму­так, усмеш­ка — цяр­пен­не. За­не­па­ко­е­насць бу­ду­чы­няй са­сту­пі­ла мес­ца ўпэў­не­нас­ці і ве­ры ў дзе­ян­не Бо­жай лю­бо­ві.

Та­му на­шу над­зею мы па­він­ны мець не ў лю­дзях ці ар­га­ні­за­цы­ях, але ў Бо­гу. Пад­час роз­ных кры­зі­саў гра­мад­скія на­строі час­та змя­ня­юц­ца, пра што вель­мі доб­ра свед­чыць гіс­то­рыя Вя­лі­ка­га тыд­ня. У Паль­ма­вую ня­дзе­лю лю­дзі ві­та­лі Езу­са сло­ва­мі «Га­сан­на Сы­ну Да­ві­да», а ў Вя­лі­кую пят­ні­цу па­тра­ба­ва­лі Яго ўкры­жа­ван­ня. Ні­я­кая ар­га­ні­за­цыя і на­ват най­больш дас­ка­на­лая гра­мад­ская сіс­тэ­ма не ўра­туе лю­дзей ад кры­зі­су, бо яго пры­чы­на ў гра­ху. Та­му на­ша ра­дасць па­він­на аба­пі­рац­ца не на ча­ла­ве­чы ап­ты­мізм, але на праў­ду ўваск­рэ­сен­ня Хрыс­та.

Мы па­він­ны пра­сіць Езу­са даць нам удзел у Яго ўваск­рэ­сен­ні і яго мо­цай нас так пе­ра­мя­ніць, каб мы маг­лі ад­чу­ваць Яго як жы­во­га і дзе­ю­ча­га ся­род нас, — як ка­жа Па­па Фран­ці­шак.

У кас­цё­лах, цэрк­вах, кір­хах і ма­лі­тоў­ных да­мах сён­ня гу­чыць ра­дас­нае «Ал­ле­люя!». Уз­ве­ся­лім­ся і мы! Пра­сла­вім ўваск­рос­ла­га Па­на ра­дас­ны­мі спе­ва­мі ў на­шых свя­ты­нях, ак­та­мі лю­бо­ві — у сем'­ях і ў на­шай Ай­чы­не. Аб­ды­мем на­шы­мі ма­літ­ва­мі як ве­ру­чых, так і ня­ве­ру­ю­чых, бо лю­боў Бо­жая вы­лі­ла­ся на ўсіх лю­дзей. Хрыс­тус Уваск­рос, каб усе ме­лі до­ступ да ня­бес­на­га Ай­ца. У ду­ху ве­ры па­дзе­лім­ся ве­лі­код­най ра­дас­цю з усі­мі.

Скла­да­ю­чы адзін ад­на­му свя­точ­ныя зы­чэн­ні і дзе­ля­чы­ся тра­ды­цый­ным ве­лі­код­ным яй­кам, сім­ва­лам жыц­ця, ус­пом­нім так­са­ма пра лю­дзей, вы­клю­ча­ных з са­цы­яль­на­га жыц­ця, пра зня­во­ле­ных, адзі­но­кіх, хво­рых, па­жы­лых, тых, хто пра­цуе ў свя­точ­ныя дні, каб да­зво­ліць ін­шым ад­па­чы­ваць. Аб­ды­мем іх брац­кай лю­боўю і па­дзе­лім­ся з імі ве­лі­код­ным ду­хоў­ным су­па­ко­ем, які пры­нёс нам уваск­рос­лы Хрыс­тус. Ня­хай ве­лі­код­ная ра­дасць зы­хо­дзіць з на­шых сэр­цаў на ўсіх!

Да­ра­гія бра­ты і сёст­ры, усе лю­дзі доб­рай во­лі!

Сар­дэч­на він­шую вас з ра­дас­ным і збаў­чым свя­там Уваск­рэ­сен­ня Хрыс­та. Сё­ле­та Пас­ха свят­ку­ец­ца ўсі­мі хрыс­ці­я­на­мі ра­зам. У гэ­тым мы па­він­ны ба­чыць знак Бо­жа­га Про­ві­ду, які за­клі­кае аб'­яд­наць на­шы вы­сіл­кі для су­мес­най аба­ро­ны хрыс­ці­ян­скіх каш­тоў­нас­цяў і больш моц­на­га аб­вя­шчэн­ня Доб­рай На­ві­ны аб Езу­се ўваск­рос­лым.

Та­му сё­лет­няя Пас­ха — гэ­та на­ша су­поль­нае свя­та, з якім він­шую ўсіх хрыс­ці­ян і лю­дзей доб­рай во­лі і зы­чу мо­цы Уваск­рос­ла­га, Яго лас­кі і су­па­кою. Ня­хай у скла­да­най рэ­ча­іс­нас­ці су­час­на­га све­ту яна са­праў­ды ста­не ажыў­ляль­ным глыт­ком све­жа­га па­вет­ра, які вя­дзе да но­ва­га жыц­ця ва ўваск­рос­лым Хрыс­це.

Гэ­тыя свае па­жа­дан­ні ўма­цоў­ваю бла­сла­вен­нем у імя Ай­ца, і Сы­на, і Ду­ха Свя­то­га. Амэн.

Ар­цы­біс­куп
Та­дэ­вуш Кан­дру­се­віч,

Міт­ра­па­літ Мін­ска-Ма­гі­лёў­скі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».