Вы тут

Вет­лі­васць па­меж­ні­ка, усмеш­ка мыт­ні­ка


...па­спры­я­юць пер­ша­му ўра­жан­ню пра на­шу кра­і­ну.

Аб гэ­тым, і не толь­кі, га­ва­ры­ла­ся ў Брэс­це на на­ра­дзе па пад­рых­тоў­цы да чэм­пі­я­на­ту све­ту. Боль­шасць за­меж­ных ба­лель­шчы­каў, якія бу­дуць ехаць у Мінск з за­ход­ніх кра­ін, мя­жу пе­ра­ся­чэ ў Брэс­це. Не­ка­то­рыя з іх на­ве­да­юць на­шу кра­і­ну ўпер­шы­ню. І пер­шае ўра­жан­не аб кра­і­не лю­дзі атры­ма­юць яшчэ на пунк­тах па­меж­на­га пе­ра­хо­ду, якія па­він­ны быць цал­кам га­то­вы да па­то­ку ту­рыс­таў. Гэ­тыя пы­тан­ні ўсе­ба­ко­ва аб­мер­ка­ва­лі на на­ра­дзе пад стар­шын­ствам на­мес­ні­ка стар­шы­ні Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма Ле­а­ні­да ЦУП­РЫ­КА.

У пунк­тах аў­та­да­рож­на­га про­пус­ку «Брэст», «Да­ма­ча­ва» і «Мак­ра­ны» вы­дзе­ле­ны і аба­зна­ча­ны асоб­ныя па­ло­сы для ру­ху аў­та­ма­бі­ляў ба­лель­шчы­каў і ўдзель­ні­каў чэм­пі­я­на­ту. На­чаль­нік служ­бы па­гра­ніч­на­га кант­ро­лю Брэсц­кай па­меж­най гру­пы Ігар Дай­лі­дзё­нак ска­заў, што ўсе су­пра­цоў­ні­кі мыт­ні прай­шлі ад­па­вед­ную пад­рых­тоў­ку. Пад­пал­коў­нік па­абя­цаў, што па­меж­ныя фар­маль­нас­ці для ад­на­го аў­та­ма­бі­ля зой­муць 10-12 хві­лін, а аў­то­бус яны раз­ліч­ва­юць пра­ве­рыць і афор­міць дзесь­ці за паў­га­дзі­ны. Да­сяг­ну­тыя да­моў­ле­нас­ці з ад­па­вед­ны­мі ве­дам­ства­мі Поль­шчы і Укра­і­ны аб са­дзей­ні­чан­ні гра­ма­дзя­нам, якія бу­дуць пры­бы­ваць на чэм­пі­я­нат све­ту. Ка­лі з бо­ку Укра­і­ны ча­ка­юц­ца асоб­ныя ба­лель­шчы­кі, то з бо­ку Поль­шчы іх бу­дзе па­ток. Та­му да­па­ма­гаць па­меж­ні­кам і мыт­ні­кам бу­дуць ва­лан­цё­ры з лі­ку сту­дэн­таў Брэсц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, акрэ­ды­та­цыя якіх па­ды­хо­дзіць да кан­ца. Юна­кі і дзяў­ча­ты з ве­дан­нем за­меж­ных моў прый­дуць на да­па­мо­гу ў вы­пад­ку не­аб­ход­нас­ці як на­ша­му служ­боў­цу, так і за­меж­на­му гос­цю.

Тут жа, на мя­жы, кож­на­му ах­вот­на­му бу­дзе ўру­ча­на ін­фар­ма­цый­ная лі­та­ра­ту­ра. Спе­цы­яль­на да чэм­пі­я­на­ту све­ту ўпраў­лен­нем спор­ту і ту­рыз­му абл­вы­кан­ка­ма ра­зам з аб­лас­ной га­зе­тай «За­ря» зроб­ле­на «кар­та гос­ця». Бук­лет змя­шчае кар­ту з ука­зан­нем па марш­ру­це за­пра­вак, пунк­таў хар­ча­ван­ня, ін­шых са­цы­яль­ных аб'­ек­таў на тэ­ры­то­рыі воб­лас­ці па­аба­пал тра­сы М1. Яшчэ на ад­ной кар­це, якую атры­мае ту­рыст, «Сла­ву­тас­ці Брэсц­кай воб­лас­ці», ад­зна­ча­ны ўсе асноў­ныя пом­ні­кі гіс­то­рыі і куль­ту­ры рэ­гі­ё­на. Для гас­цей пад­рых­та­ва­ны ад­па­вед­ныя элект­рон­ныя ма­тэ­ры­я­лы.

Ту­рыс­тыч­ныя аб'­ек­ты, гас­ці­ні­цы, аг­ра­ся­дзі­бы га­то­вы пры­няць гас­цей, ка­лі ў за­па­се ў апош­ніх бу­дзе не­каль­кі дзён і яны па­жа­да­юць лепш да­ве­дац­ца пра на­шу кра­і­ну.

