Вы тут

Сту­дэнц­кія шан­цы збе­раг­чы фі­нан­сы


— Я пры­ваб­ная дзяў­чы­на, бо гро­шы тра­чу толь­кі на адзен­не і кас­ме­ты­ку. З гэ­тай пры­чы­ны амаль ні­чо­га не ем, «хар­чу­ю­ся па­вет­рам». Та­му ў мя­не яшчэ і фі­гу­ра зграб­ная! — ці то сме­хам, ці то ўсур'­ёз дзя­лі­ла­ся сва­ім «во­пы­там эка­но­міі» сту­дэнт­ка ў ад­ной з са­цы­яль­ных се­так.

На­са­мрэч ця­пе­раш­нія «гры­зу­ны» гра­ні­ту на­ву­кі ў боль­шас­ці сва­ёй не ся­дзяць га­лод­ны­мі. І ўсё ж гро­шы ліш­ні­мі не бы­ва­юць. Якія са­мыя вя­до­мыя сту­дэнц­кія спо­са­бы па­тра­ціць як ма­га менш гро­шай?

Без клу­баўале з «ін­вес­ты­цы­я­мі»

Ма­ша ву­чыц­ца на трэ­цім кур­се ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та. Су­мя­шчаць ву­чо­бу з пра­цай па­куль ня­ма маг­чы­мас­ці, а та­му асноў­ныя кры­ні­цы «да­хо­ду» — сты­пен­дыя з даплатай за выкананне абавязкаў старасты (каля 1,1 мільёна руб­лёў) і гро­шы баць­коў.

— Пер­шае, на чым я звы­чай­на эка­ном­лю — гэ­та ежа, — рас­па­вя­дае Ма­ша. — Я рэд­ка ха­джу ў ка­вяр­ні і на­ват у ста­ло­вую.

Пры­клад­на раз на два тыд­ні дзяў­чы­на атрым­лі­вае гас­цін­цы з до­му. Акра­мя гро­шай, ма­ма пе­рад­ае ёй хат­нія кат­лет­кі, пі­ра­гі, ага­род­ні­ну.

На­ступ­ная гра­фа вы­дат­каў, якая маг­ла б зда­рыц­ца, — адзен­не. Тут Ма­ша ро­біць до­сыць хіт­ра: сту­дэн­ты-ме­ды­кі шмат якія за­ня­ткі па­він­ны на­вед­ваць у бе­лых ха­ла­тах. Ас­тат­ні гар­дэ­роб у та­кім вы­пад­ку мо­жа быць ла­ка­ніч­ным — па­ра джын­саў, сві­та­раў, блу­зак і спад­ніц. А ка­лі ней­кая но­вая рэч ста­но­віц­ца тэр­мі­но­ва не­аб­ход­най, у на­шай сту­дэнт­кі ёсць ста­рэй­шая сяст­ра, у якой час ад ча­су мож­на «па­зы­чыць» су­кен­ку ці коф­тач­ку.

Апош­няя гра­фа вы­дат­каў — гэ­та ад­па­чы­нак.

— З су­сед­кай мы ча­сам хо­дзім у кі­но ці тэ­атр, звы­чай­на пас­ля сты­пен­дыі, а вось клу­бы я не люб­лю, пас­ля на­пру­жа­най ву­чо­бы ноч­чу хо­чац­ца спаць, а не тан­цаваць, — рас­каз­вае Ма­ша.

Та­кі па­ды­ход да рас­хо­да­ван­ня гро­шай да­зва­ляе ёй не эка­но­міць на зда­роўі (ка­лі рап­там уз­ні­кае не­аб­ход­насць на­ве­даць плат­на­га ста­ма­то­ла­га, гэ­та не зда­ец­ца ка­та­стро­фай), а яшчэ, на дум­ку Ма­шы, не вар­та эка­но­міць на «ін­вес­ты­цы­ях» у бу­ду­чы­ню, і па­куль ёсць маг­чы­масць, па­ра­лель­на з ву­чо­бай трэ­ба на­вед­ваць як ма­га больш роз­ных кур­саў. Ма­саж, крой­ка і шыц­цё — ды што за­ўгод­на.

Да

еш «раз­гру­зач­ныя» дні!

Бу­ду­чы на­стаў­нік фіз­куль­ту­ры Ар­цём ву­чыц­ца ва ўні­вер­сі­тэ­це ад­на­го з аб­лас­ных цэнт­раў. Дру­га­курс­нік жы­ве ў ін­тэр­на­це, а на вы­хад­ныя час­цей за ўсё на­вед­ва­ец­ца да ма­мы з та­там, што жы­вуць пры­клад­на за 150 кі­ла­мет­раў ад го­ра­да.

— Ка­лі ўліч­ваць толь­кі мае па­трэ­бы, то за дзень ма­гу тра­ціць не больш за 30 ты­сяч руб­лёў. Гэ­тыя гро­шы ідуць на «пе­ра­ку­сы» і роз­ныя дро­бя­зі. Але ча­сам трэ­ба сха­дзіць па­гу­ляць з ка­ха­най дзяў­чы­най, тут ужо гэ­тай су­мы бу­дзе не­да­стат­ко­ва, — рас­каз­вае хло­пец пра рух сва­іх «фі­нан­саў».

