Вы тут

Ге­не­раль­ная пры­бор­ка


Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» змя­ні­ла руч­ку на мят­лу і пай­шла на­во­дзіць чыс­ці­ню

На­пя­рэ­дад­ні пер­ша­га кра­са­віц­ка­га су­бот­ні­ка на пад'­ез­дах з'я­ві­лі­ся аб'­явы, якія за­клі­ка­лі жыль­цоў узяць удзел у доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні мік­ра­ра­ё­на пас­ля зі­мы. «Хо­чаш жыць у чыс­ці­ні — пач­ні з ся­бе», — па­ду­ма­ла я і вы­ра­шы­ла ад­гук­нуц­ца на за­пра­шэн­не ЖЭ­Са.

Ідзі­це... ле­сам

У су­бо­ту ра­ні­цай вы­праў­ля­ю­ся ў ЖЭС. Ка­ля ган­ка ў клум­бе кор­па­ец­ца ней­кая жан­чы­на. «Ну што ж, ужо бу­ду не ад­на», — па­ду­ма­ла­ся з па­лёг­кай. Ува­хо­джу ў бу­ды­нак і трап­ляю ў ат­мас­фе­ру са­праўд­на­га су­бот­ні­ка: дзве па-спар­тыў­на­му апра­ну­тыя дзяў­чы­ны мі­ту­сяц­ца ў по­шу­ках рыш­тун­ку для пры­бор­кі і фар­ба­ван­ня. Ка­жу, што ха­це­ла б да­лу­чыц­ца да су­бот­ні­ка. «А вы хто? Жы­лі­ца? — чую ў ад­каз. — Па­ча­кай­це, за­раз вам да­дуць ін­вен­тар. А дзе б вы ха­це­лі па­пра­ца­ваць?» Ад­каз­ваю, што гэ­та не мае зна­чэн­ня. «Ну, та­ды мо­жа­це да­лу­чыц­ца да ас­тат­ніх жыль­цоў, яны вы­ка­за­лі жа­дан­не пры­брац­ца ў ле­се ка­ля бе­га­вой да­рож­кі». У якас­ці па­цвяр­джэн­ня мне па­каз­ва­юць ад­па­вед­ную за­яву ад жыль­цоў, пад­пі­са­ную ча­тыр­ма проз­ві­шча­мі... 

На­стро­іў­шы­ся на плён­ную пра­цу ў кам­па­ніі ча­ты­рох свя­до­мых пен­сі­я­не­раў, кі­ру­ю­ся ў лес, што зна­хо­дзіц­ца лі­та­раль­на ў двух кро­ках і ад­дзя­ляе жы­лыя квар­та­лы ад каль­ца­вой да­ро­гі. Ка­лісь­ці гэ­та бы­ло ўлю­бё­нае мес­ца ад­па­чын­ку жы­ха­роў ра­ё­на. Тут, ся­род гон­кіх сос­наў, бы­лі ўста­ля­ва­ныя ла­вы і аль­тан­кі, алеі асвят­ля­лі­ся ліх­та­ра­мі. Але ця­гам апош­ніх дзе­ся­ці­год­дзяў лес усё больш за­рас­таў хмыз­ня­ком, аль­тан­кі знік­лі, пра­ва­ды на ліх­та­рах па­зра­за­лі, на апош­ніх уца­ле­лых ла­вач­ках ве­ча­ра­мі ўсё час­цей мож­на бы­ло ўба­чыць не мам з ка­ляс­ка­мі, а ня­пэў­на­га ўзрос­ту муж­чын з тан­ным ал­ка­го­лем. Ад­нак ка­лі ўлет­ку па­ся­род ле­су ўзя­лі­ся бу­да­ваць комп­лекс бу­ду­ча­га «клу­ба ама­та­раў бе­гу» (пад яго мер­ка­ва­ла­ся зні­шчыць знач­ную част­ку дрэў), жы­ха­ры сур'­ёз­на за­не­па­ко­і­лі­ся, па­ча­лі збі­раць под­пі­сы, пра­во­дзіць пра­вер­кі... У вы­ні­ку бы­лі зной­дзе­ны па­ру­шэн­ні, і бу­даў­ніц­тва пры­пы­ні­ла­ся. І вось ця­пер вы­ра­шы­лі ўзяц­ца за доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не ляс­ной тэ­ры­то­рыі.