На­чаль­нік упраў­лен­ня ганд­лю і па­слуг абл­вы­кан­ка­ма Ва­дзім Краў­цоў
за­пэў­ніў пры­сут­ных, што па тра­се Брэст — Мінск 22 аб'­ек­ты пры­да­рож­на­га сэр­ві­су ад­па­вя­да­юць па­тра­ба­ван­ням і на­ме­ра­ны на час чэм­пі­я­на­ту ар­га­ні­за­ваць ра­бо­ту ў круг­ла­су­тач­ным рэ­жы­ме. Яны ра­ды бу­дуць па­час­та­ваць гас­цей стра­ва­мі бе­ла­рус­кай кух­ні. Дзя­ся­так гэ­тых страў дэ­гус­та­ва­ла і ўхва­лі­ла спе­цы­яль­ная ка­мі­сія ўпраў­лен­ня ганд­лю. А вось дзве ка­вяр­ні, якія раз­мя­шча­лі­ся по­бач з да­ро­гай, бу­дуць за­кры­ты, бо яны не вы­ка­на­лі прад­пі­сан­няў па ра­мон­це і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні тэ­ры­то­рыі і па­ляп­шэн­ні ін­тэр'­еру. На­мес­нік гу­бер­на­та­ра так­са­ма за­па­тра­ба­ваў, каб у кож­най ка­вяр­ні на да­ро­зе быў до­ступ у ін­тэр­нэт.

На чы­гу­нач­ным вак­за­ле стан­цыі Брэст, які су­стрэ­не па­са­жы­раў поў­нас­цю аб­ноў­ле­ным, для ўдзель­ні­каў чэм­пі­я­на­ту ад­ве­дзе­на асоб­ная бі­лет­ная ка­са № 12. Яна ад­па­вед­ным чы­нам аформ­ле­на, яе лёг­ка за­ўва­жыць па сім­во­лі­цы. Там пра­цу­юць пад­рых­та­ва­ныя лю­дзі. Та­му афарм­лен­не бі­ле­таў па­він­на пра­хо­дзіць без уся­ля­кіх за­тры­мак, — па­абя­цаў прад­стаў­нік Бе­ла­рус­кай чы­гун­кі Ва­ле­рый Ге­ра­сі­маў.

Яшчэ ад­но ці­ка­вае пы­тан­не ўзняў кі­раў­нік Брэсц­ка­га ўпраў­лен­ня па спор­це і ту­рыз­ме. Цяг­ні­кі, якія пры­бы­ва­юць з-за мя­жы, аба­вяз­ко­ва ста­яць у Брэс­це дзве га­дзі­ны, па­куль ко­лы «адап­ту­юць» да шы­ры­ні на­шай ка­ля­і­ны. За гэ­ты час па­са­жы­раў мож­на бы­ло б зва­зіць на эк­скур­сію — на­прык­лад, у Брэсц­кую крэ­пасць. І ад­па­вед­ныя служ­бы атры­ма­лі ўка­зан­не быць га­то­вы­мі да прад­стаў­лен­ня та­кой па­слу­гі, ка­лі гос­ці яе за­мо­вяць.

Ле­а­нід Цуп­рык па­кры­ты­ка­ваў кі­раў­ніц­тва вак­за­ла за тое, што пад­час пры­быц­ця па­яз­доў, асаб­лі­ва да­лё­ка­га на­кі­ра­ван­ня, на пе­ро­не не ві­даць на­сіль­шчы­каў. Бы­вае, гэ­та вы­клі­кае спра­вяд­лі­выя на­ра­кан­ні па­са­жы­раў. І хоць чы­гу­нач­ні­кі за­ве­ры­лі, што служ­ба на­сіль­шчы­каў на стан­цыі ёсць, кі­раў­ніц­тва вак­за­ла атры­ма­ла ўка­зан­не ак­ты­ві­за­ваць ра­бо­ту гэ­тай служ­бы. На­сіль­шчык па­ві­нен быць на пе­ро­не, а не ся­дзець не­дзе ўба­ку і ча­каць, па­куль яго па­клі­чуць.

Пад­час аб­мер­ка­ван­ня пад­рых­тоў­кі да чэм­пі­я­на­ту і тран­зі­ту гас­цей уз­нік­ла, на пер­шы по­гляд, не­ча­ка­нае пы­тан­не. На­прык­лад, пры­ехаў ча­ла­век з-за мя­жы, гу­ляе дзве га­дзі­ны па ва­ко­лі­цах но­ва­га рэ­кан­стру­я­ва­на­га вак­за­ла, дзе пры­бі­раль­ні плат­ныя. А ў гос­ця на­яў­ных на­шых гро­шай ня­ма. Тэр­мі­на­лы для апла­ты карт­кай у пры­бі­раль­нях не ўста­ноў­ле­ны. Што ра­біць? Прад­стаў­нік цэнт­ра гі­гі­е­ны і эпі­дэ­мі­я­ло­гіі агу­чы­ла прэ­тэн­зіі да са­ні­тар­на­га ста­ну пры­бі­раль­няў на пунк­це па­меж­на­га про­пус­ку «Брэст». Усе гэ­тыя праб­ле­мы за­па­тра­ба­ва­на вы­ра­шыць за бу­ду­чыя ты­дзень-паў­та­ра. На­мес­нік гу­бер­на­та­ра ска­заў, што ў спра­ве пад­рых­тоў­кі да тран­зі­ту гас­цей праз на­шу воб­ласць дро­бя­зяў ня­ма. Та­му што лю­бая дро­бязь мо­жа са­пса­ваць агуль­ную кар­ці­ну ста­ноў­чых ура­жан­няў.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».