Сты­пен­дыя ў Ар­цё­ма не та­кая вя­лі­кая — ка­ля 500 ты­сяч руб­лёў. Баць­кі на ты­дзень да­юць пры­клад­на 200 ты­сяч, ка­лі не пла­ну­ец­ца ней­кіх вя­лі­кіх па­ку­пак. З ча­го ж па­чы­на­ец­ца эка­но­мія? Зра­зу­ме­ла, зноў-та­кі з ежы...

— Пер­шыя дні тры пас­ля вяр­тан­ня з до­му я ма­гу ўво­гу­ле не ха­дзіць у кра­му, хі­ба што па хлеб, — рас­па­вя­дае хло­пец.

Адзен­не на пра­ця­гу го­да на­бы­ва­ец­ца рэд­ка. Каб сэ­ка­но­міць, мінулым ле­там Ар­цём з баць­ка­мі ез­дзіў ва Укра­і­ну. Хло­пец ка­жа, што ка­лі ад­ра­зу ку­піць дзве па­ры джын­саў, не­каль­кі ка­шуль, фут­бо­лак, сві­та­раў, туф­лі, ке­ды і кра­соў­кі, то ця­гам го­да да­ку­піць прый­дзец­ца хі­ба што зі­мо­вы абу­так і па­ру цёп­лых рэ­чаў.

— Я ма­гу да­зво­ліць са­бе пай­сці з дзяў­чы­най у кі­но, у клуб, з'ез­дзіць з сяб­ра­мі на пры­ро­ду, са сты­пен­дыі ад­клад­ваць на но­вы тэ­ле­фон. Жыць трэ­ба так, як па­да­ба­ец­ца. Але пас­ля та­кіх «не­ча­ка­ных» вы­дат­каў заўж­ды на­ма­га­ю­ся па­тра­ча­ную су­му ўзна­віць, — рас­каз­вае Ар­цём.

Ро­біць гэ­та хло­пец дзя­ку­ю­чы пад­пра­цоў­цы груз­чы­кам. За ад­ну раз­груз­ку мож­на за­ра­біць ад 80 да 100 ты­сяч руб­лёў.

«Се­зон­нае» жыц­цё са зніж­ка­мі

Іры­на ўжо трэ­ці год ву­чыц­ца ў Вар­ша­ве. Якія ў дзяў­чы­ны спо­са­бы сэ­ка­но­міць?

— Як сту­дэнт­ка я на­бы­ваю льгот­ныя квіт­кі на пра­езд у транс­пар­це, у му­зеі, кі­но, тэ­атр, а па­коль­кі ўсё гэ­та тут каш­туе ня­тан­на, то ў вы­ні­ку сэ­ка­ном­ле­ная су­ма атрым­лі­ва­ец­ца до­сыць вя­лі­кай, — рас­па­вя­дае Іры­на.

Што да­ты­чыць ін­шых па­ку­пак, то ў су­пер­мар­ке­тах амаль што­дзён­на ро­бяць зніж­кі на які-не­будзь та­вар. Па сло­вах дзяў­чы­ны, у гэ­тых ак­цы­ях ня­ма ні­чо­га агуль­на­га са спро­бай хут­чэй пра­даць тое, у ча­го не­ўза­ба­ве скон­чыц­ца тэр­мін пры­дат­нас­ці.

— Ка­лі са­чыць за се­зон­ны­мі рас­про­да­жа­мі, мож­на доб­ра сэ­ка­но­міць на адзен­ні, што я і раб­лю, — тлу­ма­чыць сту­дэнт­ка. — Так­са­ма ка­рыс­та­ю­ся роз­ны­мі сай­та­мі, на якіх зме­шча­на ін­фар­ма­цыя пра ўсе зніж­кі ў го­ра­дзе. На іх, да­рэ­чы, вы­гад­на на­бы­ваць аба­не­мент у спорт­за­лу і на роз­ныя кур­сы (ад ма­ля­ван­ня да за­меж­ных моў).

Ка­лі га­ва­рыць пра па­да­рож­жы, тут сэ­ка­но­міць Іры­не да­па­ма­гае звыч­ка пла­на­ваць свой марш­рут за­га­дзя. Бі­ле­ты і нач­лег для та­кіх «спрыт­ных» па­да­рож­ні­каў абы­хо­дзяц­ца ў шмат ра­зоў тан­ней, ка­лі бра­ні­ра­ваць і ўно­сіць апла­ту за ме­сяц-два да па­езд­кі. Так дзяў­чы­на па­бы­ва­ла, на­прык­лад, у Бер­лі­не і Дрэз­дэ­не. Пры­чым вы­дат­кі на ванд­роў­ку зу­сім не па­да­рва­лі бюд­жэт сту­дэнт­кі, якая жы­ве вы­ключ­на на сты­пен­дыю, не раз­ліч­ва­ю­чы асаб­лі­ва на да­па­мо­гу баць­коў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.