Вы тут

Стар­туе «Ха­кей­ны #перахват!»


Пад­час пра­вя­дзен­ня ў Мін­ску з 9 па 25 мая чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі ін­тэр­нэт-пра­ект ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма «Пе­ра­хват» аб­вя­шчае кам­па­нію «Ха­кей­ны #перахват!»

Яна бу­дзе скла­дац­ца з двух асноў­ных эта­паў. Пер­шы — кон­курс фо­та­здым­каў ін­тэр­нэт-ка­рыс­таль­ні­каў, пры­мер­ка­ва­ных да тэ­ма­ты­кі на­ды­хо­дзя­ча­га су­свет­на­га пер­шын­ства. Га­лоў­най мэ­тай кон­кур­су з'яў­ля­ец­ца по­шук па­зі­тыў­ных мо­ман­таў пры пра­вя­дзен­ні чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі. Сю­жэ­там фо­та­здым­ка мо­жа быць усё, што мае да­чы­нен­не да тэ­ма­ты­кі бу­ду­чай дзеі: па­дзея, з'я­ва, на­зі­ран­не, ча­ла­век. Фо­та­здым­кі не­аб­ход­на на­кі­роў­ваць на «Пе­ра­хват» ці раз­мя­шчаць у «Тві­та­ры» з па­зна­кай #чм2014 і #перахват.

Дру­гі этап — на­кі­ра­ван­не «пе­ра­хват­чы­ка­мі» ін­фар­ма­цыі пра роз­ныя не­пры­ем­нас­ці ў спе­цы­яль­на ство­ра­ную руб­ры­ку. Яе га­лоў­ная мэ­та — да­па­мо­га ак­тыў­ных мін­чан у вы­яў­лен­ні і апе­ра­тыў­ным вы­праў­лен­ні праб­лем­ных мо­ман­таў га­рад­ско­га по­бы­ту. Гэ­тая руб­ры­ка бу­дзе дзей­ні­чаць да кан­ца чэм­пі­я­на­ту. У яе мож­на бу­дзе па­ве­дам­ляць пра аў­та­хлам, ня­спраў­ныя свят­ла­фо­ры і са­пса­ва­ныя да­рож­ныя зна­кі, га­рад­скіх ван­да­лаў, гру­басць і хам­ства кі­роў­цаў на да­ро­гах, фак­ты рас­піц­ця спірт­ных на­по­яў і г.д.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?