Дум­кі скрозь пыл

Знай­сці па­трэб­нае мес­ца ака­за­ла­ся не­скла­да­на: зе­лен­бу­даў­ская тэх­ні­ка — тры трак­та­ры — і лю­дзі з граб­ля­мі ў ру­ках бы­лі ві­даць зда­лёк. Пры­ем­на здзі­ві­ла тое, што шчы­ра­ва­лі ў ле­се паў­та­ра дзя­сят­ка лю­дзей пе­ра­важ­на ся­рэд­ня­га ўзрос­ту. Не­каль­кі жан­чын збі­ра­лі ў ку­чы апа­лыя іг­лі­цу, шыш­кі і гол­ле, муж­чы­ны чыс­ці­лі лес ад здзі­чэ­ла­га кус­тоўя. Адзін з іх ра­зам з сы­нам-пад­лет­кам згра­баў на­ме­це­ныя куч­кі на цы­ра­ту і пе­ра­но­сіў у ку­заў ад­на­го з трак­та­роў, на ка­бі­не яко­га кра­са­моў­ная рас­цяж­ка з над­пі­сам «Дзміт­рый» не па­кі­да­ла су­мне­ваў у іме­ні кі­роў­цы. Мо­ладзь ся­род усёй гэ­тай кам­па­ніі прад­стаў­ля­лі два хлоп­чы­кі, два трак­та­рыс­ты і я.

Цё­тач­ка ў зе­лен­бу­даў­скай ка­мі­зэль­цы, якая згра­ба­ла смец­це, на­кі­ра­ва­ла мя­не да май­стра — ма­ла­дзі­цы ў сі­няй ро­бе з пры­го­жым кід­кім ма­ні­кю­рам. Што ні ка­жы, а су­час­ныя жан­чы­ны ўме­юць пе­ра­ка­наць, што пры­га­жосць на­ват пры та­кой пра­цы — не пе­ра­шко­да. Па­коль­кі ўсе граб­лі ўжо ра­за­бра­лі, мне ска­за­лі браць мят­лу і рас­чы­шчаць за­ас­фаль­та­ва­ную да­рож­ку, якая ўзні­ка­ла ні­ад­куль і цяг­ну­ла­ся да кан­ца ле­са­па­ла­сы.

Мес­ці ака­за­ла­ся не так ужо і лёг­ка: ін­стру­мент не слу­хаў­ся, та­му спра­ва іш­ла да­во­лі ма­руд­на. За­тое, як вы­свет­лі­ла­ся, ме­ха­ніч­ная пра­ца на све­жым па­вет­ры спры­яе пра­цэ­сам мыс­лен­ня. Пра­ца­ва­лі ўсе са­ма­ад­да­на і моўч­кі, ляс­ную ці­шы­ню пе­ра­рэз­ваў хі­ба што шор­гат ін­вен­та­ру, гул ма­шын, што пра­яз­джа­лі по­бач, ды ней­ма­вер­ная па­пса, якая не­сла­ся з ка­бі­ны трак­та­ра. Смец­ця кштал­ту не­да­кур­каў, кор­каў, па­пе­рак амаль не бы­ло; пры­бі­ра­лі тое, што па­кі­ну­ла са­ма пры­ро­да: ле­таш­няе ліс­це, шы­пуль­кі і г.д. Па­глы­біў­шы­ся ў дум­кі, я так ста­ран­на га­ня­ла ва­кол ся­бе пыл, што не ад­ра­зу ўба­чы­ла сі­вую су­хень­кую ба­буль­ку, якая ўзнік­ла пе­ра­да мной. «Ка­го гэ­та ча­ка­юць, што так усё чыс­цяць?» — па­ці­ка­ві­ла­ся ста­рая. — «Ды не ча­ка­юць, — ад­каз­ваю, — прос­та на су­бот­нік лю­дзі вый­шлі». — «Ну, ка­лі са­мі вый­шлі, зна­чыць, свя­до­мыя?..» — зра­бі­ла вы­сно­ву ка­бе­та і за­дум­лі­ва па­ту­па­ла па яшчэ не пад­ме­це­най да­рож­цы.

