Два бронзавыя і адзін сярэбраны медалі заваявалі на Еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе сярод дзяўчат беларускія школьніцы.
Уладальніцай сярэбранай узнагароды стала вучаніца сярэдняй школы № 30 г.Гомеля Дар'я Рабцава. «Бронза» — у адзінаццацікласніцы Ліцэя БДУ Варвары Кузьміцкай і прадстаўніцы сталічнай гімназіі № 41 Ірыны Бурак.
Алімпіяда хоць і называецца еўрапейскай, але геаграфія яе ўдзельнікаў не абмяжоўваецца тэрыторыяй Еўропы. У гэтым годзе матэматычныя здольнасці на European Gіrls' Mathematіcal Olympіad прадэманстравалі каманды з 29 краін свету: Фінляндыі, Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі, Галандыі, Швецыі, Швейцарыі, Польшчы, Мексікі, Японіі, ЗША і іншых.
Першая Еўрапейская матэматычная алімпіяда сярод дзяўчат прайшла ў 2012 годзе ў Кембрыджы (Вялікабрытанія). Беларусь у гэтым міжнародным турніры ўдзельнічала ў другі раз. Летась у Люксембургу наша каманда заняла першае месца, вярнуўшыся з трыма залатымі і адной сярэбранай узнагародай. Між іншым, у наступным годзе месцам для еўрапейскіх матэматычных баталій абрана Беларусь.
Надзея НІКАЛАЕВА.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.