Вы тут

Дэ­бют­ны фі­нал «зуб­роў» у Куб­ку над­зеі


У тра­ды­цый­ным спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» рас­па­вя­дае пра за­кан­чэн­не ха­кей­на­га се­зо­на «зуб­роў», са­мы «га­ра­чы» матч дру­го­га ту­ра фут­боль­на­га чэм­пі­я­на­ту кра­і­ны і чар­го­выя пе­ра­мо­гі Ме­лі­ці­ны Ста­ню­ты.

1. Мін­скае «Ды­на­ма» са­сту­пі­ла ом­ска­му «Аван­гар­ду» ў трэ­цім мат­чы фі­наль­най се­рыі Куб­ка над­зеі — 2:3. За 15 се­кунд да за­кан­чэн­ня асноў­на­га ча­су вы­ра­шаль­ную шай­бу ў ва­ро­ты Дзміт­рыя Міль­ча­ко­ва за­кі­нуў Аляк­сандр Пе­ра­жо­гін. Та­кім чы­нам, «Аван­гард» атры­маў трэ­цюю пе­ра­мо­гу над «зуб­ра­мі» і стаў дру­гім ула­даль­ні­кам Куб­ка над­зеі. Да­рэ­чы, «Ды­на­ма» ўпер­шы­ню гу­ля­ла ў фі­на­ле су­ця­шаль­на­га тур­ні­ру КХЛ. Пас­ля мат­ча га­лоў­ны трэ­нер «зуб­роў» Лю­ба­мір По­ка­віч пра­ка­мен­та­ваў вы­ступ­лен­не сва­іх па­да­печ­ных: «Гуль­ня бы­ла роў­ная да кан­ца. На пра­ця­гу ўся­го мат­ча мы доб­ра вы­трым­лі­ва­лі на­ціск гас­па­да­роў. У кан­цоў­цы ў нас бы­ла маг­чы­масць рэа­лі­за­ваць сі­ту­а­цыю «тры на два», але не атры­ма­ла­ся. А вось са­пер­нік у па­доб­ным эпі­зо­дзе за­біў. Він­шую «Аван­гард» з пе­ра­мо­гай у Куб­ку. А на­шым хлоп­цам ха­чу ска­заць «дзя­куй». Пе­ра­адо­лець су­пра­ціў­лен­не са­пер­ні­каў і вый­сці ў фі­нал — гэ­та не так прос­та!»

2. Дру­гі тур фут­боль­на­га чэм­пі­я­на­ту кра­і­ны

ад­зна­чыў­ся не­ча­ка­най пе­ра­мо­гай брэсц­ка­га «Ды­на­ма» над «Го­ме­лем» — 2:0. Абод­ва га­лы па­да­печ­ныя Аляк­сея Мяр­ку­ла­ва пра­пус­ці­лі за 6 хві­лін да за­кан­чэн­ня сустрэчы. Да­рэ­чы, гэ­ты матч яшчэ да па­чат­ку пры­цяг­нуў да ся­бе ўва­гу: за не­каль­кі хві­лін да стар­ту гуль­ні ад­бы­ла­ся су­тыч­ка фа­на­таў ка­манд. Бой­ку спы­ні­лі бай­цы АМА­Па. Што да­ты­чыц­ца ін­шых вы­ні­каў, то мін­скае «Ды­на­ма» і са­лі­гор­скі «Шах­цёр» атры­ма­лі дру­гую пе­ра­мо­гу за­пар, з ад­ноль­ка­вым лі­кам 1:0 пе­рай­граў­шы «Не­ман» і «Слуцк» ад­па­вед­на. Гол Яго­ра Фі­лі­пен­кі пры­нёс БА­ТЭ пе­ра­мо­гу над «Мінск­ам». «Тар­пе­да-Бе­лАЗ» і «Бел­шы­на» аб­мя­ня­лі­ся га­ла­мі, а вось матч «Наф­тан» — «Днепр» скон­чыў­ся без­га­ля­вой ні­чы­ёй.

3. На эта­пе Куб­ка све­ту па мас­тац­кай гім­нас­ты­цы ў Лі­са­бо­не Ме­лі­ці­на Ста­ню­та трой­чы ўзні­ма­ла­ся на п'е­дэс­тал. Леп­шай на­ша гра­цыя бы­ла ў прак­ты­ка­ван­ні з аб­ру­чом. Вы­ступ­лен­не з мя­чом пры­нес­ла Ме­лі­ці­не «се­раб­ро». Па вы­ні­ках мнагабор'я Ста­ню­та ста­ла дру­гой, пра­пус­ціў­шы на­пе­рад прад­стаў­ні­цу Ка­рэі Сон Ён Джэ. Акра­мя гэ­та­га, яшчэ ад­на бе­ла­рус­кая гім­наст­ка Ары­на Ша­ро­па за­ва­я­ва­ла «се­раб­ро» ў прак­ты­ка­ван­ні са стуж­кай. Ад­зна­чым, што мац­ней­шыя ра­сій­скія спарт­смен­кі на гэ­тых спа­бор­ніц­твах не ўдзель­ні­ча­лі.

4. Бе­ла­рус­кія спарт­сме­ны за­ва­я­ва­лі пяць ме­да­лёў на чэм­пі­я­на­це Еў­ро­пы па ба­раць­бе, які пра­хо­дзіў у фін­скім го­ра­дзе Ван­таа. Тры «ся­рэб­ра­ныя» ме­да­лі на ра­хун­ку — Му­ра­да Гай­да­ра­ва, Ма­рыі Ма­ма­шук і Ва­сі­лі­сы Мар­за­люк. Яшчэ дзве «брон­зы» Іва­на Ян­коў­ска­га і Аляк­санд­ра Дзем'­я­но­ві­ча. Да­рэ­чы, на па­пя­рэд­нім пер­шын­стве Еў­ро­пы бе­ла­ру­сы так­са­ма за­ва­я­ва­лі пяць уз­на­га­род. Праў­да, дзве з іх бы­лі най­вы­шэй­шай про­бы.

5. Ста­ні­слаў Ча­до­віч пры­нёс пер­шы ме­даль Бе­ла­ру­сі на чэм­пі­я­на­це Еў­ро­пы па цяж­кай ат­ле­ты­цы, які пра­хо­дзіць у Тэль-Аві­ве. У ка­тэ­го­рыі да 62 кг наш ат­лет пра­дэ­ман­стра­ваў дру­гі вы­нік па су­ме двая­бор­ства.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.