Пра­цяг бу­дзе...

Праз паў­га­дзі­ны, па­гля­дзеў­шы на мае па­ку­ты, маж­ная ка­бе­та ў аран­жа­вай ка­мі­зэль­цы і з та­ко­га ж ко­ле­ру ва­ла­са­мі па­ра­і­ла мне: «Ты з бо­ку ў бок мя­ці, так ям­чэй бу­дзе». Я па­спра­ба­ва­ла. Спа­чат­ку бы­ло ня­зруч­на, а пас­ля пры­звы­ча­і­ла­ся, і спра­ва пай­шла не толь­кі ям­чэй, але і хут­чэй. «Во, пра­фе­сій­на пра­цуе, наш ча­ла­век! — ухва­лі­ла жан­чы­на. — Нам як­раз лю­дзі па­трэб­ны, і хлоп­цы ма­ла­дыя ў нас ёсць...»

...Праз дзве га­дзі­ны ма­на­тон­ных ма­хаў мят­лой сі­лы па­ча­лі за­кан­чвац­ца. А кан­ца да­рож­цы ві­даць не бы­ло. Але не кі­даць жа пра­цу на па­ло­ве! «Трэ­ба вы­зна­чыць ры­су, да якой да­мя­цём, і спы­нім­ся на гэ­тым», — пра­па­на­ва­ла жан­чы­на пен­сій­на­га ўзрос­ту, якая вы­ка­на­ла сваю пра­цу і да­лу­чы­ла­ся да мя­не. Жан­чы­на што­хві­лін­на за­хап­ля­ла­ся спрыт­нас­цю, з якой ма­лень­кі трак­тар-па­груз­чык скід­ваў са­бра­нае смец­це ў ку­заў вя­лі­ка­га трак­та­ра, і ма­ха­ла ва­кол ся­бе мят­лой, не кра­на­ю­чы смец­ця... «Усё, дзяў­ча­ты, за­круг­ля­ем­ся, зда­роўе скон­чы­ла­ся ра­ней, чым мы ду­ма­лі», — не­ча­ка­на вы­ныр­нуў­шы з кус­тоўя, аб­вяс­ці­лі яшчэ не­каль­кі жан­чын, якія вяр­та­лі­ся, каб здаць ін­стру­мен­ты.

З го­рам на­па­лам да­мёў­шы да­рож­ку да блі­жэй­ша­га па­ва­ро­ту, я па­кла­ла мят­лу ў вы­зва­ле­ны ад смец­ця ку­заў трак­та­ра. Пе­рад ады­хо­дам жыль­цы са­бра­лі­ся і ста­лі дзя­ліц­ца пла­на­мі: трэ­ба па­ста­віць но­выя ла­вы, пра­вес­ці свят­ло, па­чыс­ціць ад ла­мач­ча і смец­ця ўвесь лес. Кры­ху па­слу­хаў­шы, я раз­ві­та­ла­ся. «Дзя­куй вам, пры­ходзь­це ў на­ступ­ную су­бо­ту!» — ска­за­ла на­ўзда­гон май­стар. Прый­ду. Мо­жа, сю­ды, а мо­жа, у ін­шае мес­ца. Бо ха­чу, каб у ма­ім До­ме, які не аб­мя­жоў­ва­ец­ца па­ро­гам улас­най ква­тэ­ры, бы­ло чыс­та.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.