Вы тут

Пра­ект да­га­во­ра аб ства­рэн­ні ЕЭС амаль пад­рых­та­ва­ны


Пра гэ­та за­явіў учо­ра прэм'­ер-мі­ністр Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч на трох­ба­ко­вай су­стрэ­чы кі­раў­ні­коў ура­даў кра­ін Мыт­на­га са­ю­за ў Маск­ве.

Бе­ла­рус­кі прэм'­ер пад­крэс­ліў, што па­куль за­ста­юц­ца ня­вы­ра­ша­ны­мі пы­тан­ні, якія ўва­хо­дзяць у кам­пе­тэн­цыю ўра­даў і кі­раў­ні­коў дзяр­жаў. Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч ска­заў, што 29 кра­са­ві­ка ў Мін­ску ад­бу­дзец­ца су­стрэ­ча прэ­зі­дэн­таў Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Ка­зах­ста­на: «Ду­маю, што пас­ля яе бу­дзе да­дзе­ны старт на вы­ка­нан­не ўнут­ры­дзяр­жаў­ных пра­цэ­дур».

У сваю чар­гу ра­сій­скі прэм'­ер Дзміт­рый Мядз­ве­дзеў

па­ве­да­міў, што па боль­шас­ці пы­тан­няў па да­га­во­ры аб ства­рэн­ні Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за зной­дзе­ны кам­пра­мі­сы. Да­рэ­чы, кі­раў­нік ра­сій­ска­га ўра­да за­явіў, што пры фар­мі­ра­ван­ні ЕЭС ра­сій­скі бок бу­дзе іс­ці на­су­страч сва­ім парт­нё­рам. У пры­ват­нас­ці, па­ве­да­міў ён, Ра­сія па­га­дзі­ла­ся на ства­рэн­не роў­ных умоў до­сту­пу да па­слуг на­ту­раль­ных ма­на­по­лій, а так­са­ма на рас­пра­цоў­ку агуль­ных ін­ды­ка­тыў­ных ба­лан­саў аб га­за- і наф­та­пра­дук­тах.

«Трэ­ба пе­ра­хо­дзіць да фі­наль­най шлі­фоў­кі тэкс­ту да­га­во­ра», — пад­крэс­ліў Дзміт­рый Мядз­ве­дзеў. Ён на­га­даў, што Бе­ла­русь, Ра­сія і Ка­зах­стан сфар­мі­ра­ва­лі адзі­ную мыт­ную тэ­ры­то­рыю, ука­ра­ні­лі ба­за­выя па­гад­нен­ні Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры. Пры гэ­тым знач­ная част­ка паў­на­моц­тваў пе­ра­да­дзе­на Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най ка­мі­сіі.

«Ця­пер мы пе­ра­хо­дзім яшчэ на больш вы­со­кі ўзро­вень ін­тэ­гра­цыі», — ска­заў Дзміт­рый Мядз­ве­дзеў. Ён лі­чыць, што еў­ра­зій­скія ін­тэ­гра­цый­ныя пра­цэ­сы ўжо пры­нес­лі кан­крэт­ныя вы­ні­кі — на­прык­лад, змен­шы­лі­ся ганд­лё­выя бар'­е­ры. Па вы­ні­ках мі­ну­ла­га го­да агуль­ны та­ва­ра­зва­рот у ме­жах МС склаў 64 млрд до­ла­раў. Дзя­ку­ю­чы Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры біз­нес атры­маў маг­чы­масць вы­бі­раць, дзе яму пра­сцей і лепш пра­ца­ваць.

Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч ад­зна­чыў ажыў­лен­не бе­ла­рус­ка-ра­сій­ска­га ганд­лю, зні­жэн­не яко­га на па­чат­ку го­да тур­ба­ва­ла прад­стаў­ні­коў абедз­вюх кра­ін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».