Вы тут

G20: но­выя рас­ча­ра­ван­ні


10–11 кра­са­ві­ка 2014 го­да ў Ва­шынг­то­не ад­бы­ла­ся важ­ная су­стрэ­ча мі­ніст­раў фі­нан­саў і кі­раў­ні­коў цэнт­раль­ных бан­каў кра­ін «вя­лі­кай двац­цат­кі» (G20). Праў­да, інта­рэ­сы ўдзель­ні­каў сурёз­на ад­роз­ні­ва­лі­ся. Ка­лі ЗША дэ­ман­стра­ва­лі за­ці­каў­ле­насць перш за ўсё ў пра­пра­цоў­цы маг­чы­мых санк­цый су­праць Ра­сіі зза аб­васт­рэн­ня сі­ту­а­цыі ва Укра­і­не, то мно­гія ін­шыя ўдзель­ні­кі вы­каз­ва­лі­ся перш за ўсё на тэ­му

аб маг­чы­мас­ці рэа­лі­за­цыі доў­га­ча­ка­най рэ­фор­мы Між­на­род­на­га ва­лют­на­га фон­ду (МВФ).

Як вя­до­ма, у 2010 го­дзе на се­уль­скай су­стрэ­чы G20 бы­ла да­сяг­ну­та важ­ная да­моў­ле­насць аб тым, што пры да­па­мо­зе ча­тыр­нац­ца­та­га пе­ра­гля­ду квот кра­ін у ка­пі­та­ле Фон­ду больш за 6% квот па­він­ны быць пе­ра­раз­мер­ка­ва­ны ад раз­ві­тых кра­ін тым, якія раз­ві­ва­юц­ца. У вый­гры­шы па­він­ны бы­лі ака­зац­ца тыя кра­і­ны, эка­но­мі­кі якіх знач­на вы­рас­лі ў апош­нія га­ды, уклю­ча­ю­чы най­буй­ней­шыя не­за­ход­нія кра­і­ны. Але га­лоў­ная праб­ле­ма ў тым, што ў прой­гры­шы за­ста­нуц­ца за­ход­нія эка­но­мі­кі, пры­сут­насць якіх у су­свет­най эка­но­мі­цы знач­на ска­ра­ці­ла­ся, а вось па­лі­тыч­ныя паў­на­моц­твы, звя­за­ныя з вы­со­кі­мі кво­та­мі ў МВФ, ад­да­ваць не хо­чац­ца.

Асаб­лі­ва ўпар­цяц­ца ЗША, якія, ня­гле­дзя­чы на да­моў­ле­насць 2010 го­да, фак­тыч­на са­ба­ту­юць уз­год­не­ную рэ­фор­му. А ў вы­ні­ку МВФ, рэ­фор­ма яко­га ні­як не мо­жа прай­сці ў жыц­цё, за­ды­ха­ец­ца ад не­да­хо­пу срод­каў. Акра­мя та­го, цяр­пен­не не­за­ход­ніх кра­ін ужо на зы­хо­дзе. У вы­ні­ку гэ­та­га аб­мяр­коў­ва­юц­ца роз­ныя ва­ры­ян­ты, як вы­ра­шыць кан­флікт­ную сі­ту­а­цыю. Боль­шасць з іх упі­ра­ец­ца ў праб­ле­му, як абы­сці ЗША, уліч­ва­ю­чы, што пры ця­пе­раш­нім раз­мер­ка­ван­ні квот у іх бла­кі­ру­ю­чы па­кет ак­цый МВФ. Вы­каз­ва­юц­ца на­ват пунк­ты гле­джан­ня аб не­аб­ход­нас­ці ства­рэн­ня кар­ды­наль­на но­вай ар­га­ні­за­цыі, без удзе­лу ЗША.

Што да­ты­чыц­ца ра­шу­час­ці ЗША пе­ра­вес­ці тэ­му на санк­цыі су­праць Ра­сіі, то яна так­са­ма зра­зу­ме­лая. Па-пер­шае, ад­маў­ля­ю­чы­ся вы­кон­ваць ра­шэн­не ча­ты­рох­га­до­вай даў­нас­ці, аме­ры­кан­цы вы­гля­да­юць ад­кры­та не­са­лід­на, і ім хо­чац­ца ад­цяг­нуць ад ся­бе ўва­гу, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы ра­сій­скае пы­тан­не. Па-дру­гое, га­лоў­ным для ЗША ва ўвя­дзен­ні больш шы­ро­кіх санк­цый су­праць Ра­сіі з'яў­ля­ец­ца па­зі­цыя ін­шых най­буй­ней­шых эка­но­мік све­ту. Ка­лі яны ад­мо­вяц­ца пад­трым­лі­ваць аме­ры­кан­скія санк­цыі, то атры­ма­ец­ца, што ЗША прос­та іза­лю­юць ся­бе ад тых маг­чы­мас­цяў, што дае ра­сій­ская эка­но­мі­ка для біз­нес­ме­наў са Злу­ча­ных Шта­таў. А ця­пер на­ват мно­гія кра­і­ны Еў­ра­са­ю­за не га­то­вы пры­трым­лі­вац­ца гэ­та­га пы­тан­ня ў аме­ры­кан­скім фар­ва­та­ры.

І гэ­та мож­на зра­зу­мець: ка­лі та­ва­ра­зва­рот з ЗША ў Ра­сіі па вы­ні­ках 2013 го­да склаў толь­кі $27,7 млрд, то з мно­гі­мі кра­і­на­мі ЕС га­вор­ка ідзе пра знач­на больш сур'­ёз­ныя су­мы. Так, та­ва­ра­зва­рот Ра­сіі з Ні­дэр­лан­да­мі ў 2013 го­дзе да­сяг­нуў $76 млрд, з Гер­ма­ні­яй — $75 млрд, з Іта­лі­яй — $53,9 млрд. Зна­чэн­не мае ган­даль і з ін­шы­мі кра­і­на­мі ЕС, уліч­ва­ю­чы, што на­ват у ганд­лі з да­стат­ко­ва не­вя­лі­кай поль­скай эка­но­мі­кай Ра­сіі ўда­ло­ся да­біц­ца боль­ша­га аб'­ёму та­ва­ра­зва­ро­ту, чым з ЗША.

Пры гэ­тым струк­ту­ра та­ва­ра­зва­ро­ту вель­мі вы­гад­ная для кра­ін ЕС: куп­ля­ю­чы ў Ра­сіі ў асноў­ным не­аб­ход­ную сы­ра­ві­ну, яны пра­да­юць ра­сі­я­нам га­то­вую пра­дук­цыю з вы­со­кай да­баў­ле­най вар­тас­цю. Увя­дзі санк­цыі су­праць Ра­сіі — і Маск­ва бу­дзе куп­ляць га­то­выя та­ва­ры ў Кі­тая, які мя­жуе з ёй, у той час як Еў­ра­са­юз не змо­жа абы­сці­ся без ра­сій­скіх наф­ты і га­зу. Та­му на­ма­ган­ні аме­ры­кан­скіх прад­стаў­ні­коў за­гла­дзіць ня­ём­кую «квот­ную» тэ­му вя­лі­кай ак­тыў­нас­цю па пы­тан­ні санк­цый су­праць Ра­сіі не ме­лі пос­пе­ху — у вы­ні­ко­вым ка­мю­ні­ке аб санк­цы­ях ня­ма ні сло­ва.

Акра­мя гэ­та­га, аб­мяр­коў­ва­ла­ся і пы­тан­не пра тое, як па­вя­лі­чыць тэм­пы рос­ту су­свет­най эка­но­мі­кі. Па­дзеі двух апош­ніх га­доў вы­клі­ка­лі знач­нае рас­ча­ра­ван­не ў тых, хто ча­каў кар­ды­наль­на­га па­ляп­шэн­ня сі­ту­а­цыі ў су­свет­най эка­но­мі­цы пас­ля вя­ліз­на­га ўро­ну, на­не­се­на­га су­свет­ным фі­нан­са­вым кры­зі­сам. Але тэм­пы рос­ту су­свет­най эка­но­мі­кі, за­мест та­го, каб па­ско­рыц­ца, зноў па­ча­лі за­па­воль­вац­ца. У роз­ных кра­і­нах на­ступ­ствы ад­бі­ва­юц­ца па-свой­му. У ад­ных дзяр­жа­вах у вы­ні­ку за­над­та вя­лі­кі­мі тэм­па­мі рас­це дзяр­жаў­ны доўг, у ін­шых — па­гроз­лі­вы ха­рак­тар на­бы­ва­юць па­ме­ры бес­пра­цоўя, у трэ­ціх — ня­ма маг­чы­мас­ці ў ра­ней­шым аб'­ёме фі­нан­са­ваць са­цы­яль­ныя пра­гра­мы.

Але ў на­яў­нас­ці — жа­дан­не да­па­маг­чы су­свет­най эка­но­мі­цы стаць на но­гі. Та­му ў вы­ні­ку су­стрэ­чы бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб да­дат­ко­вых ме­рах сты­му­ля­ван­ня эка­но­мі­кі, якія змо­гуць па­вя­лі­чыць аб'­ём су­свет­най эка­но­мі­кі на да­дат­ко­выя два трыль­ё­ны до­ла­раў на пра­ця­гу на­ступ­ных пя­ці га­доў. Гэ­та да­зво­ліць так­са­ма ства­рыць міль­ё­ны но­вых пра­цоў­ных мес­цаў. Га­лоў­ным пы­тан­нем за­ста­ец­ца на­ступ­нае: ці вар­та спа­дзя­вац­ца, што та­кая шы­ро­кая і сур'­ёз­ная пра­гра­ма мо­жа быць вы­ка­на­на, ка­лі сён­ня ўдзель­ні­кі «вя­лі­кай двац­цат­кі» на­ват не ў ста­не рэа­лі­за­ваць, зда­ва­ла­ся б, ужо даў­но вы­ра­ша­нае пы­тан­не аб рэ­фар­ма­ван­ні МВФ?

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».