Урад Украіны распрацаваў законапраект, якім міліцыя будзе рэарганізавана ў паліцыю, паведаміў першы віцэ-прэм'ер Украіны Віталь Ярэма ў інтэрв'ю Укрінформ.
У дакуменце вызначана, што паліцыя — гэта праваахоўны орган, на які ўскладзена, у прыватнасці, забеспячэнне бяспекі грамадзян, іх канстытуцыйных правоў і свабод. У сувязі з гэтым прапануецца новая структурная мадэль МУС, удакладніў чыноўнік. «Сёння МУС Украіны з'яўляецца міністэрствам міліцыі, а насамрэч у яго склад павінны ўваходзіць памежнікі, МНС, Нацыянальная гвардыя, фінансавая паліцыя», — растлумачыў Ярэма